Автор работы: Пользователь скрыл имя, 24 Ноября 2011 в 19:51, реферат
Праз год маці з дзецьмі па нейкай прычыне вярнулася ў Карму. У 1927 годзе пераехалі на новае месца бацькавай працы - у леснічоўку («стражу») пад Пясочнай Будай Церахоўскага раена. Пасля - новая «стража» пад Краўцоўкай таго ж раена. Чытаць вучыўся сам з дапамогай бацькі. У школу пайшоў толькі на дзесятым годзе. Да пятага класа вучыўся ў весцы Краўцоўка. Часта змяняў школы з-за пераездаў з аднаго месца на другое, але вучыўся добра. Пасля заканчэння сямі класаў Макаўскай школы паступіў у Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыалаў.
1.Храналагічная табліца. 1
2.Біяграфія. 2
3.Творчасць. 5
4.Да 80-годдзя І.П. Шамякіна. 13
5.Маральна-этычная праблематыка ў рамане Івана Шамякіна
«Сэрца на далоні». 15
6.Выказванні пра творчасць аўтара. 20
7.Крылатыя фразы. 21
8.Літаратура. 22
МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ГОМЕЛЬСКI
ДЗЯРЖАУНЫ МАШЫНАБУДАЎНIЧЫ ТЭХНIКУМ
Iван
Шамякiн
Выканала:
навучэнка группы
КД-22 Шабанава С.В.
Праверыла:
Радаман
Т.М.
Гомель
2003г.
І. Шамякін - студэнт Гомельскага тэхнікума
будаўнічых
матэрыалаў 1939г.
І. Шамякін - курсант вучэбнай батарэі
зенітна-артылерыйскага
дывізіена. Мурманск,
сакавік 1941г.
І
Шамякін з маці
Санклеціяй Сцяпанаўнай. 1966
г.
І .
Шамякін Герой
Саціалістычнай Працы,
акадэмік Нацыянальнай
акадэміі навук Беларусі.
Змест
1.Храналагічная
табліца.
2.Біяграфія.
3.Творчасць.
4.Да 80-годдзя
І.П. Шамякіна.
5.Маральна-этычная праблематыка ў рамане Івана Шамякіна
«Сэрца на далоні».
6.Выказванні
пра творчасць аўтара.
7.Крылатыя фразы.
8.Літаратура.
Храналагiчная
таблiца
30 студзеня 1921г. - нарадзiўся I. Шамякiн.
1925г. - бацька стаў працаваць леснiком ў Цярэшкавiчах, пад Нова - Белiцай.
1927г. - Шамякiны пераехалi на новае месца бацькавай працы - ў леснiчоўку пад Пясочнай Будай Церахоўскага раена.
1940 - скончыў тэхнiкум i быў накiраваны на працу ў г. Беласток.
1944 - напiсана апавяданне " У снежнай пустыні"
1946
- паступіў на завочнае
Снежань
1945г. - удзельнічаў у рабоце першага
пасляваеннага пленума
1948г. - закончыў раман " Глыбокая плынь"
1948г.
- паступіў вучыцца ў
1954г.
- працаваў шмат гадоў
1952 г. - з'явіўся раман "У добры час".
1957 г. - раман "Крыніцы", аповесць "Непаўторная вясна".
1958г. - аповесць "Начныя зарніцы".
1959г. - аповесць "Агонь і снег", "Пошукі сустрэчы".
1965г. - аповесць "Мост".
1949г. - выйшаў зборнік "На знаемых шляхах".
1951г. - зборнік "Дзве сілы".
1956г. - зборнік "Першае спатканне".
1961г. - зборнік "Матчыны рукі".
1968г. - кніга апавяданняў і аповесцей "Вячэрні сеанс".
1975г. - зборнік "Экзамен на восень. Кінааповесць. П'есы".
1963г. - раман "Сэрца на далоні".
1968г. - раман "Снежныя зімы".
1974г. - раман "Атланты і карыятыды".
1963г.
- уваходзіў у склад беларускай
дэлегацыі на XVIII сесіі Генеральнай
Асаблеі Арганізацыі Аб'яднаных нацый.
Біяграфія.
Нарадзіўся
Іван Шамякін 30 студзеня 1921 года ў весцы
Карма Добрушскага раена
Сям'я была бедная, і з 1925 года бацька стаў працаваць лесніком у Цярэшкавічах, пад Нова - Беліцай. Пераезд да месца бацькавай службы, па сведчанню пісьменніка, быў першым моцным жыццевым уражаннем.
Праз год маці з дзецьмі па нейкай прычыне вярнулася ў Карму. У 1927 годзе пераехалі на новае месца бацькавай працы - у леснічоўку («стражу») пад Пясочнай Будай Церахоўскага раена. Пасля - новая «стража» пад Краўцоўкай таго ж раена. Чытаць вучыўся сам з дапамогай бацькі. У школу пайшоў толькі на дзесятым годзе. Да пятага класа вучыўся ў весцы Краўцоўка. Часта змяняў школы з-за пераездаў з аднаго месца на другое, але вучыўся добра. Пасля заканчэння сямі класаў Макаўскай школы паступіў у Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыалаў.
Дзяцінства пісьменніка было даволі багатым на ўражанні і перажыванні. Як відаць з аўтабіяграфіі пісьменніка, яго бацька, маці і дзед Міна характарам, эмоцыямі, звычкамі належалі да тыповага сялянскага асяроддзя. Разам з тым яны былі асобамі даволі каларытнымі. Дзед Міна жыў бедна, шмат працаваў, «з маленства батрачыў у паноў і кулакоў» па-сялянску скупіўся, але пасля яго смерці знайшлі закапаныя царскія грошы. Бацька, каб пракарміць сям'ю, блукаў з месца на месца ў пошуках заробку, пабачыў свету і людзей. Маці вяла ўсю дмашнюю гаспадарку. У аўтабіяграфіі пісьменнік сказаў пра мці: « …Гэтая маленькая, нізенькая жанчына - мая маці - была мужным і дужым чалавекам. Яна сама рабіла любую мужчынскую работу ўдзень, а ўвечары прала ці ткала. Магчыма, што зрэдку на яе нападаў страх, і тады яна брала стрэльбу выходзіла на ганак і страляла ў паветра».
Жыцце ў шматлікіх леснічоўках не толькі прывучыла будучага пісьменніка любіць багатыя родныя краявіды. Там ен упершыню, яшчэ зусім малым хлопчыкам, адчуў і убачыў драматычную складанасць жыцця, яго напрывабныя і страшныя рысы. Аднойчы вечарам унеслі ў хату моцна параненага бацьку. На яго напаў з сякерай селянін, які самавольна сек лес. сякера трапіла па бацькавай стрэлбе, якая вісела на плячы ўніз руляй. Стрэльба выстраліла двума зарадамі шроту ў нагу, зрабіўшы страшную рану. Бацька доўга лячыўся. Але хутка зноў здарылася няшчасце: цяпер ужо бацька незнарок забіў чалавека, які кінуюся на леснікоў з сякерай. Радня забітага пагражала помстай, таму ўся сям'я доўгі час не начавала дома.
Не абмінуў будучага пісьменніка і тыповы для сялянскага хлопчыка лес пастушка.
Затое пазней, калі падрос і прывык да занятку пастуха, пасвіў жывелу ахвотна і нават з радасцю, бо мог сам-насам заставацца з лесам. Да чытання прызвычаіўся рана.
Па-сапраўднаму палюбіў кнігу, калі сям'я жыла ў леснічоўкаля вескі Цяруха, браў кнігі ў чырвоным кутку леспрамгаса. Наогул жа з мастацкай літаратурай быў знаемы яшчэ да школы. Бацька прынес аднойчы дадому паэму Д.Беднага пра старога манаха-грахаводніка і паэму Я.Коласа "Новая зямля", якая дужа падабалася леснікам, бо там пісалася пра іхняе жыцце.
Хлопца цягнула да літаратуры. У тэхнікуме будучы пісьменнік пачаў пісаць вершы і стаў актыўным членам літаратурнага аб'яднання пры газеце «Гомельская праўда». Удзельнічаючы ў рабоце аб'яднання, І. Шамякін пазнаеміўся з Леанідам Гаўрылавым, Кастусем Кірыенкам і Дзьмітрыем Кавалевым - таленавітымі маладымі паэтамі. Спрабаваў пісаць апавяданні.
Сур'езныя кнігі стаў чытаць рана. Першую і другую кнігі рамана М.Шолахава «Ціхі Дон» прачытаў яшчэ пасвячы кароў, трэцюю і чацвертую - у тэхнікуме.
У
1940 годзе І.Шамякін скончыў
У 1944 годзе напісаў апавяданне на беларускай мове « У снежнай пустыні», якое пазней было надрукавана. З гэтага часу і пачынаецца сур'езная праца пісьменніка ў літаратуры.
Яшчэ ішла вайна. Артылерыйская часць, у якой служыў І.Шамякін, была преакінута ў Польшчу, пасля збівала самалеты ў небе Нямеччыны. Нарэшце вайна скончылася, рпрыйшла перамога. Яшчэ служачы ў арміі, напісаў аповесць «Помста».
Пасля
дэмабілізацыі вырашыў
Стаў працаваць настаўнікам у весцы Пракопаўка Церахоўскага раена. У 1946 годзе паступіў на завочнае аддзяленне Гомельскага педагагічнага інстытута.
У
снежні 1945 года І.Шамякін удзельнічаў
у рабоце першага пасляваеннага
пленума праўлення Саюза
У 1948 годзе паступіў вучыцца ў Рэспубліканскую партыйную школу і пераехаў у Мінск. Пасля заканчэння школы працаваў галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчизна». З 1954 года шмат гадоў працаваў намеснікам старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
У 1963 годзе І.Шамякін уваходзіў у склад беларускай дэлегацыі на XVIII сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Свае ўраджанні аб прабыванні ў Амерыцы, аб рабоце сесіі Генеральнай Асамблеі ААН пісьменнік цікава перадаў у дзенніку «Два месяцы ў Нью-Йорку». Займаючы кіруючую пасаду ў Саюзе пісьменнікаў БССР, выконваючы шматлікія грамадзянскія абавязкі, І.Шамякін часта выступае з прамовамі аб стане сучаснай беларускай літаратуры, піша крытычныя артыкулы. Яны сабраны ў кнізе «Размова з чытачом. Артыкулы, выступленні, дзеннікі» (1973).
Іван
Шамякін - прешы сакратар Саюза пісьменнікаў
Беларусі, член праўлення Саюза пісьменнікаў
СССР, Старшыня Вярхоўнага Савета БССР,
кандыдат у члены ЦК КПБ, лаўрэат
Дзяржаўнай прэміі СССР, Літаратурнай
прэміі імя Я.Коласа, Дзяржаўнай прэміі
БССР імя Я.Коласа, народны пісьменнік
Беларусі. Сення ен знаходзіцца ў самым
росквіце творчых і духоўных сіл.