Iван Шамякiн

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 24 Ноября 2011 в 19:51, реферат

Описание

Праз год маці з дзецьмі па нейкай прычыне вярнулася ў Карму. У 1927 годзе пераехалі на новае месца бацькавай працы - у леснічоўку («стражу») пад Пясочнай Будай Церахоўскага раена. Пасля - новая «стража» пад Краўцоўкай таго ж раена. Чытаць вучыўся сам з дапамогай бацькі. У школу пайшоў толькі на дзесятым годзе. Да пятага класа вучыўся ў весцы Краўцоўка. Часта змяняў школы з-за пераездаў з аднаго месца на другое, але вучыўся добра. Пасля заканчэння сямі класаў Макаўскай школы паступіў у Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыалаў.

Содержание

1.Храналагічная табліца. 1
2.Біяграфія. 2
3.Творчасць. 5
4.Да 80-годдзя І.П. Шамякіна. 13
5.Маральна-этычная праблематыка ў рамане Івана Шамякіна
«Сэрца на далоні». 15
6.Выказванні пра творчасць аўтара. 20
7.Крылатыя фразы. 21
8.Літаратура. 22

Работа состоит из  1 файл

Маральна-этычная праблематыка ў рамане Івана Шамякіна Сэрца на далоні.doc

— 391.00 Кб (Скачать документ)

Творчасць. 

      Іван Пятровіч Шамякін нарадзіўся 30 студзеня 1921 г. у вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці у сям'і лясніка. Адразу пасля сямігодкі паступіў у Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялау. Там жа, у газеце «Гомельская прауда», надрукавау i свае першыя вершы. Спрабаваў пісаць i апавяданні, але усе гэта перапыніла вайна, якую ён сустрэў у Мурманску, дзе адбывау тэрміновую службу у зенітна-артылерыйскай часці.

      У 1944 г. I. Шамякін нaпicaў апавяданне «У снежнай пустыні». Па сведчанню самаго пісьменніка, адсюль i пачынаецца яго творчы шлях. Аўтар жыў атмасферай вайны, таму зразумела, што i твор яго тэматычна звязаны з ваеннымі буднямі, прысвечаны салдацкай салідарнасці i ўзаемавыручцы. У апавяданні апяваюцца натуры моцныя, адданыя воінскаму абавязку, мэтанакіраваныя.

Немцы падбіл! пад Нарвегіяй савецкі  самалёт. Штурман Волкау цяжка паранены. У крытычную xвiлiнy выратавання ён просіць знясіленага камандзіра застрэліць яго — каб хоць адзін з ix выратаваўся. Але камандзір катэгарычна адмауляецца ад гэтага. Перамагла узаемавыручка, натуральнае жаданне жыцця i пачуццё вoiнcкara i патрыятычнага абавязку. Пазітыуным у гэтым апавяданні з'яуляецца не толькі памкненне аўтара стварыць рэальны воблік вайны, але i данесці да чытача гуманістычную ідэю салдацкага i проста чалавечага братэрства.

      Тэме  вайны прысвечаны i наступны твор I. Шамякіна — аповесць «Помста» (1945). Аўтар пацвердзіў сваю схільнасць да вострых сюжэтных распрацовак. Вобраз вайны у плане структурным стаў больш аб'ёмным. У цэнтр адлюстравання пастаўлены не «факт вайны», а маральная сітуацыя, маральнае npoцістаянне дзвюх грамадскіх сістэм.

      Маёр Раманенка, галоўны герой, ваюючы з немцамі ўжо на ix тэрыторыі, прагне помсты: за смерць дачкі, жонкі, за забойства маці жонкі. Але, знайшоушы сям'ю забойцы, Раманенка адмауляецца ад помсты, бо не хоча стаць падобным на таго ж эсэсауца Візэнера. «Тым, хто яшчэ змагаецца, я буду помсціць. Але не дзецям», — скажа герой. У аповесці разглядаецца гама адно-сін — асабстых, сацыяльных i агульначалавечых. У характары Раманенкі перамагаюць развага i здатнасць быць чалавекам. Аповесць адметная гуманістычным накірункам, пастаноукай маральнага канфлікту, выкліканага складанымі перыпетыям; вайны, вылучэннем на першы план чалавечага ў чалавеку — адразу пасля вайны гэтая праблема была вельмі актуальная.

      Аповесць  атрымала высокую ацэнку крытыкаў, хоць пры гэтым трэба адзначыць, што пачынаючы аўтар заставауся у палоне характэрнага для таго часу рамантычнага ўспрымання свету, у палоне узбуйненых характараў i гучнай патэтыкі.

      Далейшага ўскладнення пісьма, калі аб'ектывізаванае  апавяданне перабіваецца суб'ектывіраваным, драма суседнічае з лірызмам, дамагаецца I. Шамякін у наступным творы «Глыбокая плынь» (1946—1949). Гэтым раманам пісьменнік адкрываў партызанскую тэму ў беларускай літаратуры. Твор быу прыхільна сустрэты крытыкай i чытачамі, за яго I. Шамякіну ў 1951 г. пры-суджана Дзяржауная прэмія СССР.

      «Глыбокая плынь» — раман свайго часу. Як i «Маладая гвардыя» А. Фадзеева, «Чайка» I. Бірукова. Ад літаратуры патрабавалі  адлюстравання гераічных учынкау, эфектных герояў, высокай патэтыкі. Усе гэта было i ў рамане І. Шамякіна. Але было i іншае, па тым часе наватарскае — спроба паказаць масавы геpaiзм простых людзей, намаганне «зазямлщь» галоўных герояў, пашырыць ix унутраны свет праз жыццё інтымнае. Kaлi параўноуваць «Глыбокую плынь» з папярэднімі творамі пісьменніка, то ведавочна імкненне аўтара да большай сюжэтнай i пcixaлaгічнай дэталізацыі, характары герояў у плане змястоўным становяцца больш разнастайнымі з заяўкай на індывідуалізацыю. Больш дзейсным у выяуленні ідэйнай задумы аўтара стаў i пейзаж. Ускладнілася i праблематыка твора — праблемы вайны цесна пераплятаюцца з праблемамі жыцця вёскі, дзе сацыяльнае i палітычнае суадносіцца з уласным i інтымным.

      У цэнтры рамана сям'я Маеускіх. Маладая  настауніца Таццяна Маеуская, калі пачалася вайна, вяртаецца у вёску  да бацькі. Па дарозе яна ратуе асірацелае дзіця i выдае яго за свае ўласнае. Сумленная камсамолка, інтэлігентка, Таццяна прагне барацьбы, змагання, яна стварае падпольную школу, становіцца партызанскай сувязной. Крытыка адзначала абаяльнасць Маеўскай, яе высакародства, глыбокія патрыятычныя якасці. Гэты вобраз амаль ідэальна адпавядаў канонам літаратуры канца 40-х гадоў. Гэтак жа, як i вобраз камуніста Карпа Маеўскага.

      Пры стварэнні вобраза Карпа Маеўскага  пісьменнік строга падпарадкоўваўся патрабаванням  аб тыповасці станоўчага героя.

      Яго Maeўcкi — селянін, працаунік, чалавек ад зямлі. Але ён настолькі пранікся ідэяй змагання з ворагам i ідэяй абароны калгаснага ладу жыцця, што спрадвечныя рысы сялянскай беражлівасщ i ашчаднасці цалкам паглынаюцца агульнай ідэяй змагання. Карп проста аслеплены «шчаслівым жыццём» у калга-се i абаронай гэтага жыцця, ён нават не рэагуе на роспачны крык жонкі, калі немцы забіраюць яго карову-карміцельку: «Пайшла ты да д'ябла са сваей каровай», — крычыць ён у твар жонцы. Абыякавым ён застаецца i тады, калі немцы паляць яго хату: «Дзядзька Карп, ратуй дабро! — крыкнўу нехта з натоўпу. Maeўcкi махнуў рукой». Страціўшы сваю гаспадарку, сялянскі набытак, Маеускі-камуніст не лічыць сябе нi пакутнікам, нi ахвярай: «Цяпер жабрачыць я не буду! Не буду! Бо гаспадар я на гэтай зямлі. Я, а не яны!». Менавіта гэта абстрактнае разумение волі i гаспадарання i кipye ўчынкамі Карпа Маеўскага i іншых герояў рамана. Калгаснікі самі, па ўласнай ініцыятыве, падпальваюць калгасныя будынкі, свіран са збожжам, каб усе гэтае дабро не засталося немцам. Як жыць самім, чым карміць дзяцей — пра гэта ніхто не задумваецца.

      Увага аутара скіравана на адлюстраванне  гераізму простых сялян, таго гераізму, які, як сведчыла ідэалагічная прапаганда, быу народжаны i выхаваны сацыялістычным ладам жыцця. Менавіта гэты гераізм, на думку пісьменжка, «даў нам асаблівую ciлy», ciлy «маральную», якая i дапамагла пакаленню 30—40-х гг. прайсці «праз усе пакуты, жорсткія выпрабаванні». Як сведчыць навука, гісторыя, жыццё, катэгорыя гераічнага, прырода вытокаў патрыятызму простага чалавека неадэкватныя народжанаму кастрычнікам семнаццатага года «рэвалюцыйнаму гераізму», але па тым часе, ды i ў больш познія гады у савецкім мастацтве панавала менавіта такая думка. Свядомасць многіх людзей i нават цэлых пакаленняў была у палоне марксісцкага вучэння аб роўнасці i шчаслівым будучым пры сацыялізме. І. Шамякін, які адразу пасля вайны працавау партыйным сакратаром у калгace, а з 1948 г. з'яўляўся слухачом Рэспубліканскай партыйнай школы, не мог глядзець на учынкі i жыццё людзей інакш, як праз прызму пануючай камуністычнай ідэалогіі. Да таго ж эстэтычная свядомасць пісьменніка фарміравалася, як адзначыу ён сам, «не без уплыву такіхкніг, як «Разгром», «Як гартавалася сталь», «Блуканне па пакутах», «Цixi Дон». Што датычыцца рамана «Цixi Дон» М. Шолахава, то наўрад ці малады niсьменнік адразу пасля вайны адчуваў усе канцэптуальныя глыбіні гэтага твора. Прыхільнік рамантычнага светаўспрымання, «рамантыкі будняў» i рамантычных характараў, І. Шамякін i творы свае будуе па гэтых прынцыпах. У савецкай літаратуры такі метад адлюстравання жыцця называўся «крылатым рэалізмам».   

      У такім, у многім наперад зададзеным асвятленні створаны і іншыя характары  герояў «Глыбокай плыні»: камісар  партызанскай брыгады, да вайны —  сакратар райкама, Лясніцкі, камбрыг Прыборны, да вайны — старшыня райвыканкама. 3 боку крытыкi новай выказваліся папрокі аўтару, што не гэтыя repoi з'яуляюцца галоунымі ў рамане, а простыя людзі з народа. Прымат агульнага над прыватным, калектывісцкага «мы» над індывідуальным «я» — якасці, увогуле уласцівыя тэорыі сацыялістычнага рэалізму, але яны аказаліся гратэскна павялічанымі ў часы панавання тэорыі бесканфліктнасці. Цяжка было савецкай літаратуры канца 40-х г. «прабіцца» праз агульназначнае i грамадска-сацыяльнае да простага, будзённага жыцця, адмовіцца ад узнёслай рыторыкі, агітацыйнага слова на карысць звычайнага. Але такой была тады ўся «падцэнзурная» літаратура.

      Праудзівасць i арыгінальнасць «Глыбокай плыні», як сведчыла пазнейшая ўжо крытыка, бачыцца найперш у разуменні жыццёвай праблемы, яны праяуляюцца ў светапогляднай аутарскай канцэпцыі, пакладзенай у аснову рамана.

      Жыццёва важная праблема аднаўлення мipнara жыцця, парушанага вайной, пакладзена i ў аснову рамана I. Шамякіна «У добры час» (1949—1952). Звяртаючыся да гісторыі; напісання твора, пісьменнік адзначаў: «Многа ішло ад простага імкнення хутчэй зафіксаваць убачанае, перажытае — безумоўна, не без пэунай poлi лакіроукі, у адпаведнасці з тагачаснай тэорыяй бесканфлікт-нacцi». Адразу пасля выхаду у свет крытыка абазначыла раман як значнае дасягненне ўсей беларускай літаратуры. Наватарства твора праявілася ў аб'ёмнасці мастакоўскага погляду на жыццё, у шматбаковасці адлюстравання характарау герояў. Апошняе найбольш датычыць вобразаў галоўнага героя Максіма Лескаўца і былога старшыні калгаса Шаройкі. У параунанні з тыловымі творамі «бесканфліктнай» прозы «Кавалер Залатой Зоркі> С. Ба-баеускага (1948), «Жніво» Г. Нікалаевай (1950) беларускі nicьменнік у адлюстраванні жыцця пасляваеннай вёскі імкнуўся да большай драматызацыі жыцця, да больш складанага маральнага канфлікту. Ён намагаўся адысці ад абавязковай па тым часе абсалютнай ідэалізацыі галоўнага героя.

  Максім  Лескавец пасля дэмабілізацыі вяртаецца  ў родную вёску, там чакае яго  каханая дзяучына Маша, перадавая калгасніца. Неўзабаве герой узначаліць адсталы калгас, які паступова, з цяжкасцямі, будзе набіраць ciлy. Максім, як i яго папярэднік Карп Maeycкi, камуніст. 3 мэтай «зазямліць» вобраз Максіма пісьменнік імкнецца ўnicaць у ято характар i адмоўныя рысы: Максім часам паводзіць сябе не зусім прыстойна. Але адмоўнае ў характары героя пакуль слаба матывуецца, не падмацоўваецца псіхалагічна, а таму з'яуляецца як бы штучна навязаным. Разам з гэтым налёт бесканфліктнасці, «сацыяльнай спрошчанасці», згладжанасці цяжкасцей жыцця таксама выразна праступаюць у творы. Схематычна-ідэалізаванымі з'яуляюцца вобразы Машы Кацубы i Васіля Лазавенкі. У рамане ёсць сцэна, калі Маша Кацуба чытае А. Чэхава: «Як хочацца з такой жа сілай напісаць пра наша жыццё. Каб з кожнага слова пырскала радасць, шчасце. Каб людзі чыталі — i ў ix вырасталі крыллі»6. У такім жа экспрэсіўна-рамантызаваным стылі пабудаваны ўвесь раман. У ад-паведнасці з патрабаваннямі «рамантычнага рэалізму» канца 40-х г. пісьменнік стварае «паэзію» жыцця, у якой было яшчэ вельмі мала ад рэальнага жыцця, а больш ад прыгожай казкі.

  У 1953 г. А. Макаёнак друкуе сваю знакамітую n'ecy «Выбачайце, калі ласка». У гэты ж час рускі пісьменнік В. Авечкін стварае цыкл нарысаў «Раённыя будні», Я. Брыль працуе над аповесцю «На Быстранцы», А. Кулакоуск! выношвае задуму «Нявесткі» i пазнейшых «Дабрасельцаў». Фармальна лічылася, што менавіта з выхадам гэтых твораў пачынаўся новы этап савецкай літаратуры, адраджаўся яе рэалістычны прынцып. Асаблівасцямі гэтай літаратуры былі дакументальная аснова i публіцыстычная накіраванасць. Пісьменнікі вясковай тэмы з'яуляліся адначасова  i палітыкамі, i эканамістамі, i эстэтамі. Яны намагаліся не толькі выкрыць недахопы калгаснага жыцця, але унесці i распрацаваць пэуную «праграму» адраджэння вёскі. Праўда, «праграма» гэтая, як правіла, грунтавалася на чарговым матэрыяле пленума ці партыйным пастанауленні, якіх па тым часе выпускалася вялікае мноства.

Да дакументальнага  жанру звяртауся i І. Шамякін. У 1953—1954 гг. ён нanicaў цыкл нарысаў пад назвай «Партрэты». Матэрыял, сабраны для нарысаў, nicьмeннiк пазней выкарыстоўваў у рамане «Крыніцы» (1953—1956). Гэты твор стаў адметнай з'явай у развіцці беларускай савецкай літаратуры. Яго можна разглядаць i як пэўны этап у мастацкай эвалюцыі пісьменніка. Аўтар імкнецца пазбавіцца апісальнасці ў адлюстраванні падзей. Проза набывае рысы эпічнай апавядальнасці, што праявілася ў маштабным — у плане псіхалагічным i маральным — адлюстраванні жыцця вёскі на пачатку 50-х г. Публіцыстычнай накіраванасцю свайго рамана, грамадзянскай смеласцю (твор пісаўся да XX з'езда партыі), бескампраміснасцю у пастаноўцы сацыяльных канфліктаў I. Шамякін актыўна ўключыуся ў барацьбу за новы стыль жыцця, за эканамічнае i маральнае абнаўленне грамадства. Зразумела, у рамках сацыялістычных пераўтварэнняў. У параўнанні з папярэднімі творамі раман «Крыніцы» вызначаецца больш глыбокай рэалістычнай накіраванасцю, хоць пэўная ідэа-лізацыя галўуных герояў i працягваецца. Але тут ужо на роўных узаемадзейнічаюць дзве тыповыя для стылю I. Шамякіна апавядальныя плыні — рэалізм i рамантызм. Аўтар паранейшаму прытрымліваецца метаду кантрастнай характарыстыкі. Пазітыуны лагер узначальвае дырэктар мясцовай школы Лемяшэвіч, антымараль увасоблена у вобразе завуча гэтай школы Арэшкіна i найбольш буйна ў характары сакратара райкама Бародкі.

      Вобразам  Лемяшэвіча аўтар дапаўняе галерэю  камуністаў — стойкіх змагароў за пабудову шчаслівага жыцця на зямлі. Лемяшэвічу да усяго ёсць справа, ён адразу актыўна ўключаецца у грамадскія i гаспадарчыя справы вёскі i калгаса. «Я — камуніст i дырэктар школы»  — з гонарам кажа Лемяшэвіч. I гэ-тыя званні, асабліва першае, даюць яму ўсе падставы, каб умешвацца нават у інтымныя адносіны людзей. 3 абурэннем выгаворвае Лемяшэвіч старшыні мясцовага калгаса Махначу, што той занядбау школу i клуб, апошні ператварыўся «у хлеў! Сорамна глядзець!» . Такім жа чынам, павучальна бесцырымонна ён будзе размаўляць i з сакратаром райкама Бародкам: «...званне настауніка — высокае званне. Але яшчэ больш высокае званне партыйнага работніка... сакратара райкама. І я мушу сказаць вам: не аднаго мяне, а увесь наш калектыў абураюць вашы начныя візіты да Прыходчанкі». Тыя ж катэгарычнасць i павучанне чуваць i ў размове з настауніцай сваей школы Марынай Астапаўнай («Вы педагог... А у жыцці? Што робіце вы у жыцці?.. Мы не дазволім!..» , i з простай сялянкай Аксінняй Снягір («Навошта вам у хаце гэты... наш завуч?» , i з завучам Арэшкіным, i з шмат іншымі. Лемяшэвіча не цікавіць, як рэагуюць на яго бесцырымоннае умяшанне людзі. «Не суйце нос, куды не трэба» , — спрабуе перапыніць яго Бародка. «А вы недавучыліся i цяпер лезеце у чужыя душы, як той поп», — трапна характарызуе паводзіны дырэктара школы Аксіння Снягір. Менавіта бальшавіцкі максімалізм перашкаджае Лемяшэвічу спусціцца на зямлю, адчуць сябе проста чалавекам. «Будзь чалавекам простым, жывеш сярод людзей», — звяртаецца да Лемяшэвіча бухгалтар калгаса Полаз. Такі ж максімалізм уласцівы амаль yciм станоўчым героям. Гэта датычыць i старога настаўніка Данілы Платонавіча Шаблюка, i урача Наталлі Пятроўны Марозавай: яны падаюцца занадта пра-вільнымі, без аніякіх паўтонаў. Таму здаюцца менш жыццёвымі, дэкларацыйнымі. Але гэта не аутарскі пралік, такі быў час, такія былі патрабаванні да літаратуры.

Информация о работе Iван Шамякiн