Автор работы: Пользователь скрыл имя, 24 Ноября 2011 в 19:51, реферат
Праз год маці з дзецьмі па нейкай прычыне вярнулася ў Карму. У 1927 годзе пераехалі на новае месца бацькавай працы - у леснічоўку («стражу») пад Пясочнай Будай Церахоўскага раена. Пасля - новая «стража» пад Краўцоўкай таго ж раена. Чытаць вучыўся сам з дапамогай бацькі. У школу пайшоў толькі на дзесятым годзе. Да пятага класа вучыўся ў весцы Краўцоўка. Часта змяняў школы з-за пераездаў з аднаго месца на другое, але вучыўся добра. Пасля заканчэння сямі класаў Макаўскай школы паступіў у Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыалаў.
1.Храналагічная табліца. 1
2.Біяграфія. 2
3.Творчасць. 5
4.Да 80-годдзя І.П. Шамякіна. 13
5.Маральна-этычная праблематыка ў рамане Івана Шамякіна
«Сэрца на далоні». 15
6.Выказванні пра творчасць аўтара. 20
7.Крылатыя фразы. 21
8.Літаратура. 22
Людзі - гэта самая каштоўнае, астануцца
людзі - гісторыя не спыніцца і не пойдзе
назад. Будуць жыць людзі - будзе жыць
краіна
і тая ўлада, якой народ даражыць.
І.Шамякін
У мастацкім даследаванні сучаснага (а яно віруе ў творчасці І. Шамякіна!) на ўзроуні гіданістычнага роўнага яму ў нашай літаратуры няма. Усе яго шматлікія раманы і аповесці (а па прадукцыйнасці і хуткасці рэагавання на ўсе значныя падзеі і змены ў нашым жыцці з ім таксама нікому не параўнацца) надзвычай цікавыя. Чым жа так прывабліваюць, палоняць чытача кнігі І. Шамякіна? Сам пісьменнік так гаворыць пра свае творчае крэда: " Мой метад: я не магу сесці за стол і «будаваць» з усімі «аддзелкамі» да таго часу, пакуль не маю ў галаве «сюжетнага каркаса».
Сюжэты яго твораў займальныя, вобразы не толькі пераканаўчыя, але эстэтычныя. Займальнасць, дынамічнасць і вастрыня сюжэтаў дасягаецца тым, што пісьменнік праводзіць сваіх герояў праз усе тыя выпрабаванні, якімі штодзенна выпрабоўваемся ўсе мы6 працай, адносінамі да справы, якой мы служым, бытам, каханнем, сяброўствам, выбарам - сумленнем.
Раман «Сэрца на далоні» (1963) шматпланавы, шматпраблемны, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лесаў і характараў. у творы пастаўлены самыя надзенныя і важныя праблемы народнага жыцця, якія хвалявалі ў пачатку 60-х гадоў усе наша грамацтва: праўда пра мінулае, лес сучаснасці, адносіны паміж пакаленнямі, станаўленне чалавека як асобы. І. Шамякін праўдзіва паказаў аблічча грамадства ў пэуны перыяд яго развіцця.
цэнтральныя персанажы твора - супрацоўнік абласной газеты Шыковіч і вядомы ў горадзе хірург Антон Яраш. Вобразы галоўных герояў паказаны шматбакова - у працы, у час адпачынку, у сямейным побыце, у шчасці і горы. кожны з вобразаў па-свойму прывабны і абаяльны, хоць аўтар не ўтойвае іх асобных слабасцей і памылак.
Яраш
- медык, вучоны-хірург, самаадданы працаўнік.
У вобразе яго арганічна зліты
прафесійныя, грамадзянскія і чыста
чалавечыя якасці. У працы ен знаходзіць
вялікае маральнае
У асобе Кірыла Шыковіча мы бачым дзейснага і актыўнага чалавека. Ен - таленавіты журналіст. Разам з тым гэты герой не пазбаўлены недахопаў: можа сарвацца і «наламаць дроў» на працы (выпадак з Рагойшам) і дома (бойка з дарослым сынам), скардзіцца і наракаць, асабліва перад моладзю, на свой лес пісьменніка-дакументаліста, на надзвычайную занятасць. Але чытачы даруюць яму ўсе яго слабасці, бо ен чалавечны, чулы да людскога гора, спагадлівы, таварыскі. У шывіча цікавыя і высакародныя планы6 ен хоча насуперак Гукану аднавіць праўдзівую гісторыю змагання падпольшчыкаў у гады вайны.
Герой рамана «Сэрца на далоні» Славік Шыковмч, ашаломлены тымі праблемамі, якія абрынуліся на яго сям'ю, на яго самога ў першую чаргу, пачуццямі і жарсцямі, што закіпелі ў ім і побач з ім, абураецца «боханам» і «старым канем» ( ен так «пяшчотна» называе свайго бацьку-пісьменніка): «Усе пераблыталася! Сам чорт нагу зломіць. А «стары конь» скардзіцца, што няма цікавых сюжэтаў. Залез у нейкія архівы і нічога вакол сябе не бачыць. А тут такія трыкутнічкі будуюцца! Пра любоў трэба пісаць, стары, калі хочаш, каб цябе чыталі».
Менавіта «пра любоў» (таму і чытаюць!) піша І. Шамякін: пра любоў да справы, да жанчыны, да дзяцей, да бацькоў, да людзей …
Апісваючы канкрэтны перыяд у жыцці нашага народа («Шэсць гадоў пасля XX з'езда партыі», на якім быў асуджаны культ асобы Сталіна), пісьменнік ставіць у рамане найважнейшыя філасофскія праблемы: адказнасці чалавека за сябе і свае ўчынкі; удзячнасці і чалавечнасці; служэнння людзям і вернасці сваей сям'і, сяброўству; праблему бацькоў і дзяцей; праблему выхавання дзяцей і адказнасці за будучыню нацыі - моладзь …
Пісьменніцкае светаўспрыманне, канцэпцыя і пазіцыя рэалізуюцца ў рамане найперш праз станоўчыя вобразы інтэлігентаў доктара Яраша i пісьменніка-журналіста Шыковіча. Трэба зазначыць, што героямі кніг Шамякіна з'яўляюцца людзі самых розных прафесій, але канцэптуальнымі вобразамі з'яуляюцца пераважна вобразы інтэлігентаў:настаўнік Лемяшэвіч («Крыніцы»), настауніца Mixаліна («Ax, Міхаліна, Mixaлiнa...»), Пятро Шапятовіч i Сеня Пясоцкі з пенталогіі «Трывожнае шчасце», архітэктар Кар-нач («Атланты i карыятыды») i інш.
Адзін з лірычных герояў паэзіі М. Танка сцвярджае, што самае складанае для чалавека — «прайсці праз вернасць». Інтэлігент Яраш прайшоў праз вернасць сваей справе i дасягнуў у ей такога прафесіяналізму, што змог нават трымаць на сваіх далонях сэрца чалавека. Гэты мастацкі вобраз, што даў назву твору, — метафарычны. У прамым сэнсе трымаць сэрцы на далонях здольны толькі прафесіяналы ўзроуню Яраша. Аднак сэрца бліжняга можа быць на далонях кожнага чуйнага i чулага да болю, трывог у сэрцы іншых людзей. Трэба толькі зразумець боль другога чалавека i паспець дапамагчы. Пакутуе Яраш, што не паспеў (хоць не яго у тым віна) выратаваць двух хлопчыкау, якія падарваліся на міне.
Яраш прайшоў праз вернасць людзям, якія выратавалі яму жыццё, рызыкуючы сваім, i аддзякаваў усім, чым толькі мог: i ўратаваў ад магчымай блізкай смерці Зосю Савіч, i зpa6iў усе, каб забяспечыць ей годнае жыццё, вярнуўшы тое, што належала ей па праву. У яе як «ворага» народа i дачкі «ворага» народа забралі ўсе: здароўе, добрае імя, дом. Яраш з Шыковічам вярнулі ей усе, зpa6iлi ўсе, што ад ix залежала. Так i павінна быць! Але, на жаль, так не заусёды i ўсюды бывае.
Рэтраспекцыямі i вобразам Гукана пісьменнік дасягае не тольм рэалізму i глыбокага псіхалагізму у адлюстраванні рэчаіснасці, але i ўзводзіць свайго галоўнага героя на той высокі эстэтычны п'едэстал, што чытача палоніць духоў-нае багацце i высакароднасць доктара Яраша. Кантрастны гэтаму вобразу вобраз Гукана выклікае агіду i абурэнне: ён не толкі не аддзякаваў добрым людзям, як тое абяцаў («Мы яшчэ сустрэнемся», — сказаў ён на развітанне 3oci Савіч), але «аддзячыў» чорнай няудзячнасцю: ужо пасля вайны, будучы сакратаром райкома партыі, напісау не проста данос, а ўзвёу паклёп на свайго збавіцеля, тым самым вырашыў лес 3oci: вярнуўшыся з фашысцкіх канцлагераў, яна зазнала пекла i гулагаускіх. Дзікунскі, жудасны ўчынак. «Такога не можа быць!» — усклікне чытач, уражаны подласцю Гукана. Але, на жаль, i такое можа быць, i гэта ўжо не прыём гіпербалізаванага паказу зла, а праўда жыцця. Настойлівы i паслядоўны пісьменнік у сцвярджэнні думкі, што кар'ерызм — невымернае зло. Дзеля дасягнення сваіх кар'ерысцкіх намераў гуканы-кідалы (Кідала — герой пенталогіі «Трывожнае шчасце») не спыняюцца ні перад чым. Асабліва небяспечная гэта з'ява ва умовах таталітарнага рэжыму, бо сам рэжым спрыяе таму, што свінтусы становяцца грандыёзусамі, небяспечнымі для грамадства i сумленных людзей.
Праз дыялог Гукана з Тарасавым, сакратаром райкома партыі, пісьменнік сцвярджае ісціну, што здольны перагледзець свае учынкі, пакаяцца, змяніцца да лепшага толькі людзі. Нелюдзі ж (а такім нелюдзем i з'яуляецца Гукан-Са-жань) ніколі не мяняюцца. Яны баяцца толькі аднаго — кары, страты пасады, да якой ішлі, пераступаючы праз усе i ycix. Усе намаганні Тарасава абудзіць у Гукане сумленне, прымусіць яго прызнаць сваю віну i пакаяцца — марныя. Гукан здольны толькі на самаапраўданне, а не на пакаянне. Гэты дыялог, выпісаны ў сцэнарным жанры (у дыялогу няма ніводнай аўтарскай рэплікі, бо мова персанажаў вычарпальна ix характарызуе), —знакавы, канцэптуальны для твора, у якім адлюстраваны працэсы рэабілітацыі ахвяр сталінскага i баль-шавіцкага генацыду. За самае страшнае у гісторыі чалавецтва злачынства не пакаяўся да гэтага часу яшчэ ніхто: ні канктрэтныя гістарычныя асобы, што кіравалі жудаснай машынай таталітарызму ці забяспечвалі яе шалены бег, ні нават шамякінскі літаратурны пресанаж. І ў гэтым Шамякін твоца не паграшыў супраць праўды. Так і жывем без пакаяння, множачы ўсе новыя i новыя rpaxi...
Праз вернасць сяброщству, сумленню i прафесійннаму абавязку правёу пісьменнік i другога свайго героя — журналіста Шыковіча. Асабліва выдатна вытрымаў гэты герой выпрабаванне сяброўствам. I зноў трэба зазначыць, што пісьменнік з незвычайнай мастацкай сілай i пераканальнасцю ўмее ўславіць сапраўднае сяброўства паміж людзьмі. Прыгадаем вялікае i кранальнае сяброўства Сені Пясоцкага i Пятра Шапятовіча з пенталогіі «Трывожнае шчасце».
Наша захапленне сяброўствам Яраша i Шыковіча нельга лепш выказаць, як праз усведамленне 3oci: «Заусёды хораша ад ix вось такой дружбы». Так думае Зося, назіраючы цёплыя, шчырыя адносіны паміж сябрамі, знешне такімі рознымі. Назіраючы, пагаджаемся з думкаю пісьменніка i мы: сапраўды, шчырае сяброўства можа быць паміж тоўстым i тонкім, высокім i нізкарослым, імпульсіўным i стрыманым, але галоўнае паміж iмi павінна быць агульным — сумленнасць. Не толью прафесійны «сверб» i жаданне аднавіць парушаную справядлівасць, але i жаданне дапамагчы свайму сябру Ярашу было матывам нястомнага пошуку i «корпання» Шыковіча у apxiўныx дакументах. Дорага заплацілі Яраш i Шыковіч за свае чалавечныя памкненні i парыванні. Абодва пазбавіліся дачаў; Шыковіча «выкачалі» у брудзе, знайшоўшы у ім ахілесаву пяту (мярзотную заўсёды пацэльваюць у самае балючае); а ў Яраша ледзь не развалілася сям'я.
Усімі сваімі творамі, а раманам «Сэрца на далоні» з асаблівай мастацкай сілай, I. Шамякін даводзщь, што сям'я — найвялікшы скарб чалавека i аданачасова падмурак людской супольнасці. Рушыцца сям'я — рушыцца ўсе ў грамадстве. Добрая сям'я — надзейны тыл i прыстанак чалавека, выток усяго людскага у ім . Аднак пітсьменнік мудра папярэджвае ўcix нас, што сям'я, каханне — адначасова i надзвычай далікатны, тонкі, дарагі крышталь. Трэба быць вельмі мудрым, асцярожным i дбайным, каб піць з таго крышталю ўсе жыццё. Назначэнне жаночых вобразаў у рамане вельмі вялікае. Вобразамі Галіны Адамауны i Валянціны Андрэеуны пісьменнік славіць жаноцкасць, пяш-
чоту, любоў, клопат пра дзяцей, сцвярджае, што ахоуніцай сямейнага ачага з'яуляецца жанчына. Лад, згода ці, наадварот, бязладдзе у сям'і ў многім залежыць ад жанчыны, яе мудрасці.
Пісьменніцкае захапленне i ўсведамленне, якой павінна быць дзяўчына, увасоблена ў вобразе «залатой» Машы. Эпітэт «залаты» у дачыненні да яе валасоў, нават павек з'яуляецца той дэталлю, што вызначае сутнасць вобраза. Пісьменніцкая выснова, што хараство чалавека, асабліва дзяўчыны, вызначаецца ўнутранай, духоўнай «падсветкай», не новая ў нашай літаратуры. Прыгадаем, што тыя ж урокі дае нам Лабановіч сваім бачаннем прыгажосці -Ядвісі. Аднак нельга не захапляцца i майстэрствам Шамякiнa, з якім ён дае ypoкi, асабліва моладзі, што духоуная прыгажосць дзяучыны, яе паводзіны, яе мудрасць у многім вызначаюць паводзіны мужчыны, здольны пауплываць на яго душу, садзейнічаць яго сталенню. Як мужчына вызначаецца aднociнaмi да жанчыны, так жанчына вызначаецца caaiмi паводзінамі, сцвярджае yciм сваім творам пісьменнік. 3 яго мудрасцю нельга не пагадзіцца. Жаночая прыгажосць здольна ўплываць на свет i ўдасканальваць яго.
Усе мастацкія вобразы ў рамане, праз якія, як i праз «сюжэтны каркас», пісьменнік выяўляе свае светаўспрыманне, вельмі пераканаучыя. Але найбольшым пісьменніцкім майстэрствам, сапраўднай мастацкасцю вылучаецца вобраз Славіка Шыковіча. Гэта самы нестатычны вобраз. У ім увасоблена пісьменніцкая думка пра тое, як нялёгка быць маладым, нават калі твае бацькі сапраўды прыстойныя i сумленныя людзі, як цяжка расці чалавеку, як на рост ці на яго запаволенне можа паўплываць выключна ўсе, нават нейкая, здавалася б, дробязь. Самае цяжкае ў гэтым свеце — расці, змяняцца да лепшага, быць здольным перагледзець i свае учынкі, i свае каштоунасці.
Менавіта праз гэты вобраз вырашаецца адна з галоўных праблем рамана — праблема бацькоў i дзяцей. Сям'я Шыковічаў у роспачы, пакутліва шукае адказу на пытанне, чаму так атрымалася, што ix сын расце пустадомкам,
цынікам i хуліганам. Бацька — інжынер чалавечых душ, а на душу сына амаль ніякага ўплыву не аказвае. Маці — сейбіт разумнага, добрага, вечнага. Якога яшчэ лепшага выхавання, акрамя прыкладу сумленнага жыцця i сумленнай працы бацькоў, патрэбна, каб чалавек рос не так пакутліва i без такіх, як са Славікам, праблем? Пра тое палка i з абурэннем даводзщь i Шыковіч на бюро райкома, дзе за кепскае выхаванне сына яму аб'явілі вымову. Сапраўды, у нашых продкаў, што карысталіся галоўным прынцыпам народнай педагогікі — прыклад i праца, такіх праблем i ў такой ступені не было. Тады i адвечны мацярынскі клопат, як дасціпна яго вызначаў Славік, «каб лішняе з'елі i лішняга не выпілі», таксама быў толькі на карысць дзіцяці. Але час мяняецца. Сёння аднаго прыкладу i аднаго такога мацярынскага клопату мала. Неабходна i такая ўвага, i такое дбанне менавіта пра духоўнасць дзяцей, а не толью «каб лішняе 3'eлi i лішняга не выпілі», як у сям'і Яраша. Уражвае эпізод, калі Яраш забараняе жонцы гаварыць пры дзецях пра «гнілыя зубы» пацыентаў, што так раздражняюць стаматолага Галіну Адамаўну. «Каб мне дзеці былі ў слуху, каб я бацькам для ix век дажыў» — гэта пра Яраша. Тады i дзеці здольны будуць пауплываць на бацькоў, калі ў сям'і узнікнуць (а ў якой сям'і ix не бывае?) нейкія непаразуменні. «Я дапамагу ім. Я паміру ix», — цвёрда ўпэўнены Тарас, калі прыёмныя яго бацькі моцна пасварыліся.
Вядома ж, праца, годнае акружэнне (з кім павядзешся, ад таго i набярэшся) таксама пауплывалі на Славіка. Гэта пераконвае у рамане. Але наурад ці «партыйны дакумент захапіў юнака», наурад ці ў Славіка, як сцвярджае пісь-менік, магло наогул з'явіцца «захапленне велічнасцю праграмы» пабудовы камунізму. Славік быў уражаны, як зноў падкрэслівае пісьменнік, што «усе гаварылі з такой палымянасцю пра маральны кодэкс». Але ж у Славіка заўсёды ў душы быў справядлівы пратэст супраць неадпаведнасці пaмiж тым, што чуў i што бачыў. Ці не гэта i стала прычынай злому ў яго душы, а юначы максімалізм i цынізм — ахоўнай рэакцыяй i формай пратэсту?