Автор работы: Пользователь скрыл имя, 24 Ноября 2011 в 19:51, реферат
Праз год маці з дзецьмі па нейкай прычыне вярнулася ў Карму. У 1927 годзе пераехалі на новае месца бацькавай працы - у леснічоўку («стражу») пад Пясочнай Будай Церахоўскага раена. Пасля - новая «стража» пад Краўцоўкай таго ж раена. Чытаць вучыўся сам з дапамогай бацькі. У школу пайшоў толькі на дзесятым годзе. Да пятага класа вучыўся ў весцы Краўцоўка. Часта змяняў школы з-за пераездаў з аднаго месца на другое, але вучыўся добра. Пасля заканчэння сямі класаў Макаўскай школы паступіў у Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыалаў.
1.Храналагічная табліца. 1
2.Біяграфія. 2
3.Творчасць. 5
4.Да 80-годдзя І.П. Шамякіна. 13
5.Маральна-этычная праблематыка ў рамане Івана Шамякіна
«Сэрца на далоні». 15
6.Выказванні пра творчасць аўтара. 20
7.Крылатыя фразы. 21
8.Літаратура. 22
Гуманізм такой маралі своеасаблівы, пэуным чынам дэфармаваны, бо не улічваў індывідуальнай свабоды чалавека, права на ўласную думку, уласны стыль жыцця. Традыцыйная савецкая літаратура ў прынцыпе павінна была вылучаць мадэль адносін у адпаведнасці з якой, як выказауся адзін з герояў рамана «Крыніцы» Аляксей Касцянок, «старэйшы таварыш, камуніст i асабліва партыйны кipaўнiк здаецца чалавекам незвычайным, ідэалам, у якога хочацца ўсе пераймаць» . Праўда, звычайна дапускалася i крытыка асобных кіраўнікоў, тых, што cвaiмi паводзінамі і словамі адступалі ад агульнавызначаных нормаў.,
Вобраз сакратара райкама Бародкі — творчая удача пісьменніка. 3 уводам у апавяданне гэтай сюжэтнай лініі аўтар завязвае сацыяльны канфлікт, апавяданне набывае рысы мастацкай публіцыстыкі. У асобе Бародкі выкрываюцца бюракратычныя прынцыпы кіравання сельскай гаспадаркай. Крытыка, тагачасная i пазнейшая, давала высокую ацэнку гэтаму вобразу, адзначала яго наватарская сутнасць i мастацкая дасканаласць.
Бюракратычная сістэма кіравання, на думку аўтара «Крыніц», патрабуе ўдасканалення не толькі на узроуні раённага кірауніцтва, але яшчэ больш на ўзроуні «мясцовым», калі простага чалавека маглі абразіць i пакрыудзіць не толькі за тое, што ён намагаўся проста выжыць у тых складаных умовах. Напрыклад, старшыня калгаса Махнач адабраў сена, якое жанчына сярпом назбірала ў лесе, i cnaлiў. Прауда, I. Шамякін не падкрэслівае асаблівых цяжкасцей вясковага чалавека, як гэта зрабіў, напрыклад, А. Кулакоўскі ў аповесці «Нявестка» i «Дабрасельцы». Наадварот, сяляне у Крыніцах жывуць досыць заможна, тая ж Аксіння купляе дачцэ залаты гадзіннік, а на стаде ў кал-гаснікаў поўны дастатак. Сваю увагу публіцыста ён скіроўвае на форму кіравання калгасамі. I гэта натуральна, бо ў прынцыпе савецкая літаратура таго часу менавіта на гэтым i засяроджвала увагу (В. Авечкін i Г. Нікалаева). Здавалася, калі паслабіць камандны ціск на калгасы, даць iм поўную эканамічную свабоду, замяніць кадры, дык становішча на вёсцы адразу ж выправіцца. Да гэтага заклікала партыя. У гэта верыла i літаратура.
У жыцці кожнага пісьменжка ёсць творы, у якія ён укладвае ўвесь свой уласны вопыт — i духоўны, i маральны, укладвае частку сябе, сваей біяграфіі. Такім творам у I. Шамякіна з'яуляецца пенталогія «Трывожнае шчасце» (1956—1963). Пісьменнік згадвае, «як доўга, гадамі... фарміраваўся сюжэт твора на аснове маёй уласнай біяграфіі i жыцця блізкіх мне людзей». У гэтую кнiry аўтар уклаў тыповае для яго пакалення бачанне жыцця i людзей — менавіта таго пакалення, якое няухільна верыла ў светлую будучыню, у щэалы камунізму. Першапачаткова твор так i задумваўся, як кніга пра равеснікау, як яны жылі ў час вайны, але паступова задума пашыралася, ахопліваліся даваенныя i пер-шыя пасляваенныя гады.
Значным крокам у пераадольванні псеўдарамантыкі вайны з'яуляецца аповесць «Агонь i снег» (1958). Твор у вышэйшай ступені аутабіяграфічны, у ім адлюстраваны рэальныя падзеі з жыцця самога пісьменніка. Аповесць пісалася ў спрыяльны час ажыўлення грамадскай i эстэтычнай думкі. На гэтай хвалі агульнага ўздыму з'явіліся першыя творы В. Быкава, Ю. Бондарава, Р. Бакланава, так званая «лейтэнанцкая проза» з яе моцным трагедыйным гучаннем, заглыбленасцю у дэталі франтавога жыцця i бескампраміснасцю у вырашэнні маральных праблем. Праўда жыцця, праўда вайны ўзмацняецца за кошт аналітычнага пачатку. Сфера трагедыйнага ахоплвае розныя ўзроуні: ад трагедыі асобнага чалавека (Сеня Пясоцкі) да трагедыі часу. Немцы напалі на краіну, Чырвоная Армія аказалася непадрыхтаванай, а службісты тыпу Сцяпана Кідалы замест сур'ёзнай ваеннай работы вышукваюць ворагаў народа сярод cвaix. Трагедыя ў тым, што, паддаўшыся масаваму псіхозу, салдаты «амаль усе верылі у словы палітрука». I падтрымалі афіцыйную хлусню Кідалы, а не цяжкую праўду Пясоцкага.
Комплекснае даследаванне маральнасці савецкага чалавека працягваецца i у рамане «Атланты i карыятыды». Асноуны канфлікт, як i у «Снежных зімах», працякае тут на маральна-псіхалагічным «рэчышчы». Прагрэсіўны архітэктар Максім Карнач, носьбіт стваральнай ідэі, — галоўны герой твора. Як i яго папярэднік Антанюк, Максім Карнач змагаецца за сваю ідэю прыгожай i. прак-тычнай забудовы горада. Змаганне цяжкае, складанае. Супрацьлеглы «лагер» узначальваюць калега Карнача Макаед i пэуным чынам сакратар гаркама Ігнатоускі, ён жа яшчэ i сваяк Карнача.
Тэма трагічнага лесу жанчыны на вайне асноўнае i ў аповесці «Гандлярка i паэт» (1975). Твор гэты вызначаецца асаблівым наватарскім зместам, бо ў якасці галоўнай абрана гераіня, зусім не тыловая для літаратуры таго часу, — прадстауніца сацыяльных нізоў, гандлярка з Камароўскага рынку. У сваім дзённіку I. Шамякін згадвае «мудрых крытыкаў», як яны разносілі аповесць (у Маскве на абмеркаванні прозы!) за тое, што у яе цэнтры - камароўская гандлярка. Дагаварыліся « мудрацы», што не было такіх у Мінску (гандлярак не было!) і з адыходам нашых часцей ніхто не рабаваў магазіны і склады - такія свядомыя былі савецкія людзі».
Наступны свой раман «Вазьму твой боль» (1978) I. Шамякін будуе ў форме «шматгалосага» апавядання. Жыццё сучаснай вёскi пераплятаецца з рэтраспектыўным, праз свядомасць героя, наказам трагічных дзён вайны. Твор шматаспектны, у якім закранаецца разам з праблемамі сацыяльнага развіцця вёскі праблемы маральна-этычныя: аб адказнасці чалавека перад часам i перад людзьмі, адказнасці фармальнай i сапрауднай. Упершыню ў прозе пісьменніка вобраз памяці як адзін з распаўсюджаных структурных элементаў уздымаецца да узроўню філасофскага абагульнення i ўспрымаецца як катэгорыя духоўная, як сімвал памяці народнай, памяці ачышчальнай i трагічнай адначасова.
У 1970 г. да ленінскага юбілею выходзяць аповесці «Першы генерал» (першапачатковая назва «Лес майго земляка») i «Браняносец «Таварыш Ленін». У 1971 г. I. Шамякін стварае кінааповесць «Эшалон прайшоў». У той жа час выходзіць шэраг апавяданняў, найбольш значныя з якіх — «Матрос з «Алега», «Хлеб», «Дубы». Пазней, ужо у канцы 80-х г., ён напіша n'ecy «Стратэгія» з аналагічнай тэматыкай. У гэтых творах пісьменнік адыходзіць ад традыцый псіхалагічнага пісьма, характэрнага для аповесці «Гандлярка i паэт» i рамана «Вазьму твой боль», i зноў звяртаецца да рамантычна-узнёслай прозы, прозы ў многім псіхалагічна спрошчанай, ідэалізаванай. У аповесці «Першы генерал», кінааповесці «Эшалон прайшоў», апавяданні «Дубы» асноўная сюжэтная лінія ствараецца праз гісторыю характару галоўнага героя, яго фарміраванне i рост, калі ўзровень індывідуальнай самасвядомасці падцягваўся аўтарам да ўзрўуню афіцыйнай грамадскай свядомасці. У творах славіцца правадыр рэвалюцыі У. Ленін, яго празмерная дабрыня, чалавечнасць, фантастычная адданасць простаму народу, славяцца людзі, якія рабілі рэвалюцыю і падтрымлівалі Леніна. Герой абрамляецца рамантычным арэолам святасці, наогул усе апавяданне афарбоўваецца рамантычным светам, прасякнута ўзнеслым стылем.
Асаблівым
крытычна-аналітычным зместам
Новае паглыбленне трагічнай тэмы назіраецца ў наступным рамане I. Шамякіна «Злая зорка» (1991). Твор гэты можна лічыць адным з найбольш сінтэтычных твораў сталага пісьменніка. Аўтар у iм паспяхова працягвае этчныя традыцыі, заяўленыя яшчэ у «Гандлярцы i паэце» i асабліва ў рамане «Вазьму твой боль». Пісьменнік звяртаецца да тэмы Чарнобыля i звязанай з ею тэмы Афганістана. І тое i другое — вынік адной палітыкі, неабачлівай, злачыннай. Упершыню ў творчасці пісьменніка загучаў матыў унутранай нязгоды аўтара з палітыкай партыі ў дачыненні да простага чалавека, народа ў цэлым. Шляхам кантрастаў i света-ценяў, узаемадзеяння лірычнага i рамантычнага, рэалістычнага i драматычнага пісьменнік уздымаецца да адлюстравання найглыбокай трагедыі ўсяго беларускага народа. Праз трагедыю асобнага чалавека, трагедыю асобнай сямьі прачытваецца трагедыя ўсей Беларусі. Твор сведчыць, што патэнцыяльныя магчымасці мастака яшчэ далека не вычарпаны, ён настойліва працягвае эстэтычныя пошукі, шукае новыя стылёвыя формы для рэалізацыі свaix творчых ідэй.
Не менш палемічнай атрымалася i аповесць пісьменніка «Палеская мадонна». I не з боку мастацкага, тут, як i заўсёды, nicьменнік бездакорны: дынамічны сюжэт, вострая фабула, цікавы, насычаны дыялог, каларытная побытавая дэталь. Як i раман, аповесць прасякнута абвостранай публітыстычнасцю. Палеміку выклікала найперш шамякінская канцэпцыя вясковага жыцця, сацыяльная накіраванасць твора: не прымае пісьменнік вёскі постпе-рабудовачнай, не разумее i не ўспрымае яе сацыяльных змен.
Творчасць
І. Шамякіна - адна з найбольш яркіх
старонак савецкай літаратуры. Той яе
часткі, якая была ў клопаце аб чалавеку,
рамантычна яго апявала і разам з гэтым
чалавекам шчыра ў лепшую будучыню.
Да 80-годдзя з дня нарадження І.П. Шамякіна
Імя народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна непарыўна звязана з Гомельшчынай. Тут ен нарадзіўся, вырас, вучыўся.
Родная пісьменніку Гомельшчына - галоўная гераіня большасці твораў Шамякіна. Гэта на наш, погляд, натуральна і заканамерна.
Так, у адным з іттэрв'ю рэдакцыі газеты "Гомельская праўда" (чэрвень 1979 г.) І.П. Шамякін сказаў наступнае:
" Вядома ж, родная зямля, яе людзі, якіх добра ведаеш, з якімі разам працаваў і ў свой час дзяліў і радасці і нягоды, жывіць творчасць кожнага пісьменніка. калі б я не працаваў адразу пасля вайны настаўнікам у Пракопаў цы, што паблізу Церахоўкі, не наглядаў жыцце ў яго рэальнасці, не з'явіліся б мой першы раман "Глыбокая плынь", пяць аповесцей, аб'яднаных агульнай назвай "Трывожнае шцасце". Урэшце і мой апошні раман " Вазьму твой боль" напісан, як кажуць, па гарачых слядах жыцця. Я добра ведаю многіх рабочых, механізатараў саўгаса "Сацыялізм" Гомемельскага раена, ведаю яго дырэктара Міхаіла Міхайлавіча Мураўку - чалавека цікавага і ініцыятыўнага …
Дарэчы, у мясцінах, навакольнай прыродзе, той, хто ўважліва чытаў раман і добра ведае веску Церуху, легка пазнае яе прыкметы. Я працяглы час жыў у Церусе і тут жа пісаў свой раман …"
Як вядома, Іван Пятровіч Шамякін нарадзіўся ў весцы Карма, непадалеку ад Добруша. На гэтай зямлі пахаваны яго баць, сястра. У раннім дзяцінстве будучы пісьменнік пачуў расказ маці пра яе брата, камандзіра партызанскага атрада Андрэя Калініна, які "хадзіў у Добруш - памагаў вызваляць таварыша Леніна". Праз гады Іван Пятровіч вярнуўся да ўспамінаў маці і на суд чытачоў была вынесена яго аповесць аб тым, як у Добрушы і яго ваколіцах змагаліся байцы Маскоўскага чырвонагвардзейскага атрада і як яны разам з мясцовымі партызанамі адбілі ў 1918 годзе ў кайзераўскіх войск браняпоезд "Таварыш Ленін".
На гэтай зямлі жылі прататыпы яго герояў, удзельнікі тых векапомных падзей, ветэраны рэвалюцыі Андрэй Дарафеевіч Парукаў, камуніст з 1918 года, і Петр Дарафеевіч Марозаў, які прымаў удзел у штурме Зімняга.
Нягледзечы на тое, што Іван Пятровіч стаў вядомым пісьменнікам, пастаянным жыхаром мінска, ен ніколі не парываў і не парывае сувязяў з родным краем. Аб гэтым сведчать яго творы, успаміны, дзеннікі, пісьмы да родных і блізкіх.
У пісьмах да бацькоў і сваякоў І.П. Шамякін цікавіцца іх жыццем, побытам, надзеннымі праблемамі. Крыху пазней, у сярэдзіне 50-х гадоў, па успамінах пісьменніка, яны з А.Я. Макаенкам крыху пабагацелі, набылі машыны, але не мелі яшчэ дач, таму прыводзілі сваіх дзяцей улетку на адпачынак на Гомельшчыну. Да Шамякіна ў госці часта прыязжалі з Журавіч Андрэй Макаенак і яго жонка Алена. Вольны час праводзілі весела: купаліся ў Сажы, лавілі рыбу.
Па дэпутацкіх справах і па запрашэнню бібліятэк, клубаў, Дамоў культуры, прадпрыемстваў, калгасаў І.П. Шамякін неаднаразова наведваў розныя рэгіены Гомельшчыны. Асабліва часта ен бываў у Добрушскім раене, на зямлі свайго маленства. Пісьменнік прыязжаў сюды, каб сустрэцца з чытачамі, якія палюбілі яго раманы "Атланты і карыятыды", "Снежныя зімы", "Сэрца на далоні", "Вазьму твой боль", " Петраград - Брэст" і многія іншыя творы.
Напрыклад, у жніўні 1981 года ў Палацы культуры Добрушскай папяровай фабрыкі адбыўся творчы вечар пісьменніка. Удзельнікі сустрэчы ў сваіх выступленнях аднагалосна адзначылі, што яны ўважліва сочаць за творчасцю свайго земляка, яго творы блізкія ім, вучаць горача любіць сваю Радзіму і свой горад.
Крыху раней, у кастрычніку 1979 года, народны пісьменнік сустракаўся з працаўнікамі калагаса імя Леніна Гомельскага раена. Тады ж адбылося абмеркаванне яго рамана " Вазьму твой боль".
Жаданым
госцем быў Іван Пятровіч і ў Гомельскай
абласной бібліятэцы, дзе ен сустракаўся
са шматлікімі прыхільнікамі яго творчасці
на канференцыях чытачоў. Як дарагую рэліквію
захоўваюць супрацоўнікі аддзела краязнаўства
творы пісьменніка з яго аўтографамі.
Маральна-этычная праблематыка ў