Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Февраля 2013 в 20:16, курсовая работа
Паэма Якуба Коласа “Новая зямля” – энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства канца XIX -пачатку XX стагоддзя[]. У ёй натуральнасць і гармонія жыцця на дзіва дакладна і жывапісна перадаецца пластычнасцю, дасканаласцю вобразаў, замацоўваецца бездакорнасцю, вытанчанасцю стылю. Старонкі паэмы ўяўляюць непераўзыдзеныя ўзоры высокамастацкага ўвасаблення рэчаіснасці ў самых разнастайных і шматлікіх яе праявах.
Уводзіны
Паэма Якуба Коласа “Новая зямля” – энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства канца XIX -пачатку XX стагоддзя[]. У ёй натуральнасць і гармонія жыцця на дзіва дакладна і жывапісна перадаецца пластычнасцю, дасканаласцю вобразаў, замацоўваецца бездакорнасцю, вытанчанасцю стылю. Старонкі паэмы ўяўляюць непераўзыдзеныя ўзоры высокамастацкага ўвасаблення рэчаіснасці ў самых разнастайных і шматлікіх яе праявах. Якуб Колас заўважыў у штодзённым жыцці гармонію высокага паэтычнага гучання, якую ён з усёй сілай свайго таленту ўвасобіў у неўміручых радках паэмы. Яе вобразны свет міфалагічна ўскладнены і сімвалічна-зашыфраваны, як поўнае загадак і таямніц быццё, “адбіткам” якога з’яўляецца “Новая зямля”. Аўтар ўсёй сілай свайго таленту паэтызуе духоўны свет простага чалавека, яго працоўную дзейнасць, пошукі сапраўднага сэнсу жыцця, змагання за лепшую долю.
Коласаўская эпапея ўзвялічвае
чалавека працы, яго імкненне да лепшага
жыцця, праслаўляе яго багаты духоўны
свет паказваючы побыт, працу, свята
простых людзей, выкарыстоўвае пры
гэтым разнастайныя мастацкія сродкі.
Дзякуючы гэтаму, у яго атрымліваецца
надзвычай каларытнымі і
Чытаючы і аналізуючы твор я заўважыла, як падрабязна, дэталёва ўзноўлены руплівы, інтэнсіўны і, здаецца, бясконцы працэс сялянскай працы на карысць уласнага дабрабыту, дзеля шчасця сям’і і будучыні дзяцей, працы, якая прыносіць героям незвычайную радасць, задавальненне, мае стваральна-творчы характар. Пры звароце да вобразаў побытавага свету Якуб Колас адкрывае непераходную значнасць рэчаў звычайных і непрыкметных. У выніку на першы план выступаюць не багацце і раскоша, узорнасць манер і паводзін, а менавіта ўнутраная змястоўнасць, шляхетнасць духу герояў.
Старонкі паэмы пераконваюць, што жыццё працоўнага чалавека велічнае, прыгожае, гарманічнае ў самых розных яго праявах. Каб працягнуць размову, паэт вяртаецца да вытокаў, да першаасноў і першапаняццяў быцця, імкнецца ўзгадаць і аднавіць выключную мудрасць першапачатку. Перад намі паўстае свет дзяцінства, бадай, адзін з самых змястоўныхі глыбока сімвалічных вобразаў паэмы. М. А. Лазарук[] заўважыў, што “паэма прасякнута вострым адчуваннем смутку развітання з мінулым, які ў творы афармляецца ў матыў развітання паэта са сваім дзяцінствам”. Але, на маю думку, аўтар хутчэй не развітваецца, а вяртаецца да дзяцінства і сардэчна вітае яго. Якуб Колас згадвае прыемныя моманты свайго маленства, малюе гэты чароўны свет пры дапамозе мастацкіх вобразаў. Каляровасцю, святочнасцю, шматлікімі гумарыстычна-смехавымі эпізодамі дзяцінства падобна на казачны, вясёлы карнавал. У паэме адчуваюцца элементы “карнавальнага” стылю, акія аўтар ужывае пры абмалёўцы дзіцячых вобразаў, у стварэнні жартаўлівай, бесклапотнай, натуральнай атмасферы. Эстэтычнай дамінантай вобраза дзяцінства з’яўляюцца ўзнёсла-святочныя моманты, добры гумар і лагодны смех з элементамі нязлоснай іроніі, гратэску.
Дзяцінства ў паэме
– гэта самадастатковае,
Дадзеная праца прысвечана агляду вышэй пералічаных сродкаў мастацкай выразнасці, а таксама найменняў дзяцей. На аснове паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” мною разглядаецца лінгвістычнае ўвасабленне свету дзяцінства, а менавіта значэнне, адчувальнасць, асаблівасці ўжывання метафар, эпітэтаў, параўнанняў, найменняў дзяцей ў паэтычным кантэксце. Актуальнасць тэмы курсавой работы абумоўлена патрэбай аналізу адметнасці вобразна-выяўленчых сродкаў у творчасці аднаго з самых цікавых класікаў беларускай літаратуры – Якуба Коласа. Мэта працы – выявіць, якія віды метафар, эпітэтаў і параўнанняў сустракаюцца ў паэме “Новая зямля” пры адлюстраванні дзіцячых вобразаў, вызначыць іх структуру, асаблівасці і ступень пашыранасці ў творы, прааналізаваць, праз што аўтар перадае свае адносіны да таго ці іншага прадмета, з’явы рэчаіснасці, як мастацкія сродкі дапамагаюць раскрыць змест твора, а таксама вызначыць функцыі, якія выконваюць сродкі мастацкай выразнасці ў дадзенай паэме . Таксама мэтай працы з’яўляецца вывучэнне дзіцячых найменняў у паэме, вызначыць іх паходжанне і значэнне.
Раздзел I
Найменні дзяцей у паэме Якуба Коласа “Новая зямля”
Імя чалавека – самы старажытны
і асноўны з элементаў
Аналіз уласных асабовых імёнаў у дакументах XVIII-XX стст. паказвае, што ў той час побач з поўнымі традыцыйна-царкоўнымі і размоўна-бытавымі формамі выкарыстоўваліся эмацыянальна-ацэначныя формы імя. Аб магчымасці выкарыстання гэтых форм ў якасці поўных імён з нейтральным значэннем сведчаць шматлікія факты сучаснай беларускай антрапаніміі (Бірыла “Беларуская антрапанімія”).
Ужыванне эмацыянальна-
Уважлівы аналіз уласных
асабывых імёнаў у гэтым творы
паказвае, што пісьменнік пры выбары
найменняў для сваіх персанажаў
арынетаваўся на рэальны анамастыкон
свайго часу. Пры гэтым ён свядома
ці інтуітыўна ўлічваў такія неабходныя
для літаратурнага оніма
Праз выбар імёнаў
прасочваецца нацыянальна-
Такім чынам, уласныя імёны
, з’яўляючыся састаўным
Н. Чабатар звярнула ўвагу,
што пісьменнік аддаваў увагу
неафіцыйным варыянтам імёнаў. Так,
каб стварыць нацыянальны ці рэгіянальны
каларыт Якуб Колас шырока выкарыстоўваў
паралельна з царкоўнымі ўласнымі імёнамі
іх беларускія адпаведнікі. Найбольш часта
ў паэме “Новая зямля” ўжываюцца
скарочаныя варыянты, а таксама онімы
з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі:
Іосіф – Юзік, Канстанцін – Костусь,
Аляксандр – Алесь, Уладзімір
– Уладзя. Гэтыя імёны ў творы
поліфункцыянальныя, гэта значыць выконваюць
не толькі назыўную функцыю, але і
экспрэсіўна-эмацыянальную
Акрамя ўласных імёнаў, Якуб Колас пры паказе свету дзяцінства і для характарыстыкі дзіцячых персанажаў таксама даволі шырока карыстаецца мянушкамі, найменнямі народна-дыялектнай мовы, грубымі і пагардлівымі найменнямі. Такія сродкі вызначаюцца развітой словаўтваральнай сінанімікай і маюць спецыфічныя словаўтваральныя мадэлі. Даследчык В. В Шур сцвярджае, што сутнасць ужывання такіх анамастычных адзінак у творы заключаецца ў тым, што яны тлумачацца і выкарыстоўваюцца як дзейсны характарызуючы сродак пры паказе персанажа, адзін з элементаў гумару, іроніі або сарказму. Яны ўводзяцца ў тэкст разам з партрэтнай характарыстыкай персанажа і з’яўляюцца своеасаблівай падказкай чытачу пра характар героя, яго звычкі, знешні выгляд, схільнасці і іінш:
Малы яшчэ, зусім дурніца,
Так пад нагамі і таўчэцца(с. 164)
Тут аўтар пра дапамозе
найменняў “шаляніца”, “дурніца”
малюе чытачу вобраз самага малодшага
дзіцяці ў сям’і лесніка
Алеся лаюць за закон:
Ото бяспамятны дурніца!
Бадай ты спрогся быў, тупіца!(с. 135)
Найменні “бяспамятны дурніца” і “тупіца” указваюць на здольнасці да навукі старэйшага сына: Алесь аказаўся не вельмі здольным да вывучэння закону Божага.
Вельмі часта аўтар прамяняе пры характарыстыцы дзіцячых вобразаў грубую, размоўную лексіку, якая вызначаецца яскравай семантычнай экспрэсіўнасцю. Тут сустракаюцца характарыстычныя словы з нейтральнай, станоўчай і часцей з негатыўнай ацэнкай. Такія словы ў “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы” пазначаюцца паметамі разм., груб., лаянк.
Якуб Колас выкарыстоўвае эмацыянальна-экспрэсіўныя найменні з мэтай паказу і высмейвання дрэнных паводзінаў дзяцей, адмоўных рыс, якасцей характару з мэтай зніжанай, грубаватай характарыстыкі. Лаянкавыя словы гавораць таксама пра эмацыянальны стан апавядальніка – злосць, раздражненне. Пераканальным у гэтым плане можна лічыць наступны прыклад:
Спытаў Алесь. – Ты? салапяка!
Нос абатры йдзі, разявяка!(с. 27)
Усе ўжытыя ў гэтым урыўку словы ў “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы” падаюцца з паметай разм., груб. У дадзеным кантэксце яны маюць значэнне, якое ўжываецца пры характарыстыцы рассеянага, няўважлівага і неахайнага чалавека.
Пры далейшым аналізе найменняў дзяцей я заўважыла, што такая лексіка стварае адпаведны эмацыянальныгрубы або іранічны тон, і таму, ужываецца даволі часта. Дзяцей у паэме называюць “падламі”, “брадзягамі”, асабліва прадуктыўным у паэме “Новая зямля” з’яўляецца найменне “гад” і вытворныя ад яго формы:
Найшлі б прычыну таго груку!(с. 189)
А ўслед яму смяецца Ўладзя.
А бацька сек, пытаў скрозь гнеў:
Як відаць з кантэксту, “гад” – абразлівае найменне, якое ўжываюць Міхал і дзядзка Антось у адносінах да дзяцей. Звычайна, такое найменне ўжываецца ў дачыненні да агіднага, шкоднага чалавека. Гэта слова выклікана нізкімі, подлымі учынкамі асобы. Таксама такім словам падкрэсліваецца бесталковасць, адсутнасць развагі і розуму, брыдкая знешнасць адрасата маўлення. Аднак усе вышэйпералічаныя словы не з’яўляюцца прамымі найменнямі дзяцей у адрозненні ад эмацыянальна-лексічных адзінак тыпу: “гультаіны”, “каламаз”.
Акрамя грубых, размоўных найменняў героі “Новай зямлі” звяртаюцца да дзяцей з словамі, якія выражаюць ласкавасць, пяшчотныя або паблажлівыя адносіны . Для выражэння адносін любові, пяшчоты, замілавання часцей за ўсё выкарыстоўваюцца словы з дэмінутыўнымі суфіксамі: “браток”, “братка”, “хлапяткі”, “хлапчынка”. У зваротах да дзяцей афарбоўка ласкальнасці і фамільярнасці часта змешваецца: “небажаткі”, “мармотка”, “нецярпячка”. Дэмінутыўныя ўтварэнні, на думку А. Я. Баханькова, могуць выражаць уласна ласкальнасць. Выражэнню ласкальнасці садзейнічае памяншальна-ласкальная суфіксацыя. Калі гутарка ідзе пра асобу, то ласкальныя словы паказваюць адносіны любові, замілаванасці, сімпатыі, прывязанасці. Так, гэта адлюстравана ў паэме “Новая зямля”, калі галоўны герой Міхал, паміраючы, дае апошні наказ сваім дзецям: