Сродкі мастацкай выразнасці пры адлюстраванні свету дзяцінства ў паэме Я. Коласа "Новая зямля"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Февраля 2013 в 20:16, курсовая работа

Описание

Паэма Якуба Коласа “Новая зямля” – энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства канца XIX -пачатку XX стагоддзя[]. У ёй натуральнасць і гармонія жыцця на дзіва дакладна і жывапісна перадаецца пластычнасцю, дасканаласцю вобразаў, замацоўваецца бездакорнасцю, вытанчанасцю стылю. Старонкі паэмы ўяўляюць непераўзыдзеныя ўзоры высокамастацкага ўвасаблення рэчаіснасці ў самых разнастайных і шматлікіх яе праявах.

Работа состоит из  1 файл

Полное.docx

— 59.03 Кб (Скачать документ)

Але ці ведаеш з чым схожы

Той дробны рогат?

Адзначаны вышэй эпітэт выкарыстоўваецца аўтарам для перадачы гучнасці, характару  гучання.

Індывідуальна-аўтарскія  эпітэты ў пераважнай большасці  – метафарычныя вобразныя азначэнні, якія выражаюць аўтарскую ацэнку навакольнага жыцця, дапамагаюць нам  бачыці свет у складанай прызме асацыяцый, знаходзіць падабенства і выяўляць аналогіі, якія даюць магчымасці зразумець  нябачныя на першы погляд сувязі паміж  разнастайнымі з’явамі. Нязвыкласць  спалучэння звычайных, часта нейтральных  прыметнікаў(лагічных азначэнняў) з  назоўнікамі, якія ў звычайным кантэксце  з ім не спалучаюцца, забяспечвае  стварэнне выразных і дакладных  аказіянальных эпітэтаў.

                                        Чым дальш - смачнейшыя патравы,

І многа іх, і ўсе цікавы, -

Алесь гаворыць Кастусю.(с. 182)

Не пакінуў без увагі  ў паэме “Новая зямля” Якуб Колас  і народна-паэтычныя(сталыя, традыцыйныя) эпітэты, якія прыйшлі ў мову з  беларускай вусна-паэтычнай народнай творчасці( з песень, прыпевак, казак, прыказак):

Чаго людцам, чаго ім трэба?

Нашто шукаць зямлі далёка?

Зайздросна ты, людское вока!

Паколькі народна-паэтычныя  эпітэты ўжываюцца ў мове амаль  не абнаўляючы свайго вобразна-сэнсавага  значэння, некаторыя даследчыкі такія  азначэнні не лічаць эпітэтамі.

Такім чынам, эпітэты займаюць значнае месца сярод тропаў і  стылістычных фігур, пры дапамозе якіх Якуб Колас распавядае чытачам аб дзяцінстве. Яны насычаюць аповеды  пра дзяцей вобразнасцю і экспрэсіўнасцю.  Акрамя таго, эпітэты выконваюць у  паэме эстэтычную функцыю, з’яўляюцца сродкам маляўнічасці, дапамагаюць  аўтару стварыць мастацкі вобраз, выклікаць  у чытача розныя пачуцці. 

 

Параўнанне

 

У вуснай і пісьмовай мове часта карыстаюцца параўнальнымі  канструкцыямі. У “Энцыклапедыі  беларускай мовы” падаецца наступнае  тлумачэнне  тэрміна параўнальныя канструкцыі - гэта сінтаксічныя структуры (звароты, сказы, прэдыкатывы) з абавязковым  кампанентам, які змяшчае ў сабе параўнанне. Паказчыкам параўнальных адносін у такіх канструкцыях выступаюць злучнікі як, быццам, нібы, усё роўна як і іншыя.

Параўнанне, на якім асноўваецца  кожная параўнальная канструкцыя –  адзін са сродкаў пазнання і ўспрымання рэчаіснасці. Людзі заўважаюць падобныя ўласцівасці прадметаў і з’яў, бачаць агульныя і прыватныя праявы жывой і нежывой прыроды. Чалавек  усведамляе тонкія адценні свайго фізічнага  і псіхічнага стану, заўважае адметнасць стану іншых жывых асоб і істот. Ўсё гэта адлюстроўваецца ў параўнальных канструкцыях, якіх нямала ў фальклорных  і літаратурных творах.

Асабліва ўмела карыстаюцца  параўнальнымі канструкцыямі мастакі  слова. Параўнанне для іх з’яўляецца адным з спосабаў характарыстыкі прадметаў і з’яў рэчаіснасці  праз супастаўленне іх з іншымі, нечым падобнымі прадметамі і  з’явамі жыцця. Ф. М. Янкоўскі называе  параўнанне сродкам распазнавання, пазнавання, нават успрыняцце рэчаў, і не толькі рэчаў.

Параўнанне мы сустракаем і ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля”, асабліва пры паказе дзіцячага  свету, калі аўтар апісвае штосьці  ці  разважае або аддае  свайму герою маналог. Пры гэтым ён карыстаецца  параўнальнымі зваротамі, паколькі гэта самая пашыраная форма выражэння  параўнання ў беларускай мове. Ён уводзіцца  ў тэкст паэмы пры дапамозе злучнікаў як, бы, быццам, як быццам, усё роўна як, як бы. Усінтаксічных канструкцыях са злучнікам як параўнанне мае сцвярджальны характар:

Хто бегаў з кіем каля хаты – 

Ганяў курэй. Як парасяты,

У пяску капаліся сястрычкі(с. 14)

Злучнікі быццам, як быццам,бы надаюць параўнанню ўмоўны, меркавальны характар, і яно набывае мадальную афарбоўку:

Ён кінуў далей іх пад  лаву,

Як быццам тут  каты гулялі

І штук такіх навытваралі( с.135)

 

Два словы скажа і запнецца,

Бы галава там  чым заткнецца(с. 135)

Параўнальны зварот бывае  аднаслоўны, тады ён складаецца толькі з  словаформы назоўніка, прыметніка, прыслоўя або асобных дзеяслоўных  форм[ ]:

Тут каля дзядзькі чарадою,

Як чэрві, дзеці мітусяцца(с. 60)

 

Яшчэ замецьце, што з  малымі

Ён размаўляў, як са старымі(с. 56)

Вельмі часта сустракаюцца ў паэме пры апісанні настрою, паводзін дзяцей разгорнутыя параўнанні з адным ці некалькімі залежнымі  словамі:

Тады і хлопцы тон мяняюць;

Як вучні, вырваўшыся з школы,

І ўсе давольны і вясёлы( с. 59)

У беларускай мове вылучаюцца вобразныя і параўнальна-раўналежныя  параўнальныя звароты.[] Так, Якуб Колас выкарыстоўвае вобразныя параўнальныя звароты з мэтай супастаўлення двух прадметных паняццяў:

Глядзі, брат, клёцка ўнь  якая!

А брат ты мой, як булавешка(с. 62)

З дадзенага прыкладу відавочна, што аўтар у аснову вобразнага параўнання “клёцка як булавешка” пакладзены падобныя ці блізкія прыкметы названых прадметаў. Клёцкі, якія сваімі намаганнямі рабіў дзядзька Антось з дзецьмі па памеры нагадвалі  булавешку (патаўшчэнне  на стрыжні, на ствале, нараст []).

У адрозненні ад вобразных  параўнальна-раўналежныя звароты  ў паэме падкрэсліваюць толькі адпаведнасць прыкмет або дзеянняў тых самых  прадметаў у розны час ці розных прадметаў у той самы перыяд:

І вось уночы наш дабродзей

Ўстае і крадзецца, як злодзей,

І з кнігі з скрынкі  выкідае(с. 135)

У беларускай мове вылучаюцца злучнікавыя і бяззлучнікавыя параўнальныя звароты. Аўтарам такой класіфікацыі з’яўляецца В. І. Рабкевіч .

Злучнікавыя параўнальныя звароты  – гэта сінтаксічныя канструкцыі  у структуры простага або складанага сказа, якія ўведзены з дапамогай  параўнальных злучнікаў[]:

У законе Божым, як у лесе,

Не цяміў хлопец нічагутка( с. 134)

Бяззлучнікавыя параўнанні выражаюцца назоўнікамі творнага склону і прыназоўнікава-склонавымі формамі  імя. Такія параўнальныя звароты  часцей за ўсё сустракаюцца ў вуснай народнай творчасці. У паэме “Новая зямля” Якуб Колас пры паказе дзіцячага  свету не карыстаецца бяззлучнікавымі  параўнаннямі, а наадварот, больш  акцэнтуе ўвагу на злучнікавых параўнальных зваротах.

Акрамя вышэй названых разнавіднасцей параўнальных зваротаў

 Якуб Колас выкарыстоўвае  і такія канструкцыі, якія страцілі  функцыю параўнання і ператварыліся  ў эквіваленты слоў, ці інакш  – кампаратыўныя фразеалагізмы:

Маўчаць яны, насы спусцілі,

Сядзіць дарэктар, як на шыле( с. 189)

Параўнанне “як на шыле”  ў выніку фразеалагізацыі набыло значэнне  “хвалявацца”.

Увогуле, параўнанне робіць чароўны свет дзяцінства ў паэме  “Новая зямля” больш жывапісным, наглядным, па-мастацку дакладным, выяўляе адносіны аўтара да асоб малодшага ўзросту. У  паэме параўнанні вызначаюцца эпічнай  шырынёй, садзейнічаюць канкрэтызацыі, нагляднасці дзеяянняў дзяцей. Іншы раз, яны нават нагадваюць своеасаблівыя  філасовска- публіцыстычныя адступлені, дзе рэзюмуюцца аутарскія назіранні  за рэчаіснасцю, якая акружае дзяцей. Параўнанні у коласавай паэме  яскравыя і ўдалыя, яны дапамагаюць  глыбей раскрыць змест думкі.

 

 

 

 

 

Заключэнне

 

Паэма Якуба Коласа “Новая зямля” па праву лічыцца унікальнай з’явай беларускага  пісьменства. Прааналізаваўшы  твор, я прыйшла да высновы, што гэта ўнікальнасць абумоўлена мастацка-выяўленчым багаццем вобразнай сістэмы, дасканаласцю і вытанчанасцю паэтычнай структуры, глыбокай філасофскай змястоўнасцю. Мова паэмы – эмацыянальна афарбаваная. Вялікая роля ў ёй належыць сістэме пераносных значэнняў слоў – тропаў. Менавіта ў сістэме прамых і пераносных значэнняў слоў увасабляецца паэтычны змест твора. Пры дапамозе такіх сродкаў аўтар малюе чытачу дарагія сэрцу ўспаміны, роздумы над лёсам радзімы, запаветныя мары аб шчасці беларускага народа на вольнай “новай” зямлі і, канечне, чароўны і непаўторны свет дзяцінства.

Паэт добра ведаў гаротны  лёс сялянскіх дзяцей, іх цяжкую долю, але ў “Новай зямлі” ён мала гаворыць аб цяжкасцях і нягодах. Больш увагі Якуб Колас аддае  апісанню светлых момантаў у жыцці  дзяцей, расказваючы аб гульнях і  забавах, аб іх вучобе. Якуб Колас апавядае нам аб выхаванні дзяцей. Дзеці Міхала (“чатыры хлопцы, тры дзяўчаці”) раслі і выхоўваліся ў працы, у дружнай працоўнай сям’і, у акружэнні цудоўнай беларускай прыроды. З малых год яны ведалі, “як лёгка хлеб той дастаецца”, і дапамагалі ў рабоце дарослым. Бацька, маці і дзядзька Антось любілі дзяцей і ўсімі сіламі імкнуліся вызваліць ім вольны час для гульняў і вучобы. Першай школай для дзяцей было само жыццё. Яны слухалі размовы дарослых аб парадку ў лясніцтве, аб панскай службе, аб адносінах паміж працоўнымі людзьмі і панамі. З размоў дарослых яны даведваліся аб розных таямнічых з’явах прыроды, аб падзеях навакольнага жыцця.

Вялікі ўплыў на дзяцей аказвала прырода. Яна абуджала ў  іх цікаўнасць, ставіла перад імі  розныя пытанні: чаму падаюць зоркі, што за таемныя гукі ўзнікаюць вясной, аб чым гамоніць рэчка, скаваная лёдам. Дарослыя, як маглі, тлумачылі дзецям незразумелае, але многага самі не ведалі і таму не заўсёды маглі задаволіць дзіцячую цікаўнасць. Неабходна было вучыць дзяцей – гэта разумеў Міхал . Не маючы магчымасці аддаць дзяцей у школу, ён наняў хатняга настаўніка – вясковага хлопчыка, які летась закончыў школу. Так ў сям’і з’явіўся дарэктар – Яська Базылёў, які і перадаваў дзецям свае веды. 

  Такім чынам, варта адзначыць, што “Новая зямля” - гэта невычэрпная крыніца беларускіх традыцый і фальклору, сапраўдная кніга жыцця беларуса. Гэта знакавы твор і для Якуба Коласа, і для ўсёй Беларусі. 
 Шмат даследаванняў прысвечана вывучэнню дадзенай паэмы. Вывучэннем «Новай зямлі» займаліся і У.Казбярук,  М.Мушынскі, А.Лойка і іншыя літаратуразнаўцы і мовазнаўцы. Багатая колькасць маладых навукоўцаў прысвяцілі свае артыкулы дадзенай паэме, у якіх прапаноўвалі свае новыя і цікавыя гіпотэзы па дадзенай тэме.

Я прааналізавала ў дадзенай працы лінгвістычнае ўвасабленне  свету дзяцінства з боку форм мастацкай  вобразнасці і прыйшла да высновы, што разнастайнасць вобразнай сістэмы  “Новай зямлі” стварае непаўторны мастацка-эстэтычны каларыт паэмы, дазваляе ў новым, нечаканым ракурсе  раскрыць многія жыццёвыя з’явы і  сітуацыі, перайсці да выяўлення іх дробных рыс і дэталей да больш  значных абагульненняў у розных праблемах.

 

 

 

 

 


Информация о работе Сродкі мастацкай выразнасці пры адлюстраванні свету дзяцінства ў паэме Я. Коласа "Новая зямля"