Сродкі мастацкай выразнасці пры адлюстраванні свету дзяцінства ў паэме Я. Коласа "Новая зямля"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Февраля 2013 в 20:16, курсовая работа

Описание

Паэма Якуба Коласа “Новая зямля” – энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства канца XIX -пачатку XX стагоддзя[]. У ёй натуральнасць і гармонія жыцця на дзіва дакладна і жывапісна перадаецца пластычнасцю, дасканаласцю вобразаў, замацоўваецца бездакорнасцю, вытанчанасцю стылю. Старонкі паэмы ўяўляюць непераўзыдзеныя ўзоры высокамастацкага ўвасаблення рэчаіснасці ў самых разнастайных і шматлікіх яе праявах.

Работа состоит из  1 файл

Полное.docx

— 59.03 Кб (Скачать документ)

                                      А вам, сынкі мае любыя,

Не век сядзець на маёй шыі!(с. 286)

Моцная любоў да сваіх  дзяцей,  мара аб іх лепшым і лягчэйшым  жыцці  гучыць праз словы “сынкі мае любыя”. Замілаванне ў час  пакуты стварылі інтымнасць, але своеасаблівую, уласцівую толькі гэтаму моманту  і гэтай абстаноўцы.

 

Таксама ў паэме шырока выкарыстаны найменні, якія замацаваліся за сваімі носьбітамі ў выніку метафары: калі сваімі паводзінамі, выглядам, характарам дзеці нешта нагадвалі:

Ото “гладыш”, абы напроці,

Абы нажэрціся!(с. 164)

У гэтым кантэксце аднаго з хлопцаў дзядзька Антось называе “гладышом” на аснове пэўнага падабенства. У “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы” слова “гладыш” мае значэненне  “збан без ручкі”. Такім чынам, найменне ўтварылася ў выніку метафарызацыі. У паэме “Новая зямля” такіх онімаў, утвораных ад падобных апелятываў даволі многа: “бізун дзедаў”, “кірмаш такоўскі”, каламаз і іншыя. Гэтыя словы адлюстроўваюць асаблівасці індывідуальнага мастацкага стылю, з’яўляюцца прыкладамі народна-дыялектнай лексікі. Яны не маюць у літаратурнай мове дакладнага сіноніма, аднак з’яўляюцца зразумелымі для чытача, паколькі іх семантыка дастаткова выразна раскрываецца кантэкстам .

Такім чынам, прааналізаваўшы  ўласныя імёны і найменні дзяцей ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля”, я прыйшла да высновы, што гэты твор з’яўляецца яскравым узорам  для карыстання анамастычнай лексікі. Пісьменнік творча развіваў лепшя традыцыі сваіх папярэднікаў – класікаў рускай і беларускай літаратуры – М. Гогаля, А. Чэхава, В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча і інш.

У працы В. В. Шура “Анамастычная  лексіка мастацкага твора” гаворыцца, што неабходнасць вывучэння анамастычных назваў ў творах Я. Коласа абумоўлена тым, што гэты пласт лексікі вывучаны ўвогуле мала ў беларускай лінгвістыцы  і разглядаецца даследчыкамі як новы перспектыўны напрамак, а творчасць  Якуба Коласа сама па сабе ўяўляецца  як буйная з’ява ў беларускай літаратурнай мове. Я пагаджаюся з гэтым сцверджаннем, бо, на маю думку, вывучэнне анамастычных назваў у мастацкіх тэкстах жае  магчымасць паглыблена даследаваць  асаблівасці мовы і стылю пісьменніка, заглянуць ў яго творчую лабараторыю, прасачыць станаўленне яго творчасці, зразумець эвалюцыю зараджэння і  напісання асобных літаратурных твораў.

 

 

 

Раздел  II

Cродкі мастацкай выразнасці пры адлюстраванні свету дзяцінства ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля”

Метафара

Метафара( ад грэч. мetaphora – перанясенне) – гэта перанос назвы з аднаго аб’екта рэчаіснасці на другі на аснове якога-небудзь падабенства іх прымет. Гэта найбольш жыввая і прадуктыўная разнавіднасць полісеміі[]. Н.Д. Аруцюнава[] сцвярджае, што метафара - спосаб пранікнення ў глыбіню семантыкі слова. Калі для выражэння думкі, для дакладнай характарыстыкі прадмета не хапае слоў, на дапамогу прыходзіць метафара. Яна можа наблізіць далёкае мінулае, прадказаць будучае, узвысіць звычайнае і штодзённае, прызямліць узвышанае. Гэта імпульс пазнання, унутраны рухавік развіцця мовы, шлях паказу таго, што ўсе мы, і прырода, і людзі, звязаны паміж сабой бачнымі і нябачнымі ніцямі, жывём у межах адзінага і вечна зменлівага сусвету.

У манаграфіі В. Д. Старычонка []адзначана, што метафара - складаная і шматмерная з’ява, пра што сведчаць шматлікія і разнастайныя яе класіфікацыі. У аснове класіфікацыі метафар ляжаць розныя падыходы, разнастайныя прынцыпы.  У лінгвістыцы прапаноўваліся і прапаноўваюцца сёння розныя класіфікацыі метафар, якія, безумоўна, адлюстроўваюць гісторыю вывучэння метафары, раскрываюць розныя падыходы і вызначаюць розныя бакі такой складанай з’явы, як метафара. Такім чынам для аналізу метафар ў паэме “Новая зямля” за аснову я ўзяла наступныя класіфікацыі:   паводле распаўсюджанасці ў мове  і паводле прыналежнасці да пэўнай часціны мовы. У “Энцыклапедыі беларускай мовы”[] паводле распаўсюджанасці ў мове метафары падзяляюцца на:

    1. Метафары, якія перасталі ўжывацца як вобразныя пераносныя значэнні слоў. Такія метафары  часта называюцца прывычнымі. Яны ўтварыліся ў выніку пераносу, але зараз з’яўляюцца прамымі назвамі прадметаў, з’яў, дзеянняў, прымет.
    2. Метафары агульнамоўныя (іх яшчэ называюць фігуральнымі, гэта значыць іншасказальнымі). Гэта пераносныя назвы прадметаў, з’яў, дзеянняў, прымет. У сучаснай мове яскрава адчуваецца пераносны, вобразны характар такіх метафар. Такія метафары агульнавядомыя, яны адзначаюцца тлумачальнымі слоўнікамі.
    3. Метафары індывідуальна-стылістычныя, або аўтарскія. Гэтыя метафары, як і агульнамоўныя, таксама вобразныя, але яны не агульнавядомыя, а належаць толькі якому-небудзь пісьменніку, паэту, грамадскаму дзеячу і інш. Вобразнасць гэтых метафар у тым, што аўтар карыстаецца агульнаўжывальнымі словамі з незвычайным, непрывычным, свежым значэннем для характарыстыкі героя, прадмета, з’явы, дзеяння і г. д. Такія словы – асблівасць мовы, стылю пісьменніка, яны індывідуальныя. Такія метафары звычайна не адзяляюцца слоўнікамі.

Класіфікацыя метафар  паводле прыналежнасці да пэўнай часціны мовы залежыць ад таго, якія часціны мовы могуць метафарызавацца. Так, у “Энцыклапедыі беларускай мовы”[] адзначана, што метафарызавацца могуць назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы (розныя формы), прыслоўі. Такім чынам, у паэме “Новая зямля” я вылучыла назоўнікавыя, прыметнікавыя, дзеяслоўныя, прыслоўныя метафары. У працэнтных суадносінах у “Новай зямлі” пры паказе дзяцей 90% складаюць дзеяслоўныя метафары.

Менавіта пры дапамозе метафары са старонак твора паўстаюць  не проста ўзнёсла-рамантычныя, шчымліва-родныя вобразы-ўспаміны незабыўных гадоў  маленства. У процівагу разладу  і няпэўнасці сучаснасці Я. Колас  паэтызуе мінулае. Але, на яго думку, у жыцці толькі пэўны, чарговы

…круг замкнуты

У небыццё ідзе і гіне

Каб месца іншай даць часіне(с. 280)

Негледзячы на трагізм, смутак і боль развітання з добрымі старымі  часамі паэма стварае светлае  адчуванне паўнаты і гармонніі  жыцця, прасякнута аптымістычна-радасным настроем. Святочны, узнёсла-карнавальны  элемент дзяцінства ўяўляе сабой  універсальную мадэль ідэальна-дасканалага  існавання чалавека, а таксама  складаны філасофскі сімвал бесперапыннасці  быцця, што адыходзіць і заўсёды  абнаўляецца, жыццясцвярджальны сімвал адвечнага суіснавання канца  і пачатку.

Вядомы філосаф і мудрэц старажытнасці Геракліт заўважыў, што  “час – гэта хлопчык, які гуляе, перасоўваючы шашкі”, і адзначыў, што  “дзіцяці належыць уладаранне”. У  сувязі з гэтым неабходна больш  пільна прыглядзецца да дзіцячых вобразаў паэмы, якія так цікава і захапляльна  паказвае Якуб Колас, выкарыстоўваючы  пры гэтым метафару. Нельга не заўважыць, што у некаторых цікавых “гульнявых”  эпізодах раскрываецца прынцыпова важнае значэнне гэтых момантаў і паглыблены філасофскі змест. Прыгадаем, як Алесь  і Костусь сядзелі вечарамі каля зямлянкі (раздзел VI “Каля зямлянкі”). У аснову эпізода пакладзены  ўяўленні, вобразы, якія з’яўляюцца ў свядомасці падлеткаў:

А хлапчукі сядзяць маўкліва…

У іх фантазіі дзяцінай,

Затканай страху павуцінай

Устаюць начныя страхі, здані (ст. 54)

Аўтар у дадзеным кантэксце  паказвае дзіцячую фантазію, дзе пад  уплывам страху паўстаюць розныя жудасныя ўяўленні затканай павуцінай  страху. Аўтар паэтызуе маўклівую  цішыню ночы, чароўныя дзіцячыя казкі  фантастычныя думкі-мары, якія так шчодра снавала дзіцячая фантазія, уражаная хараством начной прыроды. Пры гэтым, ён стварае індывідуальна-стылістычную метафару. Вобразнае значэнне набывае  дзеепрыметнік “затканая”, які ў “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы”[] падаецца з значэннем “заплеценая, зацягнутая густой сеткай чаго-небудзь”. Вобразнае значэнне таксама набывае і назоўнік “павуціна”, які выкарыстоўваецца не для паказу павуціны, якую сплёў павук, а параўноўваецца з моцным страхам, які ахапіў Алеся і Костуся.

Увогуле, ідэя няспыннасці  маральна-духоўнага развіцця, пастаянных пераменаў і абнаўлення – адна з стрыжнявых у раскрыцці вобразаў дзяцей. Паказальны алегарычны змест  дзіцячых вобразаў паэмы і іх сімвалічна – ўмоўная роля ў паядынку з  сіламі зла, у адраджэнні і абнаўленні Бацькаўшчыны. Так, мы бачым, якую незвычайную  асалоду і задавальненне прыносяць  Костусю забавы на рэчцы:

                                          Расце, гарыць душа дзяціна

І ўсё на свеце забывае

І шчасце, радасць спажывае(с. 175)

Якуб Колас выкарыстоўвае  метафару  “душа гарыць, расце” для паказу моцнага захаплення нечым  пазітыўным, прыемным для падлетка. Гэты пазітыў як бы дапамагае развянчанню  нейкіх змрочных праяў жыцця, пераўвасабляё  і адраджае жыццё, робіць яго светлым, радасным.

 

Выкырыстоўвае аўтар метафару і пры перадачы дзіцячай крыўды і  няшчасцяў, боязі бацькоў, сораму. Такое  выкарыстанне дапамагае лепш зразумець  адносіны дарослых да дзяцей, асаблівасці  выхавання і як да гэтага ставіліся  непасрэдна самі дзеці:

                                      Там хлопцы гыркацца не смелі,

Бо там парадак вельмі строгі,

Там падпілуюць табе рогі,

Калі парушыш дысцыпліну(с. 23)

Дзеяслоўная метафара “падпілаваць рогі” ў дадзеным кантэксце выкарыстоўваецца з значэннем “супакоіць, пакараць за дрэнныя паводзіны”. Яна адлюстроўвае даволі сур’ёзнае стаўленне бацькоў да дзяцей, строгае выхаванне. Адлюстраваны і адносіны дзяцей да такога выхавання: дзеці, негледзячы на сваё жаданне пасвавольнічаць былі паслухмянымі, бо, калі яны рабілі нешта дрэннае, то бацька “кідаў погляд выразліва” , чаго яны вельмі баяліся. Метафара “кідаў погляд” агульнамоўная, у “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы”  падаецца як фразеалагічны выраз з значэннем “глядзець”.

Цікава характарызуе дзіцячы  свет паэмы “Нова зямля” Ж. С. Шаладонава[]:   гэта свет, поўны фарбаў, настрояў, пачуццяў. Эстэтычнай дамінантнай гэтага свету з’яўляюцца ўзнёслыя, святочныя моманты, добры гумар, смех. Дзеці пераўтвараюць многія эпізоды паэмы ў камічныя прадстаўленні, ад якіх узнімаецца настрой, робіцца весялей, вальней і лягчэй. Прыгадаем нядзельны сняданак, шчодра прыпраўлёны пацешнай лупцоўкай малых:  

…Юзік пальцам поркаў страву

І верашчакай мазаў лаву,

Але тут сёстры сердавалі

І залаб Юзіка цягалі.

Тады іх згода прападала

Між імі бойка вынікала.

Пускаў тут Юзік лыжку  ў дзела;

Не раз лабаціна трупцела

Ўсястрычак Гэлі ці Ганулі…(с. 23)

У дадзеным кантэксце сустракаецца вялікая колькасць разнастайных метафар, якія указваюць на адносіны дзяцей паміж сабой. Дзеяслоўная  метафара “ згода прападала” адлюстроўвае пачатак сваркі паміж дзецьмі  за сталом у выніку якой “вынікала  бойка” . Не менш каларытна паказвае Якуб Колас рэакцыю малога Юзіка, выкарыстоўваючы пры гэтым метафару “пускаць лыжку ў дзела”. Гэта метафара індывідуальна-стылістычная, у кантэксце  ўжываецца са значэннем “кідацца лыжкай”. Ёсць ў кантэксце яшчэ адна індывідуальна-аўтарская метафара “ лабаціна трупцела”. У паэме ўжываецца з значэннем  “пакрыцца струпамі”.

 

Пры дапамозе метафары Я. Колас  падкрэслівае аўтаномнасць  і цэласнасць дзіцячага мыслення, а таксама  шчырае, натуральнае жаданне і  ўменне весяліцца, радавацца, смяяцца. Такія прыгоды даюць дасціпныя  рэцэпты аптымізму, неардынарнага  выхаду з няёмкіх сітуацый, іх вянчае не расчараванне ад няўдачаў, а іскрамётны смёх і гумар. Прыкладам з’яўляюцца аповеды пра гатаванне клёцак на бярозавым соку, майстраванне дзіравага  дзедавага чоўна, пра шумнае паляванне  на зайцоў:

                                         А тут Алесь як зарагоча!

За ім адзін, другі паехаў (с.63)

Дзеяслоўная метафара “адзін, другі паехаў” з’яўляецца індывідуальна-стылістычнай, у кантэксце паказвае, што пасля  няўдалай спробы зварыць клёцкі ўсе  дзеці пачалі моцна смяяцца.

                                              Забілі зайца, не забілі,

Але ж, брат, гуку нарабілі (с.167)

Метафара “гуку нарабілі”з’яўляецца  індывідуальна- стылістычнай, указвае  у кантэксце на вынікі палявання  на зайцоў і ўжываецца са значэннем  “нарабілі шуму”.

Адчуванне свята, радасці  ўзмацняецца і тым, што дзяцінства стварае навокал своеасаблівую  эстэтычную аўру высокай гармоніі, маральнай чысціні, натуральнасці. Якуб Колас імкнецца зберагчы  і  нічым не парушыць цэласнасць першароднага хараства дзіцячага свету. Ён наўмысна не засяроджвае ўвагу на сумных, празаічных здарэннях штодзённага  жыцця. І нават калі ў коле навеяных дзяцінствам ўспамінаў аказалася  трагічнае здарэнне – пажар хаты, аўтар таксама не расказвае падрабязна аб гэтай падзеі, аб жыцці ў цеснай зямлянцы, аб клопатах і нястачах пагарэльцаў. Ён толькі паказвае, што дзеці ў  такіх момантах падтрымлівалі дарослых і ва ўсім дапамагалі ім. Так, Костусь нават узрадаваўся, калі даведаўся што ў тых мясцінах, куды іх сям’я пераязджае жыць ёсць шмат грыбоў:

                                             Ой, іх збіраць ахвоту маю! –

Схапіўся Костуська і  скача,

А маці з гора чуць не плача (с. 42)

Метафара “ахвоту мець”  указвае на тое, што Костусь любіў  збіраць грыбы. Гэта метафара тлумачыцца слоўнікамі, з’яўляецца агульнамоўнай, дзеяслоўнай.

Увогуле, пры дапамозе метафарызацыі  Якуб Колас апісвае светлыя моманты  ў жыцці дзяцей, расказвае аб іх гульнях і забавах, аб іх вучобе. Мы назіраем за іх унутраным светам і знешнімі дзеяннямі, за іх адносінамі да рэчаіснасці. У апісанні думак, пачуццяў, перажыванняў дзяцей з дапамогай  метафары паэт выявіў вялікае майстэрства  і глыбокае веданне дзіцячай душы. Асабліва яскрава абмаляваны адносіны і здольнасці дзяцей да вучобы. Больш  здольнымі да навукі аказаліся Алесь  і Костусь, яны вучыліся з ахвотай. Толькі закон Божы даваўся Алесю  вельмі цяжка, на гэта ўказвае дзеяслоўная  метафара “не цяміў у законе Божым” :

Информация о работе Сродкі мастацкай выразнасці пры адлюстраванні свету дзяцінства ў паэме Я. Коласа "Новая зямля"