Сродкі мастацкай выразнасці пры адлюстраванні свету дзяцінства ў паэме Я. Коласа "Новая зямля"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Февраля 2013 в 20:16, курсовая работа

Описание

Паэма Якуба Коласа “Новая зямля” – энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства канца XIX -пачатку XX стагоддзя[]. У ёй натуральнасць і гармонія жыцця на дзіва дакладна і жывапісна перадаецца пластычнасцю, дасканаласцю вобразаў, замацоўваецца бездакорнасцю, вытанчанасцю стылю. Старонкі паэмы ўяўляюць непераўзыдзеныя ўзоры высокамастацкага ўвасаблення рэчаіснасці ў самых разнастайных і шматлікіх яе праявах.

Работа состоит из  1 файл

Полное.docx

— 59.03 Кб (Скачать документ)

                                          У законе Божым, як у лесе,

Не цяміў хлопец нічагутка (с. 134)

Пакутуючы ад папрокаў і  насмешак, Алесь вырашыў знішчыць ненавісную кніжку:

Смяюцца, строяць з хлопца кпіны,

Няма спакою ні часіны (с. 135)

Метафара “строіць кпіны”  у “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы” падаецца з значэннем “насміхацца”. Яна з’яўляецца агульнамоўнай, дзеяслоўнай.

Такім чынам, Якуб Колас па-майстэрску выкарыстоўвае пры абмалёўцы  дзіцячых вобразаў адзін з самых  неабходнах і вельмі значных тропаў – метафару. Безумоўна, гэта адзін  з самых пашыраных вобразна-выяўленчых сродкаў . У паэме даволі шмат метафарызаваных эпітэтаў, або ад’ектыўных метафар: “златаблескія снапы”, “брыльянцістаю расою”. 
Субстантыўныя метафары таксама маюць сваё месца ў паэме “Новая зямля”: “праменні-стрэлы”, “лісцяў сетачкі-аконцы”, “лесу два крылы”, “песні палёў”, “мароз-штукар”. Цікава заўважае пра паэтычную вобразнасць беларускага паэта прафесар І. Замоцін: “У адных выпадках Якуб Колас веран эпітэту, метафары і наогул вобразу народна-паэтычнага стылю і ўспамінае аб зялёным лузе, як аб шырокім абрусе, гаворыць аб лёдзе жыцця і аб яго свежых крыніцах, смерць параўноўвае з гадзюкаю”. Што датычыцца свету дзяцінства, то Якуб Колас дае нам унікальную магчымасць пажыць у бесклапотным царстве шчасця, свабоды, дасканаласці – у царстве дзяцей, дзе можна ўпэўніцца ва ўсемагутнасці дабрыні, пераадолець змрочную сур’ёзнасць, забыцца на нягоды. Дзяцінства акрыляе надзеяй, што не ўсё яшчэ перавярнулася ў свеце, прымусова скаваным марозам адчужэння. “Жывыя кропелькі” дабрыні, прыгажосці, духоўнасці дзяцінства вызваляць, адновяць і выратуюць яго.

…Мароз бязжаластны і  люты!

Ты жыцця, брат, не здалееш,

Як ты ні дурыш, ні шалееш.

Глядзі - скрозь ковы ледзяныя

Сачацца кропелькі жывыя,

Дарогу новую шукаюць

І лёд вадою заліваюць.

І праўда: рэчачка-крынічка,

Хаця і мелка, невялічка,

Але такую сілу мае,

Што лёд угору падымае

І ломіць глызу, як націну (с.168)

Упаэме “Новая зямля” вобраз дзяцінства ўяўляе адкрытую і незавершаную метафару абнаўлення і бесперапыннасці  быцця ў яго адвечным імкненні да гармоніі, дасканаласці.

 

Эпітэт

 

Эпітэт – гэта вобразнае  азначэнне, якое характарызуе прадмет, чалавека, жыццёвую з’яву, вылучае  і дае мастацкае акрэсленне істотнай рысы ці прыметы якога-небудзь прадмета, з’явы, ацэньвае гэты прадмет ці з’яву, выклікае пэўныя эмацыянальныя адносіны да іх. Так тлумачыць азначэнне  эпітэта Н. В. Гаўрош у “Слоўніку  эпітэтаў”[]. Эпітэт узмацняе выразнасць, вобразнасць мовы твора, надае яму мастацкую, паэтычную яркасць, дапамагае ўбачыць аўтарскае разуменне рэчаіснасці. Эпітэты, як сінонімы і фразеалагізмы, выражаюць нацыянальную спецыфіку мовы, і невыпадкова іх адносяць да залатога моўнага скарбу.

Акрамя гэтага, Н. В. Гаўрош адзначае, што эпітэт – гэта троп, моўны сродак мастацкай выразнасці; эпітэт – гэта і словы з пэўным лексічным значэннем. Таму вучоныя  разглядаюць яго ў двух аспектах – літаратуразнаўчым і лінгвістычным. Вывучаючы эпітэт ў лінгвістычным  аспекце, неабходна ўлічваць суадноснасць яго дэнатацыйнага і канатацыйнага  значэнняў, спалучальнасць з паяснёным  словам, стылістычную характарыстыку і функцыю.

Пра ролю і месца вобразных  азначэнняў у мастацкім творы  пісалі і антычныя філолагі, і філолагі нашага часу, але ў навуковай літаратуры пакуль няма ні адзінага вычарпальнага  акрэслення самаго тэрміна, ні дакладнага вызначэння яго зместу і аб’ёму.

Адны даследчыкі прытрымліваюцца  так званага вузкага разумення  тэрміна эпітэт і адносяць да эпітэтаў толькі азначэнні, якія характарызуюцца  своеасаблівай мастацкай выразнасцю, вобразнасцю. Такія эпітэты, на іх думку, -  пераважна з паэтычных твораў – адлюстроўваюць аўтарскае бачанне  свету, выяўляюць яго пачуцці, яго  светаўспрыманне. Пры такім разуменні эпітэт – мастацкае азначэнне, здольнае выклікаць у чытача вобразнае ўяўленне, ён і акраса, і ўпрыгожванне тэксту. 

Другія даследчыкі разглядаюць  эпітэт як мастацкае азначэнне ў  шырокім сэнсе слова і лічаць эпітэтам кожнае слова, якое паясняе, характарызуе нейкае паняцце, прадмет, з’яву. Л. Цімафееў і С. Тураў пішуць, што у стылістычным кантэксце ўсякае азначэнне можа быць вобразным. Аднак не кожнае азначэне – эпітэт. Не з’яўляюцца эпітэтамі  лагічныя азначэнні: яны не маюць  вобразнасці. Лагічнае азначэнне індывідуалізуе паняцце ці прадмет, адрознівае яго  ад падобных, такіх самых паняццяў ці прадметаў. Лагічнае азначэнне называе  такую прымету паяснёнага прадмета, якая абмяжоўвае яго аб’ём (халодны, паўночны вецер). Вобразнае азначэнне (эпітэт) нічога не дадае да зместу паняцця  ці прадмета, а вылучае, узмацняе тыповую (характэрную гэтаму паняццю ці прадмету) прымету, ацэньвае прадмет, выражае  адносіны аўтара да яго і, такім чынам, выступае як сродак стварэння мастацкага вобраза.

Эпітэт адрозніваецца  ад звычайнага, лагічнага азначэння  сваім пераносна-вобразным ужываннем. Вобразнасць ўжывання, як правіла, выяўляе  кантэкст, сувязь з іншымі словамі  ў сказе. Менавіта кантэкст акрэслівае стылістычную функцыю эпітэта, вызначае яго месца ў мастацкім радку. Нярэдка лагічнае азначэнне, калі яно  стаіць побач з эпітэтам, пад яго  ўплывам таксама становіцца вобразным, характарыстычным. Змена стылістычнай функцыі лагічных азначэнняў выразна  назіраецца пры ампліфікацыі, калі цэлы шэраг  азначэнняў уключаецца ў адну сістэму ацэнак-характарыстык, што ў значнай ступені выклікае змест паяснёнага слова, яго семантычная  разнастайнасць.

Спрэчным застаецца пытанне  адносна граматычнага выражэння  эпітэтаў. Большасць вучоных (Б. Тамашэўскі, А. Лук’яноўскі, І.  Рыбакова і інш.) лічаць, што эпітэты – гэта пераважна  якасныя , простыя і складаныя  прыметнікі.

І. Рыбакова азначае, што  сувязь эпітэта з паяснёным словам не можа разглядацца як прэдыкатыўная. Эпітэт і паяснёнае слова ўтвараюць  словазлучэнне атрыбутыўнага тыпу, “усякая іншая сінтаксічная функцыя  – не функцыя эпітэта”.

Эпітэты – гэта і адносныя, і прыналежныя прыметнікі, але  тады, калі ў кантэксце яны набываюць  пераноснае значэнне, метафарызуюцца.

                                                  Сядзелі дзеці чарадою

 З дзядзькі вочак  не спушчалі

І стравы важнае чакалі (с. 61)

Таксама эпітэты – гэта і дзеепрыметнікі, прыметныя і  дзеепрыметныя словазлучэнні.

У іх фантазіі дзяцінай,

Затканай страху павуцінай

Устаюць начныя страхі, здані (ст. 54)

  Могуць з’яўляцца эпітэтамі спалучэнні прыслоўяў з прыметнікамі, прыслоўяў з дзеепрыметнікамі .

 

А лёд, бы мур сцямна-зялёны,

Чуць пасярэдзіне  падняты,

Ляжыць, цяжэрны і зацяты (с. 174)

Такія эпітэты ў лінгвістычнай  літаратуры называюць злітнымі або  двайнымі. Злітныя эпітэты багатыя  сэнсам, арыгінальныя сваёй ацэначнасцю, своеасаблівыя  паводле граматычнага выражэння. Часта гэта спалучэнні прыметніка ці дзеепрыметніка з такім прыслоўем, якое абазначае ступень якасці з  рознымі адценнямі ацэначнага характару. У такіх мастацкіх азначэннях прыметнік (дзеепрыметнік) характарызуе прадмет, з’яву, а прыслоўе удакладняе гэтую характарыстыку, узмацняе экспрэсіўнасць выказвання. Характарыстыка прадмета дапаўняецца характарыстыкай прыметы. Злітныя эпітэты характарызуюць адначасова і сам прадмет і  адносіны да яго. Яны па-філасофску спалучаюць, аб’ядноўваюць азначэнне  прадмета ці з’явы з выражэннем аўтарскіх адносін да іх. Выключнай выразнасцю і вобразнасцю вызначаюцца злітныя эпітэты, выражаныя спалучэннямі прыметнікаў з прыслоўямі , што маюць значэнне найвышэйшай, неабмежаванай ступені якасці .

                                               Алесю даў скавараду,

Перагарэлую, старую,

Ды незвычайна галасную(с. 166)

Эпітэты – гэта дапасаваныя  да назоўнікаў назоўнікі, простыя прыдаткі.

А хлопчык рады і смяецца,

Стаіць з мінуту, не схіснецца,

Аддаўшысь нейкім думкам- марам (с.174)

Прыдатак у адрознене  ад дапасаванага азначэння-прыметніка выражае пымету прадмета праз адносіны да яго прадмета, названага самім  прыдаткам. У выніку супастаўляюцца два розныя паводле семантыкі  назоўнікі, адзін з якіх выконвае функцыю азначэння (прыдатка), надзяляючы другі своеасаблівай лексіка-семантычнай  характарыстыкай. Прыдатак як бы канцэнтруе ў сабе і значэнне прыметы, і яе своеасаблівую характарыстычнасць, ацэначнасць, што забяспечвае абагульненае ўспрыманне вобраза прадмета, фактычна ствараецца новае слова-характарыстыка. Прыдатак амаль немагчыма замяніць азначэннем-прыметнікам: не толькі губляецца  сэнсавая і эмацыянальная напоўненасць, вобразнасць эпітэта, а нярэдка  разбураецца і сам эпітэт –  замяняецца лагічным азначэннем. Эпітэт-прыдатак нярэдка так цесна зліваецца  з паяснёным словам, што стварае  частку аднаго складанага цэлага. Гэта выразна відаць, калі эпітэт знаходзіцца  ў прэпазіцыі да паяснёнага слова.

Эпітэт-прыдатак разам з  паяснёным назоўнікам утварае складанае  цэлае, што з’яўляецца не проста лексічным  сінтэзам, элементы якога ўтвараюць  якасна новую семантычную адзінку. Гэта слова-сінтагма, кампаненты якой ўваходзяць ў сінтаксічныя ўзаемаадносіны паясняльнага і паяснёнага слова. У  такой сінтагме трансфармуюцца і  прыдатак і паяснёнае слова. У  аснове стварэння эпітэта-прыдатка – аналогія, параўнанне, супастаўленне. Эпітэты-прыдаткі могуць узнікаць на аснове пэўнай характэрнай прыметы, якую аўтар заўважае ў прадмеце ці якою надзяляе  гэты прадмет у адпаведнасці з сэнсавай і ідэйнай арганізацыяй тэксту. Менавіта такая прымета становіцца матывам для стварэння  новага вобраза і можа быць названа ў кантэксце або лёгка выяўлена з падтэксту. Вобразныя магчымасці прыдаткаў залежаць ад таго лексічнага матэрыялу, з якога яны ўтвораны, а таксама ад кантэксту і задумы аўтара. Асаблівай выразнасцю, ёмістасцю слова характарызуюцца эпітэты-прыдаткі, выражаныя аддзеяслоўнымі назоўнікамі. Значэнне дзеяння выразна адчуваецца і ў семантыцы азначэнняў, і ў іх кантэкстуальным акружэнні, што забяспечвае дынаміку, пластычнасць і дакладнасць характарыстыкі. Н. Гілевіч гаворыць, што такія эпітэты “непераўзыдзеныя ўзоры дакладнасці, трапнасці, ёмістасці вобразнага слова, не кажучы пра іх самабытнасць, змястоўнасць і паэтычнае хараство.” Пераважная іх большасць – індывідуальна-стылістычныя, аказіянальныя.

Некаторыя даследчыкі эпітэта  – літаратуразнаўцы – лічаць, што  эпітэт не мае сінтаксічна-акрэсленага  зместу. Яны разглядаюць эпітэт як слова (ці групу слоў), якое выражае  эмацыянальную ацэнку або вобразную  характарыстыку адпаведнага паняцця. Такія даследчыкі лічаць, што эпітэтамі  могуць быць прыслоўі і дзеепрыслоўі, што характарызуюць дзеяслоў.

 Па-рознаму вырашаецца  ў навуковай літаратуры праблема  класіфікацыі эпітэтаў. Адны вучоныя  лічаць, што эпітэт неабходна  разглядаць у цеснай сувязі  з эвалюцыяй паэтычнага стылю.  Не выпадкова А. Яўгеньева адрознівае  антычны, класічны, рамантычны і  рэалістычны эпітэт, заўважаючы,што  выкарыстанне прыметніка-азначэння  як мастацкага прыёму ў кожную  эпоху адбываецца па-рознаму.  Другія даследчыкі за аснову  класіфікацыі бяруць асаблівасці  стылістычнага ўжывання вобразных  азначэнняў, ступень устойлівасці  іх сувязі з паяснёным словам. У выніку выдзяляюць наступныя  тыпы эпітэтаў: агульнамоўныя (звыклыя), індывідуальна-аўтарскія (рэдкасныя, аказіянальныя) і народна-паэтычныя (сталыя, традыцыйныя).

У паэме “Новая зямля” Якуб Колас пры паказе свету дзяцінства  па-мастацку карыстаецца вышэй пералічанымі разнавіднасцямі эпітэтаў. Так, выкарыстоўваючы  агульнамоўныя эпітэты, ён карыстаўся словы з прамым і пераносным значэннем, стылістычна-афарбаваныя і нейтральныя:

                                               Яму і прыкра, і няміла,

Ён сам сябе чуць не кусае.

Ох, галава яго дурная!

Выкарыстоўваючы ў дадзеным кантэксце эпітэт “дурная галава” , аўтар апісвае інтэлект, псіхічны склад розуму героя. Гэты эпітэт характарызуецца  узнаўляльнасцю, даволі частай ужывальнасцю ў літаратурнай і гутарковай мове. Агульнамоўных эпітэтаў у паэме  пераважная большасць.

Шырока выкарыстаны ў  паэме і індывідуальна-аўтарскія(аказіянальныя) эпітэты, якія вызначаюцца арыгінальнасцю, самабытнасцю аўтарскага ўжывання. Яны  адлюстроўваюць светапогляд пісьменніка, яго індывідуальныя асаблівасці  асэнсавання рэчаіснасці. Такія  вобразныя азначэнні надзвычай  рэдка спалучаюцца з аднымі і  тымі ж словамі; яны адзінкавыя, неўзнаўляльныя. Н. В. Гаўрош піша, што умрвай узнікнення індывідуальна-аўтарскіх эпітэтаў служыць незвычайнасць, нестандартнасць  спалучэння слоў, якая адлюстроўвае своеасаблівасць  аўтарскіх асацыяцый, непаўторнасць  бачання свету мастаком слова. Тыя  ці іншыя якасці, уласцівыя па сваёй  сутнасці не належаць прадмету ўнутрана, не вынікаюць з яго зместу, аўтар  бярэ іх з нейкай іншай сферы на аснове знешняга ці ўнутранага падабенства. У выніку ствараецца непаўторны зрокавы, слыхавы, абаняльны вобраз. У навуковай  літаратуры такія эпітэты называюць  яшчэ несацыяванымі, суб’ектыўнымі:

  • Алесь! ты чуеш, як рагоча

                                  У беразняку баранчык Божы?

Информация о работе Сродкі мастацкай выразнасці пры адлюстраванні свету дзяцінства ў паэме Я. Коласа "Новая зямля"