Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Марта 2012 в 21:11, лекция
М. Гарэцкі ў “Гісторыі беларускае літаратуры”, вылучыўшы “народніцкі” перыяд у развіцці роднай літаратуры і акрэсліўшы яго межы ад 1891 г. да 1905, слушна адзначаў, што “ў канцы 80-х гадоў 19-га веку з’явілася прыкметнае ажыўленне беларускай думкі”. А.М.Багдановіч у няскончаным артыкуле “І. Неслухоўскі” даў наступную характарыстыку таму часу: “Гэта былі нудныя 80-я і 90-я гады, калі ўсякая жывая справа зараз жа і заціскалася, калі грамадзянская думка крэпка спала, калі ўсё жыццё якась пашарэла і прынікла”. Каб высветліць, што ж тады было насамрэч, вернемся да сведчанняў сучаснікаў. Так, адзін з рускіх мемуарыстаў пісаў пра 80-я – пачатак 90-х гг.: “Час быў цяжкі, нудны, сумны. Але мала хто з асяроддзя інтэлігенцыі гэта ўсведамляў і разумеў. Мала ў каго хапала духу і характару прызнаць уласнае банкроцтва, убачыць сябе ў сапраўдным, непрыаздобленым выглядзе”.
Практычныя 1. ДРУК ПАЎНОЧНА-ЗАХОДНЯГА КРАЮ
НА МЯЖЫ ХІХ – ХХ стст.
Дадатковая літаратура:
Слука А.Г. Беларуская журналістыка. Ч. І. – Мінск: БДУ, 2000. – 232 с.
Говін С.В. Гісторыя беларускай журналістыкі (1563-1917 гг.): Вучэбна-метадычны комплекс. – Мінск: БДУ, 2003.
Майхровiч А. Францiшак Багушэвiч: характар i накiраванасць светапогляду // Весцi АН Беларусi.- Серыя грамад. навук.- 1992.- N 1.
Пашкевіч А. Кроў з крыві беларуса: Легенда і лёс Каруся Каганца // Роднае слова. 1994. № 7,8.
“Калі грамадзянская думка крэпка спала…”
М. Гарэцкі ў “Гісторыі беларускае літаратуры”, вылучыўшы “народніцкі” перыяд у развіцці роднай літаратуры і акрэсліўшы яго межы ад 1891 г. да 1905, слушна адзначаў, што “ў канцы 80-х гадоў 19-га веку з’явілася прыкметнае ажыўленне беларускай думкі”. А.М.Багдановіч у няскончаным артыкуле “І. Неслухоўскі” даў наступную характарыстыку таму часу: “Гэта былі нудныя 80-я і 90-я гады, калі ўсякая жывая справа зараз жа і заціскалася, калі грамадзянская думка крэпка спала, калі ўсё жыццё якась пашарэла і прынікла”. Каб высветліць, што ж тады было насамрэч, вернемся да сведчанняў сучаснікаў. Так, адзін з рускіх мемуарыстаў пісаў пра 80-я – пачатак 90-х гг.: “Час быў цяжкі, нудны, сумны. Але мала хто з асяроддзя інтэлігенцыі гэта ўсведамляў і разумеў. Мала ў каго хапала духу і характару прызнаць уласнае банкроцтва, убачыць сябе ў сапраўдным, непрыаздобленым выглядзе”.
Сапраўды, у рускім адукаваным грамадстве набылі пашырэнне ўпадніцкія настроі, якія яскрава выразіліся ў папулярнай тагачаснай крылатай фразе: “Наш час не час вялікіх задач”. Аднак варта падкрэсліць, што ў крызіснай сітуацыі ў расійскім грамадстве, якая была, па меркаванні многіх, вынікам краху народніцкага руху, А. Ельскі бачыў заруку нацыянальнага адраджэння беларусаў. Адзначыўшы, што “насілле і рэўнасць спыняюць беларускую літаратуру”, ён у 1890 г. пісаў у лісце да Я. Карловіча: “Не, шаноўны пане, нельга сумнявацца, што яшчэ і Беларусь будзе жыць сваім духоўным жыццём і выпрацуе сваю “гаворку” да ступені “мовы”. <…> Беларусь, амаль некранутая, мае будучыню не народаў, што аджылі, а тых, якія цягнуцца да жыцця, як кветка пад праменнямі сонца. О! не згінем і мы, і маладыя нашы браты! Я веру ў гэта, бо ясна бачу і разумею праз аналогію, што адмоўныя фактары жыцця дадзенага палітычнага арганізма (Расійскай імперыі. – І.З.) не могуць даць яму трываласці, нягледзячы на ўяўную магутнасць, а чым арганізм большы, тым небяспека для яго існавання больш пэўная. Не мне вас, выдатнага светача, вучыць навуковай статыстыцы трываласці сілы, ведаеце, як гэта квола, калі без падстаў… У гэтым надзея для маленькіх і слабых, каб толькі не знікчэмнелі заўчасна. Працуйма ж усёй душой і за сябе, і за нашых братоў-беларусаў, якія, безумоўна, маюць неаспрэчнае права на існаванне”. Значыць, згодна з меркаваннем краёўца А. Ельскага, чым горш агульная сітуацыя ў Расіі, тым лепш для Беларусі і яе народа. Ці не выкладзена тут спецыфічным чынам трансфармаваная міцкевічаўская валенрадычная ідэя, у якой заключана “надзея для маленькіх і слабых”?
Ігар Запрудскі. Нарысы гісторыі беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя. –
Мінск, 2003. – 138 с. – С. 132 – 133.
Янка Лучына «Не ради славы иль расчёта»
Не ради славы иль расчета
Предпринимаем мы «Листок»,
Святая истина – забота
И цель его печатных строк.
Служить стране, глухой, забитой,
Где мрак невежества царит,
В лачуге, где, соломой крытой,
Мужик печально дни влачит.
Где деревянною сохою
Он заменил железный плуг,
Где почва скудная порою
Родит едва-едва сам друг,
Где до весны еще с овина
На корм солому оберут,
А для еды себе с мякиной
Крестьяне хлеба напекут.
Где нет ни спроса, нет ни сбыта, –
Всегда у всех пустой карман,
И вместо честного кредита
Один подлог, гешефт, обман,
Где не найдете вы торговли,
Хотя повсюду у ворот
Поставлен фактор ради ловли
Того, кто честно жизнь ведет.
Пускай же слово вместе с делом
Послужит в пользу всей страны;
Пускай в селенье запустелом
Луч засияет новизны!
А может быть, найдется семя,
На почву эту упадет
И облегчит нам наше бремя
И плод обильный принесет.
Тот, кому дорог край наш бедный,
Тот будет брат наш и друг,
Кто же не ценит в грош его медный,
К нуждам нашим кто глух,
Скажем тому мы тогда – не ищите
В «Листке» ответа на спрос или клич,
Там вы найдете, уже не взыщите,
Едкой сатиры лишь бич!
Минский листокъ. – 1886. – № 1.
Газета «Минский листокъ». Прагрэсіўныя погляды рэдакцыі
Рэдакцыя “Мінскага лістка” адгукалася на многія падзеі ў палітычным і культурным жыцці краіны. З сярэдзіны 90-х гг. газета ўсё больш выходзіла за межы правінцыйнага выдання, уздымала важныя пытанні, вучыла чытачоў ненавідзець сацыяльную несправядлівасць, нацыянальны прыгнёт, невуцтва, нікчэмнасць, цемрашальства. […]
Публіцыст як абаронца свайго штандару…
Газета часта перадрукоўвала з іншых перыядычных выданняў найбольш цікавыя матэрыялы, у тым ліку літаратурныя творы, знаёміла з барацьбой за грамадзянскія правы, з навінамі культурнага жыцця Пецярбурга, Масквы, правінцыі і інш. Публікацыя артыкулаў і літаратурных твораў, што аднойчы ўжо прайшлі цэнзуру, была вымушанай формай дзейнасці рэдакцыі. Пра прычыны гэтай з’явы расказаў у “Мінскім лістку” крытык Д.Бохан. У нарысе «Прежде и теперь» ён з горкім шкадаваннем пісаў пра прагрэсіўных літаратараў і публіцыстаў, каторыя пазбаўлены магчымасці выступаць у перыядычным друку, бо іх погляды не адпавядаюць афіцыйнай лініі, прытрымлівацца якой паслядоўна патрабавала цэнзура: «Публицист, являющийся исключением из серого и тёмного ряда наших «обозревателей», «хроникёров», «передовиков» и т. д., писатель, знающий лучшую эпоху русской литературы, человек труда, человек идеи, горячий, волнующий, вдохновенный борец за свои заветные идеалы, не может найти для себя места ни в одном журнале, ни в одной газете... почему для него закрыты органы нашей печати? Потому, что этот человек с ярко выраженной индивидуальностью, сторонник известной идеи, защитник известной идеи, защитник своего знамени... Такие теперь не в ходу» (МЛ. – 1901. – 23 студзеня).
Рысы духоўнага жыцця грамадства
Характарызуючы 80 – 90-я гады, газета ў артыкуле “Наш век” адзначала, што калі даследчык у ХХ стагоддзі захоча ахарактарызаваць ХІХ стагоддзе, ён, напэўна, назаве яго стагоддзем жудасных супярэчнасцей, праклятых пытанняў і сумневаў, стагоддзем хаосу і пералому. Ніколі духоўнае жыццё чалавека не дасягала такога высокага развіцця, а навука не ахоплівала такой шырокай сферы пазнання, ніколі імкненні вытлумачыць сэнс існавання не праяўляліся так моцна. […] Працэс развіцця выяўляўся “Мінскім лістком” як “чудовищная скачка” ”теорий и практики, идеалов и действительности, вечно враждующих и обгоняющих друг друга: то идеал слишком опередит действительность, то действительность обличает всю несостоятельность идеала. … мысль человеческая прорывается то в одну, то в другую сторону, блуждая, сталкиваясь с бездной противоречий, теряясь и всё-таки не зная, где путь к познанию смысла бытия” (МЛ. – 1888. – 27 верасня). […] Гэта быў час усеагульнай узрушанасці і пераацэнкі каштоўнасцей, калі многае старое страчвала сваё значэнне, а тое новае, якому належала будучыня, знаходзілася на стадыі фарміравання. Рэзка ўзмацнілася барацьба ў сферы філасофіі, сацыялогіі, эстэтыкі. Газета правільна азначыла асноўныя рысы духоўнага жыцця грамадства ў перыяд ідэйнага ўпадку 80-х гадоў. «Отсутствие веры в жизнь, в возможность разрешения её задач, а оттуда разочарование, безысходная тоска – вот симптомы болезни, эпидемически охватившей общество и главным образом наше юношество, – пісаў “Мінскі лісток”. – Сомнение, рефлексия и даже отчаяние — вот главные мотивы литературы этого печального времени...» (МЛ. – 1894. – 21 студзеня).
Газета імкнулася дапамагчы чытачам зразумець глыбокія змяненні, што адбываліся ў сферы ідэалогіі. «Современное общество, – пісала газета, – переживает одну из самых тягостных эпох своей духовной жизни, в его развитии происходит то, что называют кризисом, в его умах совершается очевидная подготовка к какой-то великой ломке убеждений... всё подвергается... критике, если не всегда строгой по своей основательности, то безусловно суровой и страшной по её логическим результатам» (МЛ. – 1896. – 2 лютага).
Нацыянальнае пытанне
Адной з найважнейшых заваёваў газеты (“Минский листок” – І.Г.) была абарона нацыянальнай годнасці беларусаў, прававой роўнасці іх з іншымі народамі Расіі. Царызм душыў нацыянальную культуру. Ён не толькі не прызнаваў беларускай мовы, але і забараняў самое слова “Белоруссия”. […] Пануючыя класы лічылі беларуса “синонимом какой-то тупости, забитости, приниженности”, бачылі ў ім “парня, годного лишь для самой низкой служебной роли”. Насуперак такому погляду газета з пачуццём нацыянальнай годнасці пісала: “Население Северо-Западного края вынесло на своих плечах вековую и политическую, религиозную и культурную борьбу и в ней обнаружило такую выносливость и крепость, которыми вряд ли могли похвастаться его собратья” (МЛ. – 1895. – 13 студзеня). Менавіта дзякуючы багатаму запасу духоўных сілаў беларускі народ змог захаваць нацыянальную самабытнасць, не адступіўся ад яе падчас самых суровых выпрабаванняў, не растаў “в потоках … разных чуждых элементов” (МЛ. – 1887. – 10 ліпеня) і падчас нападаў ворагаў адстаяў сваю зямлю.
Газета вітала з’яўленне нешматлікіх у той час работ, прысвечаных гісторыі, этнаграфіі, літаратуры Беларусі. Вакол газеты ў 1886 годзе арганізаваўся гурток, у склад якога ўвайшлі гісторык М.В.Доўнар-Запольскі, этнограф А.І.Слуцкі, гісторык, археолаг і пісьменнік В.З.Завітневіч і інш. У 1886 – 1893 гадах вылі выдадзены чатыры кнігі “Календара Паўночна-Заходняга краю”.
Сапраўдны патрыятызм
Вялікае
прагрэсіўнае значэнне мела прапаганда
газетай сапраўднага, дзейснага
патрыятызму. “Мінскі лісток” выступаў
супраць казённага і супраць
“квасного” патрыятызму, яго не задавальняла
шкоднае пачуццё
Сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне
Барацьбу
за нацыянальнае вызваленне і роўнасць
“Мінскі лісток” шчыльна
У перадавым артыкуле газета пісала: «Вот уже более двух лет, как продолжается неравная война в Южной Африке, и за все это время мы в достаточной мере успели привыкнуть к геройским подвигам буров, отстаивающих свою... независимость... Гвоздь последней телеграммы заключается в том, что один из самых известных английских генералов Мэтуэн взят в плен... Это поистине громадный успех бурского оружия...» (МЛ. – 1902. – 3 сакавіка). «Минский листок» з абурэннем паведамляў пра зверствы англійскіх войскаў, каторыя “совершают массовые преступления хладнокровно, рассчитанно, по-видимому, наслаждаясь своим мучительством над беззащитными жертвами, и не испытывают при этом никакого угрызения совести” (МЛ. – 1902. – 11 чэрвеня).
Увага чытачоў прыцягвалася да шматлікіх фактаў з практыкі каланізатараў не толькі англійскіх, але і амерыканскіх, германскіх. «Достаточно вспомнить, – пісаў М. Мысаўскі ў артыкуле «Факты і думкі», – об изобретённых британским генералом Китченером знаменнтых концентрационных лагерях, в которых женщины и дети буров вымаривались голодом; о действиях американского адмирала, восстановившего средневековые пытки на Филиппинских островах; о немецких культуртрегерах, уничтожающих чернокожее население Камеруна, – достаточно вспомннть о всех этих проявлениях зверства, чтобы устыдиться своей принадлежности к одной расе с этими скотоподобными людьми» (МЛ. – 1902. – 11 ліпеня).