Беларусская журналистика Багушевич

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Марта 2012 в 21:11, лекция

Описание

М. Гарэцкі ў “Гісторыі беларускае літаратуры”, вылучыўшы “народніцкі” перыяд у развіцці роднай літаратуры і акрэсліўшы яго межы ад 1891 г. да 1905, слушна адзначаў, што “ў канцы 80-х гадоў 19-га веку з’явілася прыкметнае ажыўленне беларускай думкі”. А.М.Багдановіч у няскончаным артыкуле “І. Неслухоўскі” даў наступную характарыстыку таму часу: “Гэта былі нудныя 80-я і 90-я гады, калі ўсякая жывая справа зараз жа і заціскалася, калі грамадзянская думка крэпка спала, калі ўсё жыццё якась пашарэла і прынікла”. Каб высветліць, што ж тады было насамрэч, вернемся да сведчанняў сучаснікаў. Так, адзін з рускіх мемуарыстаў пісаў пра 80-я – пачатак 90-х гг.: “Час быў цяжкі, нудны, сумны. Але мала хто з асяроддзя інтэлігенцыі гэта ўсведамляў і разумеў. Мала ў каго хапала духу і характару прызнаць уласнае банкроцтва, убачыць сябе ў сапраўдным, непрыаздобленым выглядзе”.

Работа состоит из  1 файл

Мінскі лісток Каганец Багушэвіч тэксты.docx

— 64.40 Кб (Скачать документ)

 

Газета  «Северо-Западный край» і цэнзура

Нягледзячы  на жорсткую цэнзуру, у «Северо-Западном крае» ўсё ж такі з’яўляліся артыкулы пра рэвалюцыйны рух. Цэнзар Чарнцоў  разгублена разводзіў рукамі, прызнаючы  сваё бяссілле. 4 мая 1905 г. ён прадставіў меснаму губернатару даклад, у  якім указваў на тое, што ў газеце “падбор артыкулаў і асабліва перадруковак з іншых выданняў такі, што, нягледзячы на самае строгае  рэцэнзаванне, агульны змест газеты з’яўляецца, з аднаго боку, суцэльным  ганьбаваннем ўрада ці асобных аддзелаў, установаў і службовых асобаў, а з другога боку – узрушвальным заклікам самага надзвычайнага характару”. Знаёмства са зместам дакладу  Чарнцова пралівае святло на сапраўдныя матывы, што прымусілі цэнзуру 10 чэрвеня 1905 г. закрыць газету, а рэдактара  саслаць.

У дакладзе віцэ-губернатар піша, што амаль  усе дзеянні вышэйшай урадавай улады  агульнадзяржаўнага значэння, асабліва ў апошні час, падпадаюць у газеце пад варожую крытыку з мэтай  узбудзіць да ўладаў недавер. […] Чарнцоў  указвае, што ў газеце адзначаюцца  ўсе падзеі (страйкі, аграрныя хваляванні, масавыя дэманстрацыі), прычым спачуванне рабочым ніяк не прыхоўваецца. «Северо-Западный край» пастаянна гаворыць пра  такт і вытрыманасць рабочых, пра  ўсвядомленасць і планамернасць  іх дзеянняў, многія паведамленні і  нататкі ў газеце суправаджаюцца выразамі “забастоўка ўдалася”, “страйк  выйграны” і інш.

Далей Чарнцоў  скардзіцца, што ў газеце паслядоўна змяшчаюцца артыкулы з рускага жыцця, прымеркаваныя да пэўных падзей: калі, напрыклад, у Мінску праходзілі вучнёўскія бунты, з’явілася апавяданне «Испортиласъ», у якім гаварылася, што бацькі не дазваляюць дачцэ-гімназістцы чытаць забароненую кніжку; пры першых чутках пра аграрныя хваляванні друкуецца  другое апавяданне – «Из прожитого», у якім гаворыцца пра жорсткае стаўленне адной памешчыцы да сваіх прыгонных, за што яна і  была забітая адным з іх. У судовую  рубрыку ўключаюцца справаздачы  пра палітычныя працэсы, якія, як правіла, заканчваюцца апраўданнем.

Тэндэнцыйна складаецца і аддзел замежных навінаў. Тут пераважна змяшчаюцца звесткі  пра рабочы рух, пра дзейнасць  сацыял-дэмакратычных партый, пра  арганізаваныя імі сходы, мітынгі, дэманстрацыі. Пры гэтым усе падобныя звесткі даюцца быццам у якасці магчымай праграмы дзеянняў народных масаў, што  асабліва прыкметна ў паведамленнях  пра святкаванне 1 Мая ў Заходняй Еўропе.

На заканчэнне віцэ-губернатар паведамляе пра паводзіны  Мысаўскога як рэдактара, якія не адпавядаюць  прынятым ім на сябе абавязнасцям. Рэдактар «Северо-Западного края» пагадзіўся з неабходнасцю змяніць характар свайго выдання і абяцаў зрабіць  гэта ў найбліжэйшы час, але не стрымаў свайго слова. На сённяшні дзень, акрамя намёкаў на строгасць і  быццам бы прыдзірлівасць цэнзуры, у  газеце сталі з’яўляцца непасрэдныя  ўказанні на тое, што некаторыя месцы  выкрэслены цэнзурай (у № 730 у некаторых  месцах былі пакінуты прабелы, адпаведныя выкрэсленых словам і радкам). 29 красавіка, 1 і 3 мая такія самыя прабелы  паўтарыліся, колькасць іх працягвае  павялічвацца. Падобную бесцырымоннасць  Мысаўскі “дазволіў” сабе ў адносінах  да прыватных асобаў. У газеце (№ 647) была размешчана карэспандэнцыя з  г.Бабруйска пра бяздзейнасць мясцовага  дабрачыннага таварыства. Кіраўнік таварыства неадкладна даслаў абвяржэнне, але  рэдактар па розных зачэпках адкладваў  публікацыю і змясціў яго толькі праз чатыры месяцы.

Прызнаючы, з аднаго боку, сваё бяссілле паралізаваць аднымі цэнзурнымі сродкамі “тэндэнцыйны і шкодны” накірунак газеты «Северо-Западный край», а, з другога, указваючы на недапушчальны стыль паводзінаў Мысаўскога, Чарнцоў просіць губернатара  паведаміць пра гэта Галоўнай управе па справах друку і хадайнічаць  пра адхіленне Мысаўскога ад рэдагавання  газеты. […]

Нягледзячы  на ганенні царскай цэнзуры, неаднаразовыя  папярэджанні і пагрозы, газета працягвала весці сваю палітычную лінію. Што  ж гэта былі за артыкулы, якія выклікалі  такую трывогу цэнзуры?

Выкрывае  царызм артыкул «По поводу морского боя». “[…] 25 год рэакцыя трымала ў сваіх цісках народную думку, сумленне і волю… Дзесяткі тысячаў маладых сілаў Расіі загінулі ў вязнях і высылцы без суду і следства толькі за тое, што мацней за іншых адчувалі ўсе няпраўды жыцця, увесь жах рэчаіснасці і пратэставалі… Зніклі законнасць і ўсялякае паняцце пра права перад свавольствам і одумам дзесяткаў тысяч адміністратараў – паліцэйскіх жандармаў, шпікоў і даносчыкаў […] Расплата павінна была надысці, і яна надышла. Грозная, суровая, бязлітасная, як усякі прысуд гісторыі”.

Гэты  артыкул стаў прычынай і нагодай  для прыняцця самых жорсткіх мераў. 4 чэрвеня 1905 г. кіраўнік Галоўнай управы пра справах друку Бельгард накіраваў  на імя выканаўцы абавязкаў мінскага губернатара дакумент наступнага зместу: “Па прычыне шкодна-тэндэнцыйнага  накірунку газеты «Северо-Западный край» , што ўказвае на абсалютную непадрыхтаванасць выдаўца яе селяніна Міхаіла Мысаўскога да рэдакцыйнай  дзейнасці, міністр унутраных спраў  палічыў неабходным пры адсутнасці ў названай газеты зацверджанага  рэдактара прыпыніць не марудзячы  выхад у свет яе – пад часовай  рэдакцыяй Мысаўскога, і надалей  да зацверджання ў якасці рэдактара  гэтай газеты іншай асобы”. У  Бельгарда быў непасрэдны разлік: прыпыненнем выдання прычыніць  Мысаўскому вялікую матэрыяльную страту. […]

У якасці асноўнага аргументу ў абарону  газеты Мысаўскі ў прашэнні на імя  міністра ўнутраных спраў указваў, што за тры гады існавання газеты ні аднаго разу не было зроблена сур’ёзнага парушэння цэнзурнага статуту і  адміністрацыйных распараджэнняў (паколькі выданне было падцэнзурным, адказнасць за размяшчэнне “шкодных” матэрыялаў ускладалася на цэнзара) і што  неспадзяванае прыпыненне газеты за надрукаванне дазволенага ваеннай  цэнзурай артыкулу прыносіць страты, што вядуць да заняпаду. Ён просіць  таксама ўлічыць, што ў выніку прыпынення яму прыйшлося звольніць 50 чалавек тыпаграфскіх рабочых  і службоўцаў, якія засталіся цяпер  без кавалку хлеба. […]

Станоўчага адказу Мысаўскі так  і не дачакаўся. 10 чэрвеня 1905 г. газета была закрыта, а Мысаўскі 20 чэрвеня  мінскай жандармскай управай  быў прыцягнуты да дазнання палітычнага  характару і заключаны пад  стражу да распараджэння з боку міністра ўнутраных спраў пра высяленне  яго, як патрабаваў губернатар, за межы Мінскай губерні. … Вымушанае  маўчанне «Северо-Западного края» працягвалася 4 месяцы.

Е.С.Умецкая. Газета «Северо-Западный край» и цензура. //

Из истории  книги, библиотечного дела и 

библиографии  в Белоруссии. – Вып.1. – 1970. –  С.127 – 132.

 


Информация о работе Беларусская журналистика Багушевич