Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Февраля 2012 в 21:34, курсовая работа
Раздзел мовазнаўства, які вывучае ўласныя імёны, называецца анамастыкай. Уласныя імены з`яўляюцца індывідуальнымі найменнямі самага шырокага і разнастайнага кола прадметаў, з`яў, паняццяў. Да іх належаць імёны, імёны па бацьку, прозвішчы, мянушкі, псеўданімы, андронімы – гэтыя імёны называюцца антрапонімамі (ад грэч. anthropos – “чалавек” і onyma – “імя”), а іх сукупнасць антрапаніміяй. Назвы геаграфічных аб`ектаў (населеных пунктаў, абласцей, краін, вуліц, плошчаў, мораў, рэк і інш.) – тапонімы (topos – “месца” і onyma – “імя”). Яны ўтвараюць тапанімію, якая вывучаецца ў асобным раздзеле анамастыкі
Пры ўдзеле суфікса -ц-ы ўтвараюцца катайконімы ад асновы, якая заканчваецца на [й]: Батарэя – батарэйцы.
Суфікс -ц-ы далучаецца да поўнай асновы тапоніма, націск не змяшчаецца.
Нешматлікай з’яўляецца група назваў у форме мужчынскага роду з суфіксам -ск (-цк): Першамайск – першамайцы; Белаазёрск – белаазёрцы. З гэтага прыклада мы бачым, што ў адтапонімным словаўтварэнні прымае ўдзел усечаная (без тапафарманта -ск) аснова тапоніма.
Ад двух- і трохскладаных назваў ад’ектыўнага тыпа катайконімы часцей утвараюцца пры дапамозе суфікса -аўц-ы: Горск – горскаўцы; Высокае – высокаўцы; Новае – новаўцы.
Падвадзя вынік сказанага а катайконімах з суфіксам -ц-ы, можна ўказаць на вялікія камбінаторныя магчымасці гэтага фарманта, які здольны спалучацца з асновамі розных тыпаў. Асабліва трэба адзначыць рэзервовыя словаўтваральныя магчымасці гэтага фарманта.
Катайконімы з суфіксам -ц-ы ў сучаснай беларускай мове працягваюць захоўваць сваё колькасна пераважнае палажэнне, хаця яны падчас пачынаюць замяняцца намінацыямі, утворанымі пры дапамозе іншых фармантаў[10, с. 9].
Такім чынам, мы бачым, што словаўтваральны тып з фармантам -ц-ы складае найбольшую колькасць пры ўтварэнні катайконімаў Бярозаўскага раёна і складае 76,3 %.
Катайконімы з суфіксамі -оўц-ы, -аўц-ы, -еўц-ы
Суфіксы -оўц-ы, -аўц-ы, -еўц-ы з’яўляюцца вытворнымі фарманта –ц(ы).
Катайконімы з суфіксамі -оўц-ы, -аўц-ы, -еўц-ы матывуюцца рознымі тыпамі тапонімаў. Як правіла, суфіксы якія мы разглядаем далучаюцца да адна-, двух-, трохскладаным асновам. Да ліку пераваг гэтых фармантаў варта аднесці іх здольнасць захоўваць у працэссе словаўтварэння аснову матываванага тапоніма ў нязменным выглядзе, тады калі словаўтваральная спецыфіка суфікса -ц-ы нярэдка патрабуе ўсячэння матываванай асновы[18, с. 68].
Найбольш прадуктыўны ў межах гэтага тыпа катайконімы, якія ўтвораныя ад асновы тапоніма ў форме множнага ліку.
Суфікс -оўц-ы звычайна ўдзельнічае пры ўтварэнні катайконімаў ад геаграфічных назваў у форме множнага ліку з націскным канчаткам: Касцюкі – касцюкоўцы; Кабакі – кабакоўцы.
Значна радзей суфікс -оўц-ы выяўляецца ў катайконімах, утвораных ад тапонімаў, у якіх націск падае на аснову, а не на канчатак: Левашкі – левашкоўцы.
Суфікс -аўц-ы звычайна далучаецца да поўных асноў тапоніма: Ніўкі – ніўкаўцы; Боркі – боркаўцы; Міхалкі – міхалкаўцы; Пешкі – пешкаўцы; Мастыкі – мастыкаўцы; Хойнікі – хойнікаўцы; Стаўкі – стаўкаўцы; Пескі – пескаўцы; Мінкі – мінкаўцы; Агароднікі – агароднікаўцы; Бармуты – бармутаўцы; Галіцы – галіцаўцы; Смалярка – смаляркаўцы; Бяроза – бярозаўцы.
Націск у вытворных падае на той жа склад, ўто і ў матываванам тапоніме.
Камбінаторныя магчымасці суфікса -аўц-ы такія, што ён можа далучацц да асновы на цвёрды ці заднеязычны. Мяккі заднеязычны вытворнай асновы ў дэрываце становіцца цвёрдым[10, с. 8].
Суфікс -еўц-ы выяўляецца ў катайконімах, утвораных ад тапонімаў з мяккай асновай: Бухалі – бухалеўцы; Рыгалі – рыгалеўцы; Ціхні – ціхнеўцы; Сабалі – сабалеўцы.
Такім чынам, у сувязі з вышэйапісанай асновай у межах разглядаемага тыпа словаўтваральнай мадэлі, існуюць і іншыя, якія значна ўступаюць ёй па ліку лексем. У ролі матываванага слова пры ўтварэнні катайконімаў з суфіксамі -оўц-ы, -аўц-ы, -еўц-ы могуць выступаць наступныя геаграфічныя назвы.
1.
Тапонімы ў форме мужчынскага
роду з асновай на цвёрды
ці заднеязычны, радзей з
2. Тапонімы ў форме ніякага роду з асновай на цвёрды, заднеязычны ці мяккі зычны: Міжлессе – міжлесаўцы; Падоссе - падосаўцы.
Такім чынам, катайконімы з суфіксамі -оўц-ы, -аўц-ы, -еўц-ы займаюць другое месца сярод словаўтваральных фармантаў і складаюць 27,3 %.
Катайконімы з суфіксамі -анц-ы/-янц-ы, інц- ы, -енц-ы
Наступным па колькасці намінацый з’яўляецца словаўтваральны тып з суфіксамі -анц-ы/-янц-ы, інц- ы, -енц-ы . У залежнасці ад характару асновы матываванага тапоніма можна вылучыць унутры яго некалькі падтыпаў.
1. Катайконімы гэтага тыпу, матываваныя тапонімамі ў форме жаночага роду, якія ўтвараюцца ад усечанай асновы на -ца: Рэчыца – рэчанцы; Сошыца – сошанцы.
Пры дапамозе суфікса -анц-ы ўтвараюцца катайконімы ад тапонімаў у форме жаночага роду з цвёрдай асновай: Шлях-Пушча – шляхпушчанцы.
2. Катайконімы з суфіксамі -анц-ы/-янц-ы, інц- ы, -енц-ы могуць быць матываванымі тапонімамі ў форме ніякага роду з рознымі тыпамі асноў. Суфіксы далучаюцца да поўных асноў тапоніма: Зарэчча (некалькі нас. пунктаў) – зарэчанцы і зарачанцы; Залужжа – залужанцы.
3. Няшмат катайконімаў, якія матываваныя назвамі ад’ектыўнага тыпа. У асноўным яны ўтвараюцца ад тапонімаў з асновай на н, н` Чарнічнае – чарнічанцы. Утварэнне адбываецца ад усечанай асновы тапоніма. Націск у катайконімах не змяшчаецца.
Утварэння, матываваныя другімі асновамі, адзінкавыя: Круглае – круглянцы.
4.
Катайконімы разглядаемага
Суфіксы -анц-ы/-янц-ы часцей далучаюцца да поўных асноў: Рагачы – рагачынцы.
Радзей дэрываты ўтвараюцца ад усечанай асновы тапоніма: Лісічыцы – лісічанцы.
Такім чынам, словаўтваральны тып з суфіксамі -анц-ы/-янц-ы, інц- ы, -енц-ы складае 9,1 %.
Словаўтваральны тып з суфіксам -ан(е)
Па сваёй прадуктыўнасці ў сучаснай мове фармант -ан(е) значна уступае суфіксу -ц-ы.
Катайконімы, утвораныя пры дапамозе суфікса -ан-е, могуць быць матываваныя наступнымі тапонімамі.
1. Тапонімы ў форме мужчынскага роду: Вінін – віняне.
2. Тапонімы ў форме жаночага роду: Светач – светачане.
3. Тапонімы ў форме ніякага роду: Залужжа – залужане.
4. Тапонімы ў форме множнага ліку: Зубачы – зубачане; Маневічы – маневічане; Пузі – пузічане; Нівішчы – нівішчане; Галавіцкія – галавічане.
У тапонімах, асновы якіх заканчваюцца на заднеязычныя і ц, адбываюцца характэрныя для гэтай групы гукаў чаргаванні: Асаўцы – асаўчане.
5. Тапонімы ад’ектыўнага тыпа: Круглае – кругляне.
Так, катайконімы з суфіксамі -ан(е) складаюць 11,4 %.
Катайконімы з суфіксам -чан-е
Фармант -чан-е спалучаецца з тымі тапонімамі, асновы якіх заканчваюцца на л`, р ,у, к, а таксама спалучаюцца з асновамі на галосны і й.
Суфікс -чан-е ўдельнічае пры ўтварэнні катайконімаў ад асноў тапонімаў на -шчына: Пузі – пузічане.
Такім чынам, як мы бачым, катайконімы з суфіксам -чан-е складаюць усяго 1,14 %.
Адзіночныя ў словаўтваральных адносінах формы намінацыі
Кожная
з разгледзенных раней
Падвадзя
вынік сказанага а
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Працэс фарміравання сістэмы беларускіх аданамастычных дэрыватаў прайшоў доўгі і складаны шлях. У ім задзейнічаны разнародныя анамастычныя элементы, успадкаваныя ад эпохі агульнаславянскага моўнага адзінства, ад старажытнарускага і старабеларускага перыядаў[18, с. 93].
Назвы
жыхароў па мясцовасці, як ужо адзначалася,
уяўляюць сабой вельмі спецыфічны пласт
лексікі. Іх своеасаблівасць
Прааналізаваўшы катайконімы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці мы бачым, што самым распаўсюджаным з’яўляецца словаўтваральны тып з суфіксамі -ц(ы), які складае 76,3 %. Катайконімы з суфіксамі -оўц-ы, -аўц-ы, -еўц-ы займаюць другое месца і складаюць 27,3 %. Катайконімы з суфіксамі -анц-ы/-янц-ы, інц- ы, -енц-ы складаюць 9,1 %, з суфіксамі -ан(е) – 11,4 %. А катайконімы з суфіксам -чан-е складаюць усяго 1,14 %. Таксама на тэрыторыі Бярозаўскага раёна прысутнічаюць і адзіночныя формы намінацыі, якія складаюць 3,4 %.
Падводзячы вынікі, дарэчы будзе ўспомніць меркаванне М. В. Ламаносава, выказанае ім у “Расійскай граматыцы”: “Для айчынных немагчыма сабраць імёнаў усіх месцаў і прывесці пад правілы, дзеля чаго належыць пакінуць агульнаму ўсіх настаўніку – паўсядзённаму ўжыванню”[10, с. 11].