Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Мая 2012 в 21:39, шпаргалка
У беларускім алфавіце 10 галосных літар: а, о, у, ы, э, е, ё, і, ю, я.
РАЗДЗЕЛ І. Арфаграфія
ГЛАВА 1. Правапіс галосных
§ 1. Галосныя літары
§ 2. Літары о, ё
§ 3. Літары э, е
§ 4. Перадача акання на пісьме
§ 5. Правапіс літар а, о, э ў складаных словах
§ 6. Перадача якання на пісьме
§ 7. Правапіс е, ё, я ў складаных словах
§ 8. Прыстаўныя галосныя і, а
ГЛАВА 2. ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ
§ 9. Зычныя літары
§ 10. Правапіс звонкіх і глухіх зычных
§ 11. Зычныя д, т і дз, ц
§ 12. Некаторыя спалучэнні зычных
§ 13. Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя
§ 14. Нескладовае ў і у складовае
§ 15. Нескладовае й
§ 16. Падоўжаныя і падвоеныя зычныя
ГЛАВА 3. ПРАВАПІС МЯККАГА ЗНАКА І АПОСТРАФА
§ 17. Змякчальны мяккі знак
§ 18. Раздзяляльны мяккі знак і апостраф
ГЛАВА 4. ПРАВАПІС АБРЭВІЯТУР
§ 19. Правапіс абрэвіятур
ГЛАВА 5. ПРАВАПІС НЕКАТОРЫХ МАРФЕМ
§ 20. Аднамарфемныя прыназоўнікі
§ 21. Прыстаўкі
§ 22. Суфіксы
ГЛАВА 6. ПРАВАПІС ВЯЛІКАЙ І МАЛОЙ ЛІТАР
§ 23. Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар
§ 24. Вялікая і малая літары ў асабовых назвах
§ 25. Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з
рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
§ 26. Вялікая і малая літары ў геаграфічных і астранамічных назвах
§ 27. Вялікая і малая літары ў назвах органаў дзяржаўнай улады
і арганізацый
§ 28. Вялікая і малая літары ў назвах асоб па пасадах, званнях, тытулах
§ 29. Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, помнікаў, узнагарод
§ 30. Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў, іх зводаў,
унікальных прадметаў, твораў
§ 31. Вялікая і малая літары ў назвах памятных і знамянальных
падзей і дат, перыядаў і эпох
§ 32. Вялікая літара ў назвах з двукоссем
ГЛАВА 7. ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ РАЗАМ, ПРАЗ ЗЛУЧОК
І АСОБНА
§ 33. Агульныя правілы напісання разам, праз злучок і асобна
§ 34. Складаныя назоўнікі
§ 35. Складаныя прыметнікі
§ 36. Складаныя лічэбнікі
§ 37. Прыслоўі
§ 38. Прыназоўнікі, злучнікі, часціцы, выклічнікі
§ 39. Правапіс не (ня) і ні
ГЛАВА 8. ПРАВІЛЫ ПЕРАНОСУ
§ 40. Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў,
умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў
РАЗДЗЕЛ ІІ. ПУНКТУАЦЫЯ
ГЛАВА 9. КРОПКА
§ 41. Правілы пастаноўкі кропкі
ГЛАВА 10. ПЫТАЛЬНІК
§ 42. Правілы пастаноўкі пытальніка
ГЛАВА 11. КЛІЧНІК
§ 43. Правілы пастаноўкі клічніка
ГЛАВА 12. ШМАТКРОП’Е
§ 44. Правілы пастаноўкі шматкроп’я
ГЛАВА 13. КОСКА Ў ПРОСТЫМ СКАЗЕ
§ 45. Коска паміж аднароднымі членамі сказа
§ 46. Коска паміж словамі, якія паўтараюцца
§ 47. Коска пры параўнальных зваротах
§ 48. Коска пры адасобленых азначальных зваротах і словах
§ 49. Коска пры адасобленых акалічнасцях і акалічнасных
зваротах
§ 50. Коска пры словах і спалучэннях слоў, якія ўдакладняюць
або абмяжоўваюць значэнне іншых слоў у сказе
§ 51. Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях
§ 52. Коска пры зваротку
§ 53. Коска пры выклічніках і гукаперайманнях
§ 54. Коска пасля сцвярджальных, адмоўных і
пытальных слоў і перад імі
ГЛАВА 14. КОСКА Ў СКЛАДАНЫМ СКАЗЕ
§ 55. Коска ў складаназлучаным сказе
§ 56. Коска ў бяззлучнікавым сказе
§ 57. Коска ў складаназалежным сказе
ГЛАВА 15. КРОПКА З КОСКАЙ
§ 58. Правілы пастаноўкі кропкі з коскай
ГЛАВА 16. ДВУКРОП’Е
§ 59. Правілы пастаноўкі двукроп’я
ГЛАВА 17. ПРАЦЯЖНІК
§ 60. Правілы пастаноўкі працяжніка
ГЛАВА 18. ДУЖКІ
§ 61. Правілы пастаноўкі дужак
ГЛАВА 19. ДВУКОССЕ
§ 62. Правілы пастаноўкі двукосся
ГЛАВА 20. ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПРЫ ПРОСТАЙ МОВЕ
І ЦЫТАТАХ
§ 63. Правілы пастаноўкі знакаў прыпынку пры простай мове і цытатах
ГЛАВА 21. СПАЛУЧЭННЕ ЗНАКАЎ ПРЫПЫНКУ
§ 64. Правілы пастаноўкі спалучэнняў знакаў прыпынку
ГЛАВА 22. ПАСЛЯДОЎНАСЦЬ ЗНАКАЎ ПРЫПЫНКУ
ПРЫ СПАСЫЛКАХ
§ 65. Правілы паслядоўнасці знакаў прыпынку пры спасылках
2. Дапасаваныя азначэнні, выражаныя прыметнікамі і дзеепрыметнікамі, адзіночныя і з паясняльнымі словамі, адасабляюцца і выдзяляюцца коскамі і ў тым выпадку, калі пры іх займеннік адсутнічае, але падразумяваецца.
Напрыклад:
Занятыя размовай, [мы] непрыкметна пад'язджаем да шырокай прасекі (У. Правасуд).
3. Калі да аднаго назоўніка або займенніка ў сказе адносяцца некалькі адасобленых азначэнняў, выражаных дзеепрыметнымі і прыметнымі словазлучэннямі або адзіночнымі азначальнымі словамі, то яны раздзяляюцца коскамі як аднародныя члены сказа.
Напрыклад:
Гаспадар-камень быў відаць здалёк. Ён, зверху белаваты, пасярэдзіне нібы ружовы, здаецца, выветраны да шкляной празрыстасці і цвёрдасці, спадыспаду нібы не зусім ужо моцны, шэры, аброслы тоўстым цвёрдым мохам, патрэсканы, быў вышэйшы за чалавека і ёмісты (Г. Далідовіч).
4. Не адасабляюцца і не выдзяляюцца коскамі дапасаваныя азначэнні, выражаныя адзіночнымі прыметнікамі і дзеепрыметнікамі, якія хоць і стаяць пасля назоўніка, які паясняюць, але не вызначаюцца адноснай сэнсавай самастойнасцю (іх значэнне не падкрэсліваецца) і зліваюцца з назоўнікам у адно сэнсавае цэлае.
Напрыклад:
Плыве, гудзе шум гулкі, будаўнічы... (Я. Купала).
Травою спелаю, мурожнай уся запахла сенажаць (А. Астрэйка).
5. Не выдзяляюцца коскамі дапасаваныя азначэнні, выражаныя прыметнікамі, і тады, калі пасля назоўніка перад першым з іх стаіць злучнік і, які набывае значэнне ўзмацняльнай часціцы.
Напрыклад:
Гэткім часам і сумным, і хмурым адлятае і песня, і смех (М. Машара).
6. Не аддзяляюцца коскамі дапасаваныя азначэнні, выражаныя прыметнікамі і дзеепрыметнікамі (з паясняльнымі словамі або без іх), якія пры цеснай сувязі з дзеясловам, пасля якога яны стаяць, і пры аслабленай сувязі іх з паясняльным назоўнікам становяцца іменнай часткай выказніка.
Напрыклад:
Саша ішла дадому вясёлая, узрушаная гульнёй (І. Шамякін).
Узыходзіла сонца, і палі пад яго праменямі ляжалі залітыя залаціста-ружовымі і бледна-зялёнымі фарбамі (Т. Хадкевіч).
7. Адасабляюцца і выдзяляюцца коскамі:
недапасаваныя азначэнні, выражаныя назоўнікамі ва ўскосных склонах з паясняльнымі словамі і без іх, з прыназоўнікамі і, радзей, без прыназоўнікаў;
Напрыклад:
Без шапкі, у адной гімнасцёрцы, Васіль з усяе сілы працаваў вёсламі (І. Шамякін).
Хутчэй бы прыйшла зіма, белая і маладая, з малінавымі маразамі, са звонам канькоў на лёдзе і навагодняй ёлкай (П. Панчанка).
На гарадок паўзла цёмна-шызая хмара, з ружова-серабрыстымі беражкамі (С. Грахоўскі).
прыдаткі, якія адносяцца да асабовых займеннікаў і звычайна стаяць пасля іх, зрэдку – перад займеннікам;
Напрыклад:
І толькі ён, мароз заўзяты, мароз занадта зухаваты, адзін па лесе пахаджае... (Я. Колас).
Вунь яны цягнуцца, варожыя акопы (А. Марціновіч).
Сын лесніка, я сам з маленства любіў паліць касцёр, пасядзець ля вогнішча (І. Шамякін).
прыдаткі, якія адносяцца да назоўнікаў, стаяць пасля іх і не ўтвараюць з імі цеснага сэнсавага адзінства, у тым ліку і тыя, што далучаюцца пры дапамозе злучніка як (з адценнем прычыны);
Напрыклад:
І мядзведзь, даўні ўладар пушчаў, таксама прабівае сабе сцежку, прыходзячы з далёкіх нязведаных сховаў (П. Пестрак).
Сцяпана, як смелага салдата, часта пасылалі ў разведку (В. Быкаў).
прыдаткі, якія з'яўляюцца ўласнымі імёнамі, стаяць пасля агульнага назоўніка і маюць удакладняльнае значэнне (перад імі можна без змены сэнсу ўставіць словы гэта значыць, а іменна);
Напрыклад:
Часцей заходзіць туды і старшыня, Захар Лемеш (Я. Колас).
Большыя сыны, Кастусь і Язэп, ужо валтузіліся, змагаліся за бацькаву чорную, з блакітным брылём фуражку (Г. Далідовіч).
Гэта быў наш сусед, Іван Бразоўскі, Шуркаў бацька (Я. Брыль).
прыдаткі, якія адносяцца да ўласнага імя, стаяць пасля яго і маюць удакладняльнае значэнне.
Напрыклад:
Ганна, маці Лабановіча, была жанчына добрая, працавітая, руплівая... (Я. Колас).
Самай выдатнай фігурай Адраджэння быў Францыск Скарына, сын купца з Полацка (У. Караткевіч).
Перад уласным імем і агульным назоўнікам прыдатак адасабляецца толькі тады, калі мае дадатковае акалічнаснае значэнне: Пісьменнік-псіхолаг, Колас вельмі добра разумеў чалавечыя характары (І. Шамякін).
Перад злучнікам як у зваротах, што адносяцца да назоўнікаў, коска не ставіцца, калі злучнік ужываецца са значэннем ‘у якасці’ і зварот не мае дадатковага адцення прычыны або ўступкі: Ён славіўся ў брыгадзе як выдатны падрыўнік (І. Мележ). Лапко прыглядаўся да работы як гаспадар (Я. Колас).
Два прыдаткі да ўласнага імя коскамі не аддзяляюцца, тры і болей – аддзяляюцца: доктар тэхнічных навук прафесар Сідарчук; начальнік штаба капітан Дзянісаў; доктар тэхнічных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Ю.Ф. Мацкевіч; дэкан, доктар хімічных навук, прафесар Васільеў і інш.
8. Выдзяляецца коскамі прыдатак да назоўніка або асабовага займенніка, які ёсць і падразумяваецца ў папярэднім сказе ці ў частцы складанага сказа: Дзе ж падзеўся той Сымон? Ці дзе ходзіць спазарання, непаседа-ветрагон? (Я. Колас).
§ 49. Коска пры адасобленых акалічнасцях
і акалічнасных зваротах
1. Коскай выдзяляюцца акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўнымі зваротамі, незалежна ад іх месца ў сказе.
Напрыклад:
Шчасце ў працы знайшоўшы, добра ў полі араць (П. Броўка).
Нізкія сонечныя прамяні, яшчэ не абласкаўшы зямлю, знаходзілі беласнежную кіпень яблынь і запальвалі яе ружовым святлом (В. Карамазаў).
2. Акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўнымі зваротамі, якія з’яўляюцца ўстойлівымі выразамі, коскамі не аддзяляюцца.
Напрыклад:
Яны працавалі не пакладаючы рук (З. Бядуля).
І слухаюць яго вушы развесіўшы (А. Макаёнак).
Растуць яны [дзеці] тут у нас на лес гледзячы (Я. Брыль).
3. Выдзяляецца коскамі акалічнасць, выражаная адзіночным дзеепрыслоўем пры дзеяслове-выказніку, калі яна перадае дадатковае дзеянне.
Напрыклад:
Раз-пораз стукалі, падаючы, спілаваныя дрэвы (П. Галавач).
Успыхвалі, трапечучы, белыя ракеты (І. Мележ).
І нечакана над самай галавою раскалоўся гром, затрашчала, ломячыся, дрэва (В. Адамчык).
4. Акалічнасці, выражаныя адзіночнымі дзеепрыслоўямі, не адасабляюцца і не выдзяляюцца коскамі, калі стаяць пасля дзеяслова-выказніка і сваім значэннем набліжаюцца да прыслоўя спосабу дзеяння ці часу.
Напрыклад:
Бацька доўга сядзіць задумаўшыся, і я не чапаю гэтых дум (Я. Скрыган).
Лена бегла не азіраючыся (М. Лынькоў).
Не хваліся сеўшы, а хваліся з'еўшы (Прыказка).
Людзі хутка ўстаюць, спяшаючыся апранаюць сваё скураное адзенне (Э. Самуйлёнак).
5. Перад злучнікам і, які звязвае дзве акалічнасці, выражаныя адзіночнымі дзеепрыслоўямі або дзеепрыслоўнымі зваротамі, а таксама прыслоўем з дзеепрыслоўем, коска не ставіцца, як пры аднародных членах сказа.
Напрыклад:
Смеючыся і жартуючы, дзеці ішлі да рэчкі (Я. Колас).
Сонца падымалася вышэй, рупліва аглядаючы зямлю і рассыпаючы над ёй святло і цяпло (Т. Хадкевіч).
Крушынскі гаварыў ціха і не пазіраючы на госця (З. Бядуля).
Пры бяззлучнікавай сувязі паміж такімі акалічнасцямі коска ставіцца: Ганна, не азіраючыся, не слухаючы нічога, пералазячы платы, напрасткі праз мокрыя, па-асенняму голыя агароды паляцела да Васілёвага селішча (І. Мележ). Конь выцягнуў воз на цвярдзейшую дарогу і пайшоў раўней, не спяшаючыся (К. Крапіва). Панізіўшы голас, шэптам дзед сказаў з узрушэннем: «У лес трэба перабірацца»... (Я. Колас).
6. Калі акалічнасць, выражаная адзіночным дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным зваротам, знаходзіцца паміж аднароднымі дзеяслоўнымі выказнікамі, звязанымі злучнікам і, то яны выдзяляюцца коскамі без злучніка.
Напрыклад:
Сонца апусцілася зусім нізка і, стаміўшыся, пачало хіліцца на захад (Б. Сачанка).
Алесь неўзабаве звярнуў з вуліцы і, мінуўшы нечую сядзібу, углыбіўся ў двор (Г. Далідовіч).
Стараста слухаў, прыплюшчыўшы вочы, і толькі згаджаўся (Я. Колас).
7. Не аддзяляецца коскай акалічнасць, выражаная дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным зваротам, перад якой стаіць узмацняльная часціца і.
Напрыклад:
Штосьці трэба рабіць і не атрымаўшы звестак (А. Кулакоўскі).
Антон умее гаварыць і не падумаўшы як след (П. Галавач).
8. Калі спалучальны злучнік, што звязвае два аднародныя дзеяслоўныя выказнікі, стаіць паміж адасобленымі акалічнасцямі, выражанымі дзеепрыслоўнымі зваротамі ці адзіночнымі дзеепрыслоўямі, якія адносяцца да розных выказнікаў, то коска ставіцца перад злучнікам і пасля яго.
Напрыклад:
Іван зацяў дыханне, стараючыся як найлепей пацэліць, і, трошкі не падпусціўшы сабаку да каменя, стрэліў (В. Быкаў).
Удвух з Андрэем неслі яны сетку на бераг, трымаючы вусцем угору, і, толькі адышоўшыся далей ад вады, перавярнулі яе кулём на дол (Я.Колас).
9. Калі акалічнасць, выражаная дзеепрыслоўным зваротам або адзіночным дзеепрыслоўем, стаіць пасля злучніка ці злучальнага слова, якое звязвае часткі складанага сказа, то яна аддзяляецца коскай без гэтага злучніка.
Напрыклад:
І з натхненнем, і з ахвотай я аддаўся працы шчырай, каб, паліўшы ніўку потам, ад нуды ўцячы нішчымнай (Н. Гілевіч).
Чуеш ты, як звоняць ціха, як, палі вітаючы свае, недзе ўнучка слуцкае ткачыхі пра вясну шчаслівая пяе (М. Танк).
З дня ў дзень губляла празрыстую блакітнасць неба, і, усё часцей хмурнеючы, яно як бы ніжэй апускалася да зямлі (У. Краўчанка).
10. Выдзяляюцца коскамі акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўным зваротам, і адзіночнае дзеепрыслоўе ў пазіцыі пасля злучніка а, які звязвае два аднародныя дзеяслоўныя выказнікі з супрацьлеглым значэннем.
Напрыклад:
Лабановіч не спыніўся, а, выбраўшы больш зручнае месца, смела рушыў наперад (Я. Колас).
Ён не гаварыў, а, махаючы кулакамі, крычаў (П. Пестрак).
11. Калі ж злучнік а па сэнсе непасрэдна звязаны з акалічнасцю, выражанай дзеепрыслоўем, тады пасля яго коска не ставіцца.
Напрыклад:
Рыгор доўга шукаў выхад, а знайшоўшы, весела ўсміхнуўся і выйшаў з кватэры (Ц. Гартны).
Садзілася [сонца] на хвалі велізарным чырвоным кругам, а сутыкнуўшыся з вадою, увачавідкі змяніла форму (А. Кулакоўскі).
12. Акалічнасць, выражаная адзіночным дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным зваротам, пры якіх стаяць часціцы толькі, нават, разам з імі аддзяляецца коскай.
Напрыклад:
Толькі прайшоўшы амаль паўдарогі, [дзед] запытаў: – Ну, а як у цябе ў школе? (П. Броўка).
Нават узяўшы кнігу першы раз у рукі, разумееш, як табе пашчасціла.
З краю на лясных прагалах стаялі маладыя бярозкі, толькі-толькі выпускаючы пахучыя лісточкі і надаючы лесу асаблівую чароўнасць (Я. Колас).
13. Калі адасобленая акалічнасць, выражаная адзіночным дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным зваротам, звязана з астатняй часткай сказа злучнікамі нібы, як бы, быццам і іншымі, то коска ставіцца перад адпаведным злучнікам.
Напрыклад:
Яна [машына] то бегла весела, жвава, калі было роўна, то гула і стагнала, быццам злуючыся, што яе не пускаюць (Я. Скрыган).
Бушмар правёў рукою па твары, як бы знімаючы з яго штосьці чужое і непрыемнае (К. Чорны).
Нібы спрабуючы моц сваіх каранёў, упарта пакрэктвалі старыя дрэвы, трашчала сатлелае галлё, церліся адна аб адну і рыпелі тоўстыя галіны (В. Адамчык).
14. Пры адасобленай акалічнасці, выражанай дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным зваротам, замест коскі можа ставіцца працяжнік, калі сэнсава дзеепрыслоўе выразна выдзяляецца.
Напрыклад: