Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Февраля 2013 в 14:49, реферат
Уводзіны
Заключаная ў 1596 г. на саборы ў Берасці і скасаваная ў 1839 г. на Полацкім саборы унія праваслаўнай і каталіцкай цэркваў з'яўляецца адной з пераломных падзей беларускай гісторыі. Яна ўцягнула ў сваю арбіту шмат якія краіны і народы, палітычныя і рэлігійныя сілы, геаграфічныя і культурныя абшары. Чатыры стагоддзі пасля 1596 г. беларускае духоўна-культурнае і грамадска-палітычнае жыццё так ці інакш было пазначана ўплывам Берасцейскай царкоўнай уніі, якая пасля хрышчэння сталапа масавасці ахопу насельніцтва і трэцяй па значнасці другой пасля распаўсюджання каталіцтва
Уводзіны
Глава 1. Ля вытокаў навуковага вывучэння праблемы 6
Глава 2. Канцэпцыя Берасцейскай уніі М.О.Каяловіча 19
Глава 3. Заходне-руская гістарыяграфічная школа аб царкоўным новатворы 1596 года 30
Глава 4. Трактоўка уніі ў працах прадстаўнікоў нацыянальнай беларускай гістарыяграфіі (першая трэць ХХ ст.) 39
Глава 5. Фармаванне і ўсталяване ў 30-80-я гады савецкай канцэпцыі берасцейскага працэса 47
Глава 6. Берасцейская унія ў ацэнцы прадстаўнікоў беларускай дыяспары 60
Глава 7. Навуковае пераасэнсаванне гісторыі уніі ў 90-я гады 71
Глава 8. Спроба філасофскага асэнсавання праблемы 93
Глава 9. Публікацыі крыніц 105
Разнадумства даследчыкаў у многім зыходзіць з іх палітычнай і ідэалагічнай арыентацыі, дзяржаўнай, нацыянальнай і асабліва канфесійнай прыналежнасці, залежыць ад іх спосабу мыслення і кампетэнтнасці, вынікае з прычыны адсутнасці адзінага крытэрыя ў падыходзе да праблемы. Трактоўка гісторыкаў Польшчы і Расіі зыходзіла найперш з інтарэсаў іх дзяржаў. Пазіцыя беларускіх і ўкраінскіх даследчыкаў, як правіла, падзялялася паміж адстойваннем нацыянальных інтарэсаў і правядзеннем у навуку заходнерусісцкай канцэпцыі уніі. Калі расійская гістарыяграфія ХІХ-ХХ ст. адназначна адмоўна ацэньвала унію, то беларуская, украінская і польская - дапускалі іншатлумачэнні.
Зняцце ідэалагічнага прэсінгу з усходнееўрапейскай гістарычнай навукі пасля двух стагоддзяў цкавання уніі спачатку ў жыцці, а потым у навуцы, прывяло да новага вітка даследчыцкай цікавасці да уніяцкай праблематыкі і пашырэння гарызонта беларускай гістарыяграфіі ў яе бачанні. У пошукі адказу на яе шматлікія пытанні ўключыліся таксама філосафы, рэлігійныя дзеячы, мастацтвазнаўцы, філолагі і інш. Даследчыкі апошняга дзесяцігоддзя зрабілі важкія крокі на шляху пераасэнсавання вынікаў Берасця з пазіцый сучаснага гістарычнага бачання. Не застаюцца абыякавымі да праблемы і вучоныя іншых краін. З'явіліся працы, здольныя "перавярнуць" традыцыйныя ўяўленні (ў многім прама супрацьлеглыя) свецкай гістарыяграфіі (канфесійная гістарыяграфія ў сілу сваёй спецыфікі і сутнасці застаецца на традыцыйных пазіцыях).
Салідная гістарыяграфія і колькасць
уведзеных у навуковае
Не абагульнена ўся
Гэтыя і дзесяткі іншых важных пытанняў гісторыі уніі патрабуюць новага навуковага асэнсавання, адпаведнага сучаснаму стану гуманістыкі, з улікам новых крыніц і з беларускага пункту погляду, што асабліва відавочна на фоне дасягненняў замежнага уніязнаўства. Адвечная для беларускай гістарыяграфіі тэма "унія і лёс народа, культуры" яшчэ далёкая ад навуковага вырашэння і багатая на недаследаваныя пытанні. Яна чакае новых даследчыкаў. Ды й наогул у айчыннай гістарыяграфіі і сёння адсутнічаюць грунтоўныя, аб'ектыўныя, без уліку канфесійных сімпатый, даследаванні па гісторыі хрысціянства. Асобныя публікацыі, што фрагментарна адлюстроўваюць дзейнасць базыльянскага ордэна, не могуць кампенсаваць адсутнасць абагульняючай працы па яго гісторыі. Неабходна адмовіцца ад успрыняцця усталяванай трактоўкі уніі як нечага стабільнага, не падлягаючага перагляду, раз назаўсёды дадзенага. Важна перастаць глядзець на Берасцейскую унію з пазіцый, характэрных для тагачасных яе праціўнікаў ці прыхільнікаў. Далейшыя пошукі ў акрэсленых кірунках дапамогуць вярнуць Беларусі адабраную і збэшчаную старонку яе мінуўшчыны, што ў сваю чаргу паспрыяе пераадоленню стратнага вобраза гісторыі і культуры нашай Бацькаўшчыны ў масавай свядомасці. Прыведзены ніжэй спіс найноўшых публікацый беларускіх гісторыкаў, філосафаў, філолагаў, этнографаў, мастацтвазнаўцаў (cкладальнік не прэтэндуе на яго паўнату) дапаможа ва ўваходжанні ва уніяцкую праблематыку тым, хто ў вучэбных або навуковых мэтах прыступае да яе вывучэння.