Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Февраля 2013 в 14:49, реферат
Уводзіны
Заключаная ў 1596 г. на саборы ў Берасці і скасаваная ў 1839 г. на Полацкім саборы унія праваслаўнай і каталіцкай цэркваў з'яўляецца адной з пераломных падзей беларускай гісторыі. Яна ўцягнула ў сваю арбіту шмат якія краіны і народы, палітычныя і рэлігійныя сілы, геаграфічныя і культурныя абшары. Чатыры стагоддзі пасля 1596 г. беларускае духоўна-культурнае і грамадска-палітычнае жыццё так ці інакш было пазначана ўплывам Берасцейскай царкоўнай уніі, якая пасля хрышчэння сталапа масавасці ахопу насельніцтва і трэцяй па значнасці другой пасля распаўсюджання каталіцтва
Уводзіны
Глава 1. Ля вытокаў навуковага вывучэння праблемы 6
Глава 2. Канцэпцыя Берасцейскай уніі М.О.Каяловіча 19
Глава 3. Заходне-руская гістарыяграфічная школа аб царкоўным новатворы 1596 года 30
Глава 4. Трактоўка уніі ў працах прадстаўнікоў нацыянальнай беларускай гістарыяграфіі (першая трэць ХХ ст.) 39
Глава 5. Фармаванне і ўсталяване ў 30-80-я гады савецкай канцэпцыі берасцейскага працэса 47
Глава 6. Берасцейская унія ў ацэнцы прадстаўнікоў беларускай дыяспары 60
Глава 7. Навуковае пераасэнсаванне гісторыі уніі ў 90-я гады 71
Глава 8. Спроба філасофскага асэнсавання праблемы 93
Глава 9. Публікацыі крыніц 105
Вяртаючыся да народжанай 1596 годам палемічнай літаратуры, трэба адзначыць, што яна яшчэ не даследавана як з'ява беларускай гістарыяграфіі і крыніцазнаўства. Даследуючы яе, трэба мець на ўвазе, што яна ў свой час фармавала грамадскую думку і ўплывала на ход падзей.
Палемічны тон першых пакаленняў уніязнаўцаў залішыўся ў літаратуры і да нашага часу. Апаненты ўзаемна закідваюць адзін аднаго аргументамі, якія, паўтораныя ў дзесятках і сотнях прац, прымаюць нават вучоныя, часам не спыняючыся перад тым, наколькі яны абгрунтаваныя.
У другой палове ХVІІІ ст. гнеўна выступаў супраць уніі ў сваіх публіцыстычных працах магілёўскі ўладыка Георгій Каніскі[34], які даказваў яе незаконнасць на беларускіх землях і лічыў праваслаўе сімвалам іх незалежнасці ад "тлетворнага" ўплыву Захаду.
У Расійскай імперыі і СССР уніяцкай праблематыцы, якая надта ж закранала пякучыя пытанні сучаснасці, было наканавана доўгае і сумнавядомае жыццё. Навуковая распрацоўка праблемы пачынаецца з канца ХVIII cт, калі змена рэлігійна-палітычнай сітуацыі ў гэтым рэгіёне Еўропы паставіла пытанне аб далейшым лёсе уніяцкай царквы і ажывіла цікавасць да яе гісторыі, і актывізуецца з 60-х гадоў ХІХ ст., што звязана з пачаткам другога этапа буйнамаштабных рэлігійна-палітычных калізій.
Паказальна, што ля вытокаў навуковага вывучэння беларускай гісторыі як самастойнага прадмета даследавання ў Расійскай імперыі стаіць праца пра Берасцейскую унію, цікавасць да якой абумоўлена ўдзелам Расіі ў яе лёсе. Яна напісана ў 1794 г. па загадзе Кацярыны ІІ стацкім саветнікам М.Бантыш-Каменскім на аснове кампраментуючых уніяцкую царкву дакументаў Калегіі замежных спраў і прызначалася спачатку для службовага карыстання [35]. Сведчанні, што зыходзілі з уніяцкага лагера, да ўвагі не прымаліся. Праца, якая падавала гісторыю уніі як летапіс генацыду беларускага праваслаўнага насельніцтва, стала навуковым падмуркам урадавага курса на "выкараненне" уніяцкай царквы, а аўтар узнагароджаны брыльянтавым пярсцёнкам.
Другое выданне кнігі з'
З лёгкай рукі Бантыш-Каменскага уніяцкая царква на наступныя два стагоддзі займела ў афіцыйнай гістарыяграфіі імідж ворага беларускага народа і яго культуры. Ніякіх кніг у абарону уніі расійская цэнзура не дазваляла, статутам 1828 г. яна забараняла абмеркаванне царкоўна-рэлігійных пытанняў у друку, таму палажэнні першага расійскага уніязнаўцы паволі ўплывалі на фармаванне варожых адносін да гэтай канфесіі. Яе галоўная віна бачылася ў тым, што яно скіравала Беларусь у такое рэчышча рэлігійна-культурнага развіцця, якое разышлося са шляхам расійскай народнасці. Багатая на вытрымкі з крыніц і дакументальныя дадаткі, гэтая кніга аказала вялікі ўплыў на ўсю наступную ўсходнеславянскую гістарыяграфію і да нашага часу выкарыстоўваецца ў якасці крыніцы, найперш, прадстаўнікамі дыскрэдытацыйнага кірунку гістарыяграфіі.
Такім чынам, адначасова з урадавымі рэпрэсіямі супраць уніяцтва рэпрэсіраваць яго пачалі і гісторыкі
Царская ўлада і Сінод мабілізуюць "вернападдадзеных" гісторыкаў, пачынаючы з Бантыш-Каменскага, на выпрацоўку навуковага і ідэалагічнага абгрунтавання сваёй палітыкі аправаслаўлівання уніятаў. Падпарадкаваная апраўданню палітычнай, 1772-1795 гадоў, і культурна-рэлігійнай, 1839 года, інкарпарацыі Беларусі ў склад Расіі, доказу справядлівасці, законнасці і "благодетельности" ліквідацыі уніяцкай царквы, уся афіцыйная гістарыяграфія імперыі канца ХVІІІ - пачатку ХХ ст. трактавала гісторыю уніі ў духу ўвараўскай формулы "праваслаўе, самадзяржаўе, народнасць". Яна навязвае грамадскай свядомасці тэзіс аб выратавальнай ролі расійскага самадзяржаўя ў лёсе беларусаў і сваё разуменне этнаканфесійнай падаплёкі забароны уніяцтва. Яго сутнасць у наступным: на забраных у канцы ХVІІІ ст. землях Рэчы Паспалітай жыў рускі, ці расійскі народ, які цярпеў рэлігійны ўціск, таму Расія мела маральны абавязак прыйсці гэтаму народу на дапамогу і гістарычнае права захопу тых зямель, а ліквідацыя уніяцтва зрабіла для яго магчымым вярнуцца да веры бацькоў і аднавіць падпсаваную уніяй "рускасць". З цягам часу такую трактоўку уніі прымаюць і айчынныя гісторыкі.
Аднак у першай палове ХІХ ст. спалітызаваную вялікадзяржаўную канцэпцыю гісторыі Берасцейскай уніі падрывалі працы прафесароў Віленскага універсітэта Міхаіла Баброўскага, Ігната Даніловіча, Ігната Анацэвіча, а таксама выдатных вучоных Платона Сасноўскага, Антона Марціноўскага. Усе яны - выхадцы з сямей прыходскіх уніяцкіх святароў, што ўжо само па сабе паказальна. Разам з прафесарам Язэпам Ярашэвічам і Тэадорам Нарбутам яны ўтварылі апазіцыйны ўрадаваму кірунак гістарыяграфіі і заклалі падмурак нацынальнай канцэпцыі гісторыі Беларусі [37]. Унія здавалася ім той рэлігіяй, што спрыяла захаванню Літвой-Беларуссю сваёй незалежнай пазіцыі паміж Польшчай і Расіяй. З уніяй, з захаванымі ў ёй старымі звычаямі і абрадамі яны звязвалі гістарычную і нацыянальную асобнасць нашага краю. Калі першы гістарыяграфічны кірунак, які, у прыватнасці, прадстаўляла праца Бантыш-Каменскага, маляваў унутранае жыццё далучаных да імперыі тэрыторый пад мінулым уладаннем усялякімі змрочнымі фарбамі, то для другога, прадстаўленага віленскай прафесурай беларускага паходжання, характэрны настальгія і ідэалізацыя "старога добрага мінулага". Будучы самі царкоўнымі дзеячамі, Платон і яго бацька Антон Сасноўскія, а таксама Міхаіл Баброўскі імкнуліся захаваць беларускую плынь і стараславянскі дух ва уніяцтве, надта крытычна ацэньвалі дзейнасць базыльянскага ордэна і разглядалі мінулае сваёй Радзімы ў кантэксце мінулага і тагачаснага стану уніяцкай царквы.
Пачынальнік беларускага славяназнаўства Зарыян Даленга-Хадакоўскі (Адам Чарноцкі) яшчэ ў 1810-1820-я гады канстатаваў факт падтрымкі ніжэйшым беларускім і ўкраінскім уніяцкім духавенствам і сялянствам даўніх звычаяў, традыцый і народнай мовы [38].
Адным з першых ураджэнцаў Беларусі, хто спецыяльна заняўся пытаннямі царкоўнай гісторыі, быў Іван Іванавіч Грыгаровіч (паходзіць з Прапойска Магілёўскай губерні). Вынікам яго працы былі даведнік "Беларуская іерархія", рукапіс якога, накіраваны для ўхвалення ў Сінод, больш за 170 гадоў праляжаў ў яго архіве [39], і першы ў беларускай навуцы археаграфічны зборнік "Белорусский архив древних грамот" [40], які ўтрымлівае каштоўныя крыніцы і па гісторыі канфесій.
З 30-х гадоў ХІХ ст. у гістарыяграфіі пашыраецца цікавасць да пытанняў нацыянальна-культурнага развіцця Беларусі, з якімі цесна звязана уніяцкая праблематыка. Але дзейнасць даследчыцкіх устаноў і вучоных скіроўваецца ўрадам у раней зададзенае рэчышча самадзяржаўя, праваслаўя і русіфікацыі. Пасля Бантыш-Каменскага 50 гадоў ніхто не займаўся спецыяльным даследаваннем уніі. Доўгае маўчанне гісторыкаў тлумачыца заблытанасцю прадмета, недахопам даступнай літаратуры і крыніц, а таксама, відаць, забаронай публічнага абмеркавання пытанняў у сувязі з узятым урадам курсам на рэфармаванне уніі і звужэнне сферы яе ўплыву.
Унія дажывала свае апошнія дні і ў 1839 г. была знішчана. Закліканая апраўдаць гэты акт і распаліць праваслаўна-расійскі патрыятызм, прапагандысцкая брашура, якая выйшла ў тым жа годзе з друкарні Сінода [41], настойліва падкрэслівала, што два с паловай стагоддзі Берасцейская унія разрывала адзіную да таго ўсходнеславянскую (рускую) сям'ю. Але, хаця лідары уніяцтва "ўхіліліся" да Захаду і імкнуліся рабіць шараговых вернікаў "чужымі … прамой Бацькаўшчыне іх - Расіі", тыя "ніколі не адвыкалі называць сябе і сваю веру "рускімі" і заставаліся чужым для Польшчы племям. Відавочна, што аўтар, які застаўся для нас ананімам, свядома ігнараваў розніцу ў гістарычным і сучасным разуменні этноніма "рускі". Падрыхтаваны тады па заданні Трэцяга аддзялення імператарскай канцылярыі і змешчаны ў замежнай прэсе артыкул пра скасаванне уніі, з адказам "шматлікім нядобразычліўцам Расіі", быў выкліканы клопатам пра адпаведны міжнародны рэзананс вакол гэтага факта.
У сярэдзіне ХІХ ст. помнікі уніяцтва на Беларусі апісвалі М.Без-Карніловіч [42], Ф.Турчыновіч [43], П.Шпілеўскі [44], пазней - А.Кіркор [45] і інш. У 1862-1863 г. узяў уніяцкую царкву пад сваю абарону К.Каліноўскі, якога веравызнаўчая праблема цікавіла найперш з пазіцыі нацыянальнай самаідэнтыфікацыі і самадзейнасці беларусаў. У апошніх нумарах "Мужыцкай праўды" ён асудзіў рэлігійную палітыку самадзяржаўя на Беларусі і выступіў супраць падаўлення праваслаўем уніяцтва, якое лічыў "сапраўднай верай дзядоў і прадзедаў" [46].
Сістэматычнае спецыяльнае вывучэнне гісторыі Берасцейскай уніі пачынаецца з другой паловы ХІХ ст. На цэлую палову стагоддзя яна трывала прапісалася на старонках манаграфій і перыёдыкі.
Глава 2
Канцэпцыя Берасцейскай уніі М.О.Каяловіча
Першым беларускім гісторыкам, які
заняўся спецыяльным
Прыступіў М.Каяловіч да распрацоўкі
гісторыі уніі ў той час, калі Беларусь
пад знешнім спакоем і
Пачынаючага даследчыка, які любіў свой народ, але не бачыў у ім самастойнага этнаса, а разглядаў як частку рускага, і які бачыў выратаванне сваёй радзімы у саюзе з адзінавернай Масквой, вельмі хвалявала пытанне: куды - на Усход ці Захад - схіліцца ў пошуках лепшай долі "Заходняя Русь". Трэцяга шляху - шляху асобнасці - ён не дапускаў. Гэты выбар, на яго думку, напрамую залежаў ад вырашэння уніяцкага пытання: захаванне уніяцтва несла ў сабе пагрозу адрыва Белай і Малой Русі ад "традыцыйнага" расійска-праваслаўнага гістарычнага шляху развіцця; аправаслаўліванне ж беларусаў "магло зняць нацыянальныя адрозненні" з расіянамі і цясней звязаць гэты край з імперыяй. Для Міхаіла Осіпавіча, які свой талент вучонага паставіў на службу навуковага абгрунтавання вяртання свайго народа на ўсходне-праваслаўны шлях развіцця, у лёсе уніі нібы сканцэнтраваўся лёс усёй "Заходняй Расіі".
Ён так захапіўся дадзенай праблемай, што "дыхаў ёй і мроіў аб ёй у сне". З таго часу даследаванне гісторыі уніі стала любімым заняткам і справай усяго жыцця Каяловіча. Гэта праца прынесла яму прызнанне ў вышэйшых афіцыйных колах імперыі і ў сталічным навуковым свеце, зрабіла яго імя папулярным сярод славянафілаў і мясцовых "западно-руссов", дала прафесарскае званне, зрабіла прызнаным знаўцам гісторыі "Заходняй Расіі", але і спарадзіла нямала нядобразычліўцаў і крытыкаў сярод "літвінаў - патрыётаў", у беларускай нацыянальнай і польскай гістарыяграфіі, сярод расійскіх "западников". Адназначнай ацэнкі навуковай спадчыны і грамадскай дзейнасці Міхаіла Осіпавіча няма да сённяшняга дня [47].
Сваю канцэпцыю гісторыі уніі М.Каяловіч выклаў у шэрагу навуковых прац, публіцыстычных артыкулаў, падрыхтаваных ім да друку зборніках дакументаў. Разлічаныя ў першую чаргу на расійскага чытача, пецярбургскую інтэлігенцыю, вышэйшыя колы імперыі, яго творы з'яўляліся своеасаблівым адказам на іх жаданне разабрацца ў заблытаным клубку беларускай гісторыі, але гэтую гісторыю яны ўкладвалі ў расійскі кантэкт. Пецярбургская палітычная і навуковая эліта бачыла ў ім новага і самага актыўнага прадстаўніка заходнерускага грамадства, якое ў асобе М.Каяловіча заяўляла аб нянавісці да Польшчы і сімпатыі да Расіі.
Пасля выхада ў 1859 г. у свет першага тома "Литовской церковной унии" папулярнасць 30-гадовага вучонага стала хутка расці. З выхадам другога тома (1861 г.) [48] аўтар атрымаў званне прафесара. Намер напісаць трэці том і абнародаваць у ім даступныя аўтару дакументы уніяцкага паходжання не быў здзейснены. Прыхільна сустрэтая ў Пецярбургу, названая праца дагэтуль з'яўляецца адпраўной кропкай для ўсіх, хто займаецца гісторыяй уніі.
Паўстанне К.Каліноўскага, лозунгі якога аб адраджэнні Рэчы Паспалітай у межах да 1772 г. М.Каяловіч не прыняў, надзвычай абвастрыла для гісторыка пытанне: з кім жа быць Беларусі - з каталіцкай Польшчай або з адзінавернай Расіяй? Адказам на гэта пытанне з'явілася публікацыя ў 1864 г. яго "Лекций по истории Западной России" [49]. Шырокі рэзананс у еўрапейскай грамадскай думцы, выкліканы як самім паўстаннем, так і яго задушэннем, вымусіў расійскі ўрад тлумачыць сваю палітыку. Гэтай мэце служыла і серыя падрыхтаваных М.Каяловічам дакументальных публікацый, перадусім выдадзены ў 1865 г. "для правячых сфер Расіі і Еўропы" зборнік тэндэнцыйна падабраных "Документов, объясняющих историю Западно-русского края и его отношения к России и к Польше" [50].
У 70-я гады прафесар займаецца даследаваннем апошняга этапа існавання уніяцтва, які завяршыўся яго скасаваннем, вывучае масу уніяцкіх спраў, перададзеных у 1839 г. у архіў Сінода. Вынікам гэтай працы стала доктарская дысертацыя "История воссоединения западнорусских униатов старых времен (до 1800 г.)"[51], нядаўна перавыдадзеная на Беларусі [52].
Каяловічаўская ацэнка 1839 года і падзей, што да яго прывялі, знайшла адлюстраванне ў яго шматлікіх публікацыях з нагоды паўвекавой гадавіны Полацкага сабора і ў першую чаргу ў працы "К предстоящему пятидесятилетию воссоединения западнорусских униатов 1839 года" [53]. З-пад пяра гісторыка выходзяць панегірыкі, прысвечаныя "ліквідатарам" уніі Іосіфу Сямашку і Васілю Лужынскаму [54]. Адыёзная (нават сярод сучаснікаў) постаць літоўскага епіскапа І.Сямашкі намаганнямі М.Каяловіча і выхаваных у духу яго прац гісторыкаў пераўбіраеца ў тогу вызваліцеля беларусаў.