Дзейнасць на тэрыторыі Беларусі Арміі Краёвай

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Ноября 2012 в 10:34, курсовая работа

Описание

Армія Краёва адна з недаследаваных і адначасова спрэчных тэм у беларускай гістарыяграфіі. Большасць матэрыялу які ёсць, у большасці абапiраецца на савецкія даследаванні. Адзінай аб’ектвўнай крыніцай з’яўляецца кніга Я. Сямашкі "Армія Краёва на Беларусі".

Содержание

Уводзіны………………………………………………………………………….2
Польскія падпольныя арганізацыі на Беларусі ў 1939 – 1941 гг…………...4
Утварэнне і дзейнасць Арміі Краёва на беларускіх землях………………14
Польскае ўзброенае супраціўленне з 1945 да пачатку 1950-х гг…………..24
Заключенне………………………………………………………………….……36
Спіс выкарыстанай літаратуры…………

Работа состоит из  1 файл

Дзейнасць на тэрыторыі Беларусі Арміі Краёвай.docx

— 80.54 Кб (Скачать документ)

Уводзіны………………………………………………………………………….2

  1. Польскія падпольныя арганізацыі на Беларусі ў 1939 – 1941 гг…………...4
  2. Утварэнне і дзейнасць Арміі Краёва на беларускіх землях………………14
  3. Польскае ўзброенае супраціўленне з 1945 да пачатку 1950-х гг…………..24

Заключенне………………………………………………………………….……36

Спіс выкарыстанай літаратуры…………………………………………………38

 

 

 

 

 

 

Уводзіны.

Армія Краёва адна з недаследаваных і адначасова спрэчных тэм у беларускай гістарыяграфіі. Большасць матэрыялу які ёсць, у большасці абапiраецца на савецкія даследаванні. Адзінай аб’ектвўнай крыніцай з’яўляецца кніга Я. Сямашкі "Армія Краёва на Беларусі".

У гады Вялікай  Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі 14 тыс. чалавек польскай Арміі Краёвай (АК – акаўцаў) і 12 тыс. чалавек Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН – аўнаўцаў). Армія Краёва была створаная загадам польскага эміграцыйнага ўрада ў Лондане 14 лютага 1942 года. Дзейнасць яе падпарадкоўвалася задачы аднаўлення Польскай дзяржавы ў даваенных межах, г.зн.разам з Заходняй Беларусяй. У розныя перыяды акупацыі Армія Краёва выступала то супраць немцаў і «чырвоных», то на баку іх (гэтак жа вагалася стаўленне да яе нямецкіх акупантаў і савецкага падполля). Фактычна была абраная тактыка збірання сілаў і чакання «адпаведнага моманту».

У сувязі з гэтым  я хачу падзяліцца сваімі назіраннямі  па праблеме. Па пытаннях, звязаных з  дзейнасцю АК, мною быў апрацаваны шырокі круг даследванняў, якія адрозніваюцца  глыбокім аналізам апублікаваных і  неапублікаваных крыніц, але высновы, зробленыя вучонымі, часам дыяметральна супрацьлеглыя. У чым жа прычына  такой сітуацыі?

Справа ў тым, што гісторык, як і любы чалавек, не можа быць цалкам незалежны ад навакольнай  рэчаіснасці і, працуючы над напісаннем гістарычнай працы, воляй-няволяй  пераносіць свае веды, ацэнкі і меркаванні на той час, над якім ён працуе. Узнікае  небяспека "мадэрнізацыі" гісторыі, але якім аб'ектыўным не хацеў бы быць даследчык, без пэўнага пераносу сучасных яму меркаванняў на аб'ект  даследавання абысціся нельга. Дасягаюць магчыма толькі адноснай аб'ектыўнасні, абсалютная ж аб'ектыўнасць з'яўляецца недасягальнай.

Па майму суб'ектыўнаму  меркаванню магчыма знайсці наступнае  выйсце з такой сітуацыі — сабраць  усё мноства канцэптуальных падыходаў  да праблемы АК, адкінуць відавочныя фальсіфікацыі, паспрабаваць выпрацаваць больш-менш адзіны падыход да гэтай праблемы і стварыць канцэпцыю, якая б улічвала шматварыянтнасць хадоў гісторыі.

Галоўнай мэтай  курсавой работы з’явілась аб’ектыўнае  вывучэнне і аналіз дзейнасці  Арміі Краёвай на тэрыторыі Беларусі. можна вылучыць наступны задачы

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  1. Дзейнасць польскіх падпольных арганізацый на Беларусі ў 1939 – 1941 гг.

 

Кіраўніцтва Польшчы ў эміграцыі ў Лондане, а таксама польскія буржуазныя партыі, якія дзейнічалі ў падполлі, афіцэрства і каталіцкае духавенства расцэньвалі  дзеянні СССР і Германіі як несправядлівыя і агрэсіўныя. Яны ставілі сваёй  мэтай падняць народ на ўсеагульнае  паўстанне, аднавіць Польскую дзяржаву і вярнуць ёй тэрыторыі ў межах  да 1 верасня 1939 г., у тым ліку тэрыторыі  Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны  і Літвы (Віленскага краю). Ужо з  восені 1939 г. на тэрыторыі заходніх абласцей Беларусі дзейнічалі польскія антысавецкія падпольныя арганізацыі, якія накоплівалі зброю, распаўсюджвалі антысавецкую літаратуру, выступалі  за аднаўленне “Другой Рэчы Паспалітай” (1918–1939) і разлічвалі на дапамогу ўрадаў Англіі і ЗША[9,с. 47].

У верасні - лістападзе 1939 г. 40-50 тысяч польскіх ваеннапалонных - радавых салдатаў - былі адпушчаныя на свабоду. Тычылася гэта галоўным чынам тых, хто пражываў на тэрыторыях, занятых Чырвонай Арміяй, перш за ўсё - украінцаў і беларусаў [9,с. 48]. Ад верасня да лістапада прыкладна 25-30 тысяч былых польскіх ваеннаслужачых уцяклі з палону ў часе маршаў, пераезду з лагераў, бо, па пазнейшых прызнананнях некаторых з іх, у той час ахова была не вельмі пільнай. Усе яны аселі на Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне, прычым большасць з іх, як правіла, адразу ўлівалася ў рады падпольнага польскага супраціўлення.

У лістападзе 1939 г. быў створаны нелегальны “Саюз  узброенай барацьбы”, дзейнасць  яго распаўсюджвалася і на тэрыторыі  былых “усходніх крэсаў”.

Пасля далучэння  Заходняй Беларусi да БССР (верасень-кастрычнiк 1939 г.) доля палякаў сярод насельнiцтва рэспублiкi значна павялiчылася. Аднак  рэпрэсii супраць польскай супольнасцi працягвалiся. На тэрыторыi Заходняй Беларусi яны распачалiся адразу пасля ўступлення Чырвонай армii.

Так, ужо  на 7 кастрычнiка 1939 г. беларускiя органы НКУС арыштавалi 2708 асобаў пераважна  польскай нацыянальнасцi. На падставе вывучэння захаваўшыхся дакументаў НКУС-КДБ Беларусi гiсторык Аляксандр  Хацкевiч сцвердзiў, што за перыяд 1939-1941 гг. з заходнiх абласцей рэспублiкi на ўсход быдо дэпартавана больш  за 120 тыс.чал. Асноўную частку рэпрэсаваных складалi палякi. Досыць часта яны  лiчылi менавiта беларусаў галоўнымi вiноўнiкамi таго, што з iмi адбывалася, хаця беларусы i самi з’яўлялiся аб’ектам палiтычных рэпрэсiй. Наогул, падзеi другой паловы 30-х г. нанеслi моцны ўдар па патрыятызму беларускiх палякаў. Беларусь сталася часткай таталiтарнай савецкай дзяржавы, у якой палякi адчувалi сябе нацыяй «другога гатунку» [10, с. 16].

Верасень 1939 г. прынёс насельніцтву Заходняй Беларусі кардынальныя змены ва ўсіх сферах грамадска-палітычнага і эканамічнага жыцця. Кастрычнік-лістапад характарызаваўся даволі талерантнымі адносінамі савецкай адміністрацыі да мясцовых жыхараў. Польскія чыноўнікі і службоўцы  ніжэйшага рангу, акрамя асобаў, належных да рэпрэсіўнага апарату, засталіся  на сваіх пасадах, дапамагалі ствараць органы новай улады. Функцыі дзяржаўнай міліцыі выконвала рабочая міліцыя. Ва ўсіх дзяржаўных установах беларуская, польская, руская і яўрэйская мовы лічыліся раўнапраўнымі. Праводзіўся  добраахвотны набор насельніцтва на вугальныя шахты Данецкага басейна. Была ўведзена ўсеагульная абавязковая  адукацыя для дзяцей і моладзі.

У снежні 1939- студзені 1940 г. былі нацыяналізаваныя фабрыкі, заводы, банкі і сістэма  гандлю. Панская зямля была перададзена  ва ўласнасць дзяржавы. У дзяржаўных установах, гандлёвых кропках пачалі ўводзіцца як абавязковыя беларуская і яўрэйская мовы. Правялі нацыяналізацыю жылых памяшканняў. У якасці грашовай адзінкі рубель замяніў злоты. Пасля  выбараў у дзяржаўных установах  сталі пераважаць беларусы, рускія і яўрэі. Польскіх служачых і настаўнікаў  бязлітасна звальнялі [11,с. 23]. Са школьных праграмаў выключылі нывучэнне гісторыі Польшчы, зменшылі гадзіны навучання польскай мове - на 50 % у параўнанні з выкладаннем беларускай і рускай. 3 дзяржаўных будынкаў зніклі шыльды з польскімі надпісамі. Пачалі арыштоўваць падазраваных дзеячаў палітычных арганізацыяў, афіцэраў, паліцэйскіх.

У лютым - ліпені 1940 г. пачалася рэарганізацыя  мясцовых органаў улады па ўзорах Усходняй Беларусі. Стала праводзіцца  калектывізацыя. Выдаваліся пашпарты. Пачаўся першы этап дэпартацыі мясцовага  насельніцтва і бежанцаў з цэнтральнай Польшчы. Быў аб'яўлены прызыў у Чырвоную Армію. Закрылі граніцу з немцамі і забаранілі выезд у прыгранічныя раёны.

Са жніўня 1940 г. і па чэрвень 1941 г. сталі трохі  лагоднейшыя адносіны савецкіх уладаў да польскага насельніцтва. Польская мова зноў пачала вяртацца ў надпісах на шыльдах дзяржаўных установаў, назвах вуліцаў і г. д. Вярнулася яна  і ў школы. У дзяржустановы  пачалі прымаць былых польскіх служачых, настаўнікаў [11,с. 29].

У перабудовачныя і постперабудовачныя часы многа  сказана і напісана пра заганныя метады сталінскага кіравання ў  сферы нацыянальнай палітыкі, назаўжды публічна і афіцыяльна асуджаны злачынствы і рэпрэсіі супраць цэлых народаў, у тым ліку беззаконне і дэпартацыі ў адносінах да польскага насельніцтва, апынулага ў 1939 г. у складзе СССР. Дарэчы, гэтыя бесчалавечныя акцыі  сталі адной з важнейшых прычынаў росту польскага супраціўлення  Саветам у пасляваенны перыяд.

Вярталіся дамоў польскія ваеннапалонныя, хаця далёка не ўсе (яшчэ раз ўспомнім Катынь!), адкрываліся новыя школы, тэатры, праводзіліся ўшанаванні і ўрачыстасці, выдаваліся газеты, дзяліліся паміж галотай і няграматнай польскаю большасцю землі паноў і асаднікаў...

I на  фоне ўсяго гэтага арышты, тэрор,  дэпартацыі, расстрэлы. Такі быў  суровы час. Ён дыктаваў людзям  свае, няпісаныя законы, уцягваў  у віхуру падзеяў, з якой  далёка не ўсе выйшлі жывымі.

Поруч з  арганізатарамі падполля, эмісарамі  ад палітычных партыяў і прадстаўнікамі эмігранцкага ўрада на тэрыторыю  Заходняй Беларусі сталі пранікаць  і кадравыя польскія разведчыкі. Трэба  адзначыць, у міжваенне супрацьстаянне савецкіх і польскіх разведчыкаў  было вельмі вострым. Гэта бачна і  з успамінаў былога супрацоўніка Галоўнага разведвальнага ўпраўлення (ГРУ) Чырвонай Арміі, генерала ў адстаўцы Віталя Нікольскага: "Заключэнне пакта  з Германіяй, уступленне савецкіх войскаў  на тэрыторыю Польшчы было нечаканасцю  для ваеннай разведкі. Мы не змаглі нават паспець перадыслацыраваць  далей на Захад усю агентуру з  усходніх абласцей Польшчы, усе нашы інфарматары пры імклівым руху Чырвонай Арміі да Буга аказаліся ў савецкім тыле".Да сказанага ёсць рэзон  дадаць, што, акрамя ГРУ, на тэрыторыі "крэсаў" актыўна дзейнічала і палітычная разведка НКУС [3,с. 19].

Перманентны паядынак вялі з імі сектар "Усход" 2-га аддзела генштаба Войска Польскага (разведслужба)- славутая "двуйка" -дэфензіва (палітычная паліцыя). 3 прыходам Чырвонай Арміі органы НКУС адразу распачалі аператыўную работу па выяўленні былых паліцэйскіх, турэмшчыкаў, жандараў, афіцэраў і падафіцэраў  Корпуса пагранічнай аховы (КОП) і, вядома ж, разведчыкаў. Шмат арыштавалі, адправілі ў турмы і лагеры, іншых расстралялі.

А камусьці пашанцавала, удалося ўцалець. Сярод  іх аказаліся афіцэры, якія мелі вопыт  разведвальнай і контрразведвальнай работы на ўсходнім кірунку - ротмістр Аляксандр Стпічыньскі, маёр Юзэф Стансліцкі, палкоўнік Лявон Цясак. Да вайны Цясак быў шэфам контрвыведкі пры камандаванні акругі корпуса ДОК-3 "Гродна", у склад якога ўваходзілі Вільня і большая частка Палесся. Цяпер ім трэба было заняцца сваім ранейшым "рамяслом" ужо ў новых абставінах. Стаяла задача пранікнуць з Генеральнай губерні туды, дзе яшчэ нядаўна яны адчувалі сябе гаспадарамі [4,с. 31].

У адным  з рапартаў вясной 1941 г. Стэфан Равецкі ("Грот") быў вымушаны прызнаць, што кур'ерскую сувязь з усходнімі  абшарамі на належным узроўні падтрымліваць  не ўдаецца. 3 восені 1939 г. да 22 чэрвеня 1941 г. на "крэсы" пасылалася 86 кур'ераў. Назад вярнулася 16. 10 затрымалі пры пераходзе граніцы, 12 арыштавалі ў час выканання заданняў, астатнія праваліліся з дапамогай агентуры НКУС Уратаваць сваё жыццё пашанцавала меншасці, 44 кур'еры загінулі. Сярод удачлівых аказаўся Людвік Калькштэйн-Сталіньскі, які паспяхова выканаў заданне на тэрыторыі Віленскай акругі, прабраўся ў Варшаву і быў прызначаны ў разведгрупу пад кодавай назвай "Страган". Потым яму даручылі арганізаваць самастойную аператыўную разведвальную групу. Яна была створана і атрымала назву "Ханка" ("X") - па псеўданіму яе кіраўніка. Пазней група "X" вяла разведвальную дзейнасць не толькі ў Генеральнай губерні, але і на акупаванай немцамі тэрыторыі СССР [11,с. 35].

Як ужо  адзначалася, з кур'ерскай місіяй і  пэўнымі арганізатарскімі паўнамоцтвамі  на тэрыторыю Навагрудскай акругі былі накіраваны з Вільні падпалкоўнік Абтуловіч  і маёр Рочняк. Няма ніякіх дакументальных даных, як яны выконвалі свае паўнамоцтвы. Вядома толькі, што пазней па прыгавору  спецыяльнага суда ЗВЗ Адам Абтуловіч  быў застрэлены па падазрэнні ў супрацоўніцтве з савецкімі органамі дзяржбяспекі. Пра лёс Юзэфа Рочняка звесткі  не захаваліся. Праўда, у сувязі з  акалічнасцю пэўную цікавасць выклікае ўрывак з успамінаў знаёмага нам  Каспера Мілашэўскага.

"Вясной 1940 г.,- піша ён,- прыбыў да мяне  ў Брынічава Стаўбцоўскага павета  нехта Таргоньскі. Сказаў, што з'яўляецца  капітанам Войска Польскага і  хацеў бы знайсці са мной  паразуменне і абмеркаваць папярэднія  ўмовы стварэння канспірацыі  для барацьбы за незалежнасць. Пасля абгаварэння ўсіх магчымасцяў  для вядзення падпольнай работы  мы прыйшлі да высновы, што  няма жадных даных на існаванне  на нашай тэрыторыі вышэйшай  канспіратыўнай ячэйкі, з якой  можна ўстанавіць кантакт, атрымаць  інструкцыі і, зыходзячы з іх, пачаць дзейнічаць згодна з  агульнымі прынцыпамі падпольнай  барацьбы. Праз некалькі дзён  Таргоньскі падаўся ў бок Волмы  і Ракава, каб зарыентавацца ў  тутэйшым становішчы і распазнаць  настрой мясцовага насельніцтва, падабраць прыдатных для падпольнай  работы. Але там яго напаткала  няўдача - быу арыштаваны".

Ёсць  падставы меркаваць, што Таргоньскі гэта і ёсць Юзэф Рочняк. Прадстаўляючыся  Мілашэўскаму, ён мог змяніць прозвішча  і воінскае званне для канспірацыі. На карысць гэтай версіі сведчаць яшчэ два факты. Рочняка паслалі  ў Навагрудскую акругу ў канцы  сакавіка. Мілашэўскі таксама адзначае, што незнаёмы прыбыў да яго вясной. Што ў радах ЗВЗ дзейнічаў капітан Таргоньскі і быў накіраваны на Навагрудчыну, ні ў дакументах, ні ў мемуарнай літаратуры не ўпамінаецца [11,с. 41].

Нягледзячы  на значныя страты ў кадрах, практычна  ўся тэрыторыя Заходняй Беларусі была пакрыта канспіратыўнай сеткай польскага супраціўлення. Прычым падпольныя ячэйкі існавалі не толькі ў гарадах, але і ў мястэчках і вёсках. Адна з такіх арганізацый была створана ў былым Васілішкаўскім (цяпер Шчучынскі) раёне.

У Васілішках і ваколіцах падпольная група  сфармавалася ў снежні 1939 г. ці ў  студзені 1940 г. Не ведаю дакладна, хто  быў яе заснавальнікам, але, на маю  думку, галоўную ролю адыграў ксёндз капітан Ігнацы Цыранькі і дарожны  майстра Васілішкаўскай гміны падхарунжы Сыльвестр Петрашун. Першы мог  прымаць рапарты і аддаваць загады выкарыстоўваючы спавядальню. А  другі быў, бадай, адзіным чалавекам  у гміне, які пры Савецкай уладзе застаўся на сваёй ранейшай пасадзе. Выконваючы службовыя абавязкі - кантроль за станам шашы і працай падначаленых дарожных рабочых - меў магчымасць без  перашкодаў і не выклікаючы падазрэнняў  раз'язджаць па ўсёй гміне і спатыкацца з патрэбнымі людзьмі [9,с. 52].

Информация о работе Дзейнасць на тэрыторыі Беларусі Арміі Краёвай