Дзейнасць на тэрыторыі Беларусі Арміі Краёвай

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Ноября 2012 в 10:34, курсовая работа

Описание

Армія Краёва адна з недаследаваных і адначасова спрэчных тэм у беларускай гістарыяграфіі. Большасць матэрыялу які ёсць, у большасці абапiраецца на савецкія даследаванні. Адзінай аб’ектвўнай крыніцай з’яўляецца кніга Я. Сямашкі "Армія Краёва на Беларусі".

Содержание

Уводзіны………………………………………………………………………….2
Польскія падпольныя арганізацыі на Беларусі ў 1939 – 1941 гг…………...4
Утварэнне і дзейнасць Арміі Краёва на беларускіх землях………………14
Польскае ўзброенае супраціўленне з 1945 да пачатку 1950-х гг…………..24
Заключенне………………………………………………………………….……36
Спіс выкарыстанай літаратуры…………

Работа состоит из  1 файл

Дзейнасць на тэрыторыі Беларусі Арміі Краёвай.docx

— 80.54 Кб (Скачать документ)

3 успамінаў чэкіста У. Я. Сцёпіна: “Я здаў свой аўтамат у кастрычніку 1952 г. Колькі ж гадоў я з ім не расставаўся? Ды не меней дзесяці. Вы ведаеце, сёння шмат нядобрых слоў можна пачуць у адрас супрацоўнікаў дзяржбяспекі - са старонак друку, тэлебачання, проста ў гутарках... Сапраўды, няма і не можа быць апраўдання злачынствам часоў культу асобы, тым, хто непасрэдна ажыццяўляў рэпрэсіі, чыніў дэспатызм і беззаконнасць, парушаў правы і інтарэсы людзей. Але, паверце, да слёз крыўдна чуць, калі ідзе агульнае шальмаванне ўсіх пагалоўна чэкістаў. Забываюць пра тое, што ў 30-я гг. менавіта яны былі аднымі з першых знішчаны і выгнаны з работы - людзі, якія прайшлі школу падполля, рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, у тым ліку разведчыкі, што выконвалі адказныя задачы за рубяжом.

Характэрна ў  гэтым сэнсе ліквідацыя бандгрупы "Сенка". Мы ўшчыльную заняліся ёю ў 1951 г. пасля таго, як пакончылі  ў Гродзенскім раёне з тэрарыстычнымі фарміраваннямі "Семпа" і "Сосны". Мы - гэта аператыўная група ў  складзе маёра Нілава, старшых  лейтэнантаў Манучарава, Пяроўскага і мяне, тады таксама старшага лейтэнанта. Акрамя таго, у наша падначаленне перадалі 25 салдат унутраных войскаў. Па-першае, пастараліся выгнаць бандытаў з  лясных схронаў. Схрон уяўляе крыты  прасторны падвал, выкапаны ў зямлі  для жылля і ўкрыцця і закамуфліраваны  зверху дзёрнам, а над векам, зноў-такі для камуфляжу, магла, скажам, тырчаць  сухая сасна. Пройдзеш па такому месцу  і, калі загадзя не ведаеш, не здагадаешся, што ў цябе пад нагамі. Выкурваць  насельнікаў схронаў таксама  трэба мець спрыт: проста так не сунешся - куля ў лоб. Трэба ўлічыць і  той факт, што некаторым з гэтых  насельнікаў губляць не было чаго - занадта важкім аказваўся іх паслужны крывавы спіс, таму і трымаліся  да апошняга. Між іншым, не пажадаўшы  здацца, менавіта ў схроне скончыў  самагубствам былы акаўскі афіцэр, мацёры тэрарыст "Семп" (па некаторых  звестках, падхарунжы Альгерд Заржыцкі, ён жа "Аркан" - былы кіраўнік дыверсійнай  групы акругі АК Беласток.- Я. С). Так  што пры выяўленні падобных сховішчаў, перш чым спусціцца ў яго, для  вернасці кідалі гранату [11,с. 152].

Аднак бліжэй да "Сенка". Пасля неаднаразовага прачэсвання ляснога масіву вакол  Старой і Новай Руды- месцаў дыслакацыі банды - мы прымусілі "Сенка" і  яго падначаленых пакінуць схроны і  безупынна шастаць па лясах, пастаянна  мяняць месцы стаянкі, ратуючыся  ад пагоні. Адначасова выявілі і  арыштавалі найбольш актыўных бандсаўдзельнікаў  з навакольных вёсак. Тым не менш ядро групы "Сенка" ўсё яшчэ заставалася  на свабодзе і працягвала рабіць злачынствы. Але да таго часу ў банду ўжо  быў засланы свой чалавек. Па зразумелых прычынах я не магу адкрыць яго  сапраўднае прозвішча і надалей  буду ўмоўна называць "Раман". Мусіць, няма сэнсу шмат гаварыць пра тое, як мы зрабілі свой выбар на ім, тым  болей, раней я ўжо адзначаў, наколькі гэта архіскладаная справа. Карацей, "Раман" з пэўнага моманту  павёў сябе так, што неўзабаве  аказаўся пад "пагрозай арышту" і  яму нічога не заставалася, як перайсці на нелегальнае становішча. Але і  пасля гэтага нам у глыбокай тайне  прыходзілася сустракацца з ім і  накіроўваць яго далейшыя дзеянні - бо самы малы неасцярожны крок пагражаў яму смерцю.

У сакавіку 1952 года "Раман" па нашаму жаданню сустрэўся  з родзічам "Лёдзі" - бліжэйшай  памочніцы і сувязной "Сенка". Праз некаторы час "Рамана" прынялі  за свайго, і "Лёдзя" прывяла яго  да схрону. Праўда, "Сенк" яшчэ не раз правяраў "Рамана", перш чым  канчаткова даверыцца яму. I вось мы атрымалі ад яго першы сігнал пра  тое, што ўдзельнік бандгрупы  Ясюкевіч у бліжэйшы час наведае сваіх родных на хутары Паляны. Мы зрабілі там засаду, але выйшла асечка - узяць Ясюкевіча без шуму не ўдалося, ён адкрыў стральбу, і банда, якая ішла за ім, знікла. У сярэдзіне мая "Раман" зноў выйшаў' на сувязь і паведаміў, што ў бліжэйшыя 2-3 дні "Сенк" са сваёй групай пяройдзе ў наваколле вёскі Янотавічы. 3 гэтага моманту ля месца тайнай сувязі з "Раманам" я і мой калега Пяроўскі знаходзіліся пастаянна [11,с. 172].

18 мая "Раман"  сказаў, што банда размясцілася  ў лясным урочышчы - прыкладна  за 500 метраў ад вёскі Янотавічы. Адначасова ён указаў нам арыенцір - высокую сасну сярод дробнага лесу. Адносна далейшых намераў "Сенка" "Раман" паведаміў, што ноччу банда збіраецца пераправіцца праз Нёман і адысці на тэрыторыю Літвы. Пяроўскі гэтыя даныя неадкладна перадаў па рацыі ў опергрупу. Маёр Нілаў адразу ж выдзеліў групы ачаплення і захопу. Тым часам "Сенк" вырашыў паслаць на разведку ў вёску "Лёдзю", але тая, быццам адчуўшы штосьці нядобрае, ісці рашуча адмовілася. Тады ён накіраваў туды "Рамана", які лёгка і хутка знайшоў нашу засаду.

Мы тут жа пераапранулі яго ў вайсковую форму і  далі ў рукі аўтамат. Каб рухацца  як мага цішэй, усе ўдзельнікі групы  захопу знялі боты і крадком накіраваліся да лесу. Вось, нарэшце, мы прыбылі на ўказанае "Раманам" месца. Сяржант  Бескудзелін пачаў паўзком прабірацца наперад, каб бясшумна зняць часавога. Але ў апошняе імгненне той  заўважыў сяржанта і выстраліў. Завязаўся  бой, у выніку чацвёра бандытаў былі забіты. Астатніх, у тым ліку і "Сенка", узялі жывымі. Так на Гродзеншчыне былі ліквідавана апошняя бандгрупа, якая на працягу васьмі гадоў тэрарызавала мясцовае насельніцтва.

Такім чынам, у  пасляваенны час адзіным спосабам існавання акаўцаў быў прымітыўны бандытызм, густа афарбаваны нянавісцю  да савецкай улады. Армія Краёва была створана кіруючымі коламі Польшчы  для абароны палітычных інтарэсаў  гэтай дзяржавы.

 

 

 

Заключэнне.

 

Да пачатку 1990-х  гг. фарміраванні Арміі Краёвай разглядаліся як белапольскія. Падкрэслівалася, што  асобныя іх прадстаўнікі пасля вайны  перайшлі да бандыцкіх акцый супраць  савецкай улады.

У 1993—1994 працавала  створаная беларускім урадам спецыяльная  камісія па вывучэнні праблем, звязаных з дзейнасцю АК на тэрыторыі Беларусі і магчымасці надання яе ўдзельнікам  статусу ветэранаў вайны. Камісія  правяла значную аналітычную  і даследчую работу, вывучыла архіўныя матэрыялы і публікацыі, абагульніла  і абмеркавала іх на сваіх пасяджэннях  і паведаміла ўраду (8 ліпеня 1994) аб выніках  сваёй працы. Працягу дзейнасці  камісіі не было, таму што адбыліся змены ў самой Рэспубліцы Беларусь.

З самага пачатку  антыфашысцкай дзейнасці АК на тэрыторыі  Беларусі яе падтрымлівалі не толькі палякі, але і беларусы-католікі. Напрыклад, першапачатковы склад атрада АК паручніка А. Бужынскага «Кміціца», які быў сфармаваны ў Ашмянскім раёне Вілейскай вобласці, збольшага быў беларускі, а паводле веравызнання — каталіцкі. Акрамя беларусаў-католікаў у атрадах Арміі Краёвай на тэрыторыі Беларусі было шмат і праваслаўных беларусаў. Толькі 1 % ад агульнай колькасці партызанаў Навагрудскай акругі АК складалі асобы немясцовага паходжання. Ягоная праца тычыцца перыяду 1941—1944 гг., і таму, на жаль, нацыянальны і канфесійны склад паваеннага супраціву застаўся па-за межамі яго даследавання.

Армія Краёва вельмі шмат пабіла беларускага насельніцтва ў часы вайны і пасля яе. Толькі атрады Навагрудскай акругі правялі 81 аперацыю (аўтар кнігі спасылаецца на другія дадзеныя) супраць беларускіх партызанаў. Атрады Стаўбцоўскага злучэння Арміі Краёвай, па словах А. Пільха, са снежня 1943 да канца чэрвеня 1944 забілі каля шасці тысячаў бальшавікоў (тамсама). Большая частка гэтых "бальшавікоў" - мірныя жыхары. Сяляне абраблялі зямлю і не жадалі выконваць распараджэнні начных госцяў. Іх акаўцы залічвалі да спачоўнікаў Саветам - і да сценкі.

Пасля вызвалення заходніх абласцёў БССР ад нямецка-фашысцкіх  захопнікаў польскае падполле перайшло да актыўнай антысавецкай барацьбы, што  праявілася ў агітацыі і прапагандзе  сярод мясцовага насельніцтва, сабатажы мерапрыемстваў Савецкай улады, тэрарыстычных  актах у адносінах да партыйна-савецкага  актыву, салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі, супрацоўнікаў сілавых структур БССР і лаяльных да “Саветаў” грамадзян. Ад рук акаўцаў на тэрыторыі Ваўкавыскага раёну ў 1944–1952 г. загінула па непоўных дадзеных 27 мірных жыхароў. Доўгае існаванне польскага падполля ў Ваўкавыскім раёне тлумачыцца як наяўнасцю пэўнага працэнту пражываючых тут палякаў і каталікоў, высокім узроўнем канспірацыі і арганізацыі польскіх падпольных структур, так і непапулярнай унутранай палітыкай Савецкай улады.

Пасля таго як нямецкія войскі былі выгнаны з Беларусі, органы НКУС прымянялі ў дачыненні  да былых членаў АК рэпрэсіўныя меры. З тэрыторыі Беластоцкай, Віленскай  і Навагрудскай акругаў было дэпартавана, паводле падлікаў польскіх навукоўцаў, каля 80 тысяч акаўцаў разам з  іх сем’ямі.

Частка былых  членаў АК перайшла да ўзброенай барацьбы супраць савецкай улады. У 1944-45 у  Заходняй Беларусі адбываліся шматлікія  напады на вайскоўцаў, савецкіх актывістаў, мясцовых жыхароў, якія падтрымалі савецкую ўладу, перасяленцаў з усходніх рэгіёнаў. Асобныя акцыі зафіксаваны аж да пачатку 1950-х гадоў.

 

Спіс выкарыстанай літаратуры.

 

  1. Антысавецкія рухі ў Беларусі: 1944-1956. Мн.: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999.
  2. Валаханович И.А. Антисоветское подполье на территории Беларуси в 1944–1953 г.: организационная структура, программно-уставные положения и основные этапы деятельности./ Кандидат. дис. 07.00.02.– Мн., 1999.– 103 с.
  3. Ермаловіч Уладзімір. Армія Краёва// Беларуская мінуўшчына, 1993-№ 5-6.
  4. Ермолович В.И., Жумарь С.В. Огнём и мечом. Хроника польского националистического подполья в Белоруссии (1939–1953 г.).– Мн.: БелНИЦДААД, 1994.– 112 с.
  5. Коўкель І.І. Польскі рух супраціўлення на Ваўкавышчыне (1939–1953 г.).// Ваўкавышчына: з гісторыі краю і лёсу людзей. Мат-лы навук.-практ. краязнаўчай канферэнцыі 22 снежня 1995 г.– Ваўкавыск, 1997.– С.191–195.
  6. Крэнь І.П. Палітыка-прававыя аспекты дзейнасці Арміі Краёвай на тэрыторыі Беларусі ў канцы 30-х–пачатку 50-х г.// Армия Краёва: военные, политические и правовые аспекты деятельности на Беларуси. Мат-лы научной конференции. Минск, 14 апреля 1996 г.– Мн., 1996.– С.15–24.
  7. Літвін А. Армія Краёва на Беларусі: да праблемы вывучэння // Беларускі гістарычны часопіс. 1994. №1
  8. Літвін А. Армія Краёва на Беларусі // Беларускі гістарычны часопіс. 1994. №4.
  9. Пачобут А. Польскі супраціў (1939—1954) вачыма беларускіх гісторыкаў // ARCHE Пачатак. 2008. №4.
  10. Польское подполье на территории западных областей Беларуси (1939—1954 гг.). — Гродно: УО «Гродненский государственный университет им. Я. Купалы», 2004.
  11. Сямашка Я. Армія Краёва на Беларусі.– Мн.: БВТ “Хата”, 1994.– 270 с.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

.

 


Информация о работе Дзейнасць на тэрыторыі Беларусі Арміі Краёвай