Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Ноября 2012 в 10:34, курсовая работа
Армія Краёва адна з недаследаваных і адначасова спрэчных тэм у беларускай гістарыяграфіі. Большасць матэрыялу які ёсць, у большасці абапiраецца на савецкія даследаванні. Адзінай аб’ектвўнай крыніцай з’яўляецца кніга Я. Сямашкі "Армія Краёва на Беларусі".
Уводзіны………………………………………………………………………….2
Польскія падпольныя арганізацыі на Беларусі ў 1939 – 1941 гг…………...4
Утварэнне і дзейнасць Арміі Краёва на беларускіх землях………………14
Польскае ўзброенае супраціўленне з 1945 да пачатку 1950-х гг…………..24
Заключенне………………………………………………………………….……36
Спіс выкарыстанай літаратуры…………
Пераважна быў узяты кірунак на раззбраенне польскіх фарміраванняў.
З канца 1943 пачалося
актыўнае фармаванне аддзелаў AK для
задач будучага паўстання. Камандаванне
АК прытрымлівалася тактыкі «
Падкрэслівалася, што барацьба з «саветамі» ёсць непажаданай крайнасцю.Уся тэрыторыя Польшчы, у тым ліку і заходнія вобласці Беларусі і Украіны, была падзелена на абшары на чале з камандуючымі (дэлегатамі ўраду). Вакол дэлегатаў ствараліся дэлегатуры з прыцягненнем мясцовых палітычных партый і арганізацый. Абшары падзяляліся на акругі, якія ўзначальваліся камендантамі, акругі на інспектараты, а апошнія на абводы. Найменшую арганізацыйную і ваенную адзінку ўтварала дружына, якая камплектавалася з дзвюх-трох вёсак. Дружыны аб’ядноўваліся ва ўзводы (плютоны), а 2-3 узводы ў роту (кампанію)[6, 23].
Структура СУБ-АК была перш за ўсё скіраваная на падрыхтоўку ўзброеннага паўстання і таму ня ў поўнай меры адпавядала надзённым патрэбам барацьбы з акупантамі. Меркавалася, што для дасягнення галоўнай мэты трэба было прайсці праз тры этапы: фармаванне сіл у падполлі; агульнае паўстанне ці ўзброенная барацьба з мэтай захопу цэнтральнай Польшчы; аднаўленне ўзброеных сіл.
Вось як успамінае Альфонс Радзевіч. Ён адзін з тых шчасліўчыкаў, хто не патрапіў пад сталінскія рэпрэсіі.
- У той час ён быў 16-летнім хлопчыкам, і яму прыйшла позва. Ён мог пайсці і да партызанаў, але абраў Войска Краёва, а калі вайна скончылася, вярнуўся ў родную Ліду [11,с. 104].
Пазіцыя польскага ўраду не змянілася і пасля таго, як саюзнікі дамовіліся на міжнародным ўзроўні аб усходняй мяжы Польшчы. Як вядома, на Тэгеранскай канфэрэнцыі (лістапад-снежань 1943г.) была прынята прапанова Чэрчыля аб тым, што прэтэнзіі Польшчы на землі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны будуць задаволены за кошт Германіі, а ў якасці мяжы на ўсходзе павінна быць лінія Керзана.
У 1943-1944 гадах
адбываліся баі паміж савецкімі
і польскімі партызанамі на Нёмане,
пад Ашмянамі, каля Нарачы і Браслаўскіх
азёраў. З свайго боку Галоўнае камандаванне
Арміі Краёвай у Варшаве
За асеннелетні перыяд 1943-1944 гг. атрады Навагрудскай акругі АК правялі 81 аперацыю супраць беларускіх партызан. Пры гэтым размова ідзе аб баявых дзеяннях, у якіх удзельнічалі сотні байцоў з абодвух бакоў. Так, 8 мая 1944 г. каля в. Целяшэвічы Дзяржынскага раёна адбылося ўзброенае сутыкненне асноўных сіл Стаўбцоўскага злучэння АК і некалькіх атрадаў партызанскай брыгады імя I.Сталіна, у якім прымалі ўдзел 500 чалавек злучэння Арміі Краёвай і 200 беларускіх партызан. У выніку польскі бок страціў 40 чалавек забітымі і столькі ж параненымі, не абышлося без страт і ў беларускіх партызан. Адначасова з разгортваннем барацьбы супраць беларускіх партызан па ініцыятыве польскага боку з канца 1943 г. пачалося супрацоўніцтва камандавання атрадаў АК з германскімі акупацыйнымі ўладамі. Яно праявілася ў забеспячэнні зброяй і амуніцыяй злучэнняў АК. У шэрагу выпадкаў такая пазіцыя кіраўніцтва АК выклікала недавер польскага насельніцтва, якое імкнулася весці барацьбу з немцамі і, нягледзячы на забарону, ішло да савецкіх партызан. Так, вясной 1943 г. у брыгаду імя Чкалава Баранавіцкай вобласці ўлілася група капітана запасу польскай арміі А.Свентаржыцкага, якая затым была пераўтворана ў роту.
«Барацьба з немцамі» часцей за ўсё зводзілася да вынішчэння беларусаў, якія служылі ў паліцыі, беларусаў-настаўнікаў, службоўцаў і іх сем'яў. Шэраг жа фармаванняў Арміі Краёвай, нягледзячы на забарону Галоўнага камандавання, пайшлі на таемнае супрацоўніцтва з фашыстамі, якія прапанавалі зброю ў абмен на нейтралітэт і ачышчэнне ад «саветаў» вызначаных раёнаў. З немцамі кантактавалі палявыя камандзіры А.Кшыжаноўскі («Вільк»), Ю.Свіда («Лех») ды іншыя, але найбольш актыўна супрацоўнічалі з імі Ч.Заёнчкоўскі («Рагнер»), А.Пільх («Гура») і З.Шэндзеляж («Лупашка») [4,с. 57]. Ад гэтых аддзелаў выразна адрозніваўся VІІІ ударны кадравы батальён Баляслава Пясэцкага, сфармаваны пад Варшавай, які вёў у Беларусі актыўныя і паспяховыя баі з немцамі.
План «Вострая
Брама», што прадугледжваў вызваленне
палякамі Вільні да падыходу Чырвонай
Арміі, не ўдаўся. Частка сілаў Арміі
Краёвай у ліпені 1944 года была раззброеная
войскамі НКВД, іншыя аддзелы з
баямі прарываліся на захад, рэшткі
іх пайшлі ў падполле. «Акоўцы», звязаныя
з немцамі, адступілі за Нёман
і Буг. На Беласточчыне аддзелы «Лупашкі»
распачалі адкрыты тэрор
Усё разам названае прывяло да непазбежных сутыкненняў паміж савецкімі партызанамі і акаўцамі. Паводле звестак Я.Эрдмана, з 185 баявых аперацый, праведзеных аддзеламі Навагрудскай акругі АК за перыяд з 1 студзеня 1942 па ліпень 1944, 102 былі супраць немцаў (55 %) і 81 (45 %) супраць савецкіх партызанаў. Звычайнымі былі з’явы, калі з адной вёскі частка жыхароў была ў савецкіх партызанах, а частка — у АК. Значнымі былі страты як сярод партызан і акаўцаў, так і сярод мясцовага насельніцтва. Паводле няпоўных звестак, з вясны 1943 па ліпень 1944 толькі на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці савецкімі партызанамі было расстраляна больш за 500 мясцовых жыхароў за супрацоўніцтва з АК. Не меншымі былі рэпрэсіі з боку АК. Так, камандзір Стаўбцоўскага злучэння АК А.Пільх («Гура») у адной са сваіх публікацый прызнаваў, што за гэты ж перыяд яго легіянеры знішчылі каля 6 тысяч чалавек [5,с. 193].
У сваю чаргу немцы,
імкнучыся да актывізацыі мясцовых
сіл дзеля барацьбы з савецкімі
партызанамі, з канца 1943 пачалі выкарыстоўваць
канфлікт паміж АК і «саветамі» ў
сваіх мэтах. Адным з першых кантакт
з немцамі ўстанавіў
Патрабавалася тэрмінова ўзмацніць савецкую партызанку на захадзе Беларусі. Гэтаму садзейнічала перадыслакацыя шэрагу партызанскіх злучэнняў з усходніх у заходнія вобласці, а таксама іх перамяшчэнне ў межах асобных абласцей. Да зімы 1943-1944 г. баявымі рэйдамі на захад былі перакінуты 12 брыгад і 14 асобных атрадаў, агульнай колькасцю каля 7 тысяч чалавек. У выніку гэтай акцыі колькасць партызанскіх сіл у заходніх абласцях павялічылася да 37 тыс. чалавек, а колькасць атрадаў узрасла з 60 да 282. Разам з мясцовымі партызанамі яны ўтварылі амаль суцэльны партызанскі фронт.
Напярэдадні ажыццяўлення Чырвонай Арміяй аперацыі «Баграціён» у чэрвені 1944 г. узброеныя фарміраванні Арміі Краёвай на тэрыторыі Заходняй Беларусі налічвалі каля 20 тыс. салдат і афіцэраў. Найбольш буйнымі атрадамі АК на Беларусі былі фарміраванні Навагрудскай акругі, якія аб’ядноўвалі звыш
7 тыс. чалавек
асабовага складу. У Лондане для
іх быў распрацаваны
З мэтай спынення
супраціўлення Арміі Краёвай
у верасні 1944 г. паміж урадам Беларусі
і Польскім камітэтам нацыянальнага
вызвалення было заключана пагадненне
аб эвакуацыі беларускага
Да таго, Армія
Краёва вызначылася дзеяннямі, якія
ставяць яе на адну ступень з атрадамі
СС і айнзацгрупамі – якія займаліся
генацыдам мірнага
Такім чынам, варта адзначыць, што пры ўсіх зменах палітычнага становішча і тактыкі Арміі Краёвай яе дзейнасць у Беларусі заўсёды была, як правіла, выразна антыбеларускай, была фактычна працягам іншымі сродкамі «санацыйнай» палітыкі даваеннай Польшчы.
Пасля таго як нямецкія войскі былі выгнаны з Беларусі, органы НКУС прымянялі ў дачыненні да былых членаў АК рэпрэсіўныя меры. З тэрыторыі Беластоцкай, Віленскай і Навагрудскай акругаў было дэпартавана, паводле падлікаў польскіх навукоўцаў, каля 80 тысяч акаўцаў разам з іх сем’ямі.
Пасля вызвалення Чырвонай Арміяй тэрыторыі Беларусі фарміраванні Арміі Краёвай спрабавалі процістаяць аднаўленню савецкай улады ў яе заходніх абласцях.
У студзені 1945 г. Армія Краёва была афіцыйна распушчана. Бандытызм акаўцаў у Беларусі працягваўся аж да пачатку 50-х гадоў, пакуль яны не былі вылаўлены савецкімі сілавымі структурамі і аддадзены пад суд.
Радкі дакументаў бясстрасныя. Яны не могуць перадаць усю складанасць і драматызм абставін. I тое сказаць: у жніўні 1944 года толькі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці (у яе цяперашніх межах) было каля 5 тысячаў акаўцаў, якія са зброяй у руках хаваліся ў лясах.
Акрамя таго, амаль у кожным населеным пункце, дзе пражывала каталіцкае насельніцтва, меліся рэзервовыя "пляцувкі" АК, яны налічвалі ў залежнасці ад колькасці ў іх насельніцтва ад 3 да 20 чалавек. Яны ўсе захоўвалі зброю. Усяго, па падліках саміх кіраўнікоў штаба акругі Навагрудак, у Прынёманскім краі рэзерв АК ахапіў больш за 11 тысячаў чалавек [5,с. 195].
"Пляцувкі"
былі аб'яднаны ў "плютоны"
(узводы)- гэта, як правіла, падпольныя
арганізацыі на тэрыторыі
Як вядома, 19 студзеня
1945 г. брыгадны генерал Акуліцкі аддаў
загад пра роспуск Арміі
Заўважым, дарэчы, калі б не савецкія армейскія разведчыкі, якім праз вялікія страты і цяжкасці ўдалося перарэзаць, адключыць замініраваныя кабелі, не дапусціць немцаў да рубільнікаў, каб не імклівае наступленне "праклятых" Саветаў - старабытнага прыгожага Кракава не існавала б на зямлі. Горад быў замініраваны так, што не ацалеў бы ніводзін вялікі дом. Пацярпеў бы больш за "пані Варшаву", Мінск, Дрэздэн [11,с. 126].
Праклінаючы бальшавікоў, вылоўліваючы толькі мінусавае ў жыцці пад камуністамі, не трэба забываць вялікія плюсы. У цяперашняй Польшчы ўжо з'яўляюцца праблемы з заходнім суседам. Не выключана, іх будзе ўсё болей.
Информация о работе Дзейнасць на тэрыторыі Беларусі Арміі Краёвай