Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Ноября 2012 в 10:34, курсовая работа
Армія Краёва адна з недаследаваных і адначасова спрэчных тэм у беларускай гістарыяграфіі. Большасць матэрыялу які ёсць, у большасці абапiраецца на савецкія даследаванні. Адзінай аб’ектвўнай крыніцай з’яўляецца кніга Я. Сямашкі "Армія Краёва на Беларусі".
Уводзіны………………………………………………………………………….2
Польскія падпольныя арганізацыі на Беларусі ў 1939 – 1941 гг…………...4
Утварэнне і дзейнасць Арміі Краёва на беларускіх землях………………14
Польскае ўзброенае супраціўленне з 1945 да пачатку 1950-х гг…………..24
Заключенне………………………………………………………………….……36
Спіс выкарыстанай літаратуры…………
Загад аб роспуску
АК, зразумела, выконваўся. Яго вынікі
згубна адбіліся на лёсах многіх людзей.
Аднак тут, відавочна, будзе дарэчы
зрабіць невялікае тлумачэнне. Сёння
тыя гады трэба разглядаць з рэалістычных
пазіцый. Менавіта рэалістычны падыход
дазваляе зрабіць цвёрды вывад: ніхто
не стаў бы выконваць ні гэты, ні другі
падобны загад, ад каго б яны ні
зыходзілі, каб падполле не падтрымлівалася
часткай мясцовага
Такая падтрымка была вялікая - як у маральным, так і матэрыяльным плане. Ад простай чалавечай сімпатыі (там, у лесе, нашы браты па крыві і веры), да ўкрывальніцтва, збору і перадачы неабходнай інфармацыі, дапамогі харчаваннем, адзеннем і зброяй, якой за час ваеннага ліхалецця нямала асела ў вёсках і на хутарах.
Усё гэта вынік
працяглай і масіраванай
Пасля выяўлення і канфіскацыі ў 1945 г. органамі дзяржбяспекі апошняй падпольнай друкарні ўпор быў зроблены на вусную агітацыю, распаўсюджанне iлжывых чутак, домыслаў. Усё гэта не праходзіла бясследна, давала плён. Пра тое, як праявіла сябе частка насельніцтва ў гэтай сітуацыі, можна знайсці мноства прыкладаў на старонках крымінальных спраў, ва ўспамінах чэкістаў-ветэранаў. Спынюся на некалькіх эпізодах.
У чэрвені 1945 г., як раз у тыя дні, калі ў Маскве праходзіў "Працэс 16-ці", інструктар Лідскага райкома партыі Падабед знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Фалькавіцкім сельсавеце. Па дарозе ў вёску Табала разгубіўся - затрымаў, абяззброіў яго і закрыў у свіране [11,с. 149].
Не забудзем, што
Саветы на ўдар адказвалі не проста
ўдарам - трайным ударам. Усе камуністы-пасаднікі
(партыйныя работнікі, старшыні сельсаветаў,
кіраўнікі раённых
На выстрал ці пагрозу з аднаго боку чуліся тры выстралы з другога. Пры нязначным непадпарадкаванні ўзброены камуніст мог прымяняць зброю.
Праўда, перакосаў, а то і злачынстваў такія ўзбраенцы дапускалі нямала. Людзі ў вёсках і мястэчках гэта бачылі; Не адабралі. Але гэта ўжо другая тэма.
У 1944-1946 гг. акаўскія ўзброеныя фарміраванні сустрэлі такое рашучае супраціўленне з боку органаў дзяржбяспекі, што, здавалася, вось-вось з імі будзе скончана назаўсёды. Бо, акрамя названых вышэй, ужо былі разгромлены атрады "Слана" (Станіслава Радзевіча), "Іскры" (Адама Лашакевіча), "Ветра" (прозвішча невядома), мноства дробных групаў[6,с. 23].
Адначасова энкавэдзісты нанеслі моцны ўдар па рэзерву, пас-таяннай крыніцы папаўнення радоў тэрарыстаў. Тым не менш наперадзе яшчэ была жорсткая, цяжкая барацьба.
Заканамерна ўзнікаюць пытанні: чаму нацыяналістычны рух мог існаваць так доўга? Што жывіла яго карані? Чаму замест ліквідаваных тэрарыстычных групаў з'яўляліся новыя?
Думаецца, адказы на іх трэба шукаць перш за ўсё ў крыўдах (не промахах), якія прынесла мясцоваму люду новая ўлада пасля верас-ня 1939 г. Пра гэтыя перакосы ўлады мы ўжо гаварылі.
Заходнікі не мірыліся. Памагала незамірэнню і тагачасная міжнародная абстаноўка. Саветаў вось-вось павінны былі турнуць. А мо і раздавіць. Нашчэнт. Усім светам. Давайце нагадаем.
Сакавік, 1946 год.
Прамова лідэра брытанскіх кансерватараў
Уінстана Чэрчыля ў амерыканскім
горадзе Фултане паслужыла
3 дакладной запіскі
начальніка Гродзенскага
Для ліквідацыі тэрбанды "Чычава" была створана аператыўная група, якая ў кароткі тэрмін напала на след і абясшкодзіла банду, арыштавала пры гэтым каменданта 9-га "абводу" Хвядука Браніслава ("Чэчаў"), яго намесніка Вялічку Браніслава ("Адрэнчы"). Бандгрупай "Чэчава" зроблена 35 тэрарыстычных актаў, пры гэтым забіта 52 чалавекі, паранена 8".
3 успамінаў чэкіста
В. М. Асеева: "Ішоў чэрвень
1948 г. Група бандытаў на чале
з "Чэчавым" размясцілася
ў адным з хлявоў у вёсцы
Вайдзевічы Мастоўскага раёна.
У гэтую ж вёску днём прыбылі
агенты Мінзагу, маслапрома і
фінагент. Бандзіты нечакана напалі
на дваіх з іх. Агенту Мікалаенка
ўдалося знікнуць. На месца здарэння
з Ваўкавыска выехала
На ноч яны
размясціліся на лясным хутары Плішча
Ваўкавыскага раёна. Іх паставы заўважыў
аператыўную групу, што набліжалася
да хутара, падняў банду па трывозе,
яна непрыкметна знікла ў лесе.
Аднак пры аглядзе хлява
Пад сілай неабвержаных доказаў гаспадар хутара вымушаны быў прызнацца, што ў хляве хаваліся 22 бандыты, у тым ліку іх верхавод. Опергрупа разгарнулася ланцугом і пачала прачэсваць лес. У густой чашчобе завязаўся бой. У перастрэлцы былі забітыя трое -'Толуб", "Луста", "Каварны"- і столькі ж паранена. Астатнія разбегліся, кінуўшы параненых супольнікаў. У час бою загінуў салдат унутраных войскаў.
Праз некалькі дзён на лясной паляне, паблізу вёскі Падбалоцце, знайшлі схрон, адкуль вылавілі двух удзельнікаў банды - "Валадыеўскага" і "Чорнага". Прыкладна праз паўтара месяца большасць бандытаў злавілі. Заставаўся "Чэчаў" і сем супольнікаў [11,с. 149].
Вось успаміны аднаго з удзельнікаў опергрупы: “ У верасні 1948 г. нам стала вядома, што яны хаваюцца ў вёсцы Станілевічы Зэльвенскага раёна. На час затаіліся, але, як гаворыцца, голад - не цётка.. Ноччу зрабілі вылазку і абрабавалі адзін з хутароў - забралі прадукты харчавання, забілі парася ў двары, разабралі па частках і знеслі з сабой.
Асноўны склад опергрупы на досвітку акружыў дом, у якім пражывала сувязная 9-га Ваўкавыскага абвода "Ружа" (Ядвіга Мазец). Мне з трыма салдатамі было загадана ў гэты час праверыць дом непадалёку, дзе, па нашых даных, пражываў адзін з памагатых "Чэчава". У хляве мы наткнуліся на бандзітаў. Перастрэлка. Яны спрабавалі вырвацца з памяшкання і ўцячы, але падалі на двары, скошаныя нашымі кулямі. А выстралы з адчыненых дзвярэй хлява ўсё яшчэ працягваюцца.
Я кінуў туды гранаты. Прагрымелі два магутныя выбухі. I тут жа пасылаю гаспадара дома ў хлеў з ультыматумам: "Засталым здацца!" Аднак "Гонар", брат "Чэчава", паранены, працягваў адстрэльвацца - відаць, вырашыў трымацца да канца. У выніку - забіты. Бой быў імклівы і хуткасны. Дваіх узялі жывымі, адзін з іх - "Чэчаў"[11,с. 156].
Па матэрыялах
крымінальных спраў асобных удзельнікаў
бандгрупы "Олеха". 15 красавіка 1947
г. у вёсцы Баравыя
Але як умела ні маскіраваўся "Олех", як часта не мяняў свае мянушкі і канспіратыўныя хованкі, ў рэшце рэшт і яго напаткала заслужанае пакаранне. У канцы красавіка 1949 г. жыхары адной з вёсак, размешчанай на беразе ракі Лебяды, вярталіся на досвітку дадому з Усяночнай. Падыходзячы да сваіх дамоў, яны пачулі гучную пальбу з боку лесу, на ўскрайку якога пражывала каля дзесятка хутаран. Ніхто з удзельнікаў богаслужэння Вялікадня і дапусціць не мог, што на гэтых хутарах размясцілася на адпачынак частка банды "Олеха", у тым ліку і сам верхавод, і была атакавана опергрупай, прыбылай з гарнізона Табала. Вынік аперацыі: забіты тэрарыст "Доктар", арыштаваны многія яго хаўруснікі, некаторыя з іх паране-ныя. Загінуў адзін чалавек з саставу опергрупы. "Олеху" і яшчэ 17 бандытам удалося ўцячы, але на гэты раз недалёка і ненадоўга. Прыкладна праз два тыдні, у лясным масіве ў раёне вёскі Бершты, кальцо ачаплення вакол "Олеха" і яго хаўруснікаў самкнулася канчаткова. Для правядзення аперацыі быў задзейснены полк унут-раных войскаў. Жывым застаўся толькі ад'ютант "Олеха". Яшчэ раней былі абясшкоджаны "Цыган", Вацлаў Шварабовіч ("Кепура"), "Урубель", Станіслаў Апановіч ("Куліс") і іншыя найбольш актыўныя памочнікі "Олеха" [1,с. 45].
3 дакладной запіскі
началыгіка абласнога
Пасля разгрому тэрбанды "Олеха" партыйна-савецкія актывісты ў Касцянеўскім, Васілішкаўскім, Шайбакпольскім і Навадворскім сельсаветах Васілішкаўскага раёна правялі агульныя сходы сялян, растлумачальную работу па выкрыццю нацыяналістычнага падполля і яго бандгрупаў".
3 цягам часу
тэрарысты з нацыяналістычнага
падполля пачалі губляць арэол
"змагароў за нацыянальную
ідэю" нават у вачах сваіх
заўзятых прыхільнікаў, не гаворачы
ўжо пра "сімпатыкаў", г. зн.
проста спачувальных. Яно і зразумела.
Кожны чалавек цвярозага
Гэтую сітуацыю спрабавалі
актыўна выкарыстаць партыйныя
органы, ідэалагічны актыў. Яны праводзілі
настойлівую растлумачальную
"Толькі ў
адным Тракельскім сельсавеце
з падполля выйшла 35 нелегалаў,-успамінае
чэкіст У. С. Казьянін.- А пачалося
з таго, што я пазнаёміўся з
сям'ёй аднаго акаўца. Бачу: сумленныя,
працалюбівыя людзі. Пагутарыў
адзін раз, што называецца, па
душах, другі, трэці... А потым
і кажу неяк: да якога часу,
маўляў, ваш гаспадар будзе па
лясах бадзяцца. Пара ўжо і
за розум брацца, сям'і памагаць.
Жанчына паабяцала перадаць
Так людзі на свае вочы пераканаліся, што ўсе, хто выйшаў з нелегальнага становішча і здаў зброю, рэпрэсіям не падвяргаліся. К канцу 1951 г. да мірнага жыцця ў Гродзенскай вобласці вярнуліся каля дзвюх тысяч былых акаўцаў. Некаторыя, з дазволу адпаведных органаў, паехалі на пастаяннае месцажыхарства за мяжу, другія ж засталіся, прыступілі да працы ў разнастайных галінах народнай гаспадаркі. Праўда, працэс вяртання нелегалаў праходзіў нялёгка. Кіраўнікі нацыяналістычнага падполля катэгарычна забаранялі выходзіць з нелегальнага становішча, рабілі ўсё ад іх залежнае, каб перашкодзіць гэтаму працэсу, у тым ліку і жорстка каралі "адступнікаў". Асабліва стараўся ў гэтым камендант рэзервовага "абводу" горада Ліды Мечыслаў Гурскі. Часам справа даходзіла да зверскіх забойстваў тых, хто рашыў легалізавацца. Менавіта па гэтай прычыне, напрыклад, загінуў адзін з былых актыўных акаўцаў- Ян Вадэйка. Нельга не браць у разлік і той момант, што значная частка ўдзельнікаў нацыяналістычнага руху, асабліва тыя з іх, за якімі цягнуўся шлейф крывавых злачынстваў, ні пад якой прычынай не захацелі выйсці з падполля.
Информация о работе Дзейнасць на тэрыторыі Беларусі Арміі Краёвай