Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Ноября 2012 в 10:34, курсовая работа
Армія Краёва адна з недаследаваных і адначасова спрэчных тэм у беларускай гістарыяграфіі. Большасць матэрыялу які ёсць, у большасці абапiраецца на савецкія даследаванні. Адзінай аб’ектвўнай крыніцай з’яўляецца кніга Я. Сямашкі "Армія Краёва на Беларусі".
Уводзіны………………………………………………………………………….2
Польскія падпольныя арганізацыі на Беларусі ў 1939 – 1941 гг…………...4
Утварэнне і дзейнасць Арміі Краёва на беларускіх землях………………14
Польскае ўзброенае супраціўленне з 1945 да пачатку 1950-х гг…………..24
Заключенне………………………………………………………………….……36
Спіс выкарыстанай літаратуры…………
Адрэзак шашы, падкантрольны Петрашуну, цягнуўся з Хадзілоняў праз Васілішкі ў Скрыбаўцы, прыкладна 40 кіламетраў. Хтосьці з дарожных рабочых, прозвішча не памятаю, згадзіўся выконваць кур'ерскія функцыі - адзін раз пабываў у Варшаве і тройчы ў Вільні. Мэта паездкаў - пошукі кантактаў з падпольным цэнтрам. Пасля таго, як удалося наладзіць кантакт з камандаваннем у Вільні, сувязь з нашай арганізацыяй пачалі падтрымліваць кур'еры штаба акругі. Сустрэчы адбываліся ў Лідзе і Гародні.
Аб тым, што падпольная арганізацыя ў Васілішках існавала, яскрава сведчыць і той факт, што ў верасні 1940 г. пачаліся арышты. 3 нашай мясцовасці ў той час арыштавалі Яна Філіповіча і Яна Калесніка (абодва з маёй вёскі Глінічы), Скарба (з Васілішкаў), Навадворскага (з Мякішаў). Мой брат Стасік тады праходзіў курс перападрыхтоўкі на вайсковых зборах у Лідзе, і яго ўзялі прама ў казарме. Ксёндз Цыраньскі і вікарый Крыньскі былі таксама затрыманы, але іх праз некалькі дзён адпусцілі. Добра ведаю, у тыя дні пад следчым арыштам знаходзіліся многія жыхары з Лідскага павета і з самой Ліды" [11,с. 67].
Намаганнямі аператыўнікаў тэрытарыяльных органаў і пагранічнікаў у параўнальна кароткі тэрмін удалося арганізаваць разведвальную службу. Мне і другім работнікам упраўлення часта даводзілася бываць на граніцы, сумесна з пагранічнікамі праводзіць складаныя чэкісцка-вайсковыя мерапрыемствы па яе ўмацаванні. Трэба сказаць, патрыятычна настроеная частка мясцовага насельніцтва заўважала варожую дзейнасць некаторых элементаў, сігналізавала пра гэта. Людзі прыходзілі на заставы, у камендатуры, атрады, гарадскія і раённыя апараты НКУС - НКДБ і паведамлялі нам пра з'яўленне ў іхніх вёсках і на хутарах падазроных асобаў. Калі былі створаныя групы і брыгады садзейнічання з мясцовых жыхараў, дык яны самі нярэдка затрымлівалі падазроных асобаў і перадавалі іх пагранічнікам.
Указам
Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад
3 лютага 1941 г. НКУС СССР быў раздзелены
на два самастойныя органы: Народны
камісарыят унутраных справаў СССР
і Народны камісарыят дзяржаўнай
бяспекі СССР. 20 ліпеня 1941 г. НКДБ СССР
і НКУС СССР былі аб'яднаны ў адзін
Наркамат - НКУС СССР. 14 красавіка 1943 г.
быў зноў створаны самастойны Наркамат
(з 1946 г. - Міністэрства) дзяржаўнай бяспекі.
5 сакавіка 1953 г. МУС і МДБ СССР
аб'яднаны ў адно Міністэрства ўнутраных
справаў. Адпаведныя змены адбываліся
і ў рэспубліканскіх, абласных і
раённых органах унутраных
Паляпшэнне
разведвальнай і
Збіраючы
разведвальныя дадзеныя, варожая
агентура імкнулася ўстанавіць сувязь
з настроенымі антысавецкі
Польскае падполле перыядачна абезгалоўлівалі, бязлітасна наносілі ўдар за ўдарам па нізавых звёнах. Нягледзячы на ўсё гэта, яно жыло, дзейнічала. Падавалася, касцёр супраціўлення пасля чарговых масавых арыштаў вось-вось патухне. Але на змену выбылым у строй уліваліся свежыя сілы, яны не давалі патушыць тлелы агеньчык.
Інакш быць не магло. Большасць каталіцкага насельніцтва на "крэсах" ні ў якім разе не хацела змірыцца са сваім становішчам і намерана было змагацца да канца, кладучы на алтар барацьбы за нацыянальную ідэю ўсё новыя і новыя ахвяры, за ідэю вызвалення ад кіпцюрыстых Саветаў, за ідэю аб'яднання Польшчы ў адну дзяржаву, Вялікую, вольную, У старых межах [11,с. 72].
Што гэтыя межы няпоЛьскія, ведалі гісторыкі і палітыкі. Не яны, выканаўцы ідэі. Барацьбіты за ідэю не шкадавалі ні сваіх галоваў, ні чужых.
Сітуацыю добра ведалі ў вышэйшым кіраўніцтве СССР, больш таго, яе загадзя прадбачылі. Там зразумелі: каб палажыць канец супраціўленню, трэба да канца "выкарчаваць варожыя гнёзды", інакш кажучы, поўнасцю ліквідаваць сацыяльную, нацыянальную і рэлігійную базы, якія падпітвалі ачагі падполля.
Ужо ў першыя дні пасля ўступлення Чырвонай Арміі на тэрыторыю Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі пачаліся арышты. Яны ахапілі розныя слаі насельніцтва - па ўзросту, паходжанні. сацыяльным становішчы, веравызнанню і нават нацыянальнасці, бо ў ліку арыштаваных былі не адно палякі, але і беларусы, яўрэі, украінцы, немцы, латышы літоўцы... Паводле польскага гісторыка Збігнева Сямашкі.
Услед за
арыштамі пачалася дэпартацыя. Беспрэцэндэнтнай
па маштабах і жорсткасці акцыі папярэднічала
выяўленне і рэгістрацыя
Польскае спрыянне польскаму элементу сярод мужыкоў-беларусаў, зачыненне беларускіх школ, прыцясненне праваслаўя, усямернае ўзвялічванне хітрамудрых ксяндзоў, вялізарнае беспрацоўе сярод беларусаў у мястэчках, гарадах і нават вёсках - усё спрыяла накопліванню не проста нядобразычча да асаднікаў. Нянавісці. Кацёл закіпаў. Прыход Саветаў, аднолькава бязлітасных, як відно з прыведзенага спісу, да палякаў і беларусаў, спярша мроіўся выбаўленнем ад ярма пакутаў.
Дэпартацыя
ахоплівала ўсё новыя і новыя
кантынгенты насельніцтва. 2 сакавіка
1940 г. СНК СССР прыняў пастанову №
289--127 сс, яна прадугледжвала высяленне
з Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны
сем'яў усіх тых, хто знаходзіўся
ў лагерах для ваеннапалонных
і ў турмах - былых афіцэраў Войска
Польскага, паліцэйскіх, турэмшчыкаў,
жандараў, разведчыкаў, памешчыкаў, фабрыкантаў,
чыноўнікаў былога польскага дзяржапарату,
удзельнікаў паўстанцкіх і
Далейшаму росту напружанасцi ў польска-беларускiх адносiнах спрыяла палiтыка акупацыйных уладаў падчас савецка-германскай вайны. Даследчык Юры Туронак звярнуў увагу на працэс вяртання польскiм землеўласнiкам маёмасцi (лета-восень 1941 г.), якi суправаджаўся вострымi канфлiктамi ў галiне нацыянальных адносiнаў i арыштамi беларусаў па абвiнавачванню ў «бальшавiзме». На думку гiсторыка, «стварылася атмасфера польскага вяршэнства i антыбеларускага тэрору». Праз нейкi час ужо беларусы сталiся «нямецкiмi фаварытамi» [3,с. 46]. Такiм чынам, распальвалася нацыянальная варожасць дзеля ўмацавання нямецкага панавання.
Пасля нападу Германіі
на СССР і акупацыі Беларусі летам 1941
урад Сікорскага і Галоўнае камандаванне
СУБ у Варшаве выкарыстоўвалі
ўмовы, якія склаліся, дзеля ўмацавання
сваіх пазіцый на ўсходніх тэрыторыях
былой Польшчы. Следам за нямецкімі
войскамі ў Беларусь пацягнуліся
польскія даваенныя чыноўнікі з
Заходняй Беларусі і розныя дзеячы
з цэнтральных раёнаў Польшчы, іншых
краін. Многія з іх добра валодалі
нямецкай мовай, мелі рэпутацыю пакрыўджаных
савецкай уладай. Сярод іх было шмат
людзей, звязаных з эмігранцкім урадам.
Неўзабаве палякі атрымалі значны ўплыў
у кіраўніцтве мясцовымі
Армiя Краёва стала галоўнай сiлай польскага руху супрацiўлення. Галоўная мэта дзейнасцi АК на тэрыторыi Заходняй Беларусi (аднаўленне польскай дзяржаўнасцi) разыходзiлася з мэтамi i савецкiх, i беларускiх партызанаў.
Зыходзячы з указанняў і інструкцый лонданскага ўраду, кіраўніцтва АК правяло вялікую працу па стварэнні структуры падпольнай ваеннай арганізацыі, здабыцці зброі, ваеннай падрыхтоўцы, палітычным забеспячэнні, разведкі і г.д. Камандаванне АК і падпольны ўрад мелі ў сваім распараджэнні ўзброеныя аддзелы, склады зброі і боепрыпасаў, радыёперадатчыкі, падпольныя друкарні, а таксама значныя грашовыя сродкі.
На тэрыторыі Беларусі існавалі тры акругі АК: Навагрудская, Палеская і Віленская, а таксама інспектарат Гродна, якія падпарадкоўваліся абшару АК Беласток[11,с. 79].
На тэрыторыі Заходняй Беларусі савецкае і польскае падполле пэўны час суіснавалі даволі мірна, часам падтрымлівалі саюзніцкія адносіны: абменьваліся інфармацыяй пра абстаноўку на франтах вайны, а таксама аб становішчы ў сваіх раёнах дзеяння, дамаўляліся аб сумесных дзеяннях пад час карных экспэдыцый гітлерцаў і г.д. Так, створаны вясной 1943 у раёне возера Нарач аддзел А.Бужынскага («Кміціца») ўдзельнічаў у баявых аперацыях разам з партызанскай брыгадай, якой кіраваў Ф.Маркаў. Разам яны правялі шэраг апэрацый па разгроме фашысцкіх гарнізонаў.
Асноўная частка польскага падполля падтрымлівала і выконвала ўказанні і ўстаноўкі Лондану і Варшавы. Далейшая хада палітычных падзей рабіла непазбежным канфлікт паміж АК і савецкімі партызанамі. Галоўным было пытанне аб савецка-польскай мяжы і адносінах да нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На мясцовым узроўні да таго ж дзейнічалі фактары барацьбы за сферы ўплыву, пытанні забеспячэння харчаваннем, зброяй і г.д.
У 1942 году савецкія і польскія партызаны захоўвалі нейтралітэт, агульныя ж акцыі былі рэдкія і абарончыя - супраць карных экспедыцый немцаў, супраць іх гарнізонаў у партызанскіх зонах і г.д. Сітуацыя змянілася пасля загаду Цэнтральнага штаба партызанскага руху 22 чэрвеня 1943 гады (за подпісам П.Панамарэнка), які прадугледжваў ліквідацыю палякаў у савецкіх партызанскіх атрадах, парыў супрацоўніцтва з Войскам Крайовой і раззбраенне яе фармаванняў на тэрыторыі Заходняй Беларусі. У 1943-1944 гадах адбываліся баі паміж савецкімі і польскімі партызанамі на Нёмане, пад Ашмяной, каля Нарачы і Браслаўскіх азёр. Са свайго боку Галоўнае камандаванне Войска Краёва у Варшаве таксама забараніла супрацоўніцтва з «радамі», але ніколі не было загада нападаць першымі [6,с. 20].
«Барацьба
з немцамі» часцей за ўсё
зводзілася да выкаранення
План «Вострая
Брама», што прадугледжваў вызваленне
палякамі Вільнюса да падыходу
Чырвонага Войска, не атрымаўся.
Частка сіл Войска Крайовой
у ліпені 1944 гады сусветная гісторыя
была раззброены войскамі НКУС,
іншыя аддзелы з баямі
Такім чынам,
варта адзначыць, што пры ўсіх
зменах палітычнага становішча
і тактыкі Войскі Крайовой
яе дзейнасць у Беларусі
Разрыў савецкім урадам адносін з польскім кіраўніцтвам (Катынская справа) у Лондане ў красавіку 1943 г. прывёў да пагаршэння зносін паміж АК і партызанскім рухам у Беларусі.
Сітуацыя змянілася пасля загаду Цэнтральнага штаба партызанскага руху 22 чэрвеня 1943 года (за подпісам П.Панамарэнкі), які прадугледжваў ліквідацыю палякаў у савецкіх партызанскіх аддзелах, разрыў супрацоўніцтва з Арміяй Краёвай і раззбраенне яе фармаванняў на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Пастанова ЦК КП(б)Б «Аб далейшым развіцці партызанскага руху ў заходніх абласцях Беларусі», а таксама закрыты ліст ЦК КП(б)Б «Аб ваенна-палітычных задачах работы ў заходніх абласцях БССР». У гэтых дакументах падкрэслівалася, што заходнія вобласці БССР з’яўляюцца неад’емнай часткай БССР і што тут дапушчальна існаванне толькі груп і арганізацый, якія кіруюцца інтарэсамі СССР. Існаванне ўсіх іншых арганізацый павінна разглядацца як умяшанне ў інтарэсы СССР. У сакрэтным лісце меліся канкрэтныя ўстаноўкі ў адносінах да польскіх фармаванняў:
1. Ствараць савецкія
партызанскія аддзелы і
2. Укараняць у
польскія аддзелы сваіх
3. Прыцягваць
да супрацоўніцтва людзей, якія
знаходзяцца ў польскіх
Там, дзе савецкі партызанскі рух быў дастаткова моцным, прапаноўвалася:
1. Без шуму
ліквідаваць кіраўнікоў
2. Польскія аддзелы
раззбройваць, зброю са складаў
рэквізаваць; шараговых
3. Сярод раззброеных
і размеркаваных па савецкіх
аддзелах палякаў выяўляць
Информация о работе Дзейнасць на тэрыторыі Беларусі Арміі Краёвай