Правілы беларускай арфаграфіі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Мая 2012 в 21:39, шпаргалка

Описание

У беларускім алфавіце 10 галосных літар: а, о, у, ы, э, е, ё, і, ю, я.

Содержание

РАЗДЗЕЛ І. Арфаграфія

ГЛАВА 1. Правапіс галосных

§ 1. Галосныя літары

§ 2. Літары о, ё

§ 3. Літары э, е

§ 4. Перадача акання на пісьме

§ 5. Правапіс літар а, о, э ў складаных словах

§ 6. Перадача якання на пісьме

§ 7. Правапіс е, ё, я ў складаных словах

§ 8. Прыстаўныя галосныя і, а

ГЛАВА 2. ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ

§ 9. Зычныя літары

§ 10. Правапіс звонкіх і глухіх зычных

§ 11. Зычныя д, т і дз, ц

§ 12. Некаторыя спалучэнні зычных

§ 13. Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя

§ 14. Нескладовае ў і у складовае

§ 15. Нескладовае й

§ 16. Падоўжаныя і падвоеныя зычныя

ГЛАВА 3. ПРАВАПІС МЯККАГА ЗНАКА І АПОСТРАФА

§ 17. Змякчальны мяккі знак

§ 18. Раздзяляльны мяккі знак і апостраф

ГЛАВА 4. ПРАВАПІС АБРЭВІЯТУР

§ 19. Правапіс абрэвіятур

ГЛАВА 5. ПРАВАПІС НЕКАТОРЫХ МАРФЕМ

§ 20. Аднамарфемныя прыназоўнікі

§ 21. Прыстаўкі

§ 22. Суфіксы

ГЛАВА 6. ПРАВАПІС ВЯЛІКАЙ І МАЛОЙ ЛІТАР

§ 23. Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар

§ 24. Вялікая і малая літары ў асабовых назвах

§ 25. Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з

рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў

§ 26. Вялікая і малая літары ў геаграфічных і астранамічных назвах

§ 27. Вялікая і малая літары ў назвах органаў дзяржаўнай улады

і арганізацый

§ 28. Вялікая і малая літары ў назвах асоб па пасадах, званнях, тытулах

§ 29. Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, помнікаў, узнагарод

§ 30. Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў, іх зводаў,

унікальных прадметаў, твораў

§ 31. Вялікая і малая літары ў назвах памятных і знамянальных

падзей і дат, перыядаў і эпох

§ 32. Вялікая літара ў назвах з двукоссем

ГЛАВА 7. ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ РАЗАМ, ПРАЗ ЗЛУЧОК

І АСОБНА

§ 33. Агульныя правілы напісання разам, праз злучок і асобна

§ 34. Складаныя назоўнікі

§ 35. Складаныя прыметнікі

§ 36. Складаныя лічэбнікі

§ 37. Прыслоўі

§ 38. Прыназоўнікі, злучнікі, часціцы, выклічнікі

§ 39. Правапіс не (ня) і ні

ГЛАВА 8. ПРАВІЛЫ ПЕРАНОСУ

§ 40. Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў,

умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў

РАЗДЗЕЛ ІІ. ПУНКТУАЦЫЯ

ГЛАВА 9. КРОПКА

§ 41. Правілы пастаноўкі кропкі

ГЛАВА 10. ПЫТАЛЬНІК

§ 42. Правілы пастаноўкі пытальніка

ГЛАВА 11. КЛІЧНІК

§ 43. Правілы пастаноўкі клічніка

ГЛАВА 12. ШМАТКРОП’Е

§ 44. Правілы пастаноўкі шматкроп’я

ГЛАВА 13. КОСКА Ў ПРОСТЫМ СКАЗЕ

§ 45. Коска паміж аднароднымі членамі сказа

§ 46. Коска паміж словамі, якія паўтараюцца

§ 47. Коска пры параўнальных зваротах

§ 48. Коска пры адасобленых азначальных зваротах і словах

§ 49. Коска пры адасобленых акалічнасцях і акалічнасных

зваротах

§ 50. Коска пры словах і спалучэннях слоў, якія ўдакладняюць

або абмяжоўваюць значэнне іншых слоў у сказе

§ 51. Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях

§ 52. Коска пры зваротку

§ 53. Коска пры выклічніках і гукаперайманнях

§ 54. Коска пасля сцвярджальных, адмоўных і

пытальных слоў і перад імі

ГЛАВА 14. КОСКА Ў СКЛАДАНЫМ СКАЗЕ

§ 55. Коска ў складаназлучаным сказе

§ 56. Коска ў бяззлучнікавым сказе

§ 57. Коска ў складаназалежным сказе

ГЛАВА 15. КРОПКА З КОСКАЙ

§ 58. Правілы пастаноўкі кропкі з коскай

ГЛАВА 16. ДВУКРОП’Е

§ 59. Правілы пастаноўкі двукроп’я

ГЛАВА 17. ПРАЦЯЖНІК

§ 60. Правілы пастаноўкі працяжніка

ГЛАВА 18. ДУЖКІ

§ 61. Правілы пастаноўкі дужак

ГЛАВА 19. ДВУКОССЕ

§ 62. Правілы пастаноўкі двукосся

ГЛАВА 20. ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПРЫ ПРОСТАЙ МОВЕ

І ЦЫТАТАХ

§ 63. Правілы пастаноўкі знакаў прыпынку пры простай мове і цытатах

ГЛАВА 21. СПАЛУЧЭННЕ ЗНАКАЎ ПРЫПЫНКУ

§ 64. Правілы пастаноўкі спалучэнняў знакаў прыпынку

ГЛАВА 22. ПАСЛЯДОЎНАСЦЬ ЗНАКАЎ ПРЫПЫНКУ

ПРЫ СПАСЫЛКАХ

§ 65. Правілы паслядоўнасці знакаў прыпынку пры спасылках

Работа состоит из  1 файл

правилы бел орфогр.doc

— 695.00 Кб (Скачать документ)

 

Напрыклад:

Турсевіч – гэта мой настаўнік і мой зямляк, прынамсі, аднае воласці (Я. Колас).

Валодзька выпрасіў, нарэшце, у рэдактара дазвол паехаць на раён (Я. Брыль).

Спазніліся, аднак, на вялікае спатканне, трэба было раней (В. Быкаў).

Мікола быў, між тым, дома (К. Чорны).

З другога боку, Ядвісі было цікава паслухаць, як вёў сваю работу ў школе настаўнік... (Я. Колас).

– У нас знойдзецца сёе-тое для атрада. У прыватнасці, ёсць у нас зброя, боепрыпасы, харчаванне, медыкаменты, адзенне (І. Новікаў).

Па крайняй меры, для яго нічога ўжо не будзе (В. Быкаў).

Такім чынам, усе няяснасці, сумненні, прынесеныя Саўкам, цяпер развеяліся (Я. Колас).

 

8. Калі слова нарэшце не выконвае функцыі пабочнага слова і выражае часавае значэнне, то яно коскамі не выдзяляецца.

 

Напрыклад:

Нарэшце да Панаса падыходзіць шырокі чалавек з жорсткімі вусамі (Я. Колас).

Тым часам поезд з кожнай хвілінай набліжаўся да вакзала і нарэшце спыніўся (Я. Колас).

 

Калі слова аднак у пачатку сказа ці другой часткі складаназлучанага сказа і пры аднародных членах ужываецца як супраціўны злучнік (не пабочнае слова!), яно коскай не аддзяляецца: Свеціць сонца. Аднак на дварэ холадна (Т. Хадкевіч). Турку стала лягчэй ад тае пахвалы, аднак ён прастадушна прызнаўся (В. Быкаў). Паходня лёг у пасцель, аднак яшчэ не спіць (Т. Хадкевіч).

9. Спалучэнні слоў між тым, тым не менш, да таго ж, якія ўжываюцца ў пачатку сказа або другой часткі складанага сказа, выконваюць функцыю злучніка і коскай не аддзяляюцца.

 

Напрыклад:

У вас на мястэчка многа сілы не патрабуецца, між тым вакол вялікая патрэба ў людзях (Ц. Гартны).

На дварэ ноч. Між тым спаць не хочацца (І. Мележ).

Тым не меней ён [Лабановіч] устаў і рушыў у той бок, куды паехала дзяўчына (Я. Колас).

Да таго ж Мініч яшчэ меў недахоп у вымаўленні: ён шапялявіў (Я. Колас).

 

10. Коскамі выдзяляюцца словы і спалучэнні слоў, якія не маюць уласна сінтаксічнага значэння і ўводзяцца ў сказ без якой-небудзь матывацыі: гэта, гэта самае, ну, вот, само сабой, знацца, значыцца, стала быць, так сказаць, брат ты мой, тудэма-сюдэма, каліна-маліна і інш.

 

Напрыклад:

Зусім не тое выйшла, зусім не тое, што трэба было нашай, значыцца, вёсцы (М. Лынькоў).

Проста, ну, сімпатызуюць адзін другому маладыя, хіба ж ім і не пагаварыць, хіба ж ім і не пасмяяцца (М. Лынькоў).

Усё роўна, як мы год тут цэлы, вот што, знацца (С. Баранавых).

Тудэма-сюдэма, куды тут садзіцца! Ноч на дварэ, кабыла за плотам, паўвярсты ад дому... (Я. Купала).

Чаго яны, каліна-маліна, там? (І. Мележ).

 

11. Коскамі выдзяляюцца пабочныя словы і спалучэнні слоў, якія ўваходзяць у склад іншых пабочных ці ўстаўных сказаў, адасобленых зваротаў, удакладняльных ці іншых выдзеленых знакамі прыпынку частак сказа.

 

Напрыклад:

Немцы, як ты, мабыць, ведаеш, аднавілі завод у Гудове (Б. Сачанка).

Боты – і выцер іх, здаецца! – усё ж такі наслядзілі на чыстай чырвонай падлозе (Я. Брыль).

Не будку мае Жук – палацы (хоць не свае, вядома, працы) (К. Крапіва).

Людзі слухалі ўважліва, баючыся, відаць, прапусціць хоць адно слова (П. Пестрак).

Мы зайшлі ў крайнюю хату, пабудаваную, напэўна, пасля вайны.

Не чакаючы, як відаць, далейшай размовы, жанчына хутка выйшла з хаты (П. Галавач).

 

12. Калі пабочнае слова стаіць перад адасобленым зваротам, пабочным сказам або ўдакладняльнай канструкцыяй, то яно ўваходзіць у склад іх і коскай не аддзяляецца.

 

Напрыклад:

Старшыня імкліва абыходзіць вакол машыны, няйначай прыглядаючыся неспакойным вокам да яе паклажы (І. Шамякін).

Плылі ў вясновую сінь за акно мяккія акорды, уздыхала мора, і, можа заслухаўшыся гэтай музычнай вясной, не падавалі свайго голасу гарматы (І. Навуменка).

Аднекуль, мабыць з печы, да іх кінулася жанчына (В. Быкаў).

 

13. Паміж пабочнымі словамі, спалучэннямі слоў і сказамі, якія ідуць адно за адным, ставіцца коска.

 

Напрыклад:

Словам, на наша шчасце, хата нейкім чынам уцалела (З. Бядуля).

Само сабой, канечне, паставілі мы і хату (Б. Сачанка).

 

14. Пабочныя словы, спалучэнні слоў і сказы аддзяляюцца коскамі ад папярэдніх злучнікаў, якія звязваюць члены сказа або часткі складанага сказа.

 

Напрыклад:

Санкоўскі з ходу далучыўся да песні, і, можа, ад таго яна загучала яшчэ энергічней (П. Пестрак).

Твае [маці] у мяне бровы, твой лоб і нос. Твой неспакой. І, пэўна, твой лёс (А. Вярцінскі).

Маёр спыніўся каля дзвярэй, заплюшчыў вочы і, здалося мне, пахіснуўся (І. Шамякін).

Тады спрэчкі не разлучалі іх, а, наадварот, яшчэ болей умацоўвалі (Я. Колас).

 

15. Злучнік а, калі ён складае адно цэлае з наступным пабочным кампанентам сказа, не аддзяляецца ад апошняга коскай: а можа, а магчыма, а значыцца, а між іншым, а па-другое і пад.

 

Напрыклад:

– І штаб па кіраўніцтву партызанскім рухам будзе? – пытаў Багавік.

– Будзе. А можа, ён ужо і ёсць (В. Быкаў).

 

16. Не аддзяляецца коскай ад пабочных кампанентаў узмацняльная часціца і.

 

Напрыклад:

І сапраўды, гэта не кепская думка! (Я. Колас).

Дожджык, і праўда, так і поўз за каўнер (Я. Брыль).

 

17. Коска не ставіцца паміж пабочнымі словамі і часціцамі, якія да іх адносяцца і стаяць пасля іх.

 

Напрыклад:

Можа б ты даў мне хоць кавалачак хлеба ў дарогу? (Я. Колас).

Ну, напэўна ж ёсць прычына, калі кпіць з цябе яна? (Я. Колас).

 

18. Коскамі выдзяляюцца ўстаўныя словы, спалучэнні слоў і сказы, якія выконваюць удакладняльную функцыю (тлумачэнні, заўвагі, дадатковыя звесткі і інш.).

 

Напрыклад:

Такую каманду – польскае «падній», лажыся, абсечанае на свой лад, і зручнае, да брэху адшліфаванае «аўф», устань, – як аўтамат, нястомна і бяздушна паўтарае гітлераўскі старшы унтэр Шранк (Я. Брыль).

Іван Пратасаў, родам з Яраслаўля, камандаваў тады партызанскай спецгрупай (М. Паслядовіч).

 

§ 52. Коска пры зваротку

 

1. Коскамі  выдзяляюцца звароткі ў пачатку, у сярэдзіне і канцы сказа разам са словамі, якія адносяцца да іх.

 

Напрыклад:

Сонца, умыйся расою на світальнай зары (А. Бялевіч).

Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!.. (Я. Купала).

Народ пранясе цябе, родная мова, святлом незгасальным у сэрцы сваім (М. Танк).

Дык уздымі свой голас-звон з глыбінь душы, пясняр свабоды (К. Буйло).

Відаць, па сур'ёзных справах да нас, Надзя? (М. Лынькоў).

 

2. Калі зваротак раздзяляецца на часткі іншымі словамі, то кожная з іх выдзяляецца коскамі.

 

Напрыклад:

Ой ты, мая рыбка, спі, залатая!

 

3. Калі паміж звароткамі-паўторамі ёсць займеннік ты або вы, то ён адносіцца да першага зваротка і коска ставіцца пасля займенніка.

 

Напрыклад:

Лета ты, лета прыгожа-квяцістае, колькі ты ўносіш аздобы з сабой! (Я. Купала).

Бярозы вы, бярозы, чаму не шуміце? (У. Хадыка).

Ой, хлопцы вы, хлопцы! (Т. Хадкевіч).

 

§ 53. Коска пры выклічніках і гукаперайманнях

 

1. Коскамі аддзяляюцца выклічнікі, калі яны не маюць падкрэсленай клічнай інтанацыі і знаходзяцца ў пачатку, у сярэдзіне і ў канцы сказа.

 

Напрыклад:

Ах, дружа-клён! Ну як яго не ўспомніць?.. (П. Трус).

Мілая! О, колькі радасці даеш майму ты сэрцу маладому! (Я. Купала).

Ох, нашто ж ты, ночка, так прыгожа-міла? (Я. Колас).

Эх, як слаўна, як прыгожа, хораша, прыстойна! (Я. Колас).

Эй, дзяцюк малады, не тужы, не глядзі ты скрозь слёзы на свет... (Я. Купала).

 

2. Не аддзяляюцца коскамі выклічнікі перад асабовымі займеннікамі.

 

Напрыклад:

Ой ты, ночка, чарнявая ноч, агарні цеплынёю мяне... (П. Панчанка).

– Эх ты, –- кажа яна, – лепш вось дахаты ідзі, а то будзе табе ад маці (Я. Брыль).

 

3. Не з'яўляецца выклічнікам і не аддзяляецца коскай часціца о пры зваротку, адмоўі, сцвярджэнні.

 

Напрыклад:

Я не для вас, паны, о не, у час вольны песенькі складаю... (Я. Купала).

О так, так, планы маюць выключную ролю ва ўсякай справе (М. Лынькоў).

 

4. Не выдзяляюцца коскамі ўзмацняльныя часціцы, аднолькавыя па гукавым складзе з выклічнікамі.

 

Напрыклад:

Міколу ж аднаму ай-ёй як цяжка (Я. Брыль).

Я яшчэ  ого які дужы! (І. Шамякін).

 

5. Коскамі раздзяляюцца выклічнікі або гукаперайманні, калі яны знаходзяцца ў сярэдзіне або ў канцы сказа ці паўтараюцца.

 

Напрыклад:

Раздолле ў лузе, эх, раздолле! (Я. Колас).

Шкада, ай, як шкада Іліко (Э. Самуйлёнак).

Які гэта быў чалавек, ого! (І. Гурскі).

Колькі ў лесе грыбоў, ай-яй-яй! (З. Бядуля).

– Ну, ну, пашавельвайся, – падганяў ён Алеся (К. Крапіва).

Толькі ў другой палавіне, дзе спяць гаспадыня і яе дачка-вучаніца, размашыста і глуха стукаюць ходзікі: як-так, як-так... (І. Шамякін).

«Др-р-р, др-р-р, др-р-р», – пракрычаў паблізу дзяркач... (Т. Хадкевіч).

 

§ 54. Коска пасля сцвярджальных, адмоўных і пытальных слоў і перад імі

 

1. Коскай выдзяляюцца сцвярджальныя, адмоўныя і пытальныя словы ў пачатку сказа, калі яны цесна звязаны са сказам, які раскрывае, канкрэтызуе іх сэнс: так, але, ага, ну, што ж, як жа, не, што, як і інш.

 

Напрыклад:

Не, ты проста скажы, прыедзеш ці не? (Э. Самуйлёнак).

Што, грыбоў яшчэ няма? (Я. Колас).

 

Калі пры такіх словах стаяць узмацняльныя часціцы, то коскай яны аддзяляюцца разам.

 

Напрыклад:

Ой не, пакідаць таварыша ў бядзе нельга (Я. Маўр).

 

2. Калі сцвярджальныя, адмоўныя і пытальныя словы паўтараюцца, то яны аддзяляюцца коскамі адно ад аднаго.

 

Напрыклад:

Так, так, пані гаспадыня. Чалавек страляе, а чорт кулю носіць (Я. Купала).

Але, але, яго маці і мне паказвала ліст, у якім ён піша, што няйначай мусіць прыехаць на свята (Ц. Гартны).

– Не, не, – адагнаў ад сябе змрочныя думкі Іван (Б. Сачанка).

 

3. Сцвярджальныя, адмоўныя і пытальныя словы ў сярэдзіне сказа выдзяляюцца коскамі з абодвух бакоў.

 

Напрыклад:

Не загасне, не, ніколі светач праўды на зямлі (М. Машара).

Работа, што ж, у лес не пабяжыць (Ц. Гартны).

 

4. У канцы сказа перад сцвярджальнымі, адмоўнымі і пытальнымі словамі ставіцца коска, а пасля – знак прыпынку ў адпаведнасці з агульнымі правіламі.

 

Напрыклад:

Я цяжкасцей не баюся, не! (І. Грамовіч).

Цяпер ты пойдзеш спаць, так? (І. Мележ).

 

ГЛАВА 14

КОСКА Ў СКЛАДАНЫМ СКАЗЕ

 

§ 55. Коска ў складаназлучаным сказе

 

1. Коскай аддзяляюцца часткі складаназлучаных сказаў, якія аб'яднаны злучнікамі і, ды (у значэнні «і»), дый (ды і), або (альбо), ці.

 

Напрыклад:

Ідуць ад кожнага перона на ўсход і захад цягнікі, і ад апошняга вагона далёка свецяць аганькі (С. Грахоўскі).

Праплыве гук баязліва па-над лугам, па-над нівай у знямелы свет, ды зноў ціха-ціха стане (Я. Колас).

Ад завеі не было відаць агнёў нават недалёкіх вёсак, ды і блізкія ішлі ў цемры ледзь прыкметнымі мутнымі знакамі (І. Мележ).

Выпадковыя гэта здарэнні, ці яны звязаны паміж сабой? (Т. Хадкевіч).

 

2. Перад злучнікамі і, ды, або коска не ставіцца:

 

калі ў складаназлучаным сказе (звычайна ў пачатку) ёсць агульны член, які адносіцца да першай і да другой частак, або агульная часціца ці пабочнае слова;

 

Напрыклад:

Дзе-нідзе ў гародчыках, ля ганкаў чырванелі вясновыя кветкі і зацвітаў бэз (В. Быкаў).

Праз нейкі час вецер разагнаў хмары ў вышыні і дождж сціх (І. Мележ).

Информация о работе Правілы беларускай арфаграфіі