Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Мая 2012 в 21:39, шпаргалка
У беларускім алфавіце 10 галосных літар: а, о, у, ы, э, е, ё, і, ю, я.
РАЗДЗЕЛ І. Арфаграфія
ГЛАВА 1. Правапіс галосных
§ 1. Галосныя літары
§ 2. Літары о, ё
§ 3. Літары э, е
§ 4. Перадача акання на пісьме
§ 5. Правапіс літар а, о, э ў складаных словах
§ 6. Перадача якання на пісьме
§ 7. Правапіс е, ё, я ў складаных словах
§ 8. Прыстаўныя галосныя і, а
ГЛАВА 2. ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ
§ 9. Зычныя літары
§ 10. Правапіс звонкіх і глухіх зычных
§ 11. Зычныя д, т і дз, ц
§ 12. Некаторыя спалучэнні зычных
§ 13. Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя
§ 14. Нескладовае ў і у складовае
§ 15. Нескладовае й
§ 16. Падоўжаныя і падвоеныя зычныя
ГЛАВА 3. ПРАВАПІС МЯККАГА ЗНАКА І АПОСТРАФА
§ 17. Змякчальны мяккі знак
§ 18. Раздзяляльны мяккі знак і апостраф
ГЛАВА 4. ПРАВАПІС АБРЭВІЯТУР
§ 19. Правапіс абрэвіятур
ГЛАВА 5. ПРАВАПІС НЕКАТОРЫХ МАРФЕМ
§ 20. Аднамарфемныя прыназоўнікі
§ 21. Прыстаўкі
§ 22. Суфіксы
ГЛАВА 6. ПРАВАПІС ВЯЛІКАЙ І МАЛОЙ ЛІТАР
§ 23. Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар
§ 24. Вялікая і малая літары ў асабовых назвах
§ 25. Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з
рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
§ 26. Вялікая і малая літары ў геаграфічных і астранамічных назвах
§ 27. Вялікая і малая літары ў назвах органаў дзяржаўнай улады
і арганізацый
§ 28. Вялікая і малая літары ў назвах асоб па пасадах, званнях, тытулах
§ 29. Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, помнікаў, узнагарод
§ 30. Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў, іх зводаў,
унікальных прадметаў, твораў
§ 31. Вялікая і малая літары ў назвах памятных і знамянальных
падзей і дат, перыядаў і эпох
§ 32. Вялікая літара ў назвах з двукоссем
ГЛАВА 7. ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ РАЗАМ, ПРАЗ ЗЛУЧОК
І АСОБНА
§ 33. Агульныя правілы напісання разам, праз злучок і асобна
§ 34. Складаныя назоўнікі
§ 35. Складаныя прыметнікі
§ 36. Складаныя лічэбнікі
§ 37. Прыслоўі
§ 38. Прыназоўнікі, злучнікі, часціцы, выклічнікі
§ 39. Правапіс не (ня) і ні
ГЛАВА 8. ПРАВІЛЫ ПЕРАНОСУ
§ 40. Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў,
умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў
РАЗДЗЕЛ ІІ. ПУНКТУАЦЫЯ
ГЛАВА 9. КРОПКА
§ 41. Правілы пастаноўкі кропкі
ГЛАВА 10. ПЫТАЛЬНІК
§ 42. Правілы пастаноўкі пытальніка
ГЛАВА 11. КЛІЧНІК
§ 43. Правілы пастаноўкі клічніка
ГЛАВА 12. ШМАТКРОП’Е
§ 44. Правілы пастаноўкі шматкроп’я
ГЛАВА 13. КОСКА Ў ПРОСТЫМ СКАЗЕ
§ 45. Коска паміж аднароднымі членамі сказа
§ 46. Коска паміж словамі, якія паўтараюцца
§ 47. Коска пры параўнальных зваротах
§ 48. Коска пры адасобленых азначальных зваротах і словах
§ 49. Коска пры адасобленых акалічнасцях і акалічнасных
зваротах
§ 50. Коска пры словах і спалучэннях слоў, якія ўдакладняюць
або абмяжоўваюць значэнне іншых слоў у сказе
§ 51. Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях
§ 52. Коска пры зваротку
§ 53. Коска пры выклічніках і гукаперайманнях
§ 54. Коска пасля сцвярджальных, адмоўных і
пытальных слоў і перад імі
ГЛАВА 14. КОСКА Ў СКЛАДАНЫМ СКАЗЕ
§ 55. Коска ў складаназлучаным сказе
§ 56. Коска ў бяззлучнікавым сказе
§ 57. Коска ў складаназалежным сказе
ГЛАВА 15. КРОПКА З КОСКАЙ
§ 58. Правілы пастаноўкі кропкі з коскай
ГЛАВА 16. ДВУКРОП’Е
§ 59. Правілы пастаноўкі двукроп’я
ГЛАВА 17. ПРАЦЯЖНІК
§ 60. Правілы пастаноўкі працяжніка
ГЛАВА 18. ДУЖКІ
§ 61. Правілы пастаноўкі дужак
ГЛАВА 19. ДВУКОССЕ
§ 62. Правілы пастаноўкі двукосся
ГЛАВА 20. ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПРЫ ПРОСТАЙ МОВЕ
І ЦЫТАТАХ
§ 63. Правілы пастаноўкі знакаў прыпынку пры простай мове і цытатах
ГЛАВА 21. СПАЛУЧЭННЕ ЗНАКАЎ ПРЫПЫНКУ
§ 64. Правілы пастаноўкі спалучэнняў знакаў прыпынку
ГЛАВА 22. ПАСЛЯДОЎНАСЦЬ ЗНАКАЎ ПРЫПЫНКУ
ПРЫ СПАСЫЛКАХ
§ 65. Правілы паслядоўнасці знакаў прыпынку пры спасылках
Клікнуць хацелася – голас замёр (П. Броўка).
Маці будзіла снедаць – ён не ўстаў (І. Навуменка).
Мы ўжо не просім міласці ў прыроды – прырода моліць літасці ў нас (С. Грахоўскі).
калі ў сказе гаворыцца пра хуткую змену падзей або ў другой частцы паказваецца неадпаведнасць, нечаканы вынік таго, пра што паведамляецца ў першай частцы;
Напрыклад:
Бліснула маланка – стала відна як удзень (С. Грахоўскі).
Глянуў я туды-сюды – нікога не відаць (Я. Колас).
Ён паслухаў – ціха ўсюды (Я. Колас).
калі другая частка з’яўляецца абагульняльнай у адносінах да папярэдніх;
Напрыклад:
Ціха булькатала вада ў канаве, сыпалася лісце, чырыкалі недзе вераб’і – усё гэта было такім звыклым, добрым, прыгожым (М. Гамолка).
Дол засланы шышкамі, цвіце сунічнік, бруснічнік, перагукваюцца птушкі, звіняць камары – усё тут знаёмае… (І. Навуменка).
калі другая частка з’яўляецца далучальным сказам;
Напрыклад:
І разгарэлася ігрышча – даўно такога не было (Я. Колас).
Андрэй быў у добрым гуморы – гэта адразу кідалася ў вочы (М. Зарэцкі).
калі другая частка з’яўляецца параўнаннем у адносінах да першай.
Напрыклад:
Слова сказаў – сякераю адсек (Прыказка).
Двор без мамы – народ без мовы (В. Зуёнак).
27. Працяжнік ставіцца паміж двума словамі, якія абазначаюць прасторавыя, часавыя або колькасныя межы (гэтыя словы замяняюць словазлучэнні з прыназоўнікамі ад (з) … да).
Напрыклад:
Пасажырскі поезд Мінск – Масква прыбыў на станцыю Орша.
Можна лічыць, што масавы прыход славян на Беларусь і іх канчатковае ўкараненне тут пачалося на рубяжы VІ – VІІ стст. н. э. (М. Ермаловіч).
28. Працяжнік ставіцца паміж двума ці некалькімі ўласнымі імёнамі ў назвах вучэнняў або законаў.
Напрыклад:
Закон захавання матэрыі Ламаносава – Лавуазье быў вялікім навуковым адкрыццём ХVІІІ стагоддзя.
ГЛАВА 18
ДУЖКІ
§ 61. Правілы пастаноўкі дужак
1. У дужкі бяруцца ўстаўныя спалучэнні слоў і сказы, якія з асноўным сказам не звязаны сінтаксічна, але аб’яднаны сэнсавай сувяззю і служаць у якасці заўваг, удакладненняў і пад.
Напрыклад:
Узялі мы вуды, кацялок для юшкі, сачок (на ўсякі выпадак) і рушылі на рыбалку (А. Якімовіч).
Я (было ж нямала нас) чакаў павесткі кожны вечар (А. Звонак).
У адну з тых начэй (яшчэ не было занадта позна, толькі скончыўся вечар) двое людзей блукалі па глухіх закутках гэтага месца (К. Чорны).
Мы, дзеці, сядзелі на нашым бярвенні (бацька збіраўся ставіць новую хату і таму навазіў ужо многа лесу) і рабілі сабе свістулькі з вярбовых пруткоў (Я. Сіпакоў).
2. У дужкі бяруцца ўстаўныя словы і спалучэнні слоў, якія тлума-
Напрыклад:
Ён сядзеў на ганку, ускінуўшы на плечы гуню (світку), і курыў (А. Чарнышэвіч).
Кожны раз перад выступленнем былі спеўкі (рэпетыцыі) (Я. Маўр).
У руках у яго вялікая галка камякоў (бульбяной кашы) (К. Крапіва).
3. У дужкі бяруцца ўстаўныя спалучэнні слоў і сказы, якія хоць і звязаны сінтаксічна з асноўным сказам, але выражаюць толькі дадатковыя заўвагі.
Напрыклад:
У яго тады жыла запаветная мара – стаць лётчыкам (калі не лічыць таго, што адзін час, нядаўна, ён захапляўся геалогіяй, каб знаходзіць затоеныя багацці) (І. Мележ).
У полі (хаця ў ім, праўда, яшчэ ляжаў снег) ужо чулася вясна (Б. Мікуліч).
4. Пасля слоў устаўной канструкцыі (перад закрывальнай дужкай) можа ставіцца пытальнік, клічнік або шматкроп'е, якія патрабуюцца кантэкстам, але кропка не ставіцца.
Напрыклад:
Быў узгорак, так як бубен, але Ціт пасеяў лубін, дык (ці веры вы дасце?), як чарот, жытцо расце (К. Крапіва).
Змітрок (добры ён хлопец!) чытае розную літаратуру (В. Каваль).
Успаміны плывуць, агартаюць чало. Беларусь! Беларусь! (А палеткі бягуць...) (П. Глебка).
І толькі школа (я адразу ўбачыў яе і беспамылкова пазнаў) стаяла за гародамі, бліжэй да лесу (І. Шамякін).
5. У дужкі бяруцца словы і спалучэнні слоў, якія выражаюць рэакцыю, адносіны слухачоў да чыёй-небудзь прамовы, выказвання, рэплікі; адпаведны знак прыпынку ставіцца перад закрывальнай дужкай.
Напрыклад:
(Смех.)
(Гучны смех.)
(Апладысменты.)
(Бурныя апладысменты.)
(Вясёлае ажыўленне ў зале.)
(Воклічы: «Правільна!»)
(Галасы: «Хопіць!»)
6. У дужкі бярэцца прозвішча аўтара або прозвішча аўтара і крыніца (назва твора), з якой прыводзіцца цытата.
Напрыклад:
Каля пасады лесніковай цягнуўся гожаю падковай стары, высокі лес цяністы (Я. Колас. «Новая зямля»).
7. Пасля цытаты, непасрэдна за якой у гэтым жа радку ў дужках змяшчаецца спасылка на аўтара або на аўтара і крыніцу (г.зн. перад адкрывальнай дужкай, за якой ідзе спасылка), захоўваецца адпаведны правілам знак прыпынку: пытальнік, клічнік або шматкроп'е.
Напрыклад:
Эпіграфам да працы ўзяты словы: «А там, над Нёманам, плывуць чаўны ў прасторы, там спевы коцяцца ў нямую далячынь» (П. Трус. «Ліст да сястры»).
Прыгадаліся знаёмыя радкі: «Чым сустрэла мяне мая вуліца, як я выходзіў?» (А. Куляшоў. «Сцяг брыгады»).
Няхай для нас палеткі родзяць, няхай для нас сады цвітуць! (П. Панчанка).
Насустрач цягніку выходзяць з-за ўзгорка маладыя алешыны, дубы, хвоі... (П. Галавач).
8. Калі ж спасылка на аўтара ці на аўтара і крыніцу змяшчаецца асобна ўнізе пад тэкстам, тады ў канцы тэксту (цытаты) ставіцца кропка ці іншы адпаведны знак прыпынку (пытальнік, клічнік, шматкроп'е) і спасылка ў дужкі не бярэцца.
Напрыклад:
Моўныя нормы і правілы не выдумляюцца мовазнаўцамі і не папярэджваюць моўнай практыкі, а ўтвараюцца самой моўнай практыкай, часта задоўга да таго, як набываюць сваё пісьмовае афармленне.
Кандрат Крапіва.
… Максім Багдановіч па праву заняў пачэснае месца ў нашай маладой паэзіі як высокаталенавіты паэт і майстра паэтычнай формы. …Тое, што напісаў ён за сваё кароткае жыццё, ставіць яго ў першыя рады нашых лепшых песняроў.
Якуб Колас. «Выдатнейшы паэт і крытык».
9. У дужкі бяруцца рэмаркі аўтара ў драматургічным творы.
Напрыклад:
А л ь ж б е т а (убягае, трымаючы ў руцэ клінок з тварагом). Што гэта ў вас тут парабілася, мае міленькія?
П а ў л і н к а. Кабыла дзядзькава ўцякла ці хто ўкраў. (Ідзе, садзіцца на ложак і шые) (Я. Купала).
ГЛАВА 19
ДВУКОССЕ[*]
§ 62. Правілы пастаноўкі двукосся
1. У двукоссе бяруцца словы, якія ўжыты ў іранічным сэнсе або ў якім-небудзь асобым, незвычайным значэнні.
Напрыклад:
Багачы і панства, нашы «дабрадзеі»! Мы на суд вас клічам, каты вы, зладзеі! (Я. Колас).
«Высокае начальства» спачатку прыслала мне падзяку, што добра вучыў дзяцей у школе... (Я. Колас).
Аўтар «прышпіліў» да персанажаў лірычныя матывы, але нідзе не развіў іх і не паставіў у дзейсную і вобразную залежнасць ад канфлікту і ідэі («Полымя»).
Не праходзіць і дня, каб на ўчастку пагранатрада вартавыя граніцы не затрымлівалі перавозчыкаў «левых» грузаў (З газет).
Калі будан (або «юрта», як казаў Віктар) быў гатовы, сябры прыступілі да ўпарадкавання агню (Я. Маўр).
2. У двукоссе бяруцца назвы:
літаратурных твораў, навуковых прац, газет, часопісаў, спектакляў, песень, танцаў, музычных твораў, карцін і пад.: паэма «Сымон-музыка», раман «Людзі на балоце», камедыя «Паўлінка», часопіс «Полымя», «Настаўніцкая газета», спектакль «Несцерка», «Лясная песня», народны танец «Бульба», опера «Кастусь Каліноўскі», сюіта «На Палессі», карціна «Абаронцы Брэсцкай крэпасці»;
прадпрыемстваў, калгасаў, вытворчых аб'яднанняў, параходаў, станцый, санаторыяў, гасцініц, кінатэатраў, арганізацый, устаноў, партызанскіх атрадаў (брыгад) і інш.: вытворчае аб'яднанне «Гарызонт», параход «Украіна», санаторый «Іслач», гасцініца «Беларусь», кінатэатр «Радзіма», прапускны пункт «Брэст-Цэнтральны», станцыя метро «Няміга», партызанская брыгада «Смерць фашызму» і інш.;
марак машын, вытворчых вырабаў, кандытарскіх, парфумерных вырабаў і пад.: «Ніва», «Волга», «Мерседэс» (аўтамабілі), «ЯК», «Дуглас» (самалёты), «кацюша» (гвардзейскі мінамёт), «максім» (кулямёт), «зіг-заг» (барана), «Ласунак», «Мінскі грыльяж» (цукеркі), «Духмяны ландыш» (духі) і інш.
3. У двукоссе не бяруцца ўмоўныя назвы, у склад якіх уваходзяць словы імя, памяці.
Напрыклад:
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка.
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
Алея памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
4. У двукоссе бяруцца некаторыя словы, што выступаюць у ролі назоўнікаў (субстантывуюцца).
Напрыклад:
Увесь час у яго гэтае «гэй» на языку верціцца (Я. Колас).
Ні стуку, ні груку, ні кашлю, а толькі далёкае «ку-ку» ці крык перапёлкі... (А. Бачыла).
У гэтым «ну-ну» Саўка пачуў нотку спогадзі, і яму стала лягчэй (Я. Колас).
А хіба зямлі гэтай «дзякуй» не скажу? (К. Кірэенка).
Час ставіць кропкі ўсе над «і». Усё на месца ставіць ён (А. Вярцінскі).
Усё гэта, вядома, вельмі цікава, але было тут і сваё «аднак» (Я. Брыль).
Маці стаяла, слухала, ці не пачуе ў лесе знаёмае «но» (Я. Колас).
ГЛАВА 20
ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПРЫ
ПРОСТАЙ МОВЕ І ЦЫТАТАХ
§ 63. Правілы пастаноўкі знакаў прыпынку пры простай мове і цытатах
1. Простая мова аддзяляецца працяжнікам або бярэцца ў двукоссе:
працяжнік ставіцца перад простай мовай звычайна тады, калі яна пачынаецца з абзаца;
Напрыклад:
Васіль ужо гатоў быў зноў пакрыўдзіцца, але Ганна добра, шчыра просіць:
– Скажы што-небудзь!.. (І. Мележ).
Нехта гучна клікаў з другога берага:
– Гэй, паромшчык, давай пераправу! (М. Лынькоў).
двукоссе ставіцца перад простай мовай, калі яна запісваецца ў радок.
Напрыклад:
Барвіна праціснуўся праз натоўп да Андрэя і Санкоўскага і з ходу сказаў: «Пойдзем» (П. Пестрак).
Нехта з хлопцаў пазнаў Андрэя і крыкнуў: «Андрэй, заходзь!» (П. Пестрак).
2. У залежнасці ад месца слоў аўтара, якія ўводзяць простую мову, ставяцца наступныя знакі прыпынку:
калі словы аўтара стаяць перад простай мовай, то пасля іх ставіцца двукроп'е, а простая мова, якая пачынаецца не з абзаца, заключаецца ў двукоссе: У прамове на ўрачыстым сходзе Якуб Колас гаварыў: «Маё слова, хоць і вузкімі дарогамі, але даходзіла да народа»;
калі словы аўтара стаяць у сярэдзіне простай мовы, падзяляючы яе на дзве часткі, то перад словамі аўтара, у залежнасці ад інтанацыйнага афармлення першай часткі простай мовы, ставяцца пытальнік, клічнік, шматкроп'е ці коска і ўслед за гэтымі знакамі – працяжнік, а пасля слоў аўтара – або кропка і працяжнік (калі першая частка простай мовы з'яўляецца закончаным сказам), або коска і працяжнік (калі першая частка простай мовы не з'яўляецца закончаным сказам).
Напрыклад:
«Хіба ж можам мы з табою займацца несур'ёзнымі справамі?» – пытаннем на пытанне адказала Надзя і прыгарнула да сябе Майку, прытуліла, як туляць дарослыя малых дзяцей. – Расказвай, як жывеш, як ваюеш?» (М. Лынькоў).
«Ну і напужаў мяне ён [зайчык], ды і сам, відаць, яшчэ больш напужаўся! – праказала Надзя. – Аднак чаго мы стаім?» (М. Лынькоў).
«Сцяпанка, – сказаў чалавек, – ідзі пасядзі ў цяньку, ты стаміўся» (К. Чорны).
«Эх, вадзічка... – працягваў Сава, выціраючы твар крысом курткі, – кветкамі пахне» (П. Пестрак).