Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускага народа ў канцы 40-х гг

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Мая 2011 в 13:40, курсовая работа

Описание

Асноўнымі крыніцамі для раскрыцця тэмы служаць выданні апошніх гадоў: Нарысы гісторыі Беларусі; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Пінска (і пінскага раёна); Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Трэба адзначыць, што аўтары па рознаму падыходзілі да апісання такой з’явы як калектывізацыя ў Заходняй Беларусі і па рознаму характарызавалі стыль кіравання краінай у гэтыя цяжкія гады. Напрыклад, аўтары кнігі “Нарысы гісторыі Беларусі” крытычна падыходзілі да вышэй пералічанага.

Содержание

Уводзіны 3


Аднаўленне прамысловасці і сельскай гаспадаркі. 5
Матэрыяльнае становішча народа. 16
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Піншчыны пасля вайны. 25


Заключэнне 29


Літаратура 30

Работа состоит из  1 файл

Курсач 40-я.doc

— 392.50 Кб (Скачать документ)
 

МІНІСТЭРСТВА  АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ПІНСКІ  ВЫШЭЙШЫ БАНКАЎСКІ КАЛЕДЖ 
 
 
 
 
 
 
 
 

Курсавая  работа

па дысцыпліне “Эканамічная гісторыя” 

“Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускага народа ў канцы 40-х гг.” 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

ПІНСК 2005 

План 
 

с. 

Уводзіны                                                                                                              3 

  1. Аднаўленне  прамысловасці і сельскай гаспадаркі.                             5
  2. Матэрыяльнае становішча народа.                                                       16
  3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Піншчыны пасля вайны.               25
 

Заключэнне                                                                                                        29 

Літаратура                                                                                                          30 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Уводзіны 

    Вайна і нямецка-фашысцкая акупацыя прынеслі паўсюдна жорсткія разбурэнні гаспадарцы і незлічоныя бедствы беларускаму  народу. У час вайны на Беларусі было разбурана ці вывезена ў Германію 10 338 прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку ўсе ў той час найбольш буйныя электрастанцыі. Агульныя страты, нанесеныя нямецкімі захопнікамі дзяржаўнай прамысловасці Беларусі, склалі 6225 млн. руб. (у цэнах 1941 г.) Гітлераўцы разбурылі і спалілі больш двухсот гарадоў і раённых цэнтраў, 9200 сельскіх паселішчаў. Вайна і акупацыя спустошылі вёску. Грамадская жывёлагадоўля была практычна поўнасцю знішчана, нівы ператварыліся ў скалечаныя, зрытыя акопамі і бліндажамі, зарослыя пустазеллем, усеяныя снарадамі і мінамі пустыры. Маёмасны ўрон, нанесены сельскай гаспадарцы рэспублікі, склаў 22 471,9 млн. руб. [5, c. 210]

    Агульныя  матэрыяльныя страты, нанесеныя фашысцкімі акупантамі гаспадарцы і грамадзянам  БССР, дасягалі 75 млрд. руб., што ў 35 разоў перавышала дзяржаўны бюджэт рэспублікі 1940 г. Па прамысловых і энергетычных магутнасцях Беларусь была адкінута да ўзроўню 1913 г.

    Але самай цяжкай стратай было масавае  знішчэнне насельніцтва. Звыш 2,2 млн. чалавек, у тым ліку шмат жанчын, дзяцей і старых, загубілі акупанты на тэрыторыі Беларусі, каля 380 тыс. жыхароў Беларусі вывезлі на катаржныя работы ў Германію. У выніку рабочых і служачых у гаспадарцы Беларусі ў 1945 г. было менш, чым у 1940 г., на 474 тыс, ці на 53,5 %.

    Гаспадарка  БССР у канцы Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася ў такім стане, што для яе аднаўлення патрэбны былі велізарныя матэрыяльныя выдаткі і  шматгадовая ўпартая праца беларускага  народа.

    Пасля вызвалення ад фашысцкай акупацыі перад БССР паўсталі надзвычай складаныя задачы гаспадарчага будаўніцтва. Трэба было ліквідаваць цяжкія вынікі спусташальнай вайны, аднавіць і ажыццявіць далейшае развіццё разбуранай эканомікі, гаспадарчых сувязяў, знайсці рэсурсы для паляпшэння жыцця людзей.

    Такім чынам 4-я пяцігодка павінна была стаць пачаткам аднаўлення рэспублікі ад жудасных страт. У аднаўленні гаспадаркі БССР выдзяляюцца два перыяды: 1943 —1945 гг. (з пачатку вызвалення тэрыторыі рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў і да канца Вялікай Айчыннай вайны) і 1946 — 1950 гг. (пасляваенны аднаўленчы перыяд). [6, c. 495]

    Характэрнай рысай першага перыяду было тое, што ва ўмовах ваеннага часу ў Беларусі, як і ў іншых вызваленых раёнах Саюза ССР, неабходна было хутчэй аднавіць і наладзіць работу аб'ектаў, прадукцыя якіх была вельмі неабходна фронту.

    Безумоўна, час першапачатковага аднаўлення Беларусі цяжка пакінуць па-за ўвагай работы, негледзячы на храналагічную неадпаведнасць тэме работы. Асноўныя храналагічныя  рамкі курсавой работы — час 4-й  пяцігодкі (1945–1950 гг.)

    Работа  складаецца з 3-х частак, у якіх разглядаецца: напружаная праца беларускага народа па аднаўленню эканомікі ў першыя пасляваенныя гады, гаротнае матэрыяльнае становішча насельніцтва Беларусі пасля  вайны і праца пінчукоў па аднаўленню роднага краю.

    Асноўнымі крыніцамі для раскрыцця тэмы служаць выданні апошніх гадоў: Нарысы гісторыі Беларусі; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Пінска (і пінскага раёна); Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Трэба адзначыць, што аўтары па рознаму падыходзілі да апісання такой з’явы як калектывізацыя  ў Заходняй Беларусі і па рознаму характарызавалі стыль кіравання краінай у гэтыя цяжкія гады. Напрыклад, аўтары кнігі “Нарысы гісторыі Беларусі” крытычна падыходзілі да вышэй пералічанага. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

    Аднаўленне  прамысловасці, сельскай гаспадаркі і транспарту. 
     

    Першачарговыя задачы і шляхі аднаўлення гаспадаркі былі вызначаны ў пастанове ЦК УКП(б) і СНК СССР ад. 21 жніўня 1943 г. «Аб неадкладных мерах па аднаўленню гаспадаркі ў раёнах, вызваленых ад нямецкай акупацыі». Гэтыя задачы ажыццяўляліся па меры вызвалення рэспублікі ад фашысцкіх захопнікаў. Аднак без удзелу іншых народаў СССР аднавіць гаспадарку, пераадолець цяжкія вынікі вайны і трохгадовай акупацыі ўласнымі сіламі было надзвычай цяжка — вельмі вялікімі былі разбурэнні і людскія страты.

    Яшчэ  да таго, як скончыліся баі з гітлераўцамі на тэрыторыі Беларусі, з розных канцоў Савецкага Саюза ў рэспубліку пайшлі вагоны з харчаваннем, адзеннем, абуткам, медыкаментамі, будаўнічымі матэрыяламі, прамысловым абсталяваннем, аўтамабілямі, трактарамі, іншымі сельскагаспадарчымі машынамі і інвентаром, насеннем, жывёлай, падручнікамі. У прыватнасці, з Удмурцкай АССР з першымі эшалонамі ў Беларусь было адпраўлена 60 станкоў, 40    трактароў,    18    камбайнаў, 50 камплектаў абсталявання для калгасных кузняў, 10 вагонаў сталі і каляровых металаў, абсталяванне для некалькіх раённых бальніц, сярэдніх школ, дзіцячых дамоў і шмат іншых грузаў. За год і дзевяць месяцаў пасля вызвалення Беларусі ад фашыстаў братнія савецкія рэспублікі прыслалі БССР на 8,2 млн. руб. розных тавараматэрыяльных каштоўнасцей . [5, c. 216]

    Асаблівую ўвагу партыйныя і дзяржаўныя органы надавалі аднаўленню металаапрацоўчай прамысловасці і машынабудавання, якія павінны былі ў першую чаргу забяспечыць патрэбы фронту. З гэтай мэтай у рэспубліку шляхам цэнтралізаваных паставак накіроўваліся металаапрацоўчыя станкі, прамысловае абсталяванне і іншыя сродкі вытворчасці і нават цэлыя заводы і металаапрацоўчыя прадпрыемствы разам з прамысловым абсталяваннем і кваліфікаванымі кадрамі.

    Так, у сакавіку 1945 г. у Віцебск з  Беларэцка (Башкірская АССР) быў перабазіраваны завод заточных станкоў разам  з 297 рабочымі, ІТР, служачымі, тэхнічнай  дакументацыяй і абсталяваннем. Завод ужо ў красавіку пачаў серыйны выпуск прамысловай прадукцыі. [2, c. 325]

    На  заводы машынабудавання і металаапрацоўчай прамысловасці накіроўваліся кваліфікаваныя спецыялісты з роднасных заводаў  РСФСР. У 1944 г. на Мінскі аўтазборачны завод  з Горкаўскага аўтамабільнага завода было накіравана 10 інжынерна-тэхнічных работнікаў і 20 кваліфікаваных рабочых. На мінскія станкабудаўнічыя заводы накіроўваліся кадры з Дзмітраўскага завода фрэзерных станкоў (Маскоўская вобласць). У другой палове 1945 г. са Свярдлоўска былі адазваны 62 спецыялісты, што працавалі да вайны на Гомельскім станкабудаўнічым заводзе. Для работы на Гомельскім заводзе сельскагаспадарчага машынабудавання ў маі 1944 г. па распараджэнню Галоўваенпрамбуда прыбыло 200 "чалавек.

    У 1944 г. у рэспубліцы было адноўлена  і пушчана ў эксплуатацыю 196 машынабудаўнічых прадпрыемстваў, у тым ліку 18 буйных, якія арганізавалі вытворчасць ваенных матэрыялаў, рамонт і зборку самалётаў, танкаў, аўтамашын, іншай тэхнікі для патрэб фронту.

    Ужо ў канцы 1944 г. быў арганізаваны рамонт танкаў на станкабудаўнічым заводзе імя Кастрычніцкай рэвалюцыі, рамонт вагонаў на Мінскім вагонарамонтным заводзе. Праз тры месяцы пасля выгаання акупантаў пачалася зборка аўтамашын на Мінскім аўтазборачным заводзе, які атрымаў абсталяванне, інструменты, агрэгаты, вузлы, дэталі з Горкаўскага і Маскоўскага аўтамабільных заводаў. Да 7 лістапада 1944 г. ён адправіў на фронт першыя 50 аўтамабіляў.

    У 1945 г. даў фронту прадукцыю (знішчальнікі Як-9) Мінскі авіяцыйны завод, аднаўленне якога пачалося ў ліпені 1944 г. Па загаду Наркамата авіяпрамысловасці СССР у Мінск прыбылі групы спецыялістаў, якія сталі арганізатарамі зборкі самалётаў. Сярод іх Д. А. Цімафееў, прызначаны дырэктарам завода, Л. Д. Гудовіч, які стаў начальнікам вытворчасці, і іншыя. Апошнюю эскадрыллю самалётаў беларускія авіябудаўнікі адпра-вілі на фронт 8 мая 1945 г. Праз шэсць месяцаў завод быў перададзены Галоўтрактарпрому, а праз год на яго аснове пачалося будаўніцтва Мінскага трактарнага завода. Яго будаўнікі сталі ядром шматтысячнага калектыву беларускіх трактаразаводцаў.

    Па  меры аднаўлення прадпрыемстваў машынабудавання  і металаапрацоўкі павялічваўся аб'ём іх валавой прадукцыі. У 1945 г. ён склаў 45 % даваеннага ўзроўню. Станкабудаўнічыя заводы Мінска, Віцебска і Гомеля выпусцілі 202 металарэзныя станкі і прыступілі да вырабу заточных станкоў. Поўнасцю ці часткова сталі дзейнічаць «Гомсельмаш», Магілёўскі металаапрацоўчы камбінат, добрушская папяровая фабрыка «Герой працы», панчошна-трыкатажная фабрыка «КІМ», швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» у Віцебску і інш. Аднак іх работа вялася ў цяжкіх умовах. Шмат якія прадпрыемствы не выконвалі дзяржаўных планаў, мелі вялікія страты з-за дрэннай арганізацыі працы і безгаспадарчасці. План капітальных работ у 1945 г. быў выкананы толькі на 57,8 %. [5, c. 218]

    Паступова ўзнаўлялася энергетычная база. Ужо  ў другім паўгоддзі 1944 г. былі адноўлены 72 электрастанцыі. Летам 1945 г. уступіла ў строй Нова-Барысаўская электрастанцыя. У Баранавічах і іншых гарадах  рэспублікі працавалі электрастанцыі на цягніках. У 1945 г. пачаў дзейнічаць першы энергаагрэгат БелДРЭС. Пачалося будаўніцтва буйной электрастанцыі ў Віцебску, аднаўлялася энергетычная база Мінска. У канцы 1945 г. энергамагутнасці Беларусі дасягнулі 46,4 % даваенных.

    У 1945 г. сталі дзейнічаць каля 20 буйных торфазаводаў, у тым ліку «Асінторф», «Дукора», «Міханавічы», «Болбасава», «Татарка» і інш., якія з'яўляліся паліўнай базай рэспублікі.

    Нягледзячы  на цяжкія ўмовы, да канца 1945 г. на Беларускай чыгунцы было адноўлена 2574 км галоўных пуцей. Узнаўляўся рачны транспарт.

    Такім чынам, абапіраючыся на ўсебаковую дапамогу народаў СССР, дзяржаўныя датацыі, беларускі  народ, дзякуючы самаадданай, гераічнай  працы ў найцяжэйшых умовах ваеннага часу, зрабіў першыя крокі ў аднаўленні гаспадаркі. У 1945 г. удалося вырабіць прамысловай прадукцыі ў 3,7 раза больш, чым у 1944 г. Але ў параўнанні з 1940 г. гэта склала толькі 20,4%".

    У  верасні   1946  г.   адбылася восьмая сесія Вярхоўнага Савета БССР  першага склікання.  Яна  прыняла закон аб пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай   гаспадаркі   Беларускай ССР 1946-1950 гг., які з’явіўся часткай     пяцігадовага  плана СССР. У ім былі вызначаны тэмпы  аднаўлення ўсіх галін гаспадаркі  рэспублікі.  Да  канца чацвёртай пяцігодкі прадукцыя прамысловасці    БССР    павінна была  на   16 %   пераўзысці  даваенны ўзровень. [2, c. 325]

    Аднак план не быў належным чынам збалансаваны, не забяспечваўся неабходнымі рэзервамі, у выніку чаго ў ім меліся сур’ёзныя пралікі.

    У гэты час назіралася далейшае павелічэнне апарату кіравання. Калі ў 1936 г. у СССР было 18 агульнасаюзных і саюзна-рэспубліканскіх наркаматаў, то да 1946 г. іх стала ўжо 44. Менавіта тады ўзнікла складаная бюракратычная шматзвенная сістэма кіравання прадпрыемствамі.

    Узросшая  сістэма наркаматаў стварала ведамасныя бар’еры, што перашкаджалі каапераванню прадпрыемстваў у маштабе эканамічных раёнаў. Па той жа прычыне распыляліся сродкі, марудна вярталіся ў прамысловасць кадры спецыялістаў, спазняліся з уводам у дзеянне адноўленых прадпрыемстваў. Гэтыя суб’ектыўныя фактары нараджалі дадатковыя цяжкасці ў пасляваеннай адбудове гаспадаркі. Аднаўленне стрымлівалася жорсткай цэнтралізацыяй і адміністрацыйна-загаднымі метадамі кіравання эканомікай, пашырэннем бюракратызацыі ўсіх сфердзяржаўнага і грамадскага жыцця.

    У рэспубліцы праводзілася праца па аднаўленню сістэмы вышэйшай адукацыі. Ужо ў 1944/ 45 навучальным годзе пачалі работу 22 вышэйшыя навучальныя ўстановы з 25, якія былі да вайны. У аднавіўшых работу ВНУ вучылася каля 5 тыс. студэнтаў, мелася больш 600 навукова-педагагічных работнікаў. У наступным навучальным годзе колькасць студэнтаў дасягнула 12,8 тыс. Пачыналася навучанне па спецыяльнасцях, якіх не было да вайны. У 1945 г. пачаў працаваць Беларускі тэатральны інстытут, які затым быў перайменаваны ў тэатральна-мастацкі. Вырашэнню кадравай праблемы спрыяла стварэнне настаўніцкіх інстытутаў. У 1950/51 навучальным годзе іх колькасць дасягнула 10.

Информация о работе Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускага народа ў канцы 40-х гг