Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Мая 2011 в 13:40, курсовая работа
Асноўнымі крыніцамі для раскрыцця тэмы служаць выданні апошніх гадоў: Нарысы гісторыі Беларусі; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Пінска (і пінскага раёна); Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Трэба адзначыць, што аўтары па рознаму падыходзілі да апісання такой з’явы як калектывізацыя ў Заходняй Беларусі і па рознаму характарызавалі стыль кіравання краінай у гэтыя цяжкія гады. Напрыклад, аўтары кнігі “Нарысы гісторыі Беларусі” крытычна падыходзілі да вышэй пералічанага.
Уводзіны 3
Аднаўленне прамысловасці і сельскай гаспадаркі. 5
Матэрыяльнае становішча народа. 16
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Піншчыны пасля вайны. 25
Заключэнне 29
Літаратура 30
Работа вышэйшай школы праходзіла ў складаных умовах. Не хапала спецыяльнай і дапаможнай літаратуры, лабараторый, вучэбных аўдыторый. У 1950 г. у Мінскім юрыдычным інстытуце на студэнта прыходзілася толькі 1,7 кв. м вучэбнай плошчы, лесатэхнічным і політэхнічным інстытутах — па 3,7 кв. м пры норме 8-12 кв. м. Нездавальняюча вялося будаўніцтва вучэбнай базы многіх ВНУ. За 5 гадоў корпус Беларускага інстытута народнай гаспадаркі быў пабудаваны толькі на трэць. [2, c. 365]
З надзеяй на тое, што незлічоныя ахвяры, бедствы і пакуты, прынесеныя ў імя свабоды і незалежнасці, былі не дарэмнымі, што неўзабаве спраўдзіцца мара працоўных аб абяцанай «светлай будучыні», беларускі народ прыступіў да рэалізацыі чацвёртага пацігадовага плана.
Дзякуючы
дзяржаўным датацыям і дапамозе саюзных
рэспублік ужо
Малюнак
1. Першыя будаўнікі
МТЗ.
ў 1946 г. былі адноўлены і пачалі даваць прадукцыю звыш 6 тыс. буйных, сярэдніх і дробных прадпрыемстваў, у тым ліку Мінскі, Гомельскі, Віцебскі, Аршанскі станкабудаўнічыя заводы, Ваўкавыскі цэментавы завод, Гомельскі паравозавагонарамонтны і іншыя. У Мінску акрамя будаўніцтва трактарнага, аўтамабільнага разгарнулася праца па ўзвядзенню веласіпеднага завода, тонкасуконнага камбіната, іншых буйных прамысловых прадпрыемстваў.
Але на развіцці прамысловасці моцна адбіваліся цяжкія вынікі вайны, недахопы сыравіны і электраэнергіі, вытворчых плошчаў, тэхналагічнага абсталявання, кваліфікаваных кадраў, нястача працоўнай сілы. У 1946 г. прамысловасць Беларусі была забяспечана ёю ўсяго на 63 %, а яе цякучасць склала 48,5 % да ліку прынятых на работу.
Гэта адмоўна адбівалася на рабоце прадпрыемстваў. Многія фабрыкі і заводы часта працавалі з перагрузкай, не выконвалі дзяржаўныя планы, асабліва па якасных паказчыках, слаба механізаваліся працаёмкія працэсы, марудна расла прадукцыйнасць працы, у выніку чаго грамадства недаатрымоўвала прамысловай прадукцыі на мільёны рублёў.
Перавод прадпрыемстваў з ваеннай на мірную вытворчасць дазволіў адысці ад метадаў кіраўніцтва эканомікай і арганізацыі працы, характэрных для ваеннага часу. У другой палове 1945-га і ў 1946 годзе былі скасаваны абавязковыя звышурочныя работы, дазволены чарговыя і нечарговыя водпускі рабочым і служачым, мабілізацыя працоўных сіл заменена арганізаваным наборам. Гэта спрыяла павышэнню працоўнай актыўнасці людзей, росту прадукцыйнасці працы, больш хуткаму наладжванню выпуску грамадзянскай прадукцыі.
Пэўную
ролю ў гэтым выконвала
Дзякуючы гераічнай працы народа, дапамозе, якая ішла з іншых рэспублік СССР, прамысловасць Беларусі перавысіла ў 1950 г. даваенны ўзровень на 15 %, а машынабудаванне і металаапрацоўка — на 137 %. Выпуск валавой прадукцыі ў параўнанні з 1945 г. павялічыўся на 575 %13. У чэрвені 1947 г. далі прадукцыю Мінскі мотавелазавод і Мінскі тонкасуконны камбінат, у кастрычніку гэтага ж года выпусціў першую прадукцыю Мінскі аўтамабільны завод, у лістападзе была здадзена ў эксплуатацыю першая чарга Віцебскага дывановага камбіната, у ліпені 1948 г. уступіла ў лік дзеючых адноўленая ў Віцебску панчошна-трыкатажная фабрыка «КІМ».
Зробленае ў першай пасляваеннай пяцігодцы забяспечыла далейшае развіццё прамысловасці. Як і ў пасляваенныя гады, прыярытэт тут належаў цяжкай прамысловасці, у першую чаргу — машынабудаванню. Гэта адмоўна адбівалася на тых галінах прамысловасці, якія выраблялі прадметы народнага спажывання. Нічога не рабілася і дзеля таго, каб перабудаваць заганную сістэму кіраўніцтва прамысловасцю, створаную ў 30-ых гадах і яшчэ больш бюракратызаваную ў пасляваенны час.
У апараце міністэрстваў, ведамстваў і прадпрыемстваў існавала шмат лішніх, паралельных звенняў, адарваных ад вытворчасці. Ведамасныя бар'еры перашкаджалі кіраўніцтву прадпрыемствамі на месцах, спецыялізацыі і каапераванню прамысловых прадпрыемстваў розных галін у межах аднаго і таго ж эканамічнага раёна, тармазілі комплекснае развіццё народнай гаспадаркі. Гэта зніжала эфектыўнасць вытворчай дзейнасці, адмоўна адбівалася на жыццёвым узроўні працоўных. Тым не менш рабочыя і інжынерна-тэхнічны персанал прамысловых прадпрыемстваў рэспублікі самааддана працавалі над выкананнем устаноўленых заданняў, прымалі ўдзел у спаборніцтве, дабіваліся высокіх норм выпрацоўкі. У прыватнасці, сотні рабочых аршанскага завода «Чырвоны змагар» у 1954 г. працавалі ў лік 1957–1958 гг. Сістэматычна перавыконвала нормы большасць рабочых Мінскага аўтамабільнага завода, а каля 1720 чалавек выконвалі звыш дзвюх норм.
Для многіх былі характэрны творчыя адносіны да працы, імкненне павышаць яе механізацыю, удасканальваць вытворчыя працэсы. У 1954 г. ад рабочых і інжынерна-тэхнічных работнікаў прамысловых прадпрыемстваў рэспублікі паступіла звыш 16 тыс. рацыяналізатарскіх прапаноў, з якіх больш 7,5 тыс. былі ўкаранёны ў вытворчасць і далі звыш 33 млн. руб. эканоміі.
Самаадданай працай атрымалі вядомасць шматлікія наватары вытворчасці: электразваршчык М. Антонік, токар П. Арахоўскі, сталявар Д. Барашкін з Мінскага трактарнага завода, токар Віцебскага завода заточных станкоў Г. Клімаў. Сталявар-наватар гомельскага машынабудаўнічага завода «Рухавік рэвалюцыі» Сайкоў за 4 гады і 4 месяцы выканаў 12 гадавых норм. Токар Мінскага аўтазавода Карашкоў за чатыры гады выканаў два пяцігадовыя заданні. На чыгунках Беларусі ініцыятарамі ваджэння цяжкавагавых цягнікоў выступілі машыністы Н. Баранаў, Н. Еўсікаў, Б. Каліванаў, Н. Трубчыкаў і іншыя. [2, c. 328]
Аднак
рух перадавікоў паспяхова
Нягледзячы на поспехі ў прамысловым развіцці, у рэспубліцы былі сур'ёзныя недахопы. Адставала энергетыка і здабыча торфу, слаба выкарыстоўваліся сродкі, асігнаваныя на капітальнае будаўніцтва. Марудна развівалася вытворчасць тавараў народнага спажывання. Лёгкая прамысловасць у 1950 г. у параўнанні з даваенным узроўнем выпусціла баваўняных тканін толькі 17,7 %, панчошна-шкарпэткавых вырабаў— 33, бялізнавага трыкатажу—31,6 %. Значна ад ставала таксама прадукцыя народнага спажывання. За гэты перыяд мясаапрацоўчая прамысловасць дала прадукцыі толькі 65 % у параўнанні з 1940 г., вытворчасць макаронных вырабаў — 73, хлебабулачных—57,3 %. [2, c. 325]
Тым не менш працоўныя намаганні рабочага класа прывялі да станоўчых вынікаў. Аб’ём валавой прадукцыі прамысловасці за 1951–1955 гг. павялічыўся больш чым у 2 разы. Як і ў папярэдні час, забяспечваліся даволі высокія тэмпы росту галін цяжкай індустрыі. Калі сярэднегадавы прырост усёй прамысловай прадукцыі БССР склаў каля 16 %, то машынабудавання і металаапрацоўкі — 28 %.
Прамысловасць рэспублікі пачала вытворчасць шэрага новых відаў прадукцыі. У тым ліку 25-тонных самазвалаў, аўтамашын-лесавозаў, трактароў «Беларусь», унікальных металарэзных станкоў і іншых вырабаў. Далейшае развіццё атрымалі тарфяная, хімічная, дрэваапрацоўчая галіны прамысловасці, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, лёгкая і харчовая прамысловасць. Удасканальваўся транспарт, у першую чаргу чыгуначны. Рабіліся захады, каб паскорыць будаўніцтва шасейных дарог, павялічыць перавозкі грузаў і пасажыраў на рачным і аўтамабільным транспарце. У гады пятай пяцігодкі (1951—1955) была пабудавана і здадзена ў эксплуатацыю аўтамабільная магістраль Мінск – Брэст. На 14 тыс. км, ці ў два разы, павялічылася працягласць аўтобусных ліній, што дазволіла значна палепшыць абслугоўванне насельніцтва і звязаць абласныя гарады з раённымі цэнтрамі.
У цэлым развіццё прамысловасці ў рэспубліцы ішло як па шляху аснашчэння новым абсталяваннем існуючых прадпрыемстваў, так і ў напрамку будаўніцтва новых фабрык і заводаў. Але празмерная цэнтралізацыя кіравання эканомікай, ігнараванне гасразліку, выкарыстанне адміністрацыйна-камандных, загадавых метадаў вялі да адчужэння рабочых і ІТР ад сродкаў вытворчасці, рабілі грамадскую ўласнасць абязлічанай, перашкаджалі ёй эфектыўна функцыяніраваць.
Становішча ў вёсцы. З вялікімі цяжкасцямі ўставала з папялішчаў беларуская вёска. Па меры вызвалення рэспублікі ад акупантаў разгортваліся аднаўленчыя работы і тут. Але яны вельмі ўскладняліся панаваўшай паўсюдна разрухай, небывалым заняпадам вытворчасці ва ўсіх галінах сельскай гаспадаркі.
Дзякуючы напружанай працы вяскоўцаў у 1944 г. у рэспубліцы было адноўлена больш як 9,5 тыс. калгасаў, своечасова сабраны ўраджай, паспяхова праведзена сяўба азімых культур. Працоўны энтузіязм беларускага сялянства абапіраўся на матэрыяльную і фінансавую дапамогу дзяржавы і братніх народаў саюзных рэспублік.
Яшчэ ў час вайны ўрад асігнаваў на аднаўленне сельскай гаспадаркі рэспублікі 429 млн. руб. 27 снежня 1943 г. СНК СССР і ЦК УКП(б) прынялі пастанову аб аказанні дапамогі вызваленым раёнам Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай і Палескай абласцей БССР у аднаўленні машынна-трактарных станцый і калгасаў. Дзеля гэтага сюды было завезена з усходніх раёнаў краіны 1542 трактары, 13 тыс. коней, 30 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, 130 тыс. авечак, 50 тыс. свіней і 150 тыс. галоў птушкі. У 1945 г. у рэспубліку было дастаўлена больш 25 тыс. розных сельскагаспадарчых машын, 70 тыс. коней, 109 тыс. кароў, больш 3 тыс. аўтамашын. Чырвоная Армія перадала калгасам і саўгасам рэспублікі 30,8 тыс. коней. [5, c. 222]
Дапамога была вельмі неабходнай, бо становішча з працоўнай сілай і тэхнічным аснашчэннем у сельскай гаспадарцы Беларусі з'яўлялася катастрафічным: звыш 800 тыс. насельніцтва рэспублікі, у тым ліку 180 тыс. партызан, адразу ж пасля вызвалення было мабілізавана ў дзеючую Чырвоную Армію, сотні тысяч працоўных уключыліся ў работу па аднаўленню чыгункі і шасейных дарог, мастоў і перапраў, сродкаў сувязі. У выніку ўся праца ў сельскай гаспадарцы ў асноўным выконвалася жанчынамі, старымі і падлеткамі. Асабліва востра адчуваўся недахоп працоўных рук у напружаныя перыяды сельскагаспадарчых работ. Катастрафічна не хапала і цяглавай сілы. Дастаткова адзначыць, што ў 1944 г. у Беларусі засталося толькі 33,7 % коней, галоўным чынам старых, хворых і замардаваных. У пачатку 1945 г. 4024 калгасы (42 %) мелі ў сваім распараджэнні толькі ад 2 да 10 коней на гаспадарку.
Калгасы, якія не мелі коней, вымушаны былі выкарыстоўваць у якасці цяглавай сілы кароў. Так, у Віцебскай вобласці на палявых работах скарыстоўвалася 3653 каровы, на якіх было ўзарана 9980 га зямлі, у васьмі раёнах Палескай вобласці — Лельчыцкім, Даманавіцкім, Брагінскім, Ельскім і іншых на сельскагаспадарчых работах было выкарыстана 4855 кароў. Многія тысячы гектараў калгасных палёў прыходзілася араць нават уручную.
Востра адчувалася нястача насення. У сувязі з гэтым ствараліся грамадскія насенныя фонды. У Ашмянскім раёне было сабрана 20 т зерня, у Радашковіцкім створаны бязвыплатны фонд насеннай дапамогі з 19 т. бульбы і 7 т. збожжа. Акрамя таго, на сходах калгаснікаў было прынята рашэнне аказаць дапамогу ў апрацоўцы зямлі 226 гаспадаркам, якія не мелі коней. Такая ўзаемавыручка дазваляла пашырыць пасяўныя плошчы, якія за адзін толькі 1945 г. павялічыліся у рэспубліцы на 854 тыс. га, тым ліку ў калгасах на 488 тыс, а ўся пасяўная плошча склала 73,8 % ад даваеннага ўзроўня. [2, c. 328]
Пагалоўе жывёлы ў калгаса і саўгасах БССР у першы час аднаўлялася за кошт вяртанне яе з эвакуацыі (у 1944 г. калгасам і саўгасам Беларусі была вернута 45 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы), а таксама шляхам яе закупкі ў глыбінных раёнах СССР. Так, вясной 1944 г. Наркамзем БССР закупіў у РСФСР 80 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, 130 тыс. авечак і коз, 50 тыс. свіней, 11 тыс. коней.
У выніку гэтага, а таксама ўзнаўлення мясцовага пагалоўя колькасць буйной рагатай жывёлы ў Беларусі павялічылася з 882,2 тыс. галоў на момант вызвалення да 1608,3 тыс. галоў у канцы 1945 г., свіней — адпаведна з 285,3 тыс. да 742,2 тыс, авечак і коз — з 567,5 тыс. да 875,7 тыс. Аднак пагалоўе грамадскага прадукцыйнага статка складала ад даваеннага ўзроўню ўсяго 30 %. Жывёлагадоўля рэспублікі па-ранейшаму знаходзілася ў цяжкім стане.
Вялікая ўвага звярталася на працу механізатараў. У пачатку чацвёртай пяцігодкі 352 маладзёжныя трактарныя брыгады выканалі план трактарных работ датэрмінова. 40 тыс. аратых спаборнічалі за лепшыя вытворчыя паказчыкі. [5, c. 225]
Паступова
калгасы дабіваліся некаторых зрухаў
у вытворчасці
Информация о работе Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускага народа ў канцы 40-х гг