Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускага народа ў канцы 40-х гг

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Мая 2011 в 13:40, курсовая работа

Описание

Асноўнымі крыніцамі для раскрыцця тэмы служаць выданні апошніх гадоў: Нарысы гісторыі Беларусі; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Пінска (і пінскага раёна); Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Трэба адзначыць, што аўтары па рознаму падыходзілі да апісання такой з’явы як калектывізацыя ў Заходняй Беларусі і па рознаму характарызавалі стыль кіравання краінай у гэтыя цяжкія гады. Напрыклад, аўтары кнігі “Нарысы гісторыі Беларусі” крытычна падыходзілі да вышэй пералічанага.

Содержание

Уводзіны 3


Аднаўленне прамысловасці і сельскай гаспадаркі. 5
Матэрыяльнае становішча народа. 16
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Піншчыны пасля вайны. 25


Заключэнне 29


Літаратура 30

Работа состоит из  1 файл

Курсач 40-я.doc

— 392.50 Кб (Скачать документ)

Заключэнне 

    У вывучаемы перыяд у Беларусі істотна  змянілася структура прамысловай  вытворчасці. Зніжалася ўдзельная  вага пераважаючых да вайны галін (лёгкай, харчовай, лясной, дрэваапрацоўчай) і расла доля электраэнергетыкі, машьшабудавання і металаапрацоўкі. У выніку пры агульным росце аб'ёму вытворчасці ўсёй прамысловасці ў параўнанні з 1940 г. аб’ём металаапрацоўкі за гады чацвёртай пяцігодкі ўзрос амаль у 2,4 раза, прадукцш машынабудавання — у 3,4 раза. Безумоўна, такі хуткі рост цяжкай прамысловаці садзейнічаў аднаўленню народнай гаспадаркі Беларусі, яе пераўтварэнню ў магутную індустрыяльную рэспубліку. [6, c. 495]

    Але разам з тым у немалой ступені гэта дэфарміравала структуру народнай гаспадаркі, стварала пэўныя дыспрапорцыі ў яе развіцці. Сёння, як вядома, такая эканамічная структура паставіла гаспадарку рэспублікі ў цяжкае становішча.

    Адпаведна афіцыйнай статыстыцы таго часу, у першым квартале 1949 г. прамысловая вытворчасць дасягнула ўзроўню 1940 г. а да канца пяцігодкі павялічылася ў параўнанні з даваенным часам на 15 %, што было ў 5,7 раза больш, чым у 1945 г. [5, c. 221]

    Пры гэтым трэба падкрэсліць, што  пры садзейнічанні ўсёй краіны прамысловасць рэспублікі была адноўлена на даволі высокім узроўні тэхнічнай і тэхналагічнай аснашчанасці, што ў далейшым вызначыла адносна хуткія тэмпы яе развіцця і прыкметнае месца ў сістэме агульнасаюзнага падзялення працы.

    Такім чынам, у цэлым камандна-адміністрацыйная сістэма вырашыла вельмі складаныя праблемы пасляваеннага адраджэння беларускай прамысловасці. Аднак больш ці менш прымальныя ў перыяд пасляваеннага разбурэння надзвычайныя прынцыпы кіравання эканомікай і палітыкай станавшся тормазам у далейшым развіцці народнай гаспадаркі і грамадства.

    Трэба зазначыць, што аграрная палітыка ў разглядаемы перыяд насіла антысялянскі характар. З сельскай гаспадаркі ішла перакачка сродкаў у прамысловасць. Выключалася ўсялякая гаспадарчая самастойнасць калгасаў і саўгасаў. Былі ўшчэмлены і сацыяльныя правы сялян. Яны не мелі папшартаў і, па сутнасці, прымусова прымацоўваліся да зямлі. Гэтая паўпрыгонніцкая сістэма ўжо не магла вырашыць складаных эканамічных пытанняў.

    Усё гэта сведчыла аб тым, што ў першай пасляваеннай пяцігодцы было зроблена шмат каб дасягнуць даваенны ўзровень жыцця народа. Аднак карэнных змяненняў у матэрыяльным становішчы насельніцтва не адбылося, мелі месца вялікія недахопы і цяжкасці ў забеспячэнні яго жыллём, прадметамі шырокага ўжытку, паслугамі. Асабліва гаротным быў лёс сельскіх жыхароў, што вымушала іх у пошуках лепшых умоў жыцця пакідаць вёскі і ісці ў гарады. Вырашэнне праблем матэрыяльнага забеспячэння народа стрымлівалася недастатковымі тэмпамі эканамічнага развіцця, няўважлівымі, бюракратычнымі адносінамі дзяржавы да правядзення сацыяльнай палітыкі. 
 

Літаратура 

    1. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В. Г. Мазец – Мн.: Амалфея, 2000. – 672 с.
    2. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч.2/М. П. Касцюк, І. М. Ігнаценка, У. І. Вышынскі і інш.; Інстытут гісторыі АНБ.– Мн.: Беларусь, 1995. – 560 с.: іл.
    3. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пінска. – Мн.: БЕЛТА, 1998. – 557 с.
    4. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пінскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2004. – 624 с.
    5. Эканамічная гісторыя Беларусі: Курс лекцый/ В. І. Галубовіч, Р. І. Ермашкевіч, Г. Ф. Шапавал і інш. / Пад агул. рэд. В. І. Галубовіча. – Мн.: Экаперспектыва, 1993. – 288 с.
    6. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 592 с.: іл.

Информация о работе Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускага народа ў канцы 40-х гг