Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускага народа ў канцы 40-х гг

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Мая 2011 в 13:40, курсовая работа

Описание

Асноўнымі крыніцамі для раскрыцця тэмы служаць выданні апошніх гадоў: Нарысы гісторыі Беларусі; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Пінска (і пінскага раёна); Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Трэба адзначыць, што аўтары па рознаму падыходзілі да апісання такой з’явы як калектывізацыя ў Заходняй Беларусі і па рознаму характарызавалі стыль кіравання краінай у гэтыя цяжкія гады. Напрыклад, аўтары кнігі “Нарысы гісторыі Беларусі” крытычна падыходзілі да вышэй пералічанага.

Содержание

Уводзіны 3


Аднаўленне прамысловасці і сельскай гаспадаркі. 5
Матэрыяльнае становішча народа. 16
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Піншчыны пасля вайны. 25


Заключэнне 29


Літаратура 30

Работа состоит из  1 файл

Курсач 40-я.doc

— 392.50 Кб (Скачать документ)

    Некаторых поспехаў дасягнулі саўгасы. Да канца 1950 г. іх налічвалася 122 (супраць 92 у 1940 г.). Саўгасам належала 197,5 тыс. га зямельнай плошчы. У 1950 г. валавы збор збожжавых склаў амаль 59 тыс. т., або на 8 тыс. т. больш, чым у 1940 г. Саўгасы перавысілі даваенны ўзровень і па вытворчасці асноўных прадуктаў жывёлагадоўлі. Аднак тэмпы іх эканамічнага росту былі невысокімі. Саўгасы ў сваёй большасці па ранейшаму прыбытку не давалі.

    Прымусовая  калектывізацыя ў  Заходняй Беларусі. У пасляваенныя гады карэнныя сацыяльна-эканамічныя перамены адбыліся ў сельскай гаспадарцы заходніх абласцей БССР. Тут усё большая колькасць сялянскіх гаспадарак уцягвалася ў грамадскую вытворчасць. Калектывізацыя ажыццяўлялася пераважна ў тых жа формах, што і ва ўсходняй Беларусі ў канцы 20-ых і пачатку 30-ых гадоў.

    Рост  калектыўных гаспадарак адбываўся  галоўным чынам у форме сельскагаспадарчай арцелі. У 1946 г. у заходніх абласцях налічвалася 133 калгасы, якія аб'ядноўвалі 3253 гаспадаркі, а таксама 35 саўгасаў, болыпасць з якіх была створана на базе былых памешчыцкіх маёнткаў. У адрозненне ад калектывізацыі ў канцы 20-ых — пачатку 30-ых гадоў пераход гаспадарак на новы шлях развіцця ў заходняй частцы БССР ажыццяўляўся пасля некаторых мерапрыемстваў   падрыхтоўчага   характару.

    Створаным калгасам, саўгасам і МТС пастаўлялася сельска-гаспадарчая тэхніка, мінеральныя ўгнаенні, будаўнічыя матэрыялы, выдаткоўваліся грашовыя крэдыты. Толькі ў Баранавіцкай вобласці ў 1950 г. на развіццё жывёлагадоўлі, электрыфікацыю, набыццё сельска-гаспадарчых машын і іншыя патрэбы было выдаткавана крэдыту ў суме  12 млн.  рублёў.

    Да канца 1949 г. у заходніх абласцях рэспублікі налічвалася 78 МТС, у якіх было 858 трактароў, іншая сельскагаспадарчая тэхніка. Яна адыграла пэўную ролю ў рэканструкцыі сельскай гаспадаркі   заходніх   абласцей. [2, c. 330]

    У пачатку 1950 г. у заходняй частцы БССР былі створаны надзвычайныя органы — палітычныя аддзелы МТС. Ім было даручана весці работу па арганізацыйна-гаспадарчаму ўмацаванню калгасаў, стварэнню ў іх пярвічных партыйных і камсамольскіх арганізацый, выхаванню вясковага актыву, умацаванню працоўнай дысцыпліны.

    Разам з арганізацыйна-палітычнай працай прымяняліся і адміністрацыйна-загадныя, націскныя метады. Яны нярэдка  былі асноўнымі. У выніку да канца 1950 г. пераважная частка сялян заходніх абласцей была ўцягнута ў калгасы. Тэмпы  калектывізацыі з'яўляліся вельмі высокімі, значна большымі, чым у 30-ыя гады ва ўсходняй Беларусі. Калі на пачатак 1949 г. у заходніх абласцях рэспублікі налічвалася 909 калгасаў, то на 1 студзеня 1951 г.— 6054. Яны аб'ядноўвалі 83,7 % гаспадарак. Да канца 1952 г. у заходніх абласцях у калгасах налічвалася 540,3 тыс, ці 95 % сялянскіх гаспадарак. Пры гэтым магчымасці індывідуальнага гаспадарання далёка не былі выкарыстаны.   Іх   зусім   праігнаравалі.

    У правядзенні калектывізацыі былі дапушчаны  грубыя памылкі і перагібы. Перш за ўсё гэта ігнараванне прынцыпу добраахвотнасці ў стварэнні калгасаў, рэпрэсіўныя меры супраць так званых кулакоў, у якія былі залічаны многія серадняцкія гаспадаркі. Горкі вопыт 30-ых гадоў не быў улічаны. Сялянства заходніх абласцей Беларусі было гвалтоўна пазбаўлена зямлі і сродкаў вытворчасці, адзяржаўленых у форме калгаснай уласнасці. Многія сем'і заможных сялян былі рэпрэсіраваны і сасланы ў аддаленыя раёны Савецкага Саюза.

    У верасні 1951 г. Савет Міністраў СССР прыняў спецыяльную пастанову «Аб высяленні    кулакоў    з    Беларускай ССР», у выніку ажыццяўлення якой толькі ў 1952 г. за межы рэспублікі былі высланы 4431 «кулацкая» сям’я. Сасланых рассялялі ў Казахстане, Якуціі, Кіргізіі, іншых аддаленых раёнах краіны — своеасаблівых рэзервацыях-спецпасяленнях, дзе людзі былі аддадзены на пакуты, голад і выміранне. У тым жа годзе іх горкі лёс падзялілі яшчэ 5592 чалавекі, выгнаныя з заходніх абласцей Украіны і Беларусі. Толькі пасля смерці «правадыра народаў» большасць з іх была рэабілітавана і вярнулася    на    Бацькаўшчыну. [2, c. 332]

    Сельская  гаспадарка заходняй часткі БССР стала  развівацца на аснове, характэрнай  для ўсёй таталітарнай дзяржавы.

    Калгасна-саўгасны рэжым. Гэта быў час, калі калгасы і саўгасы разглядаліся не як самастойныя гаспадарчыя калектывы, а як вытворчыя арганізацыі, якім зверху плануюць асноўныя заданні і цвёрдыя цэны на прадукцыю, нярэдка значна ніжэйшыя яе сабекошту. Калгаснікі і рабочыя саўгасаў. атрымоўвалі ад грамадскай гаспадаркі меншыя выплаты, чым жыхары гарадоў, а даходы ад: прысядзібных участкаў абкладваліся вялікімі падаткамі. Але нават у такіх умовах многія сяляне сумленна працавалі на фермах і палетках. Яны паказвалі цуды працоўнага гераізму, што заахвочвалася дзяржавай, якая адначасова ігнаравала эканамічныя метады ў гаспадарцы і кіравалася законамі, што базіраваліся на прымусе, на страху пакарання за невыкананне загаду.

    Аграрная  палітыка сталінскага рэжыму, скіраваная на выцягванне ўсіх рэсурсаў і сродкаў  з вёскі, разбурала вытворчыя  сілы сельскай гаспадаркі, вяла да нізкай прадукцыйнасці працы, скарачэння сельскагаспадарчай вытворчасці. Нарыхтоўкі для патрэб дзяржавы ажыццяўляліся як пры харчовай развёрстцы ў першыя гады савецкай улады: забіралі амаль усё. Для размеркавання па працаднях, на патрэбы жывёлагадоўлі і для продажу на рынку ў калгасаў заставалася вельмі мала. Праца калгаснікаў набывала характар паднявольнай.

    Тормазам  у развіцці калгаснай вытворчасці  былі таксама няправільнае планаванне і антысялянская падатковая палітыка. Падаткамі абкладаліся пладовыя дрэвы, вуллі, жывёла і нават птушка, якія належалі калгаснікам. На абавязковыя пастаўкі з калгасаў вызначаліся малыя цэны на гародніну, садавіну, прадукты жывёлагадоўлі. Яны далёка не адпавядалі працоўным і матэрыяльным выдаткам, у выніку чаго калгасны працадзень аплачваўся вельмі нізка.

    Практыка  планавання сельскагаспадарчай вытворчасці з цэнтра, без уліку мясцовых умоў, стрымлівала ініцыятыву калгасаў і калгаснікаў, прыводзіла да безгаспадарчасці, безадказнасці і абыякавасці. Працягвалі дзейнічаць жорсткія законы аб крадзяжах грамадскай уласнасці і спекуляцыі. 4 чэрвеня 1947 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР прыняў указ «Аб крымінальнай адказнасці за крадзеж дзяржаўнай  і  грамадскай  маёмасці», які прадугледжваў за гэта пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 20 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Раскрадальнікі грамадскай уласнасці абвяшчаліся «ворагамі народа» — такой была безапеляцыйная афіцыйная ўстаноўка.

    Але карэнных змен у развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці рэспублікі, як і ўсёй краіны, не адбылося. У рабоце партыйных і дзяржаўных органаў пераважалі метады цэнтралізацыі, планавання зверху, сілавога загадна-бюракратычнага націску. Яны засталіся вядучымі ў кіраванні эканомікай, у тым ліку сельскай гаспадаркай. Гэта зніжала эфектыўнасць гераічных. працоўных намаганняў калгаснага сялянства, усіх працаўнікоў беларускай вёскі, вяло да хранічнага адставання сельскагаспадарчай вытворчасці.

    Такім чынам, у разглядаемы перыяд беларускі  народ пераадолеў цяжкасці і нягоды, у найкарацейшы тэрмін аднавіў народную гаспадарку, стварыў умовы для яе далейшага развіцця. Разам з тым у пасляваенныя гады больш выразна сталі праяўляцца прыкметы крызісу сістэмы кіраўніцтва грамадствам і народнай гаспадаркай. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

    Матэрыяльнае  становішча народа. 
     

    Вастрыня  жыллёвай праблемы. Пасля вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў жыллёвыя і камунальнабытавыя ўмовы жыцця насельніцтва былі катастрафічнымі. Акупанты знішчылі на Беларусі 70 тыс. жылых дамоў, якія належалі дзяржаве, і звыш 391 тыс. дамоў, што належалі да асабістай уласнасці грамадзян. У дрэнным становішчы знаходзілася і тая частка жылфонду, што захавалася, бо ў перыяд акупацыі жыллё не ведала рамонту і належнага дагляду. За гады вайны дах над галавой у рэспубліцы страцілі каля 3 млн. чалавек. У гарадах і пасёлках амаль нічога не засталося ад камунальна-бытавых устаноў, быў знішчаны гарадскі транспарт. Агульныя страты жыллёвіа-камунальнай гаспадаркі БССР склалі 4,7 млрд. рублёў. [2, c. 350]

    Аб  тым, што ўяўляў сабою Мінск пасля  выгнання акупантаў, маршал Г. К. Жукаў пісаў: «Сталіцу Беларусі нельга было пазнаць. Сем гадоў я камандаваў палком у Мінску, добра ведаў кожную вуліцу, усе важнейшыя збудаванні, масты, паркі  стадыёны  і  тэатры.   Цяпер усё ляжала ў руінах, і на месцы жылых кварталаў засталіся пустэчы, пакрытыя кучамі пабітай цэглы і абломкаў». Не лепшым было становішча і ў іншых гарадах Беларусі. Велізарныя разбурэнні зведалі вёскі, а многія з іх зусім былі знішчаны. [2, c. 351]

    З першых дзён вызвалення ў вялікіх і малых населеных пунктах Беларусі пачалі ажыццяўляцца захады па аднаўленню жыллёвага фону, прадпрыемстваў камунальнай гаспадаркі. Задача заключалася ў тым, каб забяспечыць жыллём і першараднымі паслугамі сотні тысяч людзей, якія вымушаны былі туліцца ў зямлянках, бараках, паўразбураных дамах ці на падсяленні ў кватэрах. Мясцовыя Саветы вялі ўлік насельніцтва, якое засталося без даху над галавой, вышуквалі магчымасці для хутчэйшага паляпшэння яго жыллёвых умоў. У сувязі з гэтым будаваліся дамы барачнага тыпу і інтэрнаты, выкарыстоўваліся ўцалелыя памяшканні. Для паскарэння аднаўленчых работ шырока прыцягвалася гарадское насельніцтва — рабочыя і служачыя, студэнты, навучэнцы. Мясцовыя Саветы разам з партыйнымі камітэтамі праводзілі масавыя нядзельнікі, у час якіх гараджане расчышчалі вуліцы, разбіралі завалы, назапашвалі будматэрыялы, рыхтавалі пляцоўкі пад карпусы прадпрыемстваў і пад жылыя дамы.

    У Гомелі толькі за першыя месяцы пасля  вызвалення было праведзена шэсць нядзельнікаў, на вуліцах і плошчах бясплатна працавалі многія тысячы жыхароў горада. У Мінску з кастрычніка 1944 г. па май 1945 г. рабочыя, служачыя і навучэнцы адпрацавалі 1200 тыс. чалавека-гадзін і нарыхтавалі 12 млн. штук цэглы, 13 тыс. куб. м. шчэбню, 1100 т. іншых будматэрыялаў. Да гадавіны вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у горадзе было адноўлена 52 тыс. кв. м. жылой плошчы. Такія нядзельнікі праводзіліся ў рэспубліцы паўсюдна ў іх праяўляўся энтузіязм насельніцтва, якое імкнулася як мага хутчэй палепшыць свае бытавыя ўмовы. [2, c. 352]

    Аднаўленне  разбуранага і будаўніцтва новага жылля пачыналася ў вельмі складаных умовах, калі яшчэ працягвалася вайна рабіліся першыя захады па аднаўленню народнай гаспадаркі. Не хапала будаўнічых матэрыя лаў, сродкаў механізацыі, рабочай сілы. У выніку план падрадных работ Наркамата жыллёва-грамадзянскага  будаўніцтва БССР у 1945 г. быў выкананы толькі на 31,5 %.

    Тым не менш за 1944-1945 шмат   тысяч   сямей  здолелі палепшыць свае жыллёвыя ўмовы. Дзяржаўнымі і кааператыўнымі арганізцыямі было адноўлена і здадзена ў эксплуатацыю 1035 тыс. кв. м. жыллёвай плошчы. Апрача таго, насельніцтва гарадоў за свае сродкі пабудавала 350 тыс. кв. м жылля. Тым, хто ўзводзіў асабістыя жылыя дамы, дзяржава давала грашовыя крэдыты.

    Жыллёвае  будаўніцтва вялося і на вёсцы. Калгаснікі і работнікі саўгасаў, сяляне-аднаасобнікі атрымлівалі з дзяржаўных фондаў лес, будаўнічыя матэрыялы, інструменты, хоць рэсурсы былі абмежаванымі. Вырашэнню складанай праблемы жылля спрыяла ў пэўнай ступені шэфская дапамога горада вёсцы, у першую чаргу раёнам, якія асабліва пацярпелі ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі. Так, калектывы прамысловых прадпрыемстваў і ўстаноў Мінска ўзялі шэфства над вельмі пацярпеўшымі Бягомльскім, Лагойскім і Плешчаніцкім раёнамі, дзе пабудавалі сотні жылых дамоў для сем'яў загінуўшых воінаў, сірот, інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, састарэлых.

    Але, нягледзячы на гэта, жыллёвыя ўмовы  як гарадскога, так і сельскага  насельніцтва Беларусі заставаліся  надзвычай цяжкімі. Усё яшчэ шмат сем'яў пражывала ў зямлянках, падвальных памяшканнях, розных часовых збудаваннях, якія не мелі ніякага добраўпарадкавання. Жылыя дамы былі перанаселены.

    Праўда, заканчэнне вайны дало дзяржаве магчымасць павялічыць капіталаўкладанні ў жыллёвае будаўніцтва, а таксама выдачу крэдытаў насельніцтву на гэтыя мэты. У чацвёртай пяцігодцы даныя капіталаўкладанні склалі 128 млн. рублёў. Прамысловасць павялічвала выпуск будаўнічых матэрыялаў, будаўнічым арганізацыям паступалі сродкі механізацыі, іншая тэхніка. Іх кадры папаўняліся дэмабілізаванымі воінамі Савецкай Арміі і былымі партызанамі, вясковай моладдзю. I усё ж становішча ў будаўніцтве паляпшалася марудна. Вялікай была цякучасць рабочай сілы. Узровень механізацыі будаўнічых работ заставаўся нізкім, у большасці яны выконваліся ўручную, што стрымлівала рост прадукцыйнасці працы. Звычайным лічылася становішча, калі будаўніцтва шматкватэрнага жылога дома расцягвалася на 3–4 і больш гадоў.

    Пераадольваючы  цяжкасці, будаўнікі настойліва працавалі  над выкананнем вытворчых заданняў. Іх намаганнямі ў гарадах на месцы руін і папялішчаў аднаўляліся разбураныя і ўзводзіліся кварталы новых жылых дамоў, а таксама камунальна-бытавыя прадпрыемствы, установы аховы здароўя, культуры; пракладваліся вуліцы, разбіваліся паркі і скверы. Разгарнулася работа па распрацоўцы і рэалізацыі планаў аднаўлення і рэканструкцыі шэрагу буйных гарадоў рэспублікі.

    У 1946 г. быў прыняты генеральны план аднаўлення і рэканструкцыі Мінска, у распрацоўцы якога ўдзельнічалі вядомыя архітэктары краіны. Аднак  гэты план меў і сур'ёзныя недахопы, ім не было прадугледжана аднаўленне і захаванне шэрагу помнікаў гісторыі і культуры, слаба распрацаваны перспектывы развіцця цэнтральнай магістралі горада. У красавіку 1946 г. урад СССР прыняў пастанову аб мерах дапамогі Мінску, асігнаваўшы на гэтыя патрэбы 86 млн. руб., амаль у 2,5 раза больш у параўнанні з папярэднім годам. 3 мая 1945 г. да студзеня 1950 г. жыллёвы фонд Мінска павялічыўся з 408 тыс. да 1105,9 тыс кв. м. Буйныя жылыя масівы выраслі ў раёнах аўтамабільнага, трактарнага, веласіпеднага заводаў. Насельніцтва сталіцы перавысіла даваенны ўзровень і склала ў 1950 г. 273,6 тыс. чалавек. Ужо ў пачатку 1952 г. 80 % жыллёвага фонду горада належала пасляваенным забудовам. [2, c. 354]

Информация о работе Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускага народа ў канцы 40-х гг