Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускага народа ў канцы 40-х гг

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Мая 2011 в 13:40, курсовая работа

Описание

Асноўнымі крыніцамі для раскрыцця тэмы служаць выданні апошніх гадоў: Нарысы гісторыі Беларусі; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Пінска (і пінскага раёна); Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Трэба адзначыць, што аўтары па рознаму падыходзілі да апісання такой з’явы як калектывізацыя ў Заходняй Беларусі і па рознаму характарызавалі стыль кіравання краінай у гэтыя цяжкія гады. Напрыклад, аўтары кнігі “Нарысы гісторыі Беларусі” крытычна падыходзілі да вышэй пералічанага.

Содержание

Уводзіны 3


Аднаўленне прамысловасці і сельскай гаспадаркі. 5
Матэрыяльнае становішча народа. 16
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Піншчыны пасля вайны. 25


Заключэнне 29


Літаратура 30

Работа состоит из  1 файл

Курсач 40-я.doc

— 392.50 Кб (Скачать документ)

    На  канец 1945 г. у рэспубліцы ўжо налічвалася 597 бальнічных устаноў на 26,4 тыс. ложкаў. У іх працавала 3115 урачоў і 13,8 тыс. сярэдніх медыцынскіх работнікаў. Шырокую лячэбна-прафілактычную работу разгарнулі калектывы 1, 2, 3-яй клінічных бальніц Мінска, абласных бальніц у Мінску, Гомелі, Віцебску, Гродне, Магілёве, Брэсце, а таксама лячэбныя ўстановы іншых гарадоў, раённых цэнтраў і пасёлкаў рэспублікі. Аднавілася ў рэспубліцы падрыхтоўка медыцынскіх кадраў з вышэйшай і сярэдняй адукацыяй.

    У наступны час сістэма аховы здароўя БССР хоць і марудна, але умацоўвалася, яе установы аснашчаліся новым медыцынскім абсталяваннем, папаўняліся кваліфікаванымі кадрамі. Расходы дзяржаўнага бюджэту БССР на ахову здароўя і фізкультуру ўзраслі з 28,9 млн. руб. у 1945 г. да 79,9 млн. руб. у 1955 г., або ў 2,8 раза. Сетка бальнічных устаноў павялічылася ў 1,5 раза, урачоў стала больш у 3, сярэдніх медыцынскіх работнікаў — у 1,7 раза. Для лепшага абслугоўвання насельніцтва на шэрагу буйных прадпрыемстваў, у сельскіх Саветах былі адкрыты урачэбныя і фельчарскія пункты. Ужо ў 1950 г. раённыя, а таксама буйныя ўчастковыя сельскія бальніцы мелі рэнтгенаўскую апаратуру і клініка-дыягнастычныя лабараторыі. У лячэнні хворых павялічвалася выкарыстоўванне новых прэпаратаў, укаранялася дыспансернае абслугоўванне насельніцтва. З першых пасляваенных гадоў ў рэспубліцы была арганізавана хуткая медыцынская дапамога. Намаганнямі   органаў   аховы   здароўя, калектываў медыцынскіх устаноў удасканальвалася лячэбна-прафілактычная работа, паступова паляпшаліся вынікі дзейнасці.

    Але гэта былі першыя сціплыя зрухі, нягледзячы на тое, што ўрачы і сярэдні  медыцынскі персанал паказвалі шмат прыкладаў самаадданай працы, добрасумленных адносін да сваёй высакароднай і адказнай справы. У цэлым жа сістэма аховы здароўя працавала ў цяжкіх умовах, не забяспечвала належнага ўзроўню медыцынскага абслугоўвання насельніцтва. На яе развіцці адмоўна адбіваўся астаткавы прынцып фінансавання, у выніку чаго многія ўстановы ўсё яшчэ размяшчаліся ў малапрыстасаваных памяшканнях. Кожная дзесятая ўчастковая бальніца і трэцяя сельская абмулаторыя вымушаны былі працаваць у арандаваных пакоях. У шэрагу санэпідэмстанцый не было лабараторый, станцыям хуткай дапамогі не хапала транспарту, аптэкам — неабходных лякарстваў.

    Важнай  сацыяльнай задачай было аказанне матэрыяльнай і іншай дапамогі інвалідам Вялікай  Айчыннай вайны, дэмабілізаваным воінам, а таксама сем'ям загінуўшых. Адразу пасля вызвалення Беларусі Наркамат 
сацыяльнага   забеспячэння БССР і яго органы на месцах правялі ўлік пенсіянераў, аднавілася выдача ім пенсій, ажыццяўляліся меры па іх бытавому і працоўнаму ўладкаванню. З пачатку вызвалення рэспублікі і да канца вайны сем'ям франтавікоў і партызан было выплачана звыш 331 млн. рублёў пенсій і дапамогі. Многія з іх вызваляліся ад падаткаў і сельгаспаставак, карысталіся ільготамі па плаце за кватэру і за навучанне дзяцей. Значную дзяржаўную дапамогу на выхаванне дзяцей пачалі атрымліваць адзінокія і шматдзетныя маці: да канца 1945 г. ім было выплачана 128,1 млн. рублёў.

    У ліку першачарговых задач было ўладкаванне  дзяцей-сірот, якіх стала шмат на Беларусі. Каб вырашыць гэтую складаную  праблему, за кароткі час былі створаны 252 дзіцячыя дамы, у якіх выхоўваліся каля 27 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак. Акрамя таго, больш за 31 тыс. сірот знайшлі пастаянны прытулак і клопат у сем'ях працоўных. У канцы 1955 г. на Беларусі працавала 36 дамоў для састарэлых і інвалідаў, дзе знаходзіліся на поўным дзяржаўным утрыманні звыш 4 тыс. чалавек. [2, c. 360]

    Цяжкімі заставаліся матэрыяльна-бытавыя  ўмовы значнай часткі пенсіянераў, сямей загінуўшых воінаў Савецкай Арміі і партызан. Невялікі памер пенсій не мог забяспечыць ім пражытачны мінімум і вымушаў працаваць, нягледзячы на страчанае здароўе. Фактычна адсутнічала   пенсійнае   забеспячэнне састарэлых   і   непрацаздольных калгаснікаў.

    У гэтых умовах складаўся тэхнічны вобраз мышлення кіруючых органаў, планавікоў-гаспадарнікаў, калі галоўную і часам выключную ўвагу ўдзялялі вытворчым задачам, а сацыяльныя патрэбы адсоўвалі на задні план. На сацыяльныя патрэбы і дабрабыт людзей вылучаліся толькі тыя рэсурсы, якія заставаліся пасля чыста вытворчых затрат. Планавыя органы дапускалі яўныя дыспрапорцыі пры размеркаванні паміж галінамі капітальных укладанняў. Усё гэта вяло да таго, што верх узяў астатковы прынцып вылучэння сродкаў на сацыяльныя патрэбы, адбылося парушэнне сацыяльнай справядлівасці. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

    Сацыяльна-эканамічнае  развіццё Піншчыны пасля вайны. 
     

    У Пінску вайна пакінула трагічны след. Горад спасціглі велізарныя разбурэнні. Незлічонымі былі чалавечыя ахвяры. Дыміліся разваліны жылых кварталаў. Печы з чорнымі дымаходамі нагадвалі  аб згарэлых датла драўляных дамах. Паваленыя слупы тэлефонных і электрычных ліній, руіны чыгуначнага вакзала, развернутыя рэйкі і каркасы вагонаў, узарваныя фермы моста цераз Піну — такую змрочную карціну меў горад пасля выгнання акупантаў.

    Жыхароў у ім засталося каля 5 тысяч чалавек, ды і тым не хапала жылля. Да вайны ў Пінску налічвалася 3718 дамоў. Амаль палова з іх аказалася цалкам разбуранай, а каля 500 патрабавалі капітальнага рамонту.

    Адпаведныя  службы паставілі на ўлік тых, што  мелі патрэбу ў жылплошчы, — інвалідаў  вайны, сем'і загінуўшых ваеннаслужачых, дэмабілізаваных воінаў. Іх падтрымалі грашыма, выдзелілі бульбу, агародніну, адзенне. 3 інфармацыйнай запіскі «Аб рабоце ваеннага аддзела Пінскага ГК КП(б)Б бачна, што на 1 студзеня 1946 г. у горадзе мелася дэмабілізаваных радавога і сяржанцкага складу — 834, афіцэрскага — 285, інвалідаў вайны — 383 чалавекі. Сярод інвалідаў налічвалася 85 непрацаздольных. [3, c. 375]

    У 1946 г. у Пінску колькасць непрацаздольных  складала 2000 чалавек. Канешне, лічба  значная. Але хто вінаваты? Адзін  з архіўных дакументаў праясняе становішча. У ім, у прыватнасці, гаворыцца: «... Калі аддзел мабілізацыі гарвыканкома дасылае павесткі ім, дык яны пад усялякімі прычынамі ідуць да ўрачоў, за хабар дастаюць даведкі, што яны хворыя. А нашы прадпрыемствы, арцелі, майстэрні маюць патрэбу ў рабочай сіле». (3 выступлення сакратара ГК КП(б)Б В.А.Сысоевай.

    А становішча з рабочай сілай было сапраўды сур'ёзным. Таму прыходзілася выкарыстоўваць на будоўлях працу ваеннапалонных. 3 гэтай мэтай у горадзе знаходзілася лагернае аддзяленне № 4 Упраўлення лагераў № 284 НКУС СССР. Ваеннапалонныя накіроўваліся на будаўніцтва запалкавай фабрыкі, вакзала і іншых прамысловых аб'ектаў.

    Аднаўленчыя работы стрымліваў не толькі недахоп  рабочых рук, а і востры дэфіцыт будаўнічых матэрыялаў, тэхнікі, электраэнергіі.

    Асаблівыя цяжкасці ўзніклі з арганізацыяй работы прамысловасці. Пры адступленні  фашысты знішчылі фанерны, суднарамонтны  і 3 лесапільныя заводы, запалкавую фабрыку, рачны порт, хлебапякарні, майстэрні. На многіх прадпрыемствах патрэбна было нанава адбудоўваць вытворчыя памяшканні, адшукваць новае абсталяванне.

    Не  працавалі ўстановы народнай адукацыі і аховы здароўя. Будынкі настаўніцкага  інстытута, школ, бальніцы, дзіцячых дамоў  знаходзіліся ў такім выглядзе, што  аб іх функцыянаванні не магло быць і гаворкі. Здавалася, пройдуць многія гады, раней чым усё гэта будзе адноўлена.

    У першую чаргу наладжвалася забеспячэнне насельніцтва харчаваннем, аказвалася медыцынская дапамога. Паступова  пачалі аднаўляць работу прадпрыемствы  прамысловасці, сродкаў сувязі і транспарту. Гэта патрабавала вялікай працы, сіл і энергіі пінчан.

    У ліку першых уступілі ў строй хлебазавод, мясакамбінат, малаказавод, арцель «Стаханавец», якая вырабляла тавары бытавой хіміі, пачала працаваць друкарня. У канцы 1944 г. у прамысловасці было занята нямногім больш за тысячу чалавек. А ўжо ў 1945 г. колькасць рабочых падвоілася. Далі прадукцыю фанерны завод і запалкавая фабрыка. [3, c. 375]

    Аднаўлялася і капітальна рамантавалася жыллё. Рашэннем гарадскога Савета дэпутатаў  працоўных калектыву фанерна-запалкавага  камбіната цалкам была перададзена  для аднаўлення вуліца Стаханаўская (цяпер Альховая). На ёй у той час  стаяла 26 паўразбураных дамоў. Работы пачаліся ў чэрвені 1945 г., а да канца яго былі заселены 32 жылыя дамы агульнай плошчай 2562 квадратныя метры.

    У складаных умовах аднаўляўся суднарамонтны завод. Ужо да канца 1944 г. было завершана будаўніцтва дызельнага і механічнага цэхаў, пушчаны ў дзеянне станкі і абсталяванне. Адначасова падымаліся і аднаўляліся затопленыя параходы, земснарады.

    У аднаўленні ўзарваных порта і  гідравузлоў пінскім рачнікам вялікую  дапамогу аказала Дняпроўска-Дзвінскае  параходства. На месяц раней за ўстаноўлены  тэрмін былі падрыхтаваны ўсе гідратэхнічныя збудаванні на 5 гідравузлах, даведзены да патрэбных параметраў глыбіня і шырыня значнага ўчастка Дняпроўска-Бугскага канала.

    У шырокамаштабным будаўніцтве ўдзельнічалі і нямецкія ваеннапалонныя, якія ўтрымліваліся  ў лагеры № 284. У Пінску было разгорнута лагернае аддзяленне. Яго ўзначальваў старшы лейтэнант Нягробаў. Барак з ваеннапалоннымі размяшчаўся на тэрыторыі цяперашняй запалкавай фабрыкі. Іх штодзённа выводзілі на работы ў цэхі, на бліжэйшыя да фабрыкі вуліцы і найперш на Брэсцкую, якая ў ходзе баявых дзеянняў была найбольш пашкоджана. Хадзілі немцы і на аднаўленне чыгуначнага вакзала.

    Наладжваўся побыт, адраджалася культурнае жыццё  горада. Да 1 верасня 1944 г. было падрыхтавана 6 школьных будынкаў, і ў гэтым  жа навучальным годзе каля тысячы вучняў селі за парты. А ў наступным годзе аднавілі работу настаўніцкі інстытут, пэдагагічнае вучылішча, фельчарска-акушэрская школа, адкрыліся ўлікова-крэдытны тэхнікум і электратэхнікум сувязі. У 1946 г. прынялі навучэнцаў 2 вучэбныя ўстановы горада: гідрамеліярацыйны тэхнікум і тэхнікум мяса-малочнай прамысловасці. Пачалі працаваць абласная і 2 гарадскія бібліятэкі, драматычны тэатр імя Янкі Купалы, абласны краязнаўчы музей, кінатэатр, 3 клубы з кінаперасоўкамі, дзіцячая музычная школа.

    Пінчане прыкладвалі ўсе намаганні, каб у першай пасляваеннай пяцігодцы не толькі дасягнуць даваеннага ўзроўню прамысловасці, але і пераўзысці яго.

    Ударнай камсамольскай будоўляй было аб'яўлена аднаўленне моста цераз раку Піну. Прыклад працоўнай доблесці паказала сакратар гаркома камсамола Яўгенія Гуранкова. Яна працавала на самых складаных участках будаўніцтва. Яе прыклад натхняў юнакоў і дзяўчат.

    У горадзе наладжвалася работа транспарту. Была створана ўніверсальная транспартная кантора, куды з 1949 г. сталі паступаць аўтобусы і легкавыя аўтамашыны. Чатыры аўтобусы пачалі абслугоўваць загарадныя лініі, якія звязвалі Пінск з раённымі цэнтрамі.

    Рэканструяваліся  старыя прадпрыемствы. Магутнасць электрастанцый у 1949 г. амаль у пяць разоў перавысіла даваенную. На запалкавай фабрыцы многія працаёмкія аперацыі былі механізаваны. Тут з'явіліся першыя аўтаматы. [3, c. 381]

    3 пад'язных пуцей цалкам адноўленага  фанернага завода ў розныя  вобласці Беларусі і ў іншыя  рэспублікі адпраўляліся вагоны  з фанерай і мэбляй. Быў пераабсталяваны малочны завод, значна пашырыўся млынзавод. Ствараліся новыя прадпрыемствы. Пачаў працаваць гарпрамкамбінат. За кошт майстэрань Мінрачфлоту амаль падвоіліся магутнасці суднарамонтнага завода.

    Разгортвалася  жыллёвае будаўніцтва, горад добраўпарадкоўваўся. За пяцігодку прадпрыемствы, установы і індывідуальныя забудоўшчыкі ўзвялі 416 жылых дамоў. Былі адноўлены і закладзены дзесяць сквераў, высаджаны дзесяткі тысяч дэкаратыўных дрэваў і кустарнікаў. Прыведзены ў парадак вуліцы, тратуары, набярэжная ракі Піны.

    Сляды вайны паступова сціраліся, але  было яшчэ шмат праблем і цяжкасцей.

    Нягледзячы  на прынятыя меры бяспекі, бандыцкія  групы працягвалі сваю справу. Асабліва нахабна дзейнічала адна з іх пад  Пінскам, у раёне Ласіцка. У данясенні сказана: «7 студзеня 1946 г. банда з 15 — 20 чалавек напала на мясцовы актыў знішчальнікаў, аднаго забіла і аднаго параніла. Банда сістэматычна з'яўляецца і цікавіцца выбарчымі ўчасткамі з мэтай здзяйснення дыверсій».

    Рашучымі  дзеяннямі спецыяльных вайсковых падраздзяленняў і намаганнямі органаў НКУС бандытызм у Пінскай вобласці быў вынішчаны. У 1950-я гады ў горадзе і раёне жыццё стала спакойным. На шляху да гэтага, праўда, не абышлося без ахвяр. У барацьбе з бандытамі загінуў былы партызанскі камандзір П.П.Тамілаў. Загінула нямала байцоў са спецфарміраванняў. На вуліцы Спакойнай з'явіліся новыя могілкі — вайсковыя. [4, c. 330]

    Сацыяльна-эканамічныя  цяжкасці, жыццёвая неўладкаванасць  адмоўна адбіваліся на настроях асобных  жыхароў горада. Былі незадаволеныя і сярод дэмабілізаваных воінаў і інвалідаў вайны. Яны часам адкрыта выказвалі сваё абурэнне існуючымі парадкамі. Ва ўмовах, калі ў краіне працягваліся масавыя палітычныя рэпрэсіі, любыя падобныя выказванні былі падставай для прыцягнення такіх пінчан карнымі органамі да крымінальнай адказнасці. [1, c. 212] Так, у 1945 г. толькі ў органах сувязі было беспадстаўна рэпрэсіравана 6 чалавек. Сотні пінчан зведалі на сабе, што такое ГУЛАГ. Сотні, тысячы паламаных лёсаў, чалавечых трагедый. Рэабілітацыя бязвінных ахвяр сталінскага рэжыму, пачатая ў 1950-я гады, працягваецца і па сённяшні дзень.  
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Информация о работе Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускага народа ў канцы 40-х гг