Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Мая 2011 в 13:40, курсовая работа
Асноўнымі крыніцамі для раскрыцця тэмы служаць выданні апошніх гадоў: Нарысы гісторыі Беларусі; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Пінска (і пінскага раёна); Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Трэба адзначыць, што аўтары па рознаму падыходзілі да апісання такой з’явы як калектывізацыя ў Заходняй Беларусі і па рознаму характарызавалі стыль кіравання краінай у гэтыя цяжкія гады. Напрыклад, аўтары кнігі “Нарысы гісторыі Беларусі” крытычна падыходзілі да вышэй пералічанага.
Уводзіны 3
Аднаўленне прамысловасці і сельскай гаспадаркі. 5
Матэрыяльнае становішча народа. 16
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Піншчыны пасля вайны. 25
Заключэнне 29
Літаратура 30
Паступова з руін і папялішчаў узнімаліся Гомель, Віцебск, Магілёў, Брэст, Гродна, Жлобін, Баранавічы, Орша, іншыя гарады, а таксама тысячы вёсак Беларусі. 3 дапамогай гараджан да пачатку 50-ых гадоў удалося ў асноўным завяршыць перасяленне з зямлянак ва ўласныя дамы сельскіх жыхароў. За чатыры гады пасля вызвалення рэспублікі ад фашысцкіх захопнікаў на вёсцы было пабудавана больш як 369 тыс. дамоў, у якія перасялілася звыш 2 млн. чалавек, страціўшых сваё жыллё ў гады вайны.
Шмат сем’яў рабочых і служачых у той час яшчэ жыло ў памяшканнях, што падлягалі зносу ці капітальнаму рамонту, у бараках і інтэрнатах, дзе адсутнічалі неабходныя бытавыя ўмовы. На вырашэнне жыллёвай праблемы негатыўна ўплывалі шматлікія недахопы, якія мелі месца ў будаўніцтве, яго матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні, арганізацыі працы. Часта будаўніцтва жылых дамоў моцна зацягвалася, далёка не заўсёды на належным узроўні была іх якасць.
Аднак развіццё камунальнай гаспадаркі значна адставала ад запатрабаванняў насельніцтва. У 1950 г. толькі 26 % гарадскога грамадскага жыллёвага фонду было абсталявана водаправодам, 16% — каналізацыяй, 11% —цэнтральным ацяпленнем. Мала што было зроблена для добраўпарадкавання раённых цэнтраў, не кажучы ўжо аб рабочых пасёлках. Вельмі слаба было забяспечана камунальнымі паслугамі насельніцтва вёсак. У дрэнным становішчы знаходзілася дарожная гаспадарка, дарогі з асфальтавым пакрыццём у сельскай мясцовасці былі рэдкай з'явай.
22
жніўня 1944 г. СНК СССР прыняў
пастанову «Аб аказанні
У ліку першачарговых задач пасляваеннага часу было вырашэнне харчовай праблемы, а таксама забеспячэнне насельніцтва прамысловымі таварамі першага ўжытку. У Беларусі, як і ва ўсёй краіне, дзейнічала картачная сістэма нарміраванага забеспячэння рабочых і служачых. Устаноўленыя нормы прадуктаў і тавараў былі сціплымі, але прадаваліся яны па адносна нізкіх рознічных цэнах. Картачная сістэма была вымушанай мерай. Яна дазволіла ў цяжкіх умовах ваеннага часу і першых пасляваенных гадоў больш рацыянальна выкарыстаць наяўныя рэсурсы грамадскага харчавання. На канец 1945 г. насельніцтва Беларусі ўжо абслугоўвалі каля 6 тыс. магазінаў, 1117 гандлевых палатак, звыш 1 тыс. прадпрыемстваў грамадскага харчавання, у тым ліку 950 сталовых, рэстаранаў і чайных.
Пашыраўся гандаль на калгасных рынках, аднак цэны тут былі высокімі і маладаступнымі для шырокіх слаёў насельніцтва. У паляпшэнні матэрыяльнага становішча беларускага народа важнае значэнне мелі пастаўкі неабходных тавараў з іншых рэспублік і рэгіёнаў краіны. Ужо ў першыя дні ліпеня 1944 г. Наркамат гандлю СССР прызначыў для неадкладнай адпраўкі ў Мінск, Віцебск і Магілёў 88 вагонаў з рознымі таварамі. [2, c. 354]
З першых дзён вызвалення Беларусі асаблівая ўвага была звернута на аднаўленне галін прамысловасці, якія спецыялізаваліся на выпрацоўцы тавараў народнага спажывання. Да ліпеня 1945 г. пачалі працаваць 63 прадпрыемствы харчовай прамысловасці з 405, што меліся да вайны. Іх магутнасць дасягнула 39 % даваеннага ўзроўню. У першую чаргу аднаўляліся хлебапякарні, малаказаводы, мясакамбінаты, якія выкарыстоўвалі мясцовыя рэсурсы сыравіны.
Значна горшае становішча было ў лёгкай прамысловасці, дзе нямногім прадпрыемствам удалося распачаць вытворчасць прадукцыі. Дастаткова сказаць, што ў 1945 г. у параўнанні з 1940 г. у рэспубліцы было выраблена толькі 5 % скуранога абутку, 0,2 % ільняных тканін, 4 % верхняга трыкатажу. Нярэдкай з'явай было парушэнне паставак тавараў з іншых месц. Усё гэта прыводзіла да таго, што ў забеспячэнні гарадскога насельніцтва мелі месца значныя перабоі, са спазненнем і не заўсёды атаварваліся карткі. Шмат гараджан вялі паўгалоднае існаванне, адчувалі вострую патрэбу ў самых неабходных прадуктах харчавання.
Не ў лепшым становішчы знаходзілася сялянства, на якое наогул не распаўсюджвалася сістэма нарміраванага размеркавання харчовых і прамысловых тавараў. У 1945 г. кожнаму вясковаму жыхару БССР у сярэднім было прададзена баваўняных тканін усяго на 92 кап., тэкстыльных тавараў — на 4 руб. 20 кап., абутку — на 2 руб. і г. д., што ў адносінах да 1940 г. не перавышала 18 %. Асноўнай крыніцай матэрыяльнага забеспячэння калгаснікаў з'яўлялася іх асабістая гаспадарка, але яе прадукцыйнасць была нізкай, больш паловы двароў на 1 студзеня 1946 г. не мелі кароў і свіней. Мізэрнай была аплата працадня калгаснікаў, а ў шэрагу гаспадарак яна наогул адсутнічала.
У забеспячэнні гарадскога насельніцтва харчовымі прадуктамі пэўную ролю адыграла калектыўнае і індывідуальнае агародніцтва, развіццё якога пачалося пасля вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў. У 1948 г. агароды мелі 360 тыс. сямей рабочых і служачых. Плошча пасеваў на іх, пераважна бульбы, склала звыш 50 тыс. гектараў. Адраджэнне сельскай гаспадаркі рэспублікі прывяло ў наступныя гады да скарачэння індывідуальнага агародніцтва.
Нягледзячы на цяжкасці аднаўленчага перыяду, значныя сродкі выдаткоўваліся на выплаты па сацыяльным страхаванні, пенсіі рабочым і служачым, інвалідам Вялікай Айчыннай вайны, дапамогу сем'ям загінуўшых воінаў Савецкай Арміі і партызан, шматдзетным і адзінокім маці. У 1950 г. выдаткі на сацыяльна-культурныя мерапрыемствы склалі ў БССР 235,3 млн. руб., што ў 1,8 раза перавысіла такія расходы ў 1940 г. [5, c. 232]
З 1944 г. пачалі адкрывацца спецыяльныя дзяржаўныя крамы і рэстараны так званага камерцыйнага гандлю, дзе насельніцтву прадавалі тавары без картак, але па павышаных цэнах. Пасля заканчэння вайны яго аб’ём значна пашырыўся. Камерцыйны гандаль, як адна з дадатковых крыніц забеспячэння, асабліва харчаваннем, адыграў пэўную ролю ў наступным пераходзе да свабоднага гандлю па адзіных дзяржаўных цэнах.
У 1946 г. былі збліжаны цэны на тавары, якія прадаваліся па картках (пайкавыя цэны), і праз камерцыйны гандаль шляхам павышэння першых і зніжэння другіх.
У снежні 1947 г. у Беларусі, як і ва ўсім СССР, была адменена картачная сістэма, нарміраванае размеркаванне прадуктаў заменена разгорнутым дзяржаўным і кааператыўным гандлем па значна зніжаных цэнах. Адзіныя дзяржаўныя цэны на асноўныя харчовыя тавары — хлеб, муку, крупы — былі на 10-12 % ніжэй пайкавых. На яйкі, садавіну, малако дзяржаўныя цэны ўстанаўліваліся на 10-25 % вышэй пайкавых. На мяса, рыбу, тлушч, цукар, кандытарскія вырабы, соль, бульбу і агародніну захоўваліся пайкавыя цэны 1946 г. Тканіна, адзенне, абутак, трыкатажныя вырабы прадаваліся па цэнах на 10-25 % вышэй пайкавых, але ў 3 з лішнім разы ніжэй камерцыйных. Адмена карткавай сістэмы і ўстанаўленне адзіных цэн садзейнічалі паступоваму скарачэнню разрыву паміж дзяржаўнымі і рыначнымі цэнамі. [2, c. 356]
Адначасова
з адменай карткавай сістэмы
была праведзена грашовая рэформа. Скарачэнне
аб'ёма вытворчасці і
Адмена карткавай сістэмы і грашовая рэформа садзейнічалі росту рознічнага тавараабароту ў рэспубліцы. На працягу 1948 г. ён павялічыўся на 18,4 %. Узрос тавараабарот спажывецкай кааперацыі. Насельніцтву рэсцублікі было прададзена хлеба на 61 % больш, чым у 1947 г., цукру - болей чым у 2 разы, рыбных тавараў - амаль у 1,5 раза, кандытарскіх вырабаў - у 2 разы, баваўняных тканін - на 59 %, абутку - на 22 % і г.д. Дзяр-жаўныя рознічныя цэны на сельскагаспадарчыя прадукты за ўказаны час знізіліся ў 2-3 разы, што адмоўна адбілася на развіцці сельскай гаспадаркі.
Трэба адзначыць, што ў гады чацвёртай пяцігодкі было два зніжэнні дзяржаўных рознічных цэн на прамысловыя і харчовыя тавары. Гэта палепшыла матэрыяльны дабрабыт народа. Аднак нельга забываць, што ў вайну і першыя пасляваенныя гады да адмены карткавай сістэмы дзяржаўныя рознічныя цэны ўзраслі ў 3,2 раза. I нават пасля трохкратнага зніжэння яны былі значна вышэй даваенных. Індэкс цэн на ўсе тавары ў 1950 г. складаў 186 да сярэднегадавых цэн 1940 г., у тым ліку на харчовыя — 203, на нехарчовыя —167.
Рознічны тавараабарот у БССР вырас за 1948 г. на 18,4 %, спажывецкай кааперацыі — на 45,8 %. Насельніцтву ў параўнанні з папярэднім годам было прададзена іначна больш мяса, малака, хлеба, абутку, іншых тавараў.
У гэты час у параўнанні з 1940 г. амаль у 2 разы была павялічана заработная плата рабочых і служачых. Але нельга лічыць, што ўзровень рэальнай заработнай платы быў ужо блізкі да даваеннага ўзроўню, таму што дзяржаўныя рознічныя цэны былі яшчэ вышэй сярэднегадавых цэн 1940 г. Да таго ж у тыя гады адбыўся рост падаткаў, якія збіраліся непасрэдна з заработнай платы. Так, у гады вайны былі ўведзены падаткі на халасцякоў, адзінокіх і маласямейных грамадзян. Цяжарам на плечы грамад-зян клаліся штогадовыя дзяржаўныя ііазыкі, якія праводзіліся пад націскам партьшных і адміністрацыйных органаў. Так званая падшска на аблігацыі вызначалася на суму не менш месячнага аклада ў год. I без таго невялікая заработная плата яшчэ больш змяншалася. Аднаўленне сельскай гаспадаркі Беларусі некалькі палепшыла матэршльнае становішча сялянства. Калі ў 1946 г. крыху больш чым у 10 % калгасаў сяляне атрымлівалі (без уліку трактарыстаў) на адзін працадзень (з дадатковай аплатай) — 18 кап., збожжа—336 г, бульбы—80, агародніны — 81, сена—862, саломы і мякіны — 452 г, а ў астатніх нічога, то ў 1950 г. ў параўнанніз першым пасляваенным годам сярэдняя выдача збожжа павялічылася ў 2,6, а бульбы — у 2,4 раза. Праўда, у калгасах імя Гастэлы Мінскага, "Рассвет" Кіраўскага і некаторых іншых выдавалася ўжо на працадзень да 2,5 – 3 кг збожжа, 4 кг бульбы, 600 г агародніны і 3 руб. У сярэднім на адзін працадзень выдавалася збожжавых і іншых прадуктаў яшчэ менш, чым да вайны. Да таго ж асабістая гаспадарка селяніна знаходзілася пад магутным падатковым прэсам. На ўсё, што ён трымаў на сваім падвор'і, накладаўся такі падатак, што трымаць жывёлу, вырошчваць садавіну было нявыгадна. [2, c. 356]
У наступныя гады Савецкі Ўрад працягваў палітыку зніжэння дзяржаўных рознічных цэн на прамысловыя і харчовыя тавары. Напрыклад, ад зніжэння цэн у чацвёртай пяцігодцы выйгрыш працоўных СССР у разліку на адзін год склаў 26,7 млрд. руб., з якіх на долю Беларусі прыйшлося не менш 667 млн. руб.. Адначасова павышалася заработная плата рабочых і служачых, хаця ў колькасных адносінах яна была невысокай. Пэўны прыбытак мелі працоўныя ў выніку выкарыстання грамадскіх фондаў спажывання.
Нельга, аднак, не адзначыць, што рабілася гэта ў многім за кошт вёскі, жыццё якой мала змянялася да лепшага. Нават у 1950 г. сярэдняя выдача збожжа на адзін працадзень склала ў калгасах рэспублікі толькі 0,9 кг, бульбы — 1,9 кг. У сярэднім па 36 кап. на працадзень было атрымана грашамі. Дзяржава мала клапацілася аб развіцці вёскі, усімі шляхамі выкачвала сродкі з калгасаў і саўгасаў на свае патрэбы. Тое, што даходы калгаснікаў у першыя пасляваенныя гады раслі марудна і матэрыяльнае становішча вясковага насельніцтва заставалася цяжкім, тлумачылася перш за ўсё заганнай аграрнай палітыкай кіраўніцтва дзяржавы, нізкімі тэмпамі аднаўлення сельскагаспадарчай вытворчасці і арганізацыйна-гаспадарчага развіцця калгасаў, а таксама высокімі падаткамі на асабістыя гаспадаркі калгаснікаў.
Партыйныя, савецкія, гаспадарчыя органы нярэдка абыякава адносіліся да гэтых гаспадарак, не аказвалі ім належнай дапамогі. Па астаткаваму прынцыпу фінансавалася сацыяльнае развіццё вёскі.
У пасляваенныя гады на Беларусі была праведзена значная работа па аднаўленню і арганізацыі дзейнасці прадпрыемстваў гандлёвай сеткі. У параўнанні з першымі пасляваеннымі гадамі на гандлёвых прылаўках павялічылася колькасць тавараў, іх асартымент стаў больш разнастайным. Аднак у дзейнасці гандлёвых прадпрыемстваў было шмат недахопаў: невысокай была якасць тавараў, многія з іх адсутнічалі, дрэнна было пастаўлена грамадскае харчаванне, нізкай заставалася культура абслугоўвання.
Наладжванне медыцынскага абслугоўвання і сацыяльнага забеспячэння. Адной з важнейшых задач было аднаўленне работы , медыка-санітарных устаноў, аказанне насельніцтву рэспублікі рэгулярнай медыцынскай дапамогі. У 1944 г. органы аховы здароўя рэспублікі правялі масавае санітарнае абследаванне насельніцтва, якім было ахоплена каля 3 млн. чалавек. Пры гэтым у першую чаргу намаганні медыцынскіх работнікаў былі скіраваны на ліквідацыю інфекцыйных і эпідэмічных захворванняў, якія ўзніклі ў гады акупацыі. Барацьбе з захворваннямі спрыяла паступовае пашырэнне сеткі медыцынскіх устаноў, а таксама дапамога воінскіх медыцынскіх служб, Наркамздрава СССР, які прыслаў у рэспубліку 26 супрацьэпідэмічных атрадаў. Агульнымі намаганнямі да сярэдзіны 1945 г. у Беларусі была ў асноўным ліквідавана эпідэмія сыпнога тыфу.
Информация о работе Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускага народа ў канцы 40-х гг