Лекции по "Белорусскому языку"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Февраля 2013 в 20:14, курс лекций

Описание

Канспект лекцый прызначаны для студэнтаў 1-га курса вочнай і завочнай форм навучання ўсіх спецыяльнасцей. Дапаможнік уключае 17 лекцый, тэматыка якіх адпавядае тэмам рабочай праграмы. Да кожнай лекцыі дадзены асобны спіс літаратуры, уведзены рубрыкі “Асноўныя паняцці” і “Цікава ведаць”, што дапаможа скіраваць увагу студэнтаў на важныя моўныя паняцці і пашырыць кругагляд. Тэарэтычныя пытанні асвятляюцца сцісла і даступна і дапаўняюцца ілюстрацыйным матэрыялам, узятым з розных галін навукі. У канцы дапаможніка даецца агульны спіс літаратуры, дадатак да тэмы “Афіцыйна-справавы стыль”.

Содержание

Лекцыя 1. Мова і соцыум……………………………………………...4
Лекцыя 2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы………………………………………………………………………..8
Лекцыя 3. Беларуская мова ў 20-м стагоддзі…………………………11
Лекцыя 4. Беларуская мова на сучасным этапе……………………...16
Лекцыя 5. Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі……………..19
Лекцыя 6. Функцыянальныя стылі беларускай мовы……………….22
Лекцыя 7. Граматычныя асаблівасці навуковага стылю…………….29
Лекцыя 8. Жанры навуковай літаратуры……………………………..34
Лекцыя 9. Лексікалогія………………………………………………...40
Лекцыя10. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання………………………………………………………………….45
Лекцыя 11. Шляхі і крыніцы фарміравання беларускай навуковай тэрміналогіі………………………………………………………………...49
Лекцыя 12. Лінгвістычнае ўпарадкаванне тэрміналогіі……………..54
Лекцыя 13. Асаблівасці словаўтварэння беларускай навуковай тэрміналогіі………………………………………………………………58
Лекцыя 14. Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю……………….64
Лекцыя 15. Групы афіцыйна-справавых дакументаў………………...68
Лекцыя 16. Справавыя лісты…………………………………………..71
Лекцыя 17. Справавая карэспандэнцыя……………………………….73
Дадатак да тэмы “Афіцыйна-справавы стыль”………………………….77
Спіс літаратуры……………………………………………………………85
Спасылкі …………………………………………………………………..86

Работа состоит из  1 файл

Belorussky_yazyk.doc

— 624.50 Кб (Скачать документ)

Супастаўляльны аналіз беларускай, рускай, украінскай тэрміналогій з тэрміналогіяй англійскай і французскай паказвае, што ў англійскай і французскай мовах аналітычныя тэрміны (каторыя складаюцца з некалькіх слоў) хоць і складаюць значную частку тэрмінасістэм, аднак не такую шырокую, як ва ўсходнеславянскіх мовах. Тэрмінасістэма нацыянальнай мовы фарміруецца двума шляхамі:

    • тэрміналагічная намінацыя працэсаў, з’яў, якія ўжо вядомы навуцы; гэта звязана з расшырэннем існуючых аднаслоўных ці шматслоўных намінацый шляхам далучэння пэўных азначэнняў, дапаўненняў і іншых канкрэтызуючых кампанентаў;
    • тэрміналагічная намінацыя новага паняцця.

Працэс тэрмінатворчасці носіць індывідуальны характар. На яго значны ўплыў аказвае ступень  нацыянальнай самасвядомасці навуковай  інтэлігенцыі, ступень адаптаванасці  тэрмінасістэмы да ўспрымання і засваення дасягненняў НТП, насычанасць тэрмінасістэмы. Праектаванне тэрміналагічных сістэм з зададзенымі характарыстыкамі з’яўляецца актуальнай праблемай сучаснай тэрміналагічнай работы. Прынцыпы распрацоўкі тэрміналогіі:

    • стыхійнае “натуральнае” складванне тэрміналагічнай лексікі;
    • арганізаваная, мэтанакіраваная работа.

У сучасных умовах міжнароднага супрацоўніцтва і абмену навуковай  інфармацыяй праблема ўпарадкавання  навуковай тэрміналогіі ў нацыянальнай мове і міжнародная каардынацыя  тэрміналагічнай работы набывае міжнароднае значэнне. Уніфікацыю тэрміналогіі, як адзначаюць сучасныя спецыялісты, трэба вылучыць у якасці адной з актуальных задач моўнай палітыкі, якая можа быць вырашана дзякуючы супрацоўніцтву дзяржаў. У краінах СНД наглядаюцца дзве тэндэнцыі ў навукова-даследчай рабоце:

- развіццё навуковай  тэрміналогіі ў нацыянальнай  рэспубліках; развіццё навуковага  стылю нацыянальных моў;

- інтэграцыя навуковых  даследаванняў, імкненне да максімальнага  збліжэння на аснове рускай  тэрміналогіі, уніфікацыя тэрміналогіі (скарачэнне неапраўданай разнастайнасці назваў, прывядзенне слоў-тэрмінаў да аднолькавай струтуры, формы). Неабходна адрозніваць “натуральны” працэс міжнароднай (міжнацыянальнай) уніфікацыі тэрмінаў і свядомую работу па уніфікацыі. Вядучую ролю ў развіцці асноўных тэндэнцый выконвае руская мова. У цяперашні час актывізуецца роля рускай мовы як сродку міжнародных навуковых сувязей, што ў сваю чаргу звязана з узрастаннем яе ролі як сродку уніфікацыі тэрміналогіі ва ўсходнеславянскіх мовах.

 

 

 

4.Сучасны стан  беларускай тэрміналогіі. Тэрміналагічныя  слоўнікі

Распрацоўка любой тэрміналогіі – справа сур’ёзная, яна вымагае  цеснага супрацоўніцтва мовазнаўцаў  з прадстаўнікамі адпаведных навук. Ідэя уніфікацыі з арыентацыяй на рускую мову добра прыжылася ў навуковых і дзяржаўных установах. Але справа ў тым, што многія уніфікаваныя тэрміны знаходзяцца ў прынцыповай супярэчнасці з беларускімі моўнымі традыцыямі і арфаграфіяй. Так, сучасная фізіка-хімічная тэрміналогія ўключае звыш шасці дзесяткаў такіх элементаў. У найменнях “гелій, літый” і інш. выкарыстоўваюцца неўласцівыя беларускай мове “канчаткі” –ій-,-ый-. Падобныя няўдалыя запазычанні, узятыя непасрэдна з рускай мовы, патрабуюць уважлівага асэнсавання і большай адаптацыі ў нашай мове. Пры ўпарадкаванні хімічных элементаў, напрыклад, неабходна кіравацца наступнымі прынцыпамі: 1) па магчымасці захаваць семантыку паходжання слова; 2) прывесці напісанне ў адпаведнасць з беларускімі моўнымі традыцыямі; 3) неабходна саблюдаць мілагучнасць і лёгкасць вымаўлення; 4) неабходна прытрымлівацца  міжнародных стандартаў. У.Паўловіч прапануе ўпарадкаваць элементы па наступных групах:

    • захаванне асновы лацінскай назвы – barium – бар, iridium – ірыд;
    • змякчэнне канцавой зычнай лацінскай асновы – magnesium – магнезь, aluminium – алюмінь;
    • ужыванне суфіксаў –ань-,-энь- -  lithium – ліцень, cadmium – кадмень;
    • ужыванне суфікса –ель-  (калі лацінсая аснова заканчваецца на –n) rhenium – рэнель;         
    • ужыванне суфіксаў –ен-, -эн- - francium – францэн, gallium – гален;
    • пераклад на беларускую мову з улікам семантыкі паходжання – silicium – крэмень (або старажытная назва крэмнію “гега”); апошняя назва захавалася ў дыялектах.

Праект аўтара заслугоўвае  ўвагі, але рэалізацыя яго -  гэта доўгая і марудная праца.

Кожны новы тэрмін, які ствараецца, можна пракантраляваць, паколькі тэрмін фіксуецца ў працах, слоўніках. Пры Міністэрстве адукацыі РБ працуе Тэрміналагічная камісія, мэта якой – стварэнне, стабілізацыя тэрміналогіі ўвогуле і пэўных тэрмінасістэм у прыватнасці. Словы-тэрміны фіксуюцца ў слоўніках. Складаннем слоўнікаў займаецца лексікаграфія. Вылучаюць энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі. Энцыклапедычныя слоўнікі – даведачныя навуковыя выданні, якія даюць кароткія звесткі па асобных галінах навукі і тэхнікі, літаратуры і мастацтва. Энцыклапедычныя слоўнікі тлумачаць не словы, а паняцці, з’явы, прадметы, падзеі. У такіх слоўніках няма граматычных і стылістычных характарыстык слова, няма прыкладаў у тэксце. Лінгвістычныя слоўнікі тлумачаць значэнне слова, яго ўжыванне, паходжанне і г.д. Да лінгвістычных слоўнікаў адносяцца і тэрміналагічныя. У апошнія гады выдадзена шмат слоўнікаў розных галін навукі і тэхнікі. Гэта  тлумачальныя слоўнікі і перакладныя. Воь толькі некаторыя:

 

  1. Інфарматыка: Беларуска-рускі тэрміналагічны слоўнік. – Мінск, 1996.
  2. Кароткі эканамічны слоўнік. – Мінск, 1993.
  3. Краткий русско-белорусский словарь экономических и бухгалтерский терминов. – Мінск, 1993.
  4. Маркетинг: Словарь-справочник. – Мінск, 1993.
  5. Павловец Д. Д. Старченко В. Н. Русско-белорусский словарь спортивных терминов. – Мінск, 1995.
  6. Расейска-беларускі хімічны слоўнік. – Мінск, 1993.
  7. Русско-белорусский словарь делопроизводственной и архивной терминологии. – Мінск, 1997.
  8. Русско-белорусский политехнический словарь. Около 157000 терминов. В 2-х томах. – Мінск, 1997.
  9. Русско-белорусский словарь. Изд. 4-е. -  Мінск, 1993.
  10. Слоўнік эканамічных тэрмінаў. – Мінск, 1992.

Праца над складаннем новых тэрміналагічных слоўнікаў  і ўдасканаленні існуючых працягваецца.

 

ЛЕКЦЫЯ 14. Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю

1.Агульная характарыстыка.

2.Паняцці “дакумент”  і “службовы дакумент”. Функцыі  дакументаў.

3.Лексіка-граматычныя  асаблівасці і стандартызаванасць  мовы афіцыйна-справавога стылю.

4.Спосабы выкладання  матэрыялу ў дакуменце. Рубрыкацыя.

Асноўныя паняцці: дакумент, службовы дакумент.

Літаратура:

  1. Барлас Л. Г. Русский язык. Стилистика. Пособие для учителей. – М.: Просвещение, 1978.
  2. Басаков М. Я. Делопроизводство и корреспонденция в вопросах и ответах: Учебное  пособие для студентов. – 2-е изд., перераб. и допол. – Ростов-на Дону: Феникс, 2000.
  3. Валочка Г. Тэкст на ўроку перакладу. – Часопіс “Роднае слова”. – 1993.- №5.
  4. Камароўскі Я. М., Мяцельская Е.С. Беларуская мова: Дапаможнік для абітурыентаў. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мн.: Універсітэцкае, 1993.
  5. ЛяшчынскаяВ.А.Беларуская мова.Тэрміналагічная лексіка: Вучэбны дапаможнік. – Мінск: РІВШ БДУ. 2001.
  6. Паневчик В.В. Делопроизводство. Документационное и оргтехническое обеспечение управления: Практикум, 2-е изд. – Мінск, БГЭУ, 2004.
  7. Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы. – Мінск: Універсітэцкае, 1995.

 

 

 

1.Агульная  характарыстыка

Афіцыйна-справавы стыль  абслугоўвае афіцыйна-справавую, канцылярскую, юрыдычную, дыпламатычную сферы  грамадскай дзейнасці чалавека. Рэалізуецца  ён у дзяржаўных дакументах, указах, дагаворах, законах і кодэксах, актах, даверанасцях, пратаколах, аб’явах, заявах, справаздачах, канвенцыях, дэкларацыях, камюніке і інш. Вылучаюць падстылі: заканадаўчы, адміністрацыйна-канцылярскі, дыпламатычны. Функцыянуе афіцыйна-дзелавы стыль у пісьмовай форме, таму асабліва важна, каб не было двухсэнсоўных і расплывістых фармулёвак. Галоўнае ў мове афіцыйных дакументаў – паслядоўнасць і дакладнасць выкладу фактаў, аб’ектыўнасць ацэнак; афіцыйны тон; спецыфічная стандартнасць мовы; адсутнасць экспрэсіўна – эмацыянальнай лексікі. Прыклад.

 У вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі прымаюцца грамадзяне РБ, замежныя грамадзяне, якія пражываюць у Беларусі і маюць сярэднюю адукацыю: на дзённае навучанне ва ўзросце да 35 гадоў, на навучанне без адрыву ад вытворчасці – без абмежавання ва ўзросце.

2.Паняцці “дакумент” і “службовы дакумент”. Функцыі дакументаў

Што ж такое дакумент, службовы дакумент?

Слова “дакумент”лацінскага паходжання і абазначае ‘пасведчанне, спосаб доказу’. Дакумент – гэта матэрыяльны  аб’ект з замацаванай ў ім інфармацыяй  для перадачы яе ў часе і прасторы. Дакумент выступае адначасова і як прадмет працы кіраўніка, і як яго вынік.

ЦІКАВА ВЕДАЦЬ: у “Слоўніку рускай мовы” Ожагава  С. І. чытаем:

Дакумент 

  1. Справавая папера, якая пацвярджае які-небудзь факт ці права на што-небудзь.
  2. Тое, што афіцыйна пацвярджае асобу прад’яўніка (пашпарт і інш.).
  3. Пісьмовае пасведчанне (сведчанне) аб чым-небудзь.

Функцыі дакумента:

  • інфармацыйная (фіксуюцца факты, падзеі разумовай і практычнай дзейнасці чалавека);
  • арганізацыйная (забяспечваецца ўздзеянне на калектыў для арганізацыі і каардынацыі іх дзейнасці);
  • камунікатыўная (забяспечваюцца знешнія сувязі прадпрыемстваў і арганізацый);
  • юрыдычная (змест дакумента выкарыстоўваецца ў якасці доказу пры разглядзе спрэчных пытанняў), шэраг дакументаў першапачаткова надзелены юрыдычнай функцыяй – гэта дагаворная дакументацыя, натарыяльна завераныя дакументы;
  • выхаваўчая (дакумет дысцыплінуе выканаўцу, патрабуе павышанага ўзроўню адукацыйнай падрыхтоўкі).

Любы дакумент функцыянуе сумесна з іншымі дакументамі. Сукупнасць узаемазвязаных дакументаў, якія выкарыстоўваюцца ў пэўнай сферы чалавечай дзейнасці, называецца сістэмай дакументацыі.

ЦІКАВА ВЕДАЦЬ: Дакументы вылучаюць па відах  дзейнасці (планавыя, навукова-тэхнічныя, праектна-каштарысныя і г. д.); па спосабе фіксацыі інфармацыі (пісьмовыя, графічныя, кіна-фота-фонадакументы); па месцы складання (для рашэня знешніх і ўнутраных пытанняў); па ступені галоснасці (сакрэтныя, зусім сакрэтныя, адкрытыя); па юрыдычнай сіле (сапраўдныя і фальшывыя); па тэрмінах выканання (тэрміновыя і нетэрміновыя); па стадыях падрыхтоўкі (чарнавыя і арыгінал); па тэрмінах захоўвання (пастаяннага і часовага захоўвання).

Кожны дакумент патрабуе дакладнасці, лагічнасці выкладу, адназначнасці. Пэўныя дакументы маюць устойлівую форму размяшчэння матэрыялу, напрыклад, заява, пратакол,; для іншых выкарыстоўваюцца гатовыя бланкі і нават кнігі, напрыклад, ордэры, пасведчанні рознага тыпу, бухгалтарскія кнігі. Усе віды афіцыйна-справавых тэкстаў характарызуюцца прысутнасцю своеасаблівай лексікі, марфалогіі, сінтаксісу.

Тэксты афіцыйна-справавога стылю адрозніваюцца уніфікацыяй  і стандартызаванасцю мовы. Сутнасць уніфікацыі заключаецца ў скарачэнні неапраўданай разнастайнасці дакументаў, прывядзенні іх да аднастайных форм, структуры, моўных канструкцый. Сутнасць стандартызаванасці заключаецца ва ўзвядзенні ў норму, абавязковую для прымянення, аптымальных правіл і патрабаванняў па распрацоўцы і афармленні дакументаў. Вынікі распрацоўкі афармляюцца ў выглядзе міждзяржаўных, дзяржаўных, галіновых стандартаў, а таксама стандартаў арганізацый, устаноў.

 

3.Лексіка-граматычныя  асаблівасці і стандартызаванасць  мовы афіцыйна-справавога стылю

Лексіка тэкстаў афіцыйна-справавога стылю адрозніваецца шырокім  выкарыстаннем стандартных лексічных  сродкаў, так званых канцылярскіх штампаў, напрыклад: адзначаны наступныя недахопы, за справаздачны перыяд, прымаючы пад увагу, у канструктыўных абставінах, прыцягнуць да адказнасці, паслухаўшы і абмеркаваўшы і г. д. Да тэрміналогіі афіцыйнага стылю адносяцца словы, што абазначаюць асоб (ісцец, кватэраўладальнік, наймальнік), назвы дакументаў (распараджэнне, тэлефанаграма, загад, пратакол, даведка), часткі дакумента (парадак дня, слухалі, згодны, у загад, дадатак). У тэкстах афіцыйна-справавога стылю шырока ўжываюцца іменныя часціны мовы, а сярод  іх аддзеяслоўныя назоўнікі (пашырэнне, прыцягненне, узгадненне, знаходжанне, пазбаўленне, пастанова), назоўнікі для абазначэння пасад, званняў, провішчы (доктар навук, прафесар, член-карэспандэнт). Прыметнікі ўжываюцца ў асноўным адносныя (экалагічная, навакольнае, чарговае, рэспубліканскі і г. д.). Шырока ўжываюцца прэдыкатыўныя словы (трэба, можна, нельга, неабходна). Асаблівае месца займае дзеяслоў. Форма інфінітыва выступае ў значэнні неабходнасці звычайна пасля слоў “загадваю, пастанаўляе, патрэбна, неабходна”. Напрыклад:

Ваеннаслужачы павінен цвёрда ведаць, умела і  добрасумленна выконваць патрабаванні воінскага статута і свае абавязкі…

Загадваю прызначыць на пасаду намесніка…

Формы інфінітываў больш  ужываюцца ў загадах, менш – у  дагаворах. Іншы раз сустракаецца інфінітыў са значэннем сцвярджальнасці, напрыклад:

Адобрыць ініцыятыву калектыву працоўных…

Акрамя інфінітыва, ужываюцца  асабовыя формы дзеясловаў і кароткія формы дзеепрыметнікаў у значэнні ‘неабходнасць’, ‘загад’, ‘прадпісанне’: прад’яўляюцца, аказваюць, патрабуюць, прашу, заяўляем; адзначана, зацверджана.

У афіцыйна-справавым  стылі выкарыстоўваюцца састаўныя  злучнікі: у выніку чаго, для таго каб, з прычыны таго што; прыназоўнікі: з мэтай, у сувязі, на працягу, у  выніку, за выключэннем. Сінтаксіс тэкстаў кніжны, неэмацыянальны. Сказы поўныя, апавядальныя, як правіла, двухсастаўныя. З аднасастаўных вылучаюцца інфінітыўныя сказы, пэўна-асабовыя. Парадак слоў прамы. Простая мова, як правіла, адсутнічае (за выключэннем судовага пратакола), адсутнічаюць таксама мадальныя словы (пабочныя); безумоўна, могуць ужывацца простыя ўскладненыя сказы; складаныя сказы. Прыклад:

Информация о работе Лекции по "Белорусскому языку"