Лекции по "Белорусскому языку"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Февраля 2013 в 20:14, курс лекций

Описание

Канспект лекцый прызначаны для студэнтаў 1-га курса вочнай і завочнай форм навучання ўсіх спецыяльнасцей. Дапаможнік уключае 17 лекцый, тэматыка якіх адпавядае тэмам рабочай праграмы. Да кожнай лекцыі дадзены асобны спіс літаратуры, уведзены рубрыкі “Асноўныя паняцці” і “Цікава ведаць”, што дапаможа скіраваць увагу студэнтаў на важныя моўныя паняцці і пашырыць кругагляд. Тэарэтычныя пытанні асвятляюцца сцісла і даступна і дапаўняюцца ілюстрацыйным матэрыялам, узятым з розных галін навукі. У канцы дапаможніка даецца агульны спіс літаратуры, дадатак да тэмы “Афіцыйна-справавы стыль”.

Содержание

Лекцыя 1. Мова і соцыум……………………………………………...4
Лекцыя 2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы………………………………………………………………………..8
Лекцыя 3. Беларуская мова ў 20-м стагоддзі…………………………11
Лекцыя 4. Беларуская мова на сучасным этапе……………………...16
Лекцыя 5. Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі……………..19
Лекцыя 6. Функцыянальныя стылі беларускай мовы……………….22
Лекцыя 7. Граматычныя асаблівасці навуковага стылю…………….29
Лекцыя 8. Жанры навуковай літаратуры……………………………..34
Лекцыя 9. Лексікалогія………………………………………………...40
Лекцыя10. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання………………………………………………………………….45
Лекцыя 11. Шляхі і крыніцы фарміравання беларускай навуковай тэрміналогіі………………………………………………………………...49
Лекцыя 12. Лінгвістычнае ўпарадкаванне тэрміналогіі……………..54
Лекцыя 13. Асаблівасці словаўтварэння беларускай навуковай тэрміналогіі………………………………………………………………58
Лекцыя 14. Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю……………….64
Лекцыя 15. Групы афіцыйна-справавых дакументаў………………...68
Лекцыя 16. Справавыя лісты…………………………………………..71
Лекцыя 17. Справавая карэспандэнцыя……………………………….73
Дадатак да тэмы “Афіцыйна-справавы стыль”………………………….77
Спіс літаратуры……………………………………………………………85
Спасылкі …………………………………………………………………..86

Работа состоит из  1 файл

Belorussky_yazyk.doc

— 624.50 Кб (Скачать документ)

9.Лісты-запрашэнні могуць  адрасавацца індывідуальнаму ці  калектыўнаму адрасату. Пры вялікай  колькасці адрасатаў мэтазгодна  выкарыстоўваць зробленыя тыпаграфскім  спосабам трафарэты, у якіх  запаўняюцца ад рукі прозвішча,  імя, імя па бацьку запрошанага,  час і дзень падзеі, на якую запрашаецца адрасат.

 

3.Справавыя  лісты паводле аспектаў

Справавыя лісты паводле  аспектаў, г. зн. розных бакоў абслугоўвання  кіраўнічай дзейнасці дзеляць на:

    • камерцыйную карэспандэнцыю (пісьмы);
    • справавую карэспандэнцыю.

Камерцыйны ‘гандлёвы, не ваенны’ (слоўнік Ожагава С. І.). Камерцыйная карэспандэнцыя складаецца ад імя юрыдычнай асобы пры заключэнні і выкананні камерцыйнага пагаднення. Такім чынам, пагадненні (дагаворы) могуць быць заключаны шляхам абмену лістамі (пісьмамі), тэлеграмамі, факсамі, падпісанымі бокам, які іх пасылае, г. зн. заключэнне дагавору (пагаднення) па перапісцы. Па сваім прызначэнні камерцыйная карэспандэнцыя падзяляецца на тры віды:

  1. Ліст-запыт і адказ на яго; запыт можа быць накіраваны на спецыяльным бланку арганізацыі. Калі такога бланка няма, то заказ афармляецца ў форме справавога ліста. Запыт павінен уключаць назву тавара (паслуг), артыкул, нумар мадэлі, цану адзінкі тавару, магчымую скідку, падатак на продаж,  цану за партыю, від разліку (чэк, наяўны, безнаяўны), апісанне тавару, спосаб транспарціроўкі, адрас адпраўкі, подпіс адказнай асобы.
  2. Аферта (прапанова) і адказ на яе (акцэпт) – пісьмовая згода аб пастаўцы партыі тавару на абгавораных умовах.
  3. Рэкламацыя і адказ на яе. Рэкламацыя – камерцыйны дакумент, які ўяўляе сабой прад’яўленне прэтэнзій да боку, што парушыла прынятыя на сябе абавязкі, і патрабаванні аплаціць страты.

Справавая карэспандэнцыя абслугоўвае ўпраўленчы працэс (дзейнасць): адміністрацыйную дзейнасць, планаванне, кантроль, камунікатыўна-рэгулюючую дзейнасць. Не ўключае гандлёвыя сувязі. Выкарыстоўваюцца лісты гарантыйныя, цыркулярныя (высылаюцца вышэйшымі арганізацыямі падначаленым прадпрыемствам, арганізацыям з мэтай данесці пэўныя звесткі, устаноўкі, інструкцыі), запрашэнні, пацвярджэнні і інш.

Справавая і камерцыйная  карэспандэнцыя абслугоўвае таксама  знешнеэканамічныя сувязі. Пры агульнай тэндэнцыі да уніфікацыі форм карэспандэнцыі ўсё ж наглядаецца шмат адрозненняў  у фармуляры дакумента і саставу  рэквізіту. Так, у англійскім фармуляры  - 12 рэквізітаў, у нямецкім – 15).

 

 

ЛЕКЦЫЯ  17. Справавая карэспандэнцыя

1.Патрабаванні да афармлення  справавых лістоў. Кампазіцыя.

2.Моўнае афармленне.

3.Маўленчы этыкет справавых  лістоў.

Асноўныя паняцці: спалучальнасць слоў, этыкет у справавой  карэспандэнцыі.

 

Літаратура:

Басаков М. Я. Делопроизводство и корреспонденция в вопросах и ответах: Учебное  пособие для  студентов. – 2-е изд., перераб. и допол. – Ростов-на Дону: Феникс, 2000.

 

 

 

 

1.Патрабаванні  да афармлення справавых лістоў. Кампазіцыя

Разгледзім падрабязна справавую карэспандэнцыю з боку кампазіцыі, моўнага афармлення. Паўторым, што справавы ліст – адзін з асноўных спосабаў афіцыйнай сувязі паміж арганізацыямі, фірмамі, інафірмамі і асобнымі грамадзянамі. Таму ліст павінен складацца на аснове і ў адпаведнасці са стандартам. Ліст афармляецца на бланку для пісьмаў і ўключае наступныя часткі:

    • назва арганізацыі;
    • паштовы адрас;
    • камунікацыйныя і камерцыйныя дадзеныя;
    • дата, індэкс;
    • спасылкі на індэкс і дату ўваходзячага дакумента;
    • загаловак тэксту, тэкст;
    • подпіс, прозвішча.

Тэкст пісьма павінен  складацца з дзвюх лагічна  звязаных частак. У першай частцы ўказваюцца факты, падзеі, прычыны, якія паслужылі  асновай для напісання ліста, а таксама прыводзяцца спасылкі на дакументы, у якіх гэтыя факты  і прычыны выкладзены. У другой частцы змешчаны вывады, прапановы, просьбы, рашэнні, заключэнні.

Пісьмо павінна быць прысвечана аднаму пытанню. У выпадку  звароту ў адну арганізацыю па некалькіх пытаннях, рэкамендуецца  складаць некалькі пісем; гэта дае магчымасць павысіць аператыўнасць падрыхтоўкі і апрацоўкі дакументаў.

 

2.Моўнае афармленне

Справавыя лісты маюць  сваё асаблівае моўнае афармленне У  іх выкарыстоўваюцца правераныя практыкай  канструкцыі фраз, таму асоба, якая займаецца складаннем (напісаннем) справавога ліста, павінна ведаць і выкарыстоўваць ужо вядомыя мадэлі. Першае, аб чым нельга забывацца, - гэта ветлівы зварот:

Паважаны пан дырэктар!

Шаноўны спадар Іван Пятровіч! – гэта першая канструкцыя –  зваротак.

Наступныя фразы з’яўляюцца распаўсюджаным “стандартным” пачаткам тэксту:

Хацелася б нагадаць Вам, што ………..

Даводзім да Вашага ведама, што ……..

Нагадваем, што ………….

Паведамляем, што …………

Калі аўтар - асоба  юрыдычная, то дзеянні перадаюцца ад 3-яй асобы адзіночнага ліку або  ад 3-яй асобы множнага ліку:

Просім ………

Пацвярджаем ………….

Кааператыў гарантуе ……………

Савет дырэктараў, адміністрацыя  настойліва просяць ……………..

Калі аўтар – асоба  фізічная, то дзеянні перадаюцца ад 1-ай асобы адзіночнага ліку:

Прашу ……….

Папярэджваю …………

У якасці заключных могуць быць выкарыстаны фразы:

Настойліва просім ………….

Просім прабачыць нам  за затрымку з адказам …………………

Разлічваем, што нашы заўвагі будуць улічаны …………………………

Просім Вас не затрымліваць адказ ………

Падагуліўшы, можна сказаць, што ў тэксце справавога ліста  большую колькасць слоў складаюць  дзеясловы і аддзеяслоўныя назоўнікі: разлічваць, нагадваць, паведамляць, прасіць, даводзіць, пацвярджаць; заканчэнне, пагашэнне, выплата, затрымка, выкананне, пастаўка і г. д. Незакончанае трыванне дзеясловаў і аддзеяслоўныя назоўнікі падкрэсліваюць дынамічны  стан, патрабуючы завяршэння дзеяння. Сказы часта ўжываюцца аднасастаўныя:

Хацелася б нагадаць аб заканчэнні тэрміну выплаты ……

Падбор слоў у сказах павінен адпавядаць патрабаванням  спалучальнасці іх паміж сабой. Напрыклад:

    • ініцыятыва – браць на сябе..; выступаць з..; падтрымліваць.. ; праяўляць..; стрымліваць..; уступаць..;
    • кіраўніцтва – браць на сябе..; ажыццяўляць..; умацоўваць..; адмяжоўвацца ад ..; ускласці..;
    • падатак – плаціць...; зніжаць..; скарачаць..; збіраць..; спаганяць..; сыскваць..;
    • абавязкі – ускласці..; выконваць..; несці..; вызваляцца.; размяркоўваць.

Аналіз моўнага боку тэкстаў службовых лістоў выявіў некаторыя цяжкасці ў выкарыстанні граматычных форм і лексем. Сярод лексічных памылак можна вылучыць наступныя:

свабодная вакансія – слова “вакансія” ўжо мае значэнне ‘свабоднае месца’; будзе правільна ўжыць “вакансія”;

адыгрывае значэнне - правільна “мае значэнне”;

мае ролю – правільна “ адыгрывае ролю”;

эфектны спосаб – правільна “эфектыўны спосаб”;

асабовы ўдзел – правільна “асабісты ўдзел”;

асабісты склад – правільна “асабовы склад”.

Цяжкасці ў выкарыстанні некаторых граматычных форм наступныя, напрыклад: 

    • дзякуючы (каму? чаму?) – прыназоўнік ужываецца з назоўнікам  Давальнага склону: дзякуючы намаганням;
    • па загаду – канчатак –у , калі прыназоўнік   па   ў спалучэнні з назоўнікам адпавядае значэнню слоў “паводле, адпаведна”: па плану, па сігналу;
  • у адпаведнасці (з чым?) – спалучаецца з формай назоўніка Творнага склону: у адпаведнасці з законам;
  • адпаведна (чаму?) – спалучаецца з формай назоўніка Давальнага склону: адпаведна загаду, закону;
  • згодна (з чым?) – спалучаецца з  формай Творнага склону: згодна з законам;
  • паводле (чаго?) – спалучаецца з формай Роднага склону: паводле інструкцыі;
  • больш за – простая форма прыслоўя вышэйшай ступені параўнання ўжываецца з прыназоўнікам за: больш за месяц выканана… ;
  • інфармацыя (аб чым?) – залежнае слова ўжываецца ў Месным склоне: інфармацыя аб пастаўках…;
  • канферэнцыя (па чым?) – залежнае слова мае форму Меснага склону: канферэнцыя аб навуковых дасягненнях;
  • вопіс (чаго?) – залежнае слова мае форму Роднага склону: вопіс матэрыяльных каштоўнасцей;
  • распіска ( у чым?) – залежнае  слова знаходзіцца ў форме Меснага склону: распіска ў атрыманні грошай;
  • пасяджэнне, нарада (аб чым?) – залежнае слова стаіць у Месным склоне: нарада па праекце, аб укараненні;
  • загадчык (чаго?) – залежнае слова мае форму Роднага склону: загадчык аддзела;
  • два, тры, чатыры – пры гэтых лічэбніках залежныя словы маюць форму Назоўнага склону множнага ліку: тры бланкі, чатыры пісьмы;
  • канчатак –у;- ю у Родным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў 2-ога скланення мужчынскага роду, што абазначаюць абстрактныя паняцці, рэчыўныя, палітычныя плыні і вучэнні; канчатак –а;-я у Родным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў 2-ога скланення мужчынскага роду, што абазначаюць адзінкі вымярэння, установы, арганізацыі, адушаўлёныя прадметы, геаграфічныя паняцці: літра, ампера, завода, банка, горада, дырэктара і г. д.

 

3.Маўленчы  этыкет справавых лістоў

Як і ў вусным маўленні, у справавых лістах павінен падтрымлівацца этыкет. Што ён уключае? Не трэба  забываць, што ў лісце павінны  быць ужыты словы, што выражаюць пашану да адрасата: шаноўны, паважаны і г. д. Калі імя замяняецца займеннікам, то ён пішацца з вялікай літары, напрыклад:

Загадзя ўдзячны Вам  за……;

Дзякуем Вам за…………..;

Запрашаем Вас ……… .

Таксама ўжываюцца дзеясловы  са станоўчым значэннем, дзеясловы ветлівасці: дзякуем, прабачце, гарантуем, спадзяемся, будзем задаволены.

Саблюдаючы ўсе патрабаванні ў афармленні справавых лістоў( кампазіцыя, моўнае афармленне, маўленчы этыкет), можна  разлічваць на поспехі ў працы.

 

ДАДАТАК

 

Узор даведкі аб працоўным стажы

 

ЗАТ “Мадэм”                                                Райвыканкам Ленінскага раёна

 

Даведка

23.12.200* № 7

г. Мінск

Агульны працоўны стаж Крупко Паўла Паўлавіча, эканаміста аддзела  продажу і маркетынгу, які пражывае па адрасе: вул. Каліноўскага, д. 8, кв. 19, г. Мінск, складае 9 (дзевяць) гадоў.

Даведка выдадзена па стану на 04. 07.200*.

 

 

 

Дырэктар                                       (подпіс)   Ініцыялы, прозвішча

Начальнік аддзела кадраў            (подпіс)   Ініцыялы, прозвішча

 

 

Узор заявы

 

Вытворчы аддзел      Дырэктару Мінскага

ЗАЯВА      станкабудаўнічага завода

20.06.2006 №____      нам. нач. вытворчага аддзела

Захарэвіч Марыі Пятроўны

Рэзалюцыя

 

Прашу дазволіць мне чарговы  водпуск за 2005 год з 25 ліпеня 2005 года.

 

Нам. начальніка

вытворчага аддзела  Подпіс  Захарэвіч М.П.

 

 

Узор пісьма-напаміну

ААБ “Беларусбанк

Вул. Сурганава, 64,

2200141, г. Мінск

Тэл.: 231-61-57

Факс: 231-61-50

22. 11. 2003 № 09-01/104

На № ___ад__________

 

                                                                                  ЗАТ “Мадэм”

 

                                                                                  Генеральнаму дырэктару

                                                                        Кныш Я. Р.

                                                                        Пр. Пушкіна, 112

                                                                        220070, г. Мінск

                                                                     

                                          

                                                           Міхаіл Уладзіміравіч Самадзееў.

Информация о работе Лекции по "Белорусскому языку"