Лекции по "Белорусскому языку"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Февраля 2013 в 20:14, курс лекций

Описание

Канспект лекцый прызначаны для студэнтаў 1-га курса вочнай і завочнай форм навучання ўсіх спецыяльнасцей. Дапаможнік уключае 17 лекцый, тэматыка якіх адпавядае тэмам рабочай праграмы. Да кожнай лекцыі дадзены асобны спіс літаратуры, уведзены рубрыкі “Асноўныя паняцці” і “Цікава ведаць”, што дапаможа скіраваць увагу студэнтаў на важныя моўныя паняцці і пашырыць кругагляд. Тэарэтычныя пытанні асвятляюцца сцісла і даступна і дапаўняюцца ілюстрацыйным матэрыялам, узятым з розных галін навукі. У канцы дапаможніка даецца агульны спіс літаратуры, дадатак да тэмы “Афіцыйна-справавы стыль”.

Содержание

Лекцыя 1. Мова і соцыум……………………………………………...4
Лекцыя 2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы………………………………………………………………………..8
Лекцыя 3. Беларуская мова ў 20-м стагоддзі…………………………11
Лекцыя 4. Беларуская мова на сучасным этапе……………………...16
Лекцыя 5. Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі……………..19
Лекцыя 6. Функцыянальныя стылі беларускай мовы……………….22
Лекцыя 7. Граматычныя асаблівасці навуковага стылю…………….29
Лекцыя 8. Жанры навуковай літаратуры……………………………..34
Лекцыя 9. Лексікалогія………………………………………………...40
Лекцыя10. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання………………………………………………………………….45
Лекцыя 11. Шляхі і крыніцы фарміравання беларускай навуковай тэрміналогіі………………………………………………………………...49
Лекцыя 12. Лінгвістычнае ўпарадкаванне тэрміналогіі……………..54
Лекцыя 13. Асаблівасці словаўтварэння беларускай навуковай тэрміналогіі………………………………………………………………58
Лекцыя 14. Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю……………….64
Лекцыя 15. Групы афіцыйна-справавых дакументаў………………...68
Лекцыя 16. Справавыя лісты…………………………………………..71
Лекцыя 17. Справавая карэспандэнцыя……………………………….73
Дадатак да тэмы “Афіцыйна-справавы стыль”………………………….77
Спіс літаратуры……………………………………………………………85
Спасылкі …………………………………………………………………..86

Работа состоит из  1 файл

Belorussky_yazyk.doc

— 624.50 Кб (Скачать документ)

Разважанне ўключае  асноўную думку, пункты гледжання, супастаўленне, вывад; задаюцца пытанні: чаму прадмет  такі? чаму так адбываецца з’ява? Напрыклад:

Нярэдка ўзнікае пытанне: чаму малекула дадзенага рэчыва не валодае яго фізічнымі ўласцівасцямі. Для таго каб лепш зразумець адказ на гэта пытанне, разгледзім некалькі фізічных уласцівасцей рэчываў, напрыклад, тэмпературу плаўлення і кіпення, цеплаёмістасць, шчыльнасць, механічную трываласць, цвёрдасць, электраправоднасць. Тэмпература плаўлення і кіпення, трываласць і цвёрдасць вызначаюцца трываласцю сувязей паміж малекуламі ў дадзеным рэчыве пры пэўным агрэгатным стане ; таму прымяненне падобных паняццяў да асобнай малекулы не мае сэнсу…

Доказ уключае гіпотэзу і ўласна доказ; ставіцца пытанне: чаму? – таму што. У адрозненне ад разважання ў доказе выражаецца ўпэўненасць. Напрыклад:

Атамная цеплаёмістасць большасці  простых рэчываў у цвёрдым  стане ляжыць у межах 22 -29 Дж (моль. К). З правіла Дзюлонга і Пці  выцякае, што  раздзяліўшы 26 на ўдзельную цеплаёмістасць простага рэчыва, лёгка вызначаную  з  вопыту, можна знайсці  набліжанае значэнне мольнай масы атамаў адпаведнага  элемента, а значыць, прыбліжанае значэнне атамнай масы элемента.

Прыёмы выкладання навуковых  матэрыялаў.

1.Строга паслядоўны, які патрабуе  шмат часу, таму што аўтар, не  закончыўшы поўнасцю чарговы  раздзел, не можа пераходзіць  да наступнага. Для апрацоўкі  аднаго раздзелу патрабуецца  пераспрабаваць некалькі варыянтаў,  у гэты час астатні матэрыял  ляжыць нерухома.

2. Цэласны патрабуе амаль удвая  меней часу на падрыхтоўку  працы, бо спачатку пішацца  ўвесь твор цалкам, затым адбываецца  апрацоўка па частках і дэталях,  уносяцца пры гэтым дапаўненні  і выпраўленні.

3. Выбарачны прыём выкарыстоўваецца  даследчыкамі. Па меры падрыхтаванасці фактычных даных аўтар апрацоўвае матэрыялы ў любым парадку, выбірае той прыём выкладання, які найбольш для яго аптымальны, каб аформіць канчатковы рукапіс. Тут важна вылучыць кампазіцыйныя элементы: уводзіны, вывады, прапановы, бібліяграфію, дадаткі, указальнікі.

ЛЕКЦЫЯ 9. Лексікалогія

1.Прадмет вывучэння  лексікалогіі. Лексічнае значэнне  слова.

2.Сінонімы, амонімы, антонімы, паронімы.

3.Лексіка паводле паходжання.

Асноўныя паняцці: слова, лексіка, значэнні слоў, калькаванне, “трасянка”.

Літаратура:

    1. Сямешка Л. І. Курс беларускай мовы. – Мінск: Універсітэцкае, 1996.
    2. Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы. – Мінск: Універсітэцкае, 1995.5

 

1.Прадмет вывучэння лексікалогіі. Лексічнае значэнне слова

Лексікалогія – гэта навука аб словах, аб слоўнікавым складзе мовы. Ад грэч. logos ‘навука’ (слова, паняцце),  lexicon ’славесны’, ‘выраз’, ‘сукупнасць слоў, якія ўваходзяць у склад якой-небудзь мовы’. Задача лексікалогіі – вывучэнне і сістэматызацыя слоўнікавага складу, вывучэнне шляхоў развіцця значэнняў слоў, іх паходжанне, вызначэнне сферы ўжывання. Асобныя напрамкі лексікалогіі, выпрацаваўшы ўласныя метады, сталі самастойнымі навуковымі дысцыплінамі. Так узніклі семасеалогія (навука аб значэнні слоў), этымалогія (навука аб паходжанні слоў), фразеалогія (навука аб устойлівых спалучэннях слоў), лексікаграфія (навука, якая сістэматызуе словы і выдае іх у выглядзе слоўнікаў), стылістыка (навука аб слове як сродку выразнага маўлення).

Прадметам вывучэння  лексікалогіі з’яўляецца слова. Слова – найменшая сэнсавая адзінка мовы, гэта гук або комплекс гукаў, які ўжываецца як самастойная цэласная адзінка і служыць сродкам зносін. Слова ўспрымаецца ў адзінстве формы і зместу. Значэнне слова – гэта унутраны бок яго, змест; гучанне – знешні бок, форма. Змест і форма знаходзяцца ў непарыўным адзінстве. Змест слова складае яго лексічнае значэнне. Словы ў мове выконваюць намінатыўную функцыю, г. зн. абазначаюць прадметы, іх якасць, дзеянне, стан, прымету дзеяння, колькасць. Гэтыя абагуленыя значэнні прадметнасці, прыметы, дзеяння, колькасці – граматычныя, яны даюць падставу для вылучэння назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў, лічэбнікаў і г. д. Такім чынам, слова валодае граматычным значэннем.

Лексічнае значэнне – гэта суаднесенасць слова з адпаведным паняццем, з’явай рэчаіснасці. Паняцце – гэта вынік адлюстравання і абагульнення ў свядомасці чалавека істотных прымет і ўласцівасцей асобных прадметаў і з’яў. Напрыклад, маянэз ‘соус з яечнага жаўтка, расліннага масла, воцату і разнастайных прыпраў’ – гэта лексічнае значэнне слова; граматычнае значэнне ‘назоўнік мужчынскага роду адзіночнага ліку 2-ога скланення’. Не абазначаюць паняццяў службовыя словы.

Аднак было б памылковым сцвярджаць, што лексічнае значэнне зводзіцца толькі да паняцця. Напрыклад, у слове “вялізны”, акрамя семантычнага зместу, у значэнні дадаткова выяўляюцца адносіны таго, хто гаворыць: адабрэнне ці неадабрэнне. Толькі тэрміны абазначаюць “чыстыя паняцці”, не ўскладненыя эмоцыямі. Лексічнае значэнне слова – не застылае, статычнае, яно развіваецца. Прырода яго неаднолькава. У залежнасці ад таго, адчуваецца ці не адчуваецца прыкмета, характэрная рыса, што ляжыць у аснове назвы, вылучаюць значэнні:

    • матываваныя (гэта значэнні вытворных слоў): бяліць ‘рабіць белым’, настольнік ‘абрус, тканіна, якой накрываюць стол’;
    • нематываваныя (значэнні невытворных слоў): зіма, ісці, клён.

Слова можа пашыраць ці звужаць  сваё значэнне, можа знікаць з ужытку. Напрыклад, слова “піва” звузіла  сваё значэнне і цяпер абазначае  не ўвогуле ‘тое, што п’юць’, а  ‘спецыяльна прыгатаванае пітво пэўных якасцей’. Выйшла з ужытку слова “каліта”, яго значэнне перадаецца сучасным “кашалёк”. Значэнне можа быць:

    • прамое (першаснае, асноўнае), калі слова абазначае “чыстае паняцце”, без дадатковай семантыкі: цвёрды грунт, вада льецца, неглыбокі ручай;
    • пераноснае, якое ўзнікае ў залежнасці ад прыметы, пакладзенай у аснову пераносу назвы з аднаго прадмета, з’явы на другі: неглыбокі сон, цвёрды характар, гаворка льецца;
    • фразеалагічна звязанае, якое рэалізуецца ва ўстойлівых зваротах (фразеалагізмах): зубы з’есці, ісці на свой хлеб;
    • сінтаксічна абумоўленае, якое рэалізуецца ў кантэксце: - Не прадстаўнік паліцыі, а авечка ты дурная, вось хто ты! (Я. Колас).

У сучаснай мове адны словы  могуць мець адно значэнне (адназначныя, монасемантычныя словы) і шмат значэнняў (два і больш; гэта мнагазначныя словы ці полісемантычныя). Адназначныя словы: вецер, сасна, бегчы, дэканат, тралейбус. Мнагазначныя словы: іголка (сасны), свінцовая (хмара), крыло (самалёта). Адрозніваюць некалькі відаў мнагазначнасці: метафара, метанімія, сінекдаха. Усе гэтыя значэнні пераносныя. У метафары шляхі пераносу назвы на другі прадмет па форме, колеры, функцыі, па месцы знаходжання, напрыклад: воблака пылу, залатыя каласы, покрыва ночы, хвост калоны. Метанімія – гэта перанос па сумежнасці ў прасторы, у часе, назвы матэрыялу на выраб, імя ўласнага на выраб: разліць вядро, чытаць пераклад, есці са срэбра, на стале ляжыць печыва, магутны дызель. Сінекдаха – гэта перанос назвы часткі на цэлае, назвы агульнага на канкрэтнае, родавай назвы на відавую:. статак у 50 галоў, лес багаты птушкай, дзічка – ‘яблыня’ і ‘плод яблыні’, шэрыя курткі рагаталі.

 

2.Сінонімы, амонімы, антонімы, паронімы

Амонімы (грэч. homos ‘аднолькавы’ і onyma ‘імя’) – словы аднолькавыя па гукавым складзе, але розныя па семантыцы. Прычыны ўзнікнення амонімаў: абмежаваная колькасць гукаў, запазычанні з іншых моў (лава ‘прадмет сялянскай мэблі’ і ‘вывяржэнне вулкана’), распад семантычных сувязей у мнагазначных словах (журавель ‘птушка’ і ‘прыстасаванне пры калодзежы’). Амонімы бываюць поўныя (лексічныя), якія поўнасцю супадаюць ва ўсіх граматычных формах (корт ‘тканіна’, ‘пляцоўка для гульні’); няпоўныя, у якіх супадзенне няпоўнае. Вылучаюць графічныя амонімы (амографы), якія адрозніваюцца месцам націску (прыклад і прыклад); фанетычныя амонімы (амафоны), якія адрозніваюцца ў напісанні, а гучанне аднолькавае (казка – [каска] ); граматычныя амонімы (амаформы), якія адрозніваюцца разнастайнасцю граматычных форм, а супадаюць толькі ў асобных формах (палі ад ‘поле’ і ‘паліць’).

Сінонімы (грэч. synonimos ‘аднаіменны’) – гэта блізкія або ідэнтычныя па значэнні словы, якія адрозніваюцца стылістычнай афарбоўкай ці семантычнымі адценнямі. Група слоў на аснове агульнасці значэння ўтварае сінанімічны рад: дарога, шлях, гасцінец, шаша. У сінанімічным радзе ёсць нейтральнае слова з агульным значэнем. Такое апорнае слова называецца дамінантай. Вакол дамінанты групуюцца словы з больш прыватным значэнем. Дамінантай у прыведзеным сінанімічным радзе з’яўляецца слова “дарога”. Сінонімы бываюць семантычныя (ідэаграфічныя), стылістычныя, семантыка-стылістычныя, абсалютныя сінонімы (дублеты), кантэкстуальныя.

Семантычнымі называюцца сінонімы, якія адрозніваюцца адценнем значэння: размаўляць - дыскутаваць; песціць –  лашчыць – мілаваць.

Стылістычнымі называюцца сінонімы, якія адрозніваюцца стылістычнай афарбоўкай: паветра – эфір (літ.), турма – кутузка (гутарк.).

Семантыка-стылістычнымі  называюцца сінонімы, якія адрозніваюцца  і семантыкай і сферай ужывання адначасова: пісаць – крэмзаць, весці – валачы.

Сустракаюцца сінонімы, адрозненне якіх зусім не выражана. Гэта дублеты, напрыклад: арфаграфія –  правапіс, аб’ява – абвестка.

Словы, якія збліжаюцца па другарадных, частковых прыметах (у  кантэксце), называюцца сітуацыйнымі ці кантэкстуальнымі сінонімамі, напрыклад: Ад таго пажаўцеў, пасох, пагніў маладняк (І. Пташнікаў). Закалыханыя, спяць песні, усе трэлі, свісты, перасвісты, куванні, звоны, перазвоны, куганні, гулы, перагуды, лясныя шумы, перашумы.

Паронімы (грэч. para ‘каля’ onyma ‘імя’) – аднакаранёвыя словы, якія належаць да адной часціны мовы, маюць блізкае гучанне і напісанне (адрозніваюцца ў напісанні адной літарай або некалькімі), але адрозніваюцца па значэнні, напрыклад: туляцца ‘блукаць’ і туліцца ‘гарнуцца, хінуцца’. Паронімы ўзнікаюць у выніку запазычання іншамоўных слоў: эканоміка ‘арганізацыя, структура і стан народнай гаспадаркі’ і эканомія ‘ашчаднасць’; таксама паранімічную пару могуць утвараць словы славянскага паходжання: асобны ‘адасоблены, самастойны’ і асобы ‘незвычайны, выключны’.

Антонімы (грэч. anti ‘супраць’) – словы, якія абазначаюць лагічна процілеглыя, але суадносныя паняцці. У антанімічныя адносіны ўступаюць далёка не ўсе словы сістэмы часцін мовы. Антанімічныя пары здольны ўтвараць тыя словы, значэнне якіх мае якасна-ацэначны характар, а таксама словы са значэннем процілегла накіраваных дзеянняў, прымет і ўласцівасцей прадмета: кіслы – салодкі, халодны – гарачы, дзень – ноч. Прыметнікі, значэнне якіх пазбаўлена прыметы якасці, антонімаў не маюць: шакаладная (цукерка), лясная (сцяжынка). Няма антонімаў у лічэбнікаў, значнай колькасці займеннікаў. У мнагазначных словах кожнае значэнне мае свае антонімы. Так, антонімам да слова “пустая” ў спалучэнні са словам “бутэлька” з’яўляецца слова ”поўная”, а ў спалучэнні са словам “размова” – “змястоўная”.

 

3.Лексіка паводле  паходжання

Лексіка беларускай мовы паводле паходжання падзяляецца на дзве вялікія групы:

    • спрадвечна беларуская лексіка;
    • запазычаная лексіка.

У спрадвечна беларускай лексіцы вялікі пласт складаюць  словы агульнаславянскія, якія існуюць у тых ці іншых формах ва ўсіх славянскіх мовах: маці, брат, дзед, сват, свёкар, сын, нага, рука, сэрца, рака, поле, луг, восень, год, дзень, зіма, ноч, раніца, бяроза, воўк, гаварыць, цёплы, воля, адзін, я, ты і г. д. Гэты пласт лексікі сфарміраваўся яшчэ да 6 – 7 стст.

Другі пласт – усходнеславянская  лексіка, якая склалася ў 7 – 14 стст.: боты, вяроўка, дудка, жалейка, кубак, лыжка, журчаць, даўгарукі, смуглы, тулава, шчака, гадзюка, жаваранак, зяблік, карова, веліч, вёска, вораг.

Трэці пласт – уласнабеларуская лексіка, якая ўзнікла  ў 13 – 14 стст. – нашыя дні): абрус, астрог, волат, вячысты, рухаць, клопат, лазня,вораг, пасярод, іржа, вуха, вось, крывавы, бярэзнік, спявак, сцежка, слухач, вырай.

Запазычанне слоў – няспынны працэс, уласцівы мове на працягу ўсёй гісторыі яе існавання і абумоўлена эканамічнымі, палітычнымі, гандлёвымі, культурнымі, навукова-тэхнічнымі зносінамі. Крыніцай запазычвання могуць выступаць роднасныя (славянскія) і няроднасныя (неславянскія) мовы. Лексіка запазычваецца пры неабходнасці назваць прадмет, паняцце. У такім выпадку запазычванне слова адбываецца разам з запазычваннем рэаліі: канвеер, гітара, галіфэ. Многія запазычаныя словы даюць магчымасць замены апісальнага звароту адным словам: спрынтэр ‘бягун на кароткія дыстанцыі’, каагуляцыя ‘узбуйненне часціц у дысперсных сістэмах; вядзе да выпадзення з калоіднага раствору асадку’. Іншамоўныя словы могуць запазычвацца не толькі ў адзінстве гучання і значэння. Часам іншамоўныя словы перакладаюцца з дапамогай адпаведных марфем мовы, якая запазычвае. Такі працэс называецца калькаваннем: біяграфія (грэч. bios ‘жыццё’, grapho ‘пішу’) – жыццяпіс; манускрыпт – рукапіс. Вялікая колькасць слоў запазычана са славянскіх  моў:

    • паланізмы: моц, скарб, гузік, палац, хцівы, блакітны, агрэст, кабета, літасць, тлусты, млын;
    • з украінскай мовы: бадзёры, забабоны, плюгавы, журыцца, чупрына;
    • русізмы: азнаменаваць, вінтоўка, мясарубка, саратнік, чарцёж;

Запазычаныя словы з  неславянскіх моў:

    • грэцызмы: акадэмія, кафедра, камедыя, геаметрыя, космас, фантазія, бібліятэка;
    • лацінізмы: аўтар, акцёр, дэкан, дырэктар, інспектар, прафесар, гумар, тэрмін, цэнтр, атэстат;
    • германізмы: жабрак, майстар, слесар, швагер, варта, рота, гандаль, ганак, ланцуг, лямпа, труна, шафа, фальварак, цукар, гафт, коўдра, цэгла, футра, барва;
    • з французскай мовы: абажур, абсурд, акварэль, афіша, апарат, бюро, бламанжэ;
    • англіцызмы: байкот, бар, баскетбол, бокс, біфштэкс, долар, танк, фільм, трэнер;
    • з італьянскай і іспанскай мовы: акорд, арыя, бас, віла, капэла, купал, кампазітар, фантан;
    • са скандынаўскіх моў: акула, вікінг, нарты, сані, тундра, якар.

Информация о работе Лекции по "Белорусскому языку"