Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Февраля 2013 в 20:14, курс лекций
Канспект лекцый прызначаны для студэнтаў 1-га курса вочнай і завочнай форм навучання ўсіх спецыяльнасцей. Дапаможнік уключае 17 лекцый, тэматыка якіх адпавядае тэмам рабочай праграмы. Да кожнай лекцыі дадзены асобны спіс літаратуры, уведзены рубрыкі “Асноўныя паняцці” і “Цікава ведаць”, што дапаможа скіраваць увагу студэнтаў на важныя моўныя паняцці і пашырыць кругагляд. Тэарэтычныя пытанні асвятляюцца сцісла і даступна і дапаўняюцца ілюстрацыйным матэрыялам, узятым з розных галін навукі. У канцы дапаможніка даецца агульны спіс літаратуры, дадатак да тэмы “Афіцыйна-справавы стыль”.
Лекцыя 1. Мова і соцыум……………………………………………...4
Лекцыя 2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы………………………………………………………………………..8
Лекцыя 3. Беларуская мова ў 20-м стагоддзі…………………………11
Лекцыя 4. Беларуская мова на сучасным этапе……………………...16
Лекцыя 5. Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі……………..19
Лекцыя 6. Функцыянальныя стылі беларускай мовы……………….22
Лекцыя 7. Граматычныя асаблівасці навуковага стылю…………….29
Лекцыя 8. Жанры навуковай літаратуры……………………………..34
Лекцыя 9. Лексікалогія………………………………………………...40
Лекцыя10. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання………………………………………………………………….45
Лекцыя 11. Шляхі і крыніцы фарміравання беларускай навуковай тэрміналогіі………………………………………………………………...49
Лекцыя 12. Лінгвістычнае ўпарадкаванне тэрміналогіі……………..54
Лекцыя 13. Асаблівасці словаўтварэння беларускай навуковай тэрміналогіі………………………………………………………………58
Лекцыя 14. Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю……………….64
Лекцыя 15. Групы афіцыйна-справавых дакументаў………………...68
Лекцыя 16. Справавыя лісты…………………………………………..71
Лекцыя 17. Справавая карэспандэнцыя……………………………….73
Дадатак да тэмы “Афіцыйна-справавы стыль”………………………….77
Спіс літаратуры……………………………………………………………85
Спасылкі …………………………………………………………………..86
Асноўныя паняцці: анатацыя, рэзюмэ, рэферат, тэзісы.
Літаратура:
1.Анатацыя
Анатацыя (лац. annotation’заўвага, паметка’ – кароткае тлумачэнне ці крытычная заўвага, якая ідзе за бібліяграфічным апісаннем якога-небудзь сачынення (на адваротным баку тытульнага ліста або кнігі, на каталожнай картцы і г.д.); разгорнутая анатацыя – сціслая характарыстыка ідэйнай накіраванасці зместу, прызначэння кнігі, артыкула і г.д.
Анатацыя ўяўляе сабой кароткую абагуленую характарыстыку твора друку (кнігі, артыкула), якая ўключае іншы раз і яго ацэнку. Асноўнае яе прызначэнне – даць некаторыя ўяўленні аб кнізе, артыкуле, навуковай працы з тым, каб рэкамендаваць яе пэўнаму колу чытачоў. Таму ў анатацыі не патрабуецца выкладання зместу твора, як часцей за ўсё даецца ў выглядзе пераліку ў змесце (“в оглавлении”).
Прыклады анатацый можна знайсці на другой (іншы раз на апошняй) старонцы кожнай кнігі. Гэта як бы візітная картка, па якой чытач (ці пакупнік) мяркуе аб тым, наколькі дадзеная кніга яму карысна. Анатацыя ў такім выпадку іграе ролю рэкламы.
Па сваім характары анатацыі могуць быць даведачнымі, без крытычнай ацэнкі твора, і рэкамендацыйныя, якія ўтрымліваюць такую ацэнку.
Па ахопу зместу анатуемага дакумента і чытацкім прызначэнні адрозніваюць агульныя анатацыі, якія характарузуюць дакумент у цэлым, разлічаныя на шырокае кола чытачоў; спецыялізаваныя, якія раскрываюць матэрыял толькі ў пэўных аспектах, што цікавіць спецыялістаў.
Даведачныя анатацыі характарызуюць крыніцу з п. гл. тыпу выдання, яго літаратурнай формы, чытацкага адрасу, а таксама даюць звесткі аб выкарыстаным матэрыяле. Уключэнне ў анатацыю разнастайных звестак аб кнізе, яе тэарэтычных і практычнай каштоўнасці, дакументальных крыніцах павышае яе эфектыўнасць. Аднак пры ўсім гэтым трэба дабівацца лаканічнасці і кампактнасці звестак аб анатуемым творы.
Зыходзячы з патрабаванняў да анатацый, іх аб’ём можна давесці ад некалькіх слоў да 10 - 15 радкоў. Абавязковымі патрабаваннямі да даведачных анатацый з’яўляюцца канкрэтнасць і прастата выкладу. Прыкладная схема даведачнай анатацыі такая:
Рэкамендацыйныя анатацыі звычайна з’яўляюцца спецыялізаванымі і прадугледжваюць іншы падыход да выкладу і літаратурнаму афармленню. Варта звярнуць увагу на значнасць (важнасць) твора (кнігі), тады неабходна ўказаць на тое, чаму кніга (артыкул) будзе карысна і цікава чытачу, што ў ёй можа прыцягнуць увагу ; што паможа чытачу ў павышэнні яго кваліфікацыі, азнаямленні з навейшымі дасягненнямі навукі і тэхнікі.
Істотную ролю ў вызначэнні якасці рэкамендацыйнай анатацыі адыгрывае паслядоўнасць выкладу. Анатацыя можа пачынацца са звестак аб аўтару, што дасць уяўленне аб накіраванасці твора і аб яго якасці; з заўваг па сутнасці пытання, што прыцягне ўвагу чытача к анатуемаму твору; з ацэнкі твора ў шэрагу іншых аналагічных кніг (артыкулаў), што зверне ўвагу чытача іменна на гэты твор. Напрыклад:
Кузняцоў І. М. Рэфераты, курсавыя і дыпломныя работы: Методыка падрыхтоўкі і афармлення: Вучэбна- метадычны дапаможнік. – 2-выд. – М.: Выдавецка-гандлёвая карпарацыя “Дашкаў і К”, 2004. – 352 с.
Гэта кніга
– ужо другое выданне аўтара,
але больш дапоўненае і
У дапаможніку разглядваецца ўвесь працэс падрыхтоўкі вучэбных навуковых работ – ад выбару тэмы да яе абароны.
У ім змяшчаюцца
рэкамендацыі па падрыхтоўцы, напісанні
і афармленні кантрольных, курсавых
і дыпломных работ у
Дапаможнік прызначаны для студэнтаў вну, навучэнцам гімназій, каледжаў, тэхнікумаў, выкладчыкам, а таксама ўсім, хто хоча павысіць культуру сваёй навуковай працы.
Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы: Вучэбны дапаможнік для факультэта журналістыкі. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мн.: Універсітэцкае, 1995. – 294с.
Раглядаюцца пытанні тэарэтычнага і практычнага характару, якія датычацца спецыфікі функцыянальных стыляў і асаблівацей ужывання стылістычна маркіраваных сродкаў лексікі, марфалогіі і сінтаксісу беларускай літаратурнай мовы. Асаблівая ўвага надаецца мове і стылю сродкаў масавай інфармацыі і прапаганды.
Для студэнтаў факультэта журналістыкі, можа быць выкарыстана студэнтамі-філолагамі беларускіх універсітэтаў і інстытутаў, а таксама настаўнікамі сярэдніх школ.
2.Рэзюмэ
Рэзюмэ (фр. resume) – ‘кароткае выкладанне сутнасці напісанага, сказанага ці прачытанага; кароткі вывад, заключны вынік чаго-небудзь’.
Рэзюмэ блізка прымыкае да анатацыі. Але паміж анатацыяй і рэзюмэ ёсць істотная розніца: у той час як анатацыя коратка характарызуе асноўныя ідэі твора (кнігі, артыкула), то рэзюмэ – яго вывады, галоўныя вынікі. Паняцце ’рэзюмэ’ таксама’ існуе ў афіцыйна-справавым стылі, у справаводстве. Там яно мае значэнне сціслай кароткай інфармацыі аб сабе, складзеная прэтэндэнтам на вакантнае месца. У нейкай ступені гэта самарэклама, якая дазваляе кіраўніцтву арганізацыі папярэдне азнаёміцца з суіскальнікамі працы з тым, каб пры непасрэдным кантакце спыніцца на адным з іх.
3.Рэферат
Рэферат (лац. referre’дакладваць, паведаміць’) – даклад на пэўную тэму, які ўключае агляд адпаведнай літаратуры і іншых крыніц; выкладанне зместу навуковай працы, кнігі і г.д.
Мэта рэферата – адказаць на пытанне, што новага, істотнага змяшчае кніга, артыкул. Рэферат (у адрозненне ад анатацыі) змяшчае канкрэтныя ідэі, вывады аўтара; адказвае на пытанне: што заключаецца ў дадзенай публікацыі?
Рэферыруючы нейкі твор, варта дастаткова поўна, канкрэтна і паслядоўна перадаць яго змест у максімальна сціслай і па магчымасці абагуленай форме. Адначасова з гэтым рэферат – не механічны пераказ работы, а выклад яе сутнасці. Калі неабходна для асвятлення зместу навуковай работы, у рэферат могуць быць уключаны лічбавыя дадзеныя, табліцы, графікі, малюнкі, чарцяжы, схемы.
Змест рэферыруемага твора выкладаецца аб’ектыўна ад імені аўтара. Калі ў першасным матэрыяле галоўная думка сфармулявана недастаткова дакладна, у рэфераце яна павінна быць канкрэтызавана і вылучана. Рэферат рыхтуецца на аснове некалькіх крыніц ( можа быць і адна крыніца). Гэта не сачыненне, а агляд публікацый, які не патрабуе ні фантазій, ні выказвання новых ідэй. Канечне, у рэфераце можна прыводзіць уласныя сцвярджэнні, але яны не заўсёды падыходзяць. Вылучаюць наступныя віды рэфератаў:
Незалежна ад віду рэферат можа быць раздзелены на тры асноўныя часткі: загалоўную, уласна рэфератыўную і даведачны апарат. Спачатку збіраюцца зыходныя матэрыялы на зададзеную тэму (кнігі, артыкулы, заметкі, ілюстрацыі), потым вытрымкі з іх групуюцца ў тым парадку, які патрэбны аўтару. З зыходнымі матэрыяламі можа дапамагчы Інтэрнет, з практычнымі навыкамі аўтар павінен справіцца сам. У залежнасці ад віду рэферата выкарыстоўваюць розныя мадэлі падрыхтоўкі. Зыходны матэрыял абагульняецца, кампануецца, канкрэтызуецца: перачытваецца чарнавы варыянт рэферата не адзін раз і затым зноў карэкціруецца або дапаўняецца, выяўляюцца асноўныя звесткі, якія павінны ўвайсці ў рэферат. Ад другарадных звестак пазбаўляюцца. Затым ў лагічнае цэлае сінтэзуецца, абагульняецца каштоўная інфармацыя ў адпаведнасці з мэтамі рэферата. У працы патрэбны разгорнутыя аргументы, разважанні, параўнанні. Матэрыялы падаюцца ў форме апісання ці канстатацыі, большы ўхіл робіцца на дакладнасць, сцісласць, яснасць, прастату. Схема рэферата можа быць такая:
Вучэбныя рэфераты выконваюцца ў якасці самастойных работ ў школе і вну. Мэта – навучыцца працаваць эфектыўна. Эфектыўнасць – гэта не аб’ём, а максімум выніку пры мінімуме затрат сіл і часу.
Кантрольныя рэфераты выкарыстоўваюцца для праверкі гатоўнасці чалавека да працы. У кантрольным рэфераце студэнт паказвае сябе. У ім адлюстроўваюцца свае асабістыя адносіны да вывучаемага пытання. Рэферат пішуць пры паступленні ў аспірантуру і іншыя навучальныя ўстановы. У кантрольным рэфераце матэрыял трэба падаць так, каб даказаць сваё маральнае права займацца гэтай тэмай; падкрэсліць важнасць тэмы, для гэтага трэба выкарыстаць працы вядомых вучоных. Кантрольныя рэфераты могуць быць выкарыстаны і пры працаўладкаванні маладога спецыяліста на пэўную пасаду.
Службовыя рэфераты рыхтуюцца як службовыя заданні. Звязана гэта з тым, што кіраўніцтву трэба тэрмінова вывучыць нейкае пытанне, а часу няма. Заданне даецца рэферэнту, сакратару, спецыялісту; час падрыхтоўкі можа абмяжоўвацца. На дапамогу можна прыцягнуць Інтэрнет.
Творчыя рэфераты рыхтуюцца для сябе і не маюць канкрэтнай мэты, г.зн. не абмежаваны часам, аб’ёмам. Мэта рэфератаў – гэта ўдасканаленне сябе, сваёй навуковай працы, падрыхтоўка да дысертацыі, выступленняў на канферэнцыях, для публікацый у Інтэрнеце, навуковых зборніках.
Кампазіцыя рэферата:
4.Тэзісы
Тэзіс (грэч. thesis ‘палажэнне, сапраўднасць якога павінна быць даказана; асноўнае палажэнне’). Тэзісы – коратка сфармуляваныя асноўныя палажэнні даклада, лекцыі, паведамлення; у ідэалістычнай філасофіі Гегеля – зыходная ступень дыялектычнага развіцця; у антычным вершаскладанні – месца ў вершы, якое не нясе рытмічнага націску і ў спалучэнні з моцнымі складамі ўтварае рытм верша.
Тэзісы – вывады і абагульненні, якія слухач (чытач) запісвае ў форме цытат або ўласных фармулёвак, што маюць характар сцвярджэння. У тэзісах раскрываюцца асноўныя ідэі артыкула, кнігі, твора. Тэзісы дазваляюць абагуліць матэрыял, перадаць яго змест шляхам сціслых запісаў. Тэзісы складаюцца пры паўторным чытанні (слуханні). Тэкст разбіваецца на часткі, у кожнай з іх вылучаецца галоўнае. Падрыхтаваць тэзісы – значыць запісаць галоўныя думкі тэксту. Звычайна тэзісы нумаруюцца, бо так лягчэй захаваць логіку аўтарскіх разважанняў. З дапамогай тэзісаў можна запісаць лекцыі, а не падрабязна канспектаваць. Тэзісы бываюць:
Фармулёўка тэзісаў павінна быць дакладнай і кароткай. Прагледзім прыклад тэзісаў па пытанні “Анатацыя”.
1.Анатацыя як жанр навуковай літаратуры.
2.Абагулены
характар і ацэначнасць
3.Анатацыя – візітная картка кнігі.
4.Змест і
кампазіцыя даведачных
а) тып выдання (дапоўненае, перапрацаванае);
б) адрасат;
в)
дакументальная аснова
5.Спецыялізаваны
характар рэкамедацыйных
6.Агульнасць і адрозненне ў афармленні рэкамендацыйных і даведачных анатацый .
Ва ўсіх жанрах навуковай літаратуры выкарыстоўваюцца цытаты.
5.Спосабы выкладання навуковай інфармацыі
Асноўныя спосабы выкладання навуковай інфармацыі: апісанне, апавяданне, разважанне, доказ.
Апісанне прадугледжвае
Як сыравіна для вытворчасці безмучнога хлеба трыцікале мае шэраг пераваг у параўнанні з пшаніцай і жытам: утрымлівае шмат вітамінаў і амінакіслот, незаменных кіслот (валін, ізалейцын, фенілалалін), можа станоўча ўплываць на працэс браджэння цеста.
Апавяданне ўключае пачатак, развіццё і канец дзеяння; пытанне: што адбываецца з прадметам, з’явай? Напрыклад:
Адліты пат4 засыпаюць зверху цукровай пудрай ці цукрам-пяском у залежнасці ад выкарыстанага для форм матэрыялу. Пасля студнеўтварэння пат выбіраюць з форм і старанна ачышчаюцьз дапамогай шчотак ці ў ток сціснутага паветра ад крухмалу ці аддзяляюць ад лішкаў цукру-пяску ці цукровай пудры. Частка цукру-пяску застаецца на паверхні пату, як негіграскапічнае ахоўнае пакрыццё, якое паляпшае яго знешні выгляд.