Лекции по "Белорусскому языку"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Февраля 2013 в 20:14, курс лекций

Описание

Канспект лекцый прызначаны для студэнтаў 1-га курса вочнай і завочнай форм навучання ўсіх спецыяльнасцей. Дапаможнік уключае 17 лекцый, тэматыка якіх адпавядае тэмам рабочай праграмы. Да кожнай лекцыі дадзены асобны спіс літаратуры, уведзены рубрыкі “Асноўныя паняцці” і “Цікава ведаць”, што дапаможа скіраваць увагу студэнтаў на важныя моўныя паняцці і пашырыць кругагляд. Тэарэтычныя пытанні асвятляюцца сцісла і даступна і дапаўняюцца ілюстрацыйным матэрыялам, узятым з розных галін навукі. У канцы дапаможніка даецца агульны спіс літаратуры, дадатак да тэмы “Афіцыйна-справавы стыль”.

Содержание

Лекцыя 1. Мова і соцыум……………………………………………...4
Лекцыя 2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы………………………………………………………………………..8
Лекцыя 3. Беларуская мова ў 20-м стагоддзі…………………………11
Лекцыя 4. Беларуская мова на сучасным этапе……………………...16
Лекцыя 5. Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі……………..19
Лекцыя 6. Функцыянальныя стылі беларускай мовы……………….22
Лекцыя 7. Граматычныя асаблівасці навуковага стылю…………….29
Лекцыя 8. Жанры навуковай літаратуры……………………………..34
Лекцыя 9. Лексікалогія………………………………………………...40
Лекцыя10. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання………………………………………………………………….45
Лекцыя 11. Шляхі і крыніцы фарміравання беларускай навуковай тэрміналогіі………………………………………………………………...49
Лекцыя 12. Лінгвістычнае ўпарадкаванне тэрміналогіі……………..54
Лекцыя 13. Асаблівасці словаўтварэння беларускай навуковай тэрміналогіі………………………………………………………………58
Лекцыя 14. Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю……………….64
Лекцыя 15. Групы афіцыйна-справавых дакументаў………………...68
Лекцыя 16. Справавыя лісты…………………………………………..71
Лекцыя 17. Справавая карэспандэнцыя……………………………….73
Дадатак да тэмы “Афіцыйна-справавы стыль”………………………….77
Спіс літаратуры……………………………………………………………85
Спасылкі …………………………………………………………………..86

Работа состоит из  1 файл

Belorussky_yazyk.doc

— 624.50 Кб (Скачать документ)

 

2.Адаптацыя  запазычаных тэрмінаў у беларускай  мове

Апошнія дзесяцігоддзі 20-га і пачатку 21-га стст. характарызуюцца значным папаўненнем лексікі сучаснай беларускай мовы запазычаннямі. У першую чаргу гэты працэс тлумачыцца пазамоўнымі фактарамі – кардынальнымі пераўтварэннямі ў жыцці грамадства, развіццём навукі, тэхнікі. У беларускай мове проста адсутнічаюць адпаведныя словы, якія існуюць у мове-крыніцы; часцей за ўсё гэта звязана з адсутнасцю паняццяў, вызначаных і названых пэўнымі тэрмінамі ў мове-крыніцы. Адметныя асаблівасці запазычвання тэрмінаў:

    • пісьмовы шлях пранікнення запазычаных тэрмінаў;
    • свядомае ўздзеянне на працэс запазычвання (хоць ёсць магчымасць планамернага і заканамернага фарміравання тэрміналогій);
    • стан развіцця і ўжывання нацыянальнай мовы;
    • роля моў-суседак (у прыватнасці, праз рускую мову ідзе запазычванне ў беларускую);
    • пранікненне запазычаных слоў у старабеларускую мову, а затым у сучасную беларускую мову (пульс, рэцэпт, кмін, лілея, пальма).

У складзе розных тэрмінасістэм  беларускай мовы выкарыстоўваюцца запазычанні  з:

- лацінскай мовы: аўдыт,  аўкцыён, абсорбцыя, адсарбент,  аргумент;

- грэчаскай мовы: метафара, гіпс, ідэя, аналогія, гіпатэнуза;

- нямецкай: біржа, валюта, рэнтабельны, кварцавы, вінт, дросель,  муфта, вентыль;

- французскай: бюджэт, акцыя, бетон, брыкет, кабіна, эксплуатацыя, рэле, жанр, кантраст, мантаж, сюжэт;

- італьянскай: мецца-сапрана,  санет, гальванічны, фірма, сальда, банк, мафія;

- англійскай мовы: бізнес, бартэр, ваўчар, маркетынг, менеджмент, блок, ралі, фарсунка, тэкст, фальклор.

У сённяшнім постіндустрыяльным грамадстве роля інфармацыйных тэхналогій надзвычай важная. Менавіта ў галіне камунікацый і новых тэхналогій наглядаецца вялікая колькасць слоў з англійскай мовы (англіцызмы і амерыканізмы ‘запазычанні з амерыканскага варыянта англійскай мовы’). Галоўная праблема звязана з засваеннем  новых слоў беларускай мовай. Хуткасць развіцця інфармацыйных тэхналогій выклікае масавыя запазычанні, якія або не фіксуюцца ў слоўніках, або адлюстроўваюцца з парушэннем арфаграфічных і арфаэпічных норм. Пры запазычванні слоў-тэрмінаў адбываецца іх частковае падпарадкаванне законам беларускай мовы, адбываецца адаптацыя слоў, якая ўключае:

1) гукі [ж, дж, р, ц,  ч, ш,] вымаўляюцца цвёрда і  ў арфаграфіі запісваюцца як  зацвярдзелыя: брыкет, джоўль;

2) гук [г] фрыкатыўны: маркетынг;

3) пераход о,э –  а (аканне): геаметрыя, канцэнтрацыя;

4) частковы пераход  д – дз’ (дзеканне): дзюбель, дэтэктыў;

5) частковы пераход  т – ц’ (цеканне): карацін, пекцін, але аўдытар, тэрмометр;

6) змяненне граматычных  форм пад уздзеяннем законаў  беларускай граматыкі: драма,  тэарэма ( у грэч. мове  - ніякі  род; у бел. мове – жаночы  род); эліпсіс, сепсіс ( у грэч. мове – жаночы род, у бел. мове – мужчынскі род);

7) змяненне марфемнай  структуры: конус, бонус (у лац.  мове – муж. род) – конус,  бонус (у бел. мове) або cursus – курс; рroduktus – прадукт (канчатак us страчваецца); акварыум, дэндрарыум (um – былы лацінскі канчатак); vexillum,  decretum, ellementum – вексель, дэкрэт, элемент (канчатак знік);

8) пераход у (складовага) - ў (нескладовае) пасля галоснай: роўмінг, ноўтбук;

9) адсутнасць падаўжэння  ў іншамоўных лексемах: банер;

10) праяўленне пабочнага націску; некаторыя запазычаныя словы з’яўляюцца складанымі (ці з’яўляюцца ўстойлівымі спалучэннямі і ўяўляюць сабой адно фанетычная цэлае): он-лайн (англ. on- line, ад on’на’ + line’лінія’). Асноўны націск перамясціўся на апошні склад.У гэтым выпадку ў першым складзе праяўляецца пабочны націск: он-лайн.

11) у беларускай мове  англійскія словы набываюць катэгорыю  склону: канцэрн (-а, -у, -ам, -е), эскалацыя,  дысплей, сайт. Ёсць выпадкі, калі  форма не змяняецца: інтэрв’ю, мультымедыя.

У сувязі з гэтым існуюць фанетыка-графічныя варыянты засваення запазычаных слоў (лексем), але гэта натуральны працэс, уласцівы кожнай мове. Якія прычыны ўзнікнення варыянтаў?

1.Уплыў моў-пасрэднікаў,  у прыватнасці, рускай мовы. Так,  у слове ”Інтэрнет” ужыванне  галоснай  е  для абазначэння цвёрдасці  н  не адпавядае беларускаму вымаўленню і звязана з пасрэдніцтвам рускай мовы; больш правільна будзе ўжываць э. Тое ж можна сказаць аб словах “дысплей, пейджэр.

2.Розныя спосабы перадачы  запазычанняў: транскрыпцыя – гукавая перадача іншамоўнай лексікі сродкамі прымаючай мовы; транслітарацыя – палітарная перадача слова: англ. browser – (спосаб транскрыпцыі)браўзер, (спосаб транслітарацыі) броўзер; англ. computer – (спосаб транскрыпцыі) камп’ютэр, (спосаб транслітарацыі) кампутэр.

 

3.Аманімія, сінанімія,  антанімія ў тэрміналагічнай  лексіцы

Тэрміны ў пэўнай тэрмінасістэме могуць уступаць у сінанімічныя, антанімічныя, аманімічныя адносіны. Сінанімічныя тэрміны характарызуюць аднолькавыя  паняцці: фіцінг, муфта ‘дэталь, пры  дапамозе якой злучаюцца пры разьбе трубы’; ахраматызм, дальтанізм ‘здольнасць аптычнай сістэмы не раскладаць светлавога праменя на састаўныя колеры пры пераламленні’; калумбіт, ніабіт ‘мінерал класа вокісаў і гідравокісаў чорнага або буравата-чорнага колеру; руда ніобію’.

Тэрміны могуць абазначаць супрацьлеглыя паняцці. Амаль у  кожнай галіне навукі, тэхнікі выдзяляюць антонімы: актыў – пасіў, лізіс  ’растварэнне, аслабленне’ – крызіс ‘паваротны пункт, рэзкі пералом’; монасемія – полісемія; бедная руда – багатая руда; вадкае паліва – цвёрдае паліва; пункт замярзання – пукт кіпення; жорсткая вада– мяккая вада; насычаныя растворы – ненасычаныя растворы; растваральныя рэчывы – нерастваральныя рэчывы; упускны клапан – выпускны клапан; закрыты фланец – адкрыты фланец; мантаж – дэмантаж; камфорт – дыскамфорт; плаўкі электрод – няплаўкі электрод і г. д. Няцяжка заўважыць, што антанімічнасць ствараецца дзякуючы розным словам з супрацьлеглым паняццем; дзякуючы выкарыстанню антанімічных прэфіксаў, антанімічных асноў (дробназярністы – буйназярністы); наяўнасці прэфікса з адмоўным значэннем у адной лексеме і адсутнасцю яго ў другой.

Аманімія тэрмінаў узнікае  пры распадзе полісеміі, ці калі мнагазначнае слова ў выніку разыходжання значэнняў  утварае аднолькавыя па гучанні, але розныя па значэнні словы-тэрміны. Такія тэрміны належаць розным тэрмінасістэмам, у выніку назіраецца міжнавуковая аманімія:

  • марфалогія (ад грэч. morphe ‘форма’ і logos ‘слова, вучэнне’) – у лінгвістыцы – раздзел граматыкі, які вывучае формы слоў; у біялогіі – навука аб форме і будове чалавека і жывёл; у батаніцы – навука, якая вывучае будову і формаўтварэнне раслін;
  • грэбень (тэх., агранам., гідраўл.);
  • хобат (анатам., тэх.);
  • абарачальнасць (эканам., хім.);
  • матрыкс (лац. matriks ‘аснова’) – у біялогіі – дробназярністае рэчыва, якое запаўняе ўнутрыклетачныя структуры і прасторы паміж імі; у паліграфіі – адзін са сродкаў вырабу эластычных форм высокага друку;
  • дэльта ‘нізіна ў вусці ракі, прарэзаная вялікай колькасцю рукавоў і пратокаў’ (геаграф.); у лінгвістыцы – ‘чацвёртая літара грэчаскага алфавіта’; у фізіцы, хіміі – ‘абазначэнне аднаго са станаў рэчыва, напрыклад, дэльта-жалеза’(гэта адзін са станаў жалеза, у якім яно знаходзіцца пры t ад 1401 да 1528; не магнітнае; растварае вуглярод).

 

4.Асаблівасці  перакладу тэрмінаў з рускай мовы на беларускую

Галоўная задача пры  перакладзе тэкстаў навуковага стылю  з рускай мовы на беларускую заключаецца  ў наступным:

  • перакладаць неабходна не кожнае слова паасобку, а ў кантэксце, каб тэкст быў дакладным і мілагучным, каб кожны тэрмін адпавядаў свайму паняццю;
  • неабходна памятаць, што вялікая колькасць слоў-тэрмінаў запазычана і яшчэ не канчаткова адаптавана ў беларускай мове; асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на выключэнні ў правапісе   ў; е, ё – я; о, э – а; падоўжаных зычных; д – дз’ і т – ц’; у большасці выпадкаў іншамоўныя словы выступаюць як выключэнні;
  • тэрміны, як і агульнаўжывальныя словы, у большасці выпадкаў падпарадкуюцца законам беларускай граматыкі: скланяюцца (біржа – біржай, ліцэнзія - ліцэнзіяй), спрагаюцца (фрахтаваць – фрахтую ‘від арэнды (судна, самалёта)’, утвараюць ступені параўнання (больш актуальна), але ў выпадку з прыметнікамі, дзеепрыметнікамі ёсць свае асаблівасці: у беларускай мове пераважаюць поўныя формы прыметнікаў (падаткавая, камерцыйнае); дзеепрыметнікі ўжываюцца ў поўнай і кароткай форме (зроблена, даследавана, даследаваная), але зусім адсутнічаюць зваротныя формы на –ся: параўнаем, вращающийся (рус.) – які варочаецца (бел); у дзеепрыметнікаў таксама абмежавана ўжыванне суфіксаў –уч-, -юч-, -ач-, -яч-, -ем-, -ім-, -ўш-, -ш- (кіруючыя органы, кіруемы); найбольш ўжывальныя суфіксы –ен-, -ан-, -н-, -т-, -л- (запраграмаваная, выпечаная, падагрэтая). Пры перакладзе дзеепрыметнікаў можна ўжыць блізкія па значэнні прыметнікі, дзеясловы, назоўнікі.

Пры перакладзе тэрмінаў не трэба забывацца на такую з’яву, як моўная інтэрферэнцыя7. Неабходна ўлічваць адрозненні беларускай і рускай моў на ўсіх узроўнях: фанетычным, арфаграфічным, марфалагічным, сінтаксічным.


 

ЛЕКЦЫЯ 12. Лінгвістычнае ўпарадкаванне  тэрміналогіі

1.Тэрмінасістэмы (эканамічна-бухгалтарская, фізіка-тэхнічная, медыка-біялагічная, прамыслова-гандлёвая і г. д.).

2.Патрабаванні да тэрмінаўжывання.

3.Лексічныя, семантычныя,  граматычныя асаблівасці тэрміналогіі.

4.Асаблівасці выкарыстання  разам з тэрмінам сімвалаў, лічбаў.

Асноўныя паняцці: тэрміналагічная сістэма, сэнсавая афарбоўка, словы-тэрміны, словазлучэнні-тэрміны, сімвалы, формулы, лічбы.

Літаратура:

    1. Ляшчынская В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка. – Мінск, 2001.
    2. Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы. – Мінск: Універсітэцкае, 1995.
    3. Руденка Е. Н. Белорусский язык. Профессиональная лексика. – Мінск, 2005.

 

1.Тэрмінасістэма (эканамічна-бухгалтарская, фізіка-тэхнічная,  медыка-біялагічная, прамыслова-гандлёвая  і г. д.)

Кожны тэрмін з’яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы. А пэўная тэрміналагічная сістэма абмежавана адной галіной навукі. Тэрміны ў межах пэўнай сістэмы – члены адной сям’і. Яны залежаць адзін ад аднаго, кожнае слова мае сваё месца. Гэтая сістэмная залежнасць адзінак унутры тэрміналогіі – галоўная характарыстыка адзінак гэтага тыпу. Так, тэрмін выяўляе адназначнасць і атрымлівае яе менавіта праз прыналежнасць да дадзенай сістэмы. Напрыклад, слова “флюс” у медыцынскай тэрміналогіі азначае ‘паднадкосцевы ці паддзяснёвы гнайнік, які суправаджаецца ацёкам тканак вакол’, флюс у металургіі ‘матэрыял, які ўводзіцца ў шыхту пры выплаўцы і пераплаўцы металаў для ўтварэння шлакаў пэўнага саставу’. Тэрміналагічныя сістэмы розных галін навукі і тэхнікі, нягледзячы на іх адрозненні, маюць агульныя рысы, паколькі складаюцца з лексічнага матэрыялу той мовы, на якой гавораць вучоныя, і з выкарыстаннем некаторых лагічных заканамернасцей. Так, напрыклад, у мінералогіі паслядоўна пры ўтварэнні тэрмінаў выкарыстоўваецца словаўтваральны сродак –іт-, -ыт-: вулканіт, гейзерыт, кальцыт; у хіміі ўжываецца словаўтваральны сродак -ый-, -ій- для абазначэння хімічных элементаў: германій, гелій, індый, натрый і г. д. Тэрміны, такім чынам, суадносяцца з іншымі найменнямі ў пэўнай галіне навукі і тэхнікі і ўтвараюць разам тэрміналагічную сістэму, ці тэрмінасістэму. Можна гаварыць пра эканамічна-бухгалтарскую, фізіка-тэхнічную, медыка-біялагічную, гандлёвую, харчовую і іншыя тэрмінасістэмы. Напрыклад:

каштарыс, дэбіторская  запазычанасць, трасат, трасант, пасіў – эканамічна-бухгалтарская тэрмінасістэма;

аказіянальны, вакатыў, інфінітыў, кампаратыў – лінгвістычная тэрмінасістэма;

пастэрызацыя, гамагенезацыя, нармалізацыя, ферментацыя, дэнатурацыя  – харчовая (малочная) прамысловасць;

прывад, паўправаднік, інтэрпаляцыя, генерыраваць, дэфармацыя, вібрацыя -  тэхнічная тэрмінасістэма.

 

2.Патрабаванні  да тэрмінаўжывання

Асноўныя патрабаванні да тэрмінаўжывання: дакладнасць, яснасць, адназначнасць, сістэмнасць, г. зн. тэрмін павінен ужывацца ў адным значэнні, без дадатковых сэнсавых афарбовак (памяншальна-ласкальных, павелічальна-пагарджальных, прастамоўных, гутарковых), павінен адпавядаць канкрэтнаму навуковаму паняццю, якое ўжываецца ў межах пэўнай галіны навукі. У сувязі з павышэннем культурнага ўзроўню народа, з развіццём навукі і тэхнікі колькасць тэрмінаў , якія, не губляючы сваіх тэрміналагічных функцый, атрымліваюць шырокае літаратурнае выкарыстанне, значна павялічваецца. Гэтаму садзейнічаюць газеты, радыё, масавая навукова-папулярная літаратура. Аднак менавіта тут часцей за ўсё сустракаюцца выпадкі загрувашчвання тэкстаў вузкаспецыяльнымі тэрмінамі і прафесіяналізмамі. Вось урывак з артыкула ветэрынарнага ўрача (надрукаваны ў газеце):

Яшчур – вострае  кантагіёзнае захворванне, якое рапаўсюджваецца  ў выглядзе эпізаотыі і паражае пераважна буйную рагатую жывёлу. Хвароба характарызуецца наступнымі прыметамі:з’яўленне на венцах капытоў, у ротавай поласці, сасках вымені эрозій з выразнай здольнасцю да хуткага загнойвання.

Падкрэсленыя словы  будуць незразумелыя большасці чытачоў, на якіх разлічаны артыкул. Гэта яшчэ раз даказвае, што вузкаспецыяльныя тэрміны павінны ўжывацца ў навуковай літаратуры, значэнне такіх слоў зразумела толькі спецыялістам. У іншых сферах дзейнасці трэба ўжываць або агульназразумелыя тэрміны, або пазбягаць іх выкарыстання зусім, замяняючы іх даступнымі тлумачэннямі.

 

3.Лексічныя,  семантычныя, граматычныя асаблівасці  тэрміналогіі

Тэрміны паводле будовы суадносяцца са словамі ці спалучэннямі слоў, часцей за ўсё са словазлучэннямі. Разгледзім падрабязна кожную групу тэрмінаў.

1.Словы-тэрміны не могуць існаваць  па-за межамі часцін мовы, але  ў якасці тэрмінаў выкарыстоўваюцца  толькі назоўнікі, прыметнікі, прыслоўі, дзеясловы. Асноўную колькасць  слоў-тэрмінаў складаюць назоўнікі.  Напрыклад: паўфабрыкат, рэкламаванне, купон, буцік, дэмпінг (слоўнік па маркетынгу); акрэдытыў, акцыз, аўдыт, аўдытар (слоўнік менеджэра); каагуляцыя, дэнатурацыя, інактывацыя, казеін, фермент (са слоўніка інжынера-тэхнолага малочнай прамысловасці). У якасці аднаслоўных тэрмінаў часта выкарыстоўваюцца ўласныя імёны, якія, перайшоўшы ў разрад тэрмінаў, становяцца агульнымі назоўнікамі. Да такіх тэрмінаў можна аднесці адзінкі вымярэння фізічных велічынь, названыя ў гонар адкрывальнікаў, напрыклад: ампер ‘адзінка сілы току’ – па прозвішчы французскага фізіка А. М. Ампера; джоўль ‘адзінка энергіі’ – па прозвішчы англійскага фізіка Дж. П. Джоўля; паскаль ‘адзінка ціску’ – па прозвішчы французскага вучонага Б. Паскаля. У ролі тэрміна выкарыстоўваюцца ўласныя назоўнікі і як утваральныя асновы, напрыклад: у хімічнай тэрміналогіі выкарыстоўваюцца прозвішчы вучоных, у гонар якіх названы хімічныя элементы: Курчатаў – курчатавій, Кюры – кюрый, Мендзялееў – мендзялевій (мендзелеявіт) і г. д. Іншы раз для ўтварэння тэрміна выкарыстоўваецца спалучэнне імя і прозвішча вучонага: дацкі фізік Нільс Бор – хімічны элемент нільсборый. У якасці асновы слова-тэрміна выкарыстоўваецца геаграфічная назва – уласны назоўнік: Каліфорнія – каліфорній, Амерыка – амерыцый, францыя – францый, Рэйнская зямля – рэній, Германія – германій і інш. Уласны назоўнік становіцца часткай складаных аднаслоўных тэрмінаў: амперметр ‘прыбор для вымярэння сілы пастаяннага і пераменнага электрычнага току’.

Информация о работе Лекции по "Белорусскому языку"