Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Февраля 2013 в 20:14, курс лекций
Канспект лекцый прызначаны для студэнтаў 1-га курса вочнай і завочнай форм навучання ўсіх спецыяльнасцей. Дапаможнік уключае 17 лекцый, тэматыка якіх адпавядае тэмам рабочай праграмы. Да кожнай лекцыі дадзены асобны спіс літаратуры, уведзены рубрыкі “Асноўныя паняцці” і “Цікава ведаць”, што дапаможа скіраваць увагу студэнтаў на важныя моўныя паняцці і пашырыць кругагляд. Тэарэтычныя пытанні асвятляюцца сцісла і даступна і дапаўняюцца ілюстрацыйным матэрыялам, узятым з розных галін навукі. У канцы дапаможніка даецца агульны спіс літаратуры, дадатак да тэмы “Афіцыйна-справавы стыль”.
Лекцыя 1. Мова і соцыум……………………………………………...4
Лекцыя 2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы………………………………………………………………………..8
Лекцыя 3. Беларуская мова ў 20-м стагоддзі…………………………11
Лекцыя 4. Беларуская мова на сучасным этапе……………………...16
Лекцыя 5. Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі……………..19
Лекцыя 6. Функцыянальныя стылі беларускай мовы……………….22
Лекцыя 7. Граматычныя асаблівасці навуковага стылю…………….29
Лекцыя 8. Жанры навуковай літаратуры……………………………..34
Лекцыя 9. Лексікалогія………………………………………………...40
Лекцыя10. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання………………………………………………………………….45
Лекцыя 11. Шляхі і крыніцы фарміравання беларускай навуковай тэрміналогіі………………………………………………………………...49
Лекцыя 12. Лінгвістычнае ўпарадкаванне тэрміналогіі……………..54
Лекцыя 13. Асаблівасці словаўтварэння беларускай навуковай тэрміналогіі………………………………………………………………58
Лекцыя 14. Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю……………….64
Лекцыя 15. Групы афіцыйна-справавых дакументаў………………...68
Лекцыя 16. Справавыя лісты…………………………………………..71
Лекцыя 17. Справавая карэспандэнцыя……………………………….73
Дадатак да тэмы “Афіцыйна-справавы стыль”………………………….77
Спіс літаратуры……………………………………………………………85
Спасылкі …………………………………………………………………..86
Установа адукацыі
Кафедра гуманітарных дысцыплін
-
БЕЛАРУСКАЯ МОВА. ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА
Канспект лекцый для студэнтаў 1-га курса вочнай і завочнай форм навучання
УДК 808.26
ББК 81. 2 Бел
С
Разгледжана і рэкамендавана да выдання на пасяджэнні кафедры ГД
Пратакол № ___ ад ___ 2006 г.
кандыдат філалагічных навук, ст. выкладчык кафедры рускай, беларускай і замежных моў БРУ А. М. Міхалёва
ст. выкладчык кафедры ГД А. А. Чугай
У сціслай і даступнай форме выкладзены асноўныя пытанні вучэбнага курса па прафесійнай лексіцы беларускай мовы. Асаблівая ўвага скіравана на тэрміналогію і афіцыйна-справавы стыль.
Для студэнтаў ВНУ нефілалагічных спецыяльнасцей, можа быць выкарыстана аспірантамі і выкладчыкамі ў якасці дадатковай крыніцы пры падрыхтоўцы да семінарскіх заняткаў, залікаў, экзаменаў, пры афармленні справавых лістоў.
Змест
1 |
Лекцыя 1. Мова і соцыум……………………………………………... |
4 |
2 |
Лекцыя 2. Гістарычныя
этапы фарміравання і развіцця беларускай
мовы…………………………………………………………………… |
8 |
3 |
Лекцыя 3. Беларуская мова ў 20-м стагоддзі………………………… |
11 |
4 |
Лекцыя 4. Беларуская мова на сучасным этапе……………………... |
16 |
5 |
Лекцыя 5. Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі…………….. |
19 |
6 |
Лекцыя 6. Функцыянальныя стылі беларускай мовы………………. |
22 |
7 |
Лекцыя 7. Граматычныя асаблівасці навуковага стылю……………. |
29 |
8 |
Лекцыя 8. Жанры навуковай літаратуры…………………………….. |
34 |
9 |
Лекцыя 9. Лексікалогія……………………………………………… |
40 |
10 |
Лекцыя10. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка
абмежаванага ўжывання………………………………………………………… |
45 |
11 |
Лекцыя 11. Шляхі і крыніцы фарміравання беларускай
навуковай тэрміналогіі……………………………………………… |
49 |
12 |
Лекцыя 12. Лінгвістычнае
ўпарадкаванне тэрміналогіі………… |
54 |
13 |
Лекцыя 13. Асаблівасці
словаўтварэння беларускай навуковай
тэрміналогіі……………………………………………… |
58 |
14 |
Лекцыя 14. Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю………………. |
64 |
15 |
Лекцыя 15. Групы афіцыйна-справавых дакументаў………………... |
68 |
16 |
Лекцыя 16. Справавыя лісты………………………………………….. |
71 |
17 |
Лекцыя 17. Справавая карэспандэнцыя……………… |
73 |
18 |
Дадатак да тэмы “Афіцыйна-справавы стыль”…………………………. |
77 |
19 |
Спіс літаратуры……………………………………… |
85 |
20 |
Спасылкі ………………………………………………………………….. |
86 |
Канспект лекцый прызначаны для студэнтаў 1-га курса вочнай і завочнай форм навучання ўсіх спецыяльнасцей. Дапаможнік уключае 17 лекцый, тэматыка якіх адпавядае тэмам рабочай праграмы. Да кожнай лекцыі дадзены асобны спіс літаратуры, уведзены рубрыкі “Асноўныя паняцці” і “Цікава ведаць”, што дапаможа скіраваць увагу студэнтаў на важныя моўныя паняцці і пашырыць кругагляд. Тэарэтычныя пытанні асвятляюцца сцісла і даступна і дапаўняюцца ілюстрацыйным матэрыялам, узятым з розных галін навукі. У канцы дапаможніка даецца агульны спіс літаратуры, дадатак да тэмы “Афіцыйна-справавы стыль”.
Канспект лекцый можа быць выкарыстаны для падрыхтоўкі да семінарскіх заняткаў, залікаў і экзаменаў па беларускай мове.
Асноўныя паняцці: соцыум, мова, білінгвізм, моўныя сем’і, мёртвая мова.
Літаратура:
1.Тэрмін “мова”. Функцыі мовы ў грамадстве
Беларуская мова з’яўляецца адной з высокаразвітых нацыянальных моў народаў свету. Яна элемент нацыянальнай культуры, асноўны сродак зносін у розных сферах дзейнасці чалавека. У мове адлюстроўваюцца думкі і пачуцці народа, яго грамадскі вопыт, ход гістарычнага развіцця, узровень эканомікі, навукі, мастацтва. Таму гісторыя станаўлення і развіцця беларускай мовы самым непасрэдным чынам звязана з сацыяльна-гістарычнымі і культурна-грамадскімі ўмовамі жыцця беларускага народа, залежыць ад эканамічнага і палітычнага становішча дзяржавы на розных этапах яе існавання.
Тэрмін “мова” абазначае сістэму гукавых, слоўнікавых і граматычных сродкаў, якія актывізуюць работу мыслення і з’яўляюцца сродкам зносін, абмену думкамі, узаемнага разумення людзей у грамадстве1 (соцыуме). Роля мовы ў жыцці грамадства вялікая. Гукавая мова можа выражаць, адлюстроўваць, выказваць усё пра навакольны свет, змяняючыся ў залежнасці ад умоў жыцця, эканомікі, ступені развіцця духоўнай культуры грамадства. Мова – істотная адзнака народа, нацыі, племені. Мова ўзнікае ў грамадстве і з патрэб грамадства. Адчуванне мовы, пачуццё адзінства мовы, з дапамогай чаго ажыццяўляецца сувязь чалавека са сваім народам, дазваляе кожнаму лічыць сябе прыналежным да пэўнай нацыі, народа.
Функцыі мовы:
2. Міждысцыплінарныя сувязі мовы
Беларуская мова цесна звязана з іншымі дысцыплінамі: гісторыяй, літаратурай, правам. Яна развіваецца і суіснуе разам з гісторыяй краіны. Змены, якія адбываюцца ў палітычным жыцці краіны, адлюстроўваюцца і ў гістарычным развіцці мовы. Прыклад таму – дзяржаўны характар мовы ў часы ВКЛ і ў цяперашні час; заняпад мовы ў складзе Рэчы Паспалітай і ў Расійскай імперыі.
Літаратура – гэта від мастацтва, мастацтва слова. Дзякуючы багаццю мовы, разнастайнасці значэнняў слоў, літаратура стварае арыгінальныя мастацкія творы ў жанры паэзіі, драмы, эпасу.
Сацыяльны статус беларускай мовы як дзяржаўнай пацвярджаецца заканадаўствам (правам), замацоўваецца яе функцыянаванне ў розных сферах дзейнасці чалавека, у тым ліку і ў афіцыйна-справавой.
3. Білінгвізм. Аспекты беларуска-рускага білінгвізму
Білінгвізм ‘двухмоўе’ - гэта з’ява адначасовага існавання ў дзяржаве двух моў, афіцыйна замацаваных законам. Напрыклад, у Бельгіі дзве дзяржаўныя мовы: французская і фламандская; у сучаснай Швейцарыі існуе чатыры дзяржаўныя мовы: нямецкая, французская, італьянская, рэтараманская; у Інданезіі выкарыстоўваецца каля 200 моў, у Дагестане - каля 30.
26 студзеня 1990 г. быў прыняты “Закон аб мовах у Беларускай ССР”. Увядзенне закона было разлічана на 1 верасня 1990г. і рэалізацыя яго на працягу 10 год. За гэты тэрмін неабходна:
а) на працягу 3 год увесці беларускую
мову ў афіцыйныя дакументы
б) на працягу 3–5 год – у дзяржаўныя ўстановы, органы дзяржаўнай улады і кіравання;
в) на працягу 5 год – у справаводства,
у тэхнічную і праектную
г) на працягу 10 год – у юрыдычныя ўстановы, установы адукацыі (сярэднія, сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя з абавязковай здачай экзамену).
14 мая 1995 г. адбыўся першы агульнарэспубліканскі рэферэндум, у выніку якога другой дзяржаўнай мовай стала руская. Як паказвае жыццё, беларуская мова цяпер не з’яўляецца рэальным сродкам зносін нацыі. Праблема двухмоўя мае 3 аспекты: псіхалінгвістычны, педагагічны і сацыякультурны.
Псіхалінгвістычны прадугледжвае пытанні развіцця беларускай мовы, яе ўдасканалення і сферы ўжывання з пункту гледжання псіхалогіі.
Педагагічны прадугледжвае пытанні навучання беларускай мове ва ўмовах існавання другой мовы (рускай).
Сацыякультурны прадугледжвае пытанні суіснавання беларускай і рускай моў у грамадстве і ў культурным жыцці.
Моўная сітуацыя сёння парадаксальна. Большасць насельніцтва (80% з 10 млн. называюць сябе беларусамі, а 70 % лічаць роднай мовай беларускую), гаворыць на беларускай мове (з дыялектным адценнем), але літаратурная беларуская мова не мае прэстыжу як мова адукацыі і прафесійнага росту. На карысць мовы працуе інтэлігенцыя, перыядычны друк (газеты “Наша ніва”, “Літаратура і мастацтва”, часопісы “Полымя”, “Маладосць”, “Роднае слова”), беларускамоўны Інтэрнет, грамадская арганізацыя “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны”, выдавецкі праект “Беларускі кнігазбор”, службы роднага слова. Генеалагічная і структурная блізкасць рускай і беларускай моў працуе на выцясненне беларускай мовы як маючай іншы сацыяльны статус. Але ж сучасная тэндэнцыя фарміравання лінгвістычнай карты свету адназначна накіравана на захаванне моў. У Беларусі рэальнае ўмацаванне статуса дзяржаўнасці мовы і пашырэнне сацыяльнай базы можа быць дасягнута шляхам сумесных намаганняў асобных людзей, грамадскіх арганізацый і дзяржавы.
4. Беларуская мова сярод славянскіх моў
Беларуская мова – адна са славянскіх моў індаеўрапейскай сям’і. Моўная сям’я – гэта вялікая група моў, якая аб’ядноўваецца паводле паходжання і гістарычнага развіцця, паводле агульнага моўнага матэрыялу. У залежнасці ад ступені блізкасці моў паміж сабой моўныя сем’і падзяляюцца на групы і падгрупы.
Цікава ведаць: лінгвістыка, або мовазнаўства, выдзяляе індаеўрапейскую, іберыйска-каўказскую, фіна-угорскую, цюркскую, мангольскую, тунгуса-маньчжурскую, кітайска-тыбецкую, аўстраазіяцкую, семіта-хаміцкую, кайсанскую і іншыя моўныя сем’і. Тэрмін “індаеўрапейскія мовы” прапанаваны нямецкім моваведам-санскрытолагам Францам Бопам (1791-1867), адным з заснавальнікаў параўнальна-гістарычнага метаду вывучэння моў.
Індаеўрапейская моўная сям’я ўключае такія падгрупы: індыйская (пенджабі, бенгалі, орыя, маратхі, сіндхі, цыганская); іранская (персідская, таджыкская, курдская, афганская, асецінская, тацкая); балтыйская (літоўская, латышская); раманская (іспанская, французская, партугальская, італьянская, правансальская, румынская, каталійская, малдаўская, рэтараманская); германская (дацкая, нарвежская, шведская, ісландская, фарэрская – паўночнагерманскія мовы; нямецкая, англійская, нідэрландская, фламандская, ідыш – заходнегерманскія); кельцкая (ірландская, шатландская, гальская, брэтонская, уэльская); славянская (беларуская, руская, украінская – усходнеславянскія; польская, кашубская, чэшская, славацкая, сербскалужыцкая – заходнеславянскія; балгарская, македонская, сербскахарвацкая - паўднёваславянскія). Некаторыя мовы ўваходзяць у індаеўрапейскую сям’ю як асобныя падгрупы: грэчаская, албанская, армянская. Бываюць мовы ізаляваныя, не ўваходзяць у склад сем’яў: японская, карэйская. Ёсць мовы мёртвыя, якія актыўна не ўжываюцца ці зусім не ўжываюцца, так як няма носьбітаў мовы: санскрыт, ведыйская, скіфская, харэзмская, пруская, лацінская, гоцкая, бургундская, карнуэльская, стараславянская, палабская, старажытнагрэчаская, візантыйская.
Старажытныя славяне некалькі стагоддзяў карысталіся мовай, якая складалася з блізкароднасных дыялектаў. Гэту мову называюць агульнаславянскай ці праславянскай. Гэта была беспісьмовая мова. Яна спачатку была распаўсюджана на параўнальна невялікай тэрыторыі – паміж Одэрам і Дняпром. Але ў першым тысячагоддзі нашай эры праславянскія плямёны рассяляюцца па Усходняй Еўропе і Балканскім паўвостраве. Рассяленне доўжылася аж да 6-7ст.ст. У выніку славяне засялілі вялізныя тэрыторыі, сувязі паміж плямёнамі зменшыліся; славяне ўваходзілі ў кантакты з народамі, якія належалі розным моўным групам, змешваліся з рознаэтнічным насельніцтам. Таму хутка ў праславянскай мове ўзніклі дыялектныя разыходжанні. У выніку ўзніклі тры групы будучых славянскіх моў. У лексіцы, фанетыцы, марфалогіі, сінтаксісе беларуская мова бліжэй стаіць да рускай і ўкраінскай мовы. Але ёсць асаблівасці, якія яднаюць яе з іншымі славянскімі мовамі.
усходнеславянскія мовы |
заходнеславянскія |
паўднёваславянскія мовы | |||||
бел. |
рус. |
украін. |
польск. |
чэшск. |
балгар. |
серб. |
харв. |
сват |
сват |
сват |
swat |
svat |
сват |
сват |
сват |
вока |
око |
око |
оko |
oko |
око |
око |
око |
кроў |
кровь |
кров |
krew |
krev |
кръв |
крв |
крв |
лес |
лес |
ліс |
las |
les |
|||
дрэва |
дерево |
дерево |
drzevo |
drevo |
древо |
древо |
древо |