Лекции по "Белорусскому языку"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Февраля 2013 в 20:14, курс лекций

Описание

Канспект лекцый прызначаны для студэнтаў 1-га курса вочнай і завочнай форм навучання ўсіх спецыяльнасцей. Дапаможнік уключае 17 лекцый, тэматыка якіх адпавядае тэмам рабочай праграмы. Да кожнай лекцыі дадзены асобны спіс літаратуры, уведзены рубрыкі “Асноўныя паняцці” і “Цікава ведаць”, што дапаможа скіраваць увагу студэнтаў на важныя моўныя паняцці і пашырыць кругагляд. Тэарэтычныя пытанні асвятляюцца сцісла і даступна і дапаўняюцца ілюстрацыйным матэрыялам, узятым з розных галін навукі. У канцы дапаможніка даецца агульны спіс літаратуры, дадатак да тэмы “Афіцыйна-справавы стыль”.

Содержание

Лекцыя 1. Мова і соцыум……………………………………………...4
Лекцыя 2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы………………………………………………………………………..8
Лекцыя 3. Беларуская мова ў 20-м стагоддзі…………………………11
Лекцыя 4. Беларуская мова на сучасным этапе……………………...16
Лекцыя 5. Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі……………..19
Лекцыя 6. Функцыянальныя стылі беларускай мовы……………….22
Лекцыя 7. Граматычныя асаблівасці навуковага стылю…………….29
Лекцыя 8. Жанры навуковай літаратуры……………………………..34
Лекцыя 9. Лексікалогія………………………………………………...40
Лекцыя10. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання………………………………………………………………….45
Лекцыя 11. Шляхі і крыніцы фарміравання беларускай навуковай тэрміналогіі………………………………………………………………...49
Лекцыя 12. Лінгвістычнае ўпарадкаванне тэрміналогіі……………..54
Лекцыя 13. Асаблівасці словаўтварэння беларускай навуковай тэрміналогіі………………………………………………………………58
Лекцыя 14. Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю……………….64
Лекцыя 15. Групы афіцыйна-справавых дакументаў………………...68
Лекцыя 16. Справавыя лісты…………………………………………..71
Лекцыя 17. Справавая карэспандэнцыя……………………………….73
Дадатак да тэмы “Афіцыйна-справавы стыль”………………………….77
Спіс літаратуры……………………………………………………………85
Спасылкі …………………………………………………………………..86

Работа состоит из  1 файл

Belorussky_yazyk.doc

— 624.50 Кб (Скачать документ)

 

Некаторыя славянскія (агульнаславянскія) словы на беларускай глебе займелі  іншае значэнне. Так, слова “блага”  абазначае ‘кепска’. Беларуская мова мае свае адметнасці ў марфалогіі, фанетыцы:

  • зычны [р] – зацвярдзелы; гэта з’ява мае праславянскі дыялектны характар; доказам гэтаму з’яўляецца наяўнасць зацвярдзелага [р] у сербскахарвацкай  і польскай мовах;
  • зычны [г] -  фрыкатыўны; такі гук ёсць у паўднёварускіх гаворках, чэшскай, славацкай, лужыцкай мовах;
  • дзеканне – цеканне (пераход д – дз’, т- ц’); гэта з’ява адлюстроўвалася ў старабеларускіх помніках з 1300 года, а гэта значыць, што сама з’ява ўзнікла раней dziwo [дз’]; music; kucie [ц’] – чытаем у “Лісце да Абуховіча”;
  • гук [ў] – гэта з’ява зафіксавана ў смаленскай грамаце 1229 года; ў перадавалася літарамі  в, у, оу, γ; ловъко, дръвъ, моучком, не вдовз    (не вдолгу); адбываецца пераход [л] - [ў], калі гэта былі спалучэнні ъл, ьл: вълък – воўк; вълна – воўна;
  • поўна / няпоўнагалоссе оро, оло, ора, ола / ра, ла: город, горад / град.

 

 

 

 

 

 

 

ЛЕКЦЫЯ 2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы

    1. Канцэпцыі паходжання беларускай мовы.
    2. Этапы развіцця беларускай літаратурнай мовы.
    3. Нацыянальныя дзеячы ў галіне мовы.

Асноўныя паняцці: моўныя масівы, спецыфічныя асаблівасці мовы.

Літаратура:

  1. Шакун Л. М. Гісторыя беларускага мовазнаўства: Вучэбны дапаможнік. - Мінск: Універсітэцкае, 1995.
  2. Шакун Л.М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. – Мінск: Універсітэцкае, 1984.

 

1.Канцэпцыі паходжання беларускай мовы

У 18 ст. у Еўропе стала  прыкметна узрастаць цікавасць  з боку грамадскасці да пытанняў паходжання народаў, вялікіх і малых, да іх моў, этнаграфіі, вусна-паэтычнай  творчасці. 

У пач. 19 ст. такая зацікаўленасць узмацнілася; на гэтым грунце складваўся  параўнальна-гістарычны метад вывучэння моў.

Абудзілася цікавасць і да беларускага  народа, да яго мовы. Вялікую ролю ў гэтым адыгралі палітычныя прычыны: падзелы  Рэчы Паспалітай у к. 18ст. У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1773, 1795). Беларусь увайшла ў склад Расійскай імперыі. Узнікла пытанне: хто такія беларусы; якою моваю яны карыстаюцца? Прыярытэт у вырашэнні гэтых пытанняў узялі афіцыйныя ўлады. Было заяўлена, што Расія вярнула сабе частку рускага народа, і хоць назва “Беларусь” і вытворныя ад яго словы і ўжываліся ў дарэвалюцыйных выданнях, але ж да самай рэвалюцыі афіцыйна Беларусь абазначалі тэрмінамі “Западно–русский  край” і “Северо–Западный край”. З польскага боку выказваліся прэтэнзіі разглядаць Беларусь як частку Польшы, беларускую мову - як дыялект польскай мовы. І той і другі бок адмаўлялі самастойнасць беларускага народа і яго мовы. Нават у энцыклапедычных даведніках таго часу (1874г.) з’явіліся выказванні: “Назва Беларусі ёсць геаграфічны тэрмін і не мае асобнага этнаграфічнага значэння, таму што ні асобнай народнасці ці нават асобнага племені беларускага не існавала....Беларуская гаворка складаецца з рэштак старой мовы, што падпала пад моцны ўплыў польскай”. Вядомыя рускія лінгвісты І.І. Сразнеўскі, А.А Патабня, А.І. Сабалеўскі лічылі беларускую мову дыялектам вялікарускай гаворкі.

Але ў першай палове 19 ст. польскія лінгвісты сталі разглядаць беларускую мову як самастойную сярод  іншых славянскіх моў (Ян Чачот); з  рускіх вучоных як самастойную мову разглядаў М.І. Надзеждзін; з украінскіх вучоных – М.А. Максімовіч. Выключную ролю ў вывучэнні беларускай мовы, адстойванні інтарэсаў цэлага народа адыграў акадэмік Я. Карскі (трохтомная праца “Беларусы”). Асновай фарміравання беларускай мовы стала агульнаўсходнеславянская (або старажытнаруская) мова з яе дыялектамі. Існавала 2 культурныя, эканамічныя аб’яднанні, вакол якіх фарміраваліся 2 дыялекты , або моўныя масівы :

 

1) вакол Мінска, Гародні,  Навагрудка, Брэста;

2) вакол Віцебска, Смаленска,  Полацка.

Даследчыкі мяркуюць, што гэтыя дыялекты паслужылі асновай развіцця беларускай літаратурнай мовы. Я. Карскі, А.Сабалеўскі лічаць, што першае месца ў фарміраванні мовы належыць Віцебска-Полацкаму дыялекту. М. Жураўскі, Г. Станг даказваюць, што ў аснову старажытнай беларускай літаратурнай мовы лёг Навагрудска-Гродзенскі масіў. Асноўнай прычынай, якая не дазваляе ўстанавіць ісціну, з’яўляецца адсутнасць даследаванняў па  гістарычнай дыялекталогіі.

Важную ролю ў развіцці старажытнай беларускай мовы адыграла пісьменнасць, мова якой набліжалася да жывой гутарковай. Менавіта ў пісьмовай мове фарміраваліся арфаграфічныя нормы і традыцыі. Веды аб развіцці беларускай мовы чэрпаюцца з помнікаў старажытнабеларускага пісьменства, створаных пачынаючы з 12ст. Гэта былі дзелавыя паперы: граматы, дагаворы, акты, даравальныя, надпісы на рэчах. Напрыклад: крыж Е. Полацкай (12 ст.); дагавор Полацка з Рыгай (13-14 стст.); “Літоўская метрыка”, “Судзебнік караля Казіміра Ягелончыка” (15 ст.).

У гэтых творах знайшлі адлюстраванне  паасобныя фанетычныя і граматычныя асаблівасці беларускай мовы. Яны мелі спарадычны характар і не набылі ўнармаванасці. Дзелавая пісьменнасць у адносінах да іншых жанраў выступае як найбольш унармаваная мова 15-18 стст. Гэта тлумачыцца тым, што дзелавыя паперы пісаліся па выпрацаванай схеме, якую трэба было вытрымліваць. З граматычных асаблівасцей можна вылучыць:

  1. канчаткі -ы-,  -і- ў мн.л. Наз. скл.: небесы, мытнікі, слугі;
  2. канчаткі -ы- , -і-  замяняюцца на –амі; -ямі ў Тв.скл.: з браты – з братамі ;
  3. з человеки – з человеками;
  4. формы дзеепрыметнікаў цяп. часу з суфіксамі -учы; -ючы; -ачы; -ячы  выступаюць у функцыі дзеепрыслоўяў: летучы, служачы;
  5. інфінітыў мае не  – ти, а  - ть: воевати – воевать;
  6. у сінтаксісе ідзе набліжэнне да народнай гутарковай мовы: поехали до Витебска; наглядаецца паўтарэнне прыназоўніка: Была за яго братом за родным за Стецко.
  7. лексіка дзелавых помнікаў прадстаўлена агульнаславянскім пластом (лічэбнікамі і агульнаўжывальнымі словамі), а таксама запазычанымі:

- паланізмамі: маёнтак;

- германізмамі: рахунак; лацінізмы: экзекуцыя.

 

2.Этапы развіцця  беларускай літаратурнай мовы

Першая спроба перыядызацыі гісторыі беларускай мовы была зроблена акад. Я.Карскім  у пачатку 20 ст. Лічыцца, што весці  перыядызацыю неабходна з таго часу, калі ў мове пачалі выяўляцца спецыфічныя рысы (найбольш характэрныя, адметныя рысы беларускай мовы), якія адносяцца да 14 стагоддзя. Л.Шакун вылучае 3 перыяды:

1.   10-13 стст. -  перыяд  старыжытнарускай мовы ;

2.   14-18 стст. – перыяд  старабеларускай літаратурнай мовы ;

3.   канец 18 ст.- нашы дні – перыяд новай беларускай літаратурнай мовы (канец 18 ст. – 1863г.; канец 80-х гадоў 19ст. – пачатак 20 ст.; пачатак 20 ст. – нашы дні).

Існавалі магутныя цэнтры Полацк (862г.) і Кіеў. Кіеўскім князям удаецца  аб’яднаць большасць усходнеславянскіх земляў у Кіеўскую Русь (праіснавала да 13ст.). У 988 годзе было прынята хрысціянства і разам з гэтым прыйшла пісьменнасць на стараславянскай мове. Хоць ёсць меркаванні, што пісьменнасць на Русі зарадзілася раней (у пачатку 10ст.). У гэты перыяд узніклі летапісы “Аповесць мінулых гадоў“, “Слова аб палку Ігаравым...”, пропаведзі Е.Полацкай і К.Тураўскага. У выніку міжусобіц Кіеўская Русь распалася. У такіх умовах большую самостойнасць набывалі дыялекты. Мясцовыя моўныя рысы шырока адлюстроўваліся ў пісьмовых помніках. На падставе гэтых пісьмовых сведчанняў вучоныя мяркуюць, што к 13 ст. гаворкі мелі столькі адметнага ў фанетычным, граматычным, лексічным складзе, што можна было гаварыць аб трох самостойных усходнеславянскіх мовах.

14-ст. характарызуецца адыходам ад старажытнарускіх традыцый;

15-16 стст. – інтэнсіўным  развіццём спецыфічных рыс беларускай  мовы: аканнем, яканнем, дзеканнем,  цеканнем;

17-ст. – пачаткам заняпаду  пісьменнасці і мовы;

18-ст. характарызуецца заняпадам  старажытнабеларускай літаратурнай мовы.

У 14-16 стст. у складзе ВКЛ сфарміравалася беларуская народнасць, а ў 15-16 стст. завяршылася фарміраванне яго мовы. З часоў Скарыны яна называлася “простой русский язык”, “простой русский диалект”, “простая молва”, у Маскоўскай Русі называлася “белороссийский язык”. Сама назва “Белая Русь” (Беларусь) упершыню сустракаецца ў першай палове 17 ст. у польскай літаратуры (адпаведна і назва “мова беларуская”). Літаратурная мова ВКЛ склалася ў актавай пісьменнасці на аснове паўночна-ўсходніх гаворак (масіў Вільня-Полацк-Віцебск-Смаленск). Гэта была дзяржаўная мова. На ёй ствараліся летапісы, вяліся дыпламатычныя перапіскі, ствараліся дзяржаўныя дакументы. На гэтай мове напісаны першыя кнігі: Псалтыр, Евангелле, Катэхізіс; юрыдычныя кнігі – “Статут ВКЛ”( тры рэдакцыі). 15-16 ст.ст. лічаць “залатым векам “ у гісторыі беларускай мовы, таксама культуры, літаратуры.

У 1569 г. была прынята Люблінская унія, у выніку якой утварылася феадальная федэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая. Пачалася паланізацыя, хоць напачатку  беларуская і польская мовы былі раўназначнымі. У 1696г. Варшаўскі сейм афіцыйна адмяніў ужыванне беларускай мовы ў дзелавых дакументах. У 1795г. адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай. Беларускія землі ўвайшлі ў склад Расіі. Мова па-ранейшаму не дапускалася ў афіцыйны ужытак. У 1840г. Мікалай 1 выдаў загад аб увядзенні на Беларусі рускага заканадаўства і рускай мовы ва ўстановах; забаранялася нават ужываць саму назву ”Беларусь”. Знаходжанне Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай і ў складзе Расійскай імперыі адмоўна адбілася на яе развіцці.

Менавіта ў часы заняпаду  мовы ў асяроддзі навукоўцаў–беларусаў умацоўваецца разуменне самабытнасці беларускага народа, прызнанне гістарычнай  ісціны. Адсюль бярэ пачатак беларускае нацыянальнае Адраджэнне. Прадстаўнікі яго беларуска-польскія пісьменнікі першай паловы 19ст. – Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Дунін – Марцінкевіч; другая палова 19ст. – К. Каліноўскі, Ф. Багушэвіч, пазней Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч і інш.; выдавецтвы “Загляне сонца і ў наша аконца”, “ Наша ніва”, “ Наша доля”.

Аднак ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны беларускай мовы ў сферы афіцыйна–справавых зносін працэс складвання сучаснай літаратурнай мовы запавольваўся і расцягнуўся  амаль на стагоддзе. Яшчэ ў пачатку 20ст. мова была неўнармаваная, развівалася ў асноўным у мастацкай літаратуры, але ўжо шмат было зроблена: выйшла навуковае даследаванне ў 3-х тамах Я. Карскага ”Беларусы”, слоўнік І. Насовіча; зборы народных песень Е. Раманава; пасля рэвалюцыі ў 1918 г. выйшла граматыка Браніслава Тарашкевіча. Найбольш спрыяльнымі былі 20–я гады 20ст., калі ажыццяўлялася палітыка беларусізацыі; з канца 30–х гадоў роля мовы  звужаецца; у 1938 г. выйшла пастанова  “Аб абавязковым вывучэнні ў школах рускай мовы”. Беларуская мова выцясняецца. 60–я – 80–я гады – застойны час, калі наогул па заяве бацькоў мова не вывучалася.  У першую чаргу гэта адмоўна паўплывала на стан нацыянальнай самасвядомасці ўсяго народа. У пачатку 90-х гадоў 20-га ст. пачынаецца новая хваля беларускага адраджэння, гэта была яшчэ адна спроба беларусізацыі. У новы перыяд вывучэнне мовы пастаўлена на прафесіянальную (навуковую) аснову. Створаны падручнікі, даведнікі, слоўнікі, акадэмічная граматыка, манаграфіі.

 

3.Нацыянальныя  дзеячы ў галіне мовы

Самыя раннія працы аб беларускай мове датуюцца кан. 18 – пач. 19 ст.: Андрэй Мейер “Описание Кричевского графства” 1786г. Гэта падарунак аўтара графу Пацёмкіну пасля далучэння ўсходніх зямель Беларусі да Расіі ў 1772г.; П. Шпілеўскі “Словарь белорусского наречия”(1845г.), “Заметки белорусца о белорусском языке” (1853г.). У станаўленне беларускай мовы ўнеслі свой уклад фалькларысты: І. Насовіч, Е. Раманаў, П. Бяссонаў, П. Шэйн, М.Доўнар–Запольскі, А.А. Шахматаў, Б. Тарашкевіч. Сучасныя вядомыя моваведы: Л. Шакун, П. Шуба, Л. Злобін, А. Замоцін, Е. Мяцельская, Я. Камароўскі, Л. Антанюк, А. Крывіцкі, А. Падгайскі і інш.

Цікава ведаць:  750 г.н.э. – першы спосаб друкавання кніг у Карэі. 40–я гады 15ст. – пачатак друкавання кніг Іаганам Гутэнбергам.

 

ЛЕКЦЫЯ 3. Беларуская  мова ў  ХХ стагоддзі

 

    1. Б. Тарашкевіч. “Беларуская граматыка для школ” (1918).
    2. Грамадскія функцыі мовы ў 20-я гады.
    3. Моўныя рэформы савецкага часу (1933г., 1957г.).

Асноўныя паняцці: рэформа правапісу, беларусізацыя, “тарашкевіца”.

Літаратура:

  1. Беларуская мова. Энцыклапедыя. – Мінск,1994.- С.464.
  2. Бергман А. Браніслаў Тарашкевіч. Часопіс “Роднае слова”. – 1992.- № 1.- С. 69-74.
  3. Яновіч А. “Беларуская граматыка” Браніслава Тарашкевіча. Часопіс “Беларуская мова і літаратура ў школе”. – 1990. - № 9.- С. 16-19.

 

 

1.Б. Тарашкевіч. “Беларуская граматыка для школ” (1918)

Б. Тарашкевіч быў знакамітым філолагам, літаратарам, публіцыстам, правадыром сялянскіх арганізацый у Польшчы, лідэрам БСГ, аўтарам першай у  гісторыі беларускай мовы навуковага падручніка беларускай граматыкі і  сінтаксісу. Упершыню “Граматыка беларускай мовы для школ” убачыла свет у 1918 годзе у Вільні, у друкарні Марціна Кухты, дзе выходзіла “Наша ніва”. Характарызуючы сваё выданне, Тарашкевіч абвяшчаў, што ў яе аснову пакладзена “найбольш характэрная і найбольш чыстая гутарка беларускай мовы, што мае цвёрды [р] і вялікае аканьне”; паводле слоў аўтара адхіленні ад пісьмовых традыцый дапускаюцца толькі ў тых выпадках, “калі гэтага вымагае яснасць сістэмы або чыстасць мовы”. Задача граматыкі – неадкладная неабходнасць упарадкавання граматычных і правапісных норм беларускай літаратурнай мовы; магчыма гэта стала толькі пасля таго, як у газетах і літаратурных творах на беларускай мове з’явіліся адлюстраванымі спецыфічныя асаблівасці беларускай мовы. Спалучэнне дыялектнай асновы беларускай мовы са здабыткамі новай пісьменнасці на беларускай мове стала перадумовай паспяховага вырашэння праблем, пастаўленых перад аўтарам. Граматыка складалася з наступных раздзелаў:

1.Гукі. 2. Часціны мовы. 3. Падзел слова. 4. Правапіс. 5. Сказ.

У раздзеле “Гукі” аўтар вылучае  зычныя і галосныя; глухія і звонкія; з асаблівасцей можна адзначыць:

  • ужыванне[г] выбухнога: мазгі, ганак;
  • [дж], [дз] – асобныя гукі;
  • аканне (пераход ненаціскнога о,э – а);
    • пазіцыйныя змены зычных (вымаўленне звонкіх перад глухімі і наадварот: кніжка – [кн’ішка];

Информация о работе Лекции по "Белорусскому языку"