Лекции по "Белорусскому языку"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Февраля 2013 в 20:14, курс лекций

Описание

Канспект лекцый прызначаны для студэнтаў 1-га курса вочнай і завочнай форм навучання ўсіх спецыяльнасцей. Дапаможнік уключае 17 лекцый, тэматыка якіх адпавядае тэмам рабочай праграмы. Да кожнай лекцыі дадзены асобны спіс літаратуры, уведзены рубрыкі “Асноўныя паняцці” і “Цікава ведаць”, што дапаможа скіраваць увагу студэнтаў на важныя моўныя паняцці і пашырыць кругагляд. Тэарэтычныя пытанні асвятляюцца сцісла і даступна і дапаўняюцца ілюстрацыйным матэрыялам, узятым з розных галін навукі. У канцы дапаможніка даецца агульны спіс літаратуры, дадатак да тэмы “Афіцыйна-справавы стыль”.

Содержание

Лекцыя 1. Мова і соцыум……………………………………………...4
Лекцыя 2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы………………………………………………………………………..8
Лекцыя 3. Беларуская мова ў 20-м стагоддзі…………………………11
Лекцыя 4. Беларуская мова на сучасным этапе……………………...16
Лекцыя 5. Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі……………..19
Лекцыя 6. Функцыянальныя стылі беларускай мовы……………….22
Лекцыя 7. Граматычныя асаблівасці навуковага стылю…………….29
Лекцыя 8. Жанры навуковай літаратуры……………………………..34
Лекцыя 9. Лексікалогія………………………………………………...40
Лекцыя10. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання………………………………………………………………….45
Лекцыя 11. Шляхі і крыніцы фарміравання беларускай навуковай тэрміналогіі………………………………………………………………...49
Лекцыя 12. Лінгвістычнае ўпарадкаванне тэрміналогіі……………..54
Лекцыя 13. Асаблівасці словаўтварэння беларускай навуковай тэрміналогіі………………………………………………………………58
Лекцыя 14. Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю……………….64
Лекцыя 15. Групы афіцыйна-справавых дакументаў………………...68
Лекцыя 16. Справавыя лісты…………………………………………..71
Лекцыя 17. Справавая карэспандэнцыя……………………………….73
Дадатак да тэмы “Афіцыйна-справавы стыль”………………………….77
Спіс літаратуры……………………………………………………………85
Спасылкі …………………………………………………………………..86

Работа состоит из  1 файл

Belorussky_yazyk.doc

— 624.50 Кб (Скачать документ)

 

3.Стан і  перпектывы развіцця мовы

Беларуская мова на сучасным этапе не выкарыстоўваецца як дзяржаўная ў розных сферах жыцця рэспублікі, не з’яўляецца рэальным сродкам зносін нацыі. Выкарыстоўваецца ў культурных мерапрыемствах, у перыядычных выданнях і г. д., але выкарыстанне яе нешырокае, звужанае. Якія перспектывы развіцця беларускай мовы? Тут можна адзначыць такія кірункі:

    • яна поўнасцю выцесніцца з ужытку рускай мовай і захаваецца ў гутарковым стылі ;
    • ужыванне яе будзе абмежавана пэўнымі сферамі дзейнасці народа (афіцыйна-справавой, публіцыстычнай);
    • мова застанецца ў мастацкім стылі, у мастацкай літаратуры.

Беларуская мова –  развітая мова свету, і дзякуючы таму, што на ёй пішуць творы, роднай мовай яе лічаць большасць насельніцтва Беларусі, яна мае магчымасці развівацца, то можна сцвярджаць, што мова не знікне, яе лёс залежыць ад кожнага грамадзяніна Беларусі.

ЛЕКЦЫЯ 6. Функцыянальныя стылі беларускай мовы

  1. З гісторыі стылю.
  2. Азначэнне стылю і стылістыкі.
  3. Стылі беларускай мовы і іх характарыстыка.
  4. Навуковы стыль і яго асаблівасці.

Асноўныя паняцці: стыль, стылістыка.

Літаратура:

  1. Ляшчынская В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: Вучэбны дапаможнік. – Мінск: РІВШ БДУ, 2001.
  2. Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы. Вучэбны дапаможнік для факультэта журналістыкі. – 2-е выд., перапрацаванае і дапоўненае. – Мінск: Універсітэцкае, 1995.

 

1.З гісторыі  стылю

Слова ‘стыль’ паходзіць ад лац. stilus (грэч. stylos), яно абазначала палачку з завостраным канцом для пісання на дошчачках, пакрытых воскам. На другім канцы палачкі была лапатачка, якой разгладжвалі воск, калі трэба было сцерці напісанае ці выправіць памылку. Гарацый раіў часцей сціраць напісанае, не задавальняцца першым выражэннем думкі, удасканальваць спосаб выражэння. У лацінскай мове з’явілася новае значэнне гэтага слова – ‘манера пісьма, спосаб выкладання думак’. У гэтым новым сваім значэнні слова было запазычана ўсімі еўрапейскімі мовамі.

У славянскіх мовах яно  фігурыравала як стыль або штыль. Зараз слова “стыль” ужываецца ў значэннях ‘стыль пісьменніка’, ‘стыль кіраўніцтва’, ‘стыль адзежы’, ‘спартыўны стыль’ і г.д. Гаворачы пра стыль мовы, мы  называем яго функцыянальны стыль, г. зн. той стыль, які абслугоўвае пэўную сферу чалавечай дзейнасці.

 

2.Азначэнне  стылю і стылістыкі.

Што такое функцыянальны стыль? Гэта разнавіднасць мовы, якая абслугоўвае пэўную сферу чалавечай дзейнасці; гэта адбор моўных сродкаў, іх сукупнасць для перадачы пэўнай інфармацыі. Навука, якая займаецца вывучэннем стыляў, называецца стылістыкай. Стылі характарызуюцца сферай прымянення, мэтай зносін, асноўнымі відамі тэкстаў і моўнымі асаблівасцямі, формай існавання (гл. табліцу). Вылучаюць наступныя стылі мовы: афіцыйна-справавы, публіцыстычны, гутарковы, мастацкі, навуковы.

 

 

 

 

 

 

 

 

Стылі

Сферы выкарыстання

Мэты зносін

Стылявыя рысы

Моўныя сродкі

Разнавіднасці

Размоўны

Быт., сямейныя і сяброўскія зносіны 

Абмен думкамі, інфармацыяй  з блізкімі, знаёмымі людзьмі

Натуральнасць маўлення, эмацыянальнасць, ацэначны характар, адсутнасць строгай лагічнасці

Бытавая лексіка, агульнаўжывальная  лексіка, фразеалагізмы, экспрэсіўна-эмацыянальная  лексіка, няпоўныя, пытальныя, клічныя  сказы 

Размоўна-бытавая, размоўна-афіцыйная

Мастацкі

Духоўная сфера жыцця  грамадства

Уздзейнічаць на думкі і пачуцці чытача, эстэтычныя ўяўленні

Вобразнасць, эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць, індывідуальнасць аўтара

Агульнаўжывальная лексіка, вобразна-выяўленчыя сродкі

Проза, паэзія, драматургія

Публіцыстычны

Палітыка- ідэалагічная, грамадска-эканамічная, культурная і г.д.

Інфармаваць, фарміраваць  грамадскую думку 

Даходлівасць, эмацыянальнасць, ацэначнасць

Агульнаўжывальная, грамадска-палітычная лексіка, метафарызацыя тэрмінаў, загадны  лад дзеясловаў

Газетна-публіцыстычны, радыё-журналісцкі, прамоўніцкі

Афіцыйна-справавы

Афіцыйныя дакументы, канцылярская, юрыдычная і дыпламатычная сферы

Рэгуляцыя афіцыйных  адносін

Паслядоўнасць, дакладнасць  выкладу, аб’ектыўнасць ацэнак, стандартызацыя, адсутнасць эмацыянальнасці

Абстрактная, спецыяльная  лексіка, канцылярызмы, складаныя сказы

Уласна заканадаўчы, дыпламатычны, афіцыйна-канцылярскі

Навуковы

Навука і тэхніка, вучэбны  працэс

Паведаміць агульныя ці прыватныя істотныя прыкметы прадмета, з’явы, растлумачыць іх сутнасць

Абстрактнасць, дакладнасць, аб’ектыўнасць, аргументаванасць, доказнасць

Агульнаўжывальная лексіка, тэрміны, развітыя апавядальныя сказы, злучнікавая падпарадкавальная  сувязь

Уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папулярны, навукова-тэхнічны


 

 

 

 

3.Стылі беларускай мовы і іх характарыстыка

 

Афіцыйна-справавы стыль2. Аблугоўвае сферу афіцыйных і дзелавых зносін людзей, устаноў; мэта зносін – рэгуляцыя афіцыйных адносін, камунікатыўная мэта; асноўныя віды тэкстаў – загады, справаздачы, указы, законы, дагаворы і г. д.; моўныя асаблівасці – дакладнасць, паслядоўнасць, сухасць маўлення, афіцыйнасць; ужываюцца своеасаблівыя ўстойлівыя лексічныя адзінкі, так званыя канцылярызмы: давесці да ведама, дагаворныя бакі, вызначаецца заканадаўствам. Форма існавання – пісьмовая.

Публіцыстычны стыль. Абслугоўвае грамадскае жыццё, палітыку; мэта – агітацыйна-прапагандысцкая, даць інфармацыю аб грамадска важных справах, інфармацыйнае ўздзеянне на свядомасць і пачуцці людзі; віды тэкстаў – выступленні на мітынгу, артыкулы у газеце, нарысы, гумарэскі, даклады; моўныя асаблівасці – даходлівасць, эмацыянальнасць, палымянасць маўлення, агульнаўжывальная лексіка, сустракаюцца тэрміны і дыялектная лексіка, выкарыстоўваюцца метафары, параўнанні, гіпербалы – усё гэта робіць мову вобразнай, яркай, даходлівай; інфармацыйнасць патрабуе дакладнасці, недапушчэння памылак у датах, прозвішчах, назвах арганізацый, устаноў. Форма існавання – пісьмовая.

Гутарковы стыль. Абслугоўвае сферу бытавых адносін (сямейных, сяброўскіх); мэта – камунікатыўная, абмен думкамі, інфармацыяй з блізкімі, знаёмымі; асноўныя віды тэкстаў – гутаркі, запіскі, пісьмы; моўныя асаблівасці – натуральнасць маўлення, эмацыянальнасць, адсутнасць строгай лагічнасці, ацэначны характар моўных сродкаў; непадрыхтаванасць маўлення, суб’ектыўнасць; вялікую ролю адыгрываюць інтанацыя, жэсты, міміка; часта ўжываюцца асабовыя займеннікі, выклічнікі, часціцы, гутарковая лексіка, простыя сказы, словы-сказы, няпоўныя сказы (у дыялогах), пытальныя сказы, клічныя. Форма існавання – вусная.

Мастацкі стыль. Абслугоўвае эстэтычную і духоўную сферу жыцця грамадства; мэта – мастацка-эстэтычная, эстэтычнае ўздзеянне на духоўны свет чалавека, інфармацыя аб духоўным вопыце чалавецтва; віды тэкстаў – апавяданні, аповесці, раманы, вершы, казкі; моўныя асаблівасці – ужыванне разнастайнай лексікі (нейтральнай, кніжнай, дыялектнай, жаргоннай), мова вобразная, эмацыянальная; шырока ўжываюцца разнастайныя тыпы сказаў (простыя, складаныя, ускладненыя). Усё гэта падпарадкавана аўтарскай задуме -  раскрыццю мастацкіх вобразаў.

 

4.Навуковы  стыль і яго асаблівасці

Навуковы стыль абслугоўвае  сферу навукі і тэхнікі; мэта –  пазнавальная, паведамленне аб дасягненнях  навукі і тэхнікі, іх тлумачэнне; віды тэкстаў – выступленні, даклады  на навуковых канферэнцыях, лекцыі, артыкулы, дыспуты, падручнікі, дысертацыі, манаграфіі; моўныя асаблівасці – інфармацыйнасць, лагічнасць, аб’ектыўнасць, доказнасць, ужыванне тэрмінаў, шмат абстрактнай лексікі, пабочных і ўстаўных канструкцый. Форма існавання – пісьмовая. З развіццём сродкаў масавай камунікацыі ўзрастае роля і вуснай формы навуковай мовы. Экстралінгвістычныя прыкметы навуковага стылю – гэта дакладнасць, абстрактнасць, лагічнасць, аб’ектыўнасць. Яны арганізуюць усе астатнія моўныя сродкі, якія фарміруюць навуковы стыль.

Так, тэксты навуковага стылю  прымушаюць ужываць мнагазначныя стылістычна нейтральныя словы толькі ў адным значэнні, радзей – двух  значэннях. Напрыклад: адкрыць ’адчыніць’, ‘даць магчымасць’, ’стварыць’, ’паслужыць пачаткам’, ‘пачатак сходу’, ‘зрабіць вядомым тое, што скрывалася’, ’заўважыць у кім-небудзь здольнасці’. У навуковым стылі рэалізуецца толькі адно значэнне ’заўважыць, знайсці ў выніку даследавання нешта зусім новае’. Выпадкі мнагазначнасці тэрмінаў у межах адной навукі ўвогуле сустракаецца рэдка. Ідэальная тэрміналогія не павінна мець мнагазначных тэрмінаў.

Навуковы стыль характарызуецца  абагульняльнасцю. Амаль кожнае слова  ў навуковым тэксце абазначае  паняцце. Напрыклад, аміяк ’хімічнае  злучэнне азоту з вадародам NH; бясколерны газ з рэзкім пахам, прымяняецца для вытворчасці ўгнаенняў, у халадзільных устаноўках’.

Аснову навуковага стылю  складаюць агульналітаратурныя, стылістычна  нейтральныя словы (міжстылёвыя). Міжстылёвая  лексіка аб’ядноўвае словы, якія аднолькава свабодна выкарыстоўваюцца ў любым тыпе выказвання. Міжстылёвая  лексіка з’яўляецца цэнтрам лексічнага складу (гл. схему).

ЛЕКСІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ


размоўная лексіка

 

міжстылёвая лексіка

 

кніжная лексіка


 

літ.-разм.

разм.-бытавая

прастамоў-ная

 

навуко-вая

афіцыйна-справавая

газетна-публіцыст.


 

Да яе адносяцца словы, якія называюць найбольш звыклыя, шырока распаўсюджаныя прадметы, з’явы, дзеянні: вецер, снег, абутак, вуліца, гаварыць, будынак, дзень, газ, па, насуперак, дзякучы.

У навуковых тэкстах  агульнаўжывальнае слова можа набываць пэўную стылістычную афарбоўку – функцыянальную: цяпло ’нагрэты стан чаго-небудзь (паветра, прадмета)’, ‘цёплая пара года’;

цяпло (фіз.) ‘энергія хаатычнага руху малекул і атамаў, з якіх складаецца цела’.

Пэўную частку лексікі  тэкстаў навуковага стылю складаюць  словы агульнанавуковага выкарыстання, якія ўжываюцца ў навуковых працах самых розных галін ведаў. Напрыклад: аналіз, дослед, працэс, гіпотэза, тэорыя, узаемасувязь, абумовіць, абгрунтаваць, прадугледзець, планаваць і інш.

Самую спецыфічную групу  лексікі навуковых тэкстаў складаюць тэрміны3, да якіх адносяцца словы, спалучэнні слоў, што групуюцца ў тэрміналагічныя аб’яднанні паводле пэўнай галіны навукі, тэхнікі, напрыклад, тэрміны медыцыны, хіміі, эканомікі і інш. Тэрміны вызначаюцца прыналежнасцю да пэўнага тэрміналагічнага поля, не патрабуюць кантэксту для свайго выяўлення. Яны залежаць ад зместу і метадалогіі той навукі, якую тэрмін прадстаўляе. Напрыклад, слова “перыяд” (лац. periodos – "абход, кругазварот"):

    • у астраноміі мае значэнне "прамежак часу, на працягу якога адбываюцца ўсе фазы якога-небудзь паўторнага працэсу";
    • матэматыцы – "адна лічба ці група лічбаў у перыядычным дробе";
    • у лінгвістыцы – "складаная сінтаксічная канструкцыя, якая пры чытанні распадаецца па інтанацыі на дзве (ці болей) часткі";
    • у геалогіі – ‘час, на працягу якога ўтварыліся горныя пароды, якія складаюць геалагічную сістэму’;
    • у фізіцы – ‘перыяд вагання, прамежкі часу, праз якія сістэма, што ажыццяўляе ваганне, вяртаецца ў зыходны стан’.

Узнікненне і функцыянаванне тэрмінаў абумоўлена развіццём навукі, тэхнікі, мастацтва. Тэрміналогія хутка папаўняецца новымі адзінкамі. Навуковы стыль не характарызуецца даступнасцю. Аднак гэта не значыць: ”Чым менш зразумела, тым больш навукова”. А. Герцэн пісаў: “Цяжкіх навук няма, ёсць толькі цяжкія выклады…дактрынёры да таго прывыкаюць да ўродлівай мовы, што іншай не ўжываюць, ім яна здаецца зразумелай”.

У межах навуковага стылю  вылучаюць падстылі. Гэта звязана са зместам навукі, мэтай і задачамі, якія стаяць перад аўтарам навуковага тэксту. Вылучаюць падстылі:

- уласна навуковы ;

- навукова - папулярны;

- навукова  – вучэбны;

- навукова  – тэхнічны.

Навукова-папулярны і  навукова-вучэбны падстылі адрозніваюцца  вобразнасцю і эмацыянальнасцю. Мэта такіх тэкстаў – актывізаваць увагу, лагічнае мысленне. Экспрэсіўнасцю адрозніваецца навуковае маўленне, але словы, у семантыцы якіх ёсць ацэнка, не ўжываюцца. Напрыклад, даволі поўна, дакладны, дадатны – прымальныя ў навуковым маўленні, бо ў іх адсутнічае ацэначнасць. Або яшчэ прыклад:

  1. фосфар -  простае рэчыва, белае, паўпразрыстае, якое плавіцца пры 44,2 С, вельмі ядавітае; на паветры ў цемнаце фосфар свеціцца і можа ўзгарацца. Ён не раскладаецца на іншыя рэчывы, аднак, калі яго нагрэць без доступу паветра, то ён набывае чырвона-фіялетавы колер, перастае свяціцца ў цемры, робіцца неядавіты і не самаўзгараецца на паветры, прычым гэтыя новыя ўласцівасці не знікаюць, нават калі награванне спыняецца.Такім чынам, адбываецца ператварэнне аднаго рэчыва ў другое, але ператварэнне асаблівае: узятае рэчыва не раскладаецца, да яго нічога не далучаецца;
  2. фосфар (грэч. ‘што нясе святло’) – хімічны элемент, які лёгка ўзгараецца і свеціцца ў цемры; утрымліваецца ў мінералах, у арганізме жывёл і раслін;
  3. фосфар, вядома, ядавітае рэчыва, але яго ўласцівасць свяціцца дае магчымасць прымяняць фосфар для аздаблення гадзіннікаў; таксама выкарыстоўваюць для ўпрыгожвання адзення ў розных шоу – гэта робіць відовішчы фантастычнымі, незвычайнымі, прыцягальнымі.

Информация о работе Лекции по "Белорусскому языку"