Морфология растений

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Ноября 2012 в 23:53, реферат

Описание

Клетка з’яўляецца асноўным структурным элементам, з якога складаецца цела шматклетачнага раслiннага арганiзма. Большая частка iх аб’яднана ў клетачныя комплексы - тканкi, якiя выконваюць розныя функцыi. У сувязi з гэтым клеткi маюць разнастайную форму, будову i памеры. Нягледзячы на тое, што ў раслiн можна налiчыць некалькi дзесяткау тыпаў клетак, усе яны маюць агульныя рысы, якiя характэрны менавiта для раслiннай клеткi i адрознiваюць яе ад клетак жывёл.

Работа состоит из  1 файл

Марфалогiя i анатомiя раслiн.DOC

— 466.50 Кб (Скачать документ)

Клеткі акругла-эліптычнай формы называюцца брахісклерэіды ( у пладах грушы, каранях хрэну, у  лупіне  насення бабовых – Fabaceae Lindl., або Leguminosae Juss., Papilionaceae Giseke). Астрасклерэіды – гэта клеткі з выцягнутымі адросткамі, сустракаюцца ў тоўстых кожыстых лістах фікуса, камеліі і г.д. Адзіночныя клеткі называюцца ідыябластамі ( напрыклад, у лістах інжыра). Лічыцца , што склерэіды ў асноўным супрацьстаяць сцісківанню. Склерэіды могуць утвараць групы ці нават тканку; напрыклад, костачкі слівы, вішні, абрыкосу і г.д. , шкарлупіна грэцкага арэха, фундуку.

Механічныя тканкі ствараюць  трывалы каркас цела расліны. У сцябле яны размяшчаюцца па перыферыі і  тым самым павялічваюць супраціўленне  выгіну, пералому. У корані механічныя элементы сканцэнтраваны ў асноўным у цэнтры, што перашкаджае разрыву органаў.

Разгледзім розныя тыпы механічных тканак. Зручным аб’ектам для знаёмства з вугалковай каленхімай з’яўляюцца чарашкі бягоніі (Begonia L.).Трэба  вострым лязом зрабіць тонкі, строга перпендыкулярны доўгай восі чарашка папярочны зрэз, змясціць яго ў кроплю вады і накрыць покрыўным шклом. Пры малым павелічэнні мікраскопа бачна, што пад эпідэрмісам размяшчаецца 2-3 слоя многавугольных клетак з бліскучымі плямамі па вуглах. Вялікае павелічэнне дазваляе разглядзець, што абалонкі клетак па вуглах моцна патоўшчаны; ў месцы сутыкнення трох клетак іх патаўшчэнні маюць выгляд трохвугольнікаў. Паміж імі знаходзяцца непатоўшчаныя участкі абалонкі. У выніку моцнага пераламлення святла клетачныя абалонкі каленхімы выглядаюць бліскучымі.

Пласціністую каленхіму  можна разгледзець на папярочным зрэзе праз сцябло маладога сланечніку алейнага (Helianthus annuus L.) дыяметрам каля 4-5 мм. Як і ў бягоніі, каленхіма  размешчана пад эпідэрмісам, але  патоўшчанымі з’яўляюцца тангентальныя сценкі клетак, якія паралельны паверхні органаў.

Рыхлая каленхіма добра  бачна на папярочных зрэзах стрэлак  часнаку пасяўнога ( Allium sativum L.) і  чарашкоў лопуху (Arctium L.). У стрэлках часнаку каленхіма размяшчаецца суцэльным слоем з 2-3 радкоў клетак па ўсяму перыметру, а ў чарашках лопуху яна знаходзіцца ў рэбрах. У рыхлай каленхіме звяртаюць на сябе ўвагу перш за ўсё вялікія акруглыя цёмныя міжклетнікі. Яны акружаны патоўшчанымі абалонкамі суседніх клетак. Поласці гэтых клетак вельмі малыя, іх з цяжкасцю можна разглядзець на вялікім павелічэнні, яны запоўнены жывым змесцівам.

 

З а д а н н  е. Зарысаваць некалькі клетак вугалковай, пласціністай і рыхлай каленхімы  пад эпідэрмісам, адзначыць эпідэрміс, каленхіму, першасную абалонку, другаснае патаўшчэнне абалонак; у рыхлай каленхіме – міжклетнікі (рыс.7).

Класічным аб’ектам для  знаёмства з будовай склерэнхімных  валокан з’яўляюцца прэпараты са сцябла льну культурнага (Linum usitatissimum L.), але іх можна наглядаць і ў  сцябле крапівы, гарбуза, злакаў і інш. Гатовыя прэпараты падоўжанага зрэзу валокан ці мацэрыраваныя шляхам кіпячэння ў 10 % - най хромавай кіслаце ( для разбурэння міжклетачнага рэчыва) валокны разглядаюць спачатку пры малым павелічэнні. Даўжыня валакна ў сотні разоў перавышае яго шырыню. Праглядаючы валакно, можна бачыць, што канцы клетак скошаныя і завостраныя. У бакавых сценках бачны поравыя каналы простых, без акаймавання пор. Сценкі клетак тоўстыя, поласць клетак параўнальна невялікая. У поласці дзе-нідзе знаходзяцца рэшткі жывога змесціва ў выглядзе дробназярністых згусткаў. Абалонкі клетак цэлюлозныя і не даюць колеравай рэакцыі на лігнін з флораглюцынам і сернай кіслатой.

У папярочным зрэзе валокны  склерэнхімы добра наглядаць  на гатовых ці часовых прэпаратах папярочнага зрэзу сцябла жыта пасяўнога (Secale cereale L.) ці кукурузы (Zea mays L.). Склерэнхіма ў гэтых раслін размешчана ў выглядзе суцэльнага кальца пад эпідэрмісам, а таксама складае абкладку праводзячых пучкоў. Механічная тканка ўяўляе сабой сукупнасць цесна самкнутых паміж сабой шматгранных таўстасценных слаістых клетак. Яны маюць адраўнелыя абалонкі і таму на афарбаваных прэпаратах маюць вішнёва-чырвоны колер. Пры вялікім павелічэнні ў сценках клетак добра бачны поравыя каналы, а паміж суседнімі клеткамі больш цёмная палоска сярэдзіннай пласцінкі.

 

З а д а н н  е. Зарысаваць падоўжанае сячэнне валакна  льну. Адзначыць другасную абалонку, простыя поры, поласць клеткі з  рэшткамі жывога змесціва, а таксама  форму заканчэння валакна (рыс.8).

Пры вялікім павелічэнні зарысаваць папярочны зрэз некалькіх валокан жыта ці кукурузы, адзначыць патаўшчэнне абалонкі, яе слаістасць, поры, поласць клеткі.

 

 

Склерэіды ў вялікай  колькасці знаходзяцца ў мякаці няспелых пладоў грушы звычайнай (Pyrus communis L.), асабліва дзікай ці паўкультурнай. Для таго, каб разглядзець групу склерэід, трэба ўзяць іголкай частку мякаці з цвёрдымі крупінкамі і размяць, дабавіць кроплю вады, накрыць покрыўным шклом. Пры малым павелічэнні бачна, што сярод бескаляровай парэнхімы раскіданы групы дробных бліскучых клетак з тоўстымі сценкамі. Гэта камяністыя клеткі. Ад гэтых клетак разыходзяцца, як прамяні, танкасценныя падоўжаныя клеткі мякаці плода. Каб разглядзець больш падрабязна будову склерэід, выбіраюць на самым празрыстым месцы асобную клетку ці невялікую групу з 2-3 клетак. На вялікім павелічэнні бачна надзвычай тоўстая абалонка і малая поласць клеткі. Сценкі клеткі пранізаны вузкімі, часам разгалінаванымі поравымі каналамі. 

 

        З а д а н н е. Зарысаваць 2-3 склерэіды пладоў грушы пры вялікім павелічэнні, адзначыць першасную і другасную абалонкі, поласць клеткі, поравыя каналы (рыс.9).

 

4.Праводзячыя тканкі ажыццяўляюць функцыю перамяшчэння вады і пажыўных рэчываў у целе раслін. У расліны 2 тыпа праводзячых тканак: узыходзячы цёк мінеральных солей ад кораня ў сцябло і лісце ажыццяўляецца па ксілеме, а адцёк ад лісця пластычных рэчываў да кораня і іншых органаў адбываецца па флаэме. Абодва тыпа тканак з’яўляюцца складанымі, ці комплекснымі. У іх склад уваходзяць праводзячыя, механічныя,парэнхімныя (назапашваючыя) тканкі і часам выдзяляльныя структуры.

Адрозніваюць першасную і другасную ксілему і флаэму. Першасная ксілема і флаэма ўтвараюцца ў выніку дзейнасці першаснай мерыстэмы – пракамбію ў апексах кораня і сцябла. Першасныя праводзячыя тканкі больш бедныя на парэнхіму, утрымліваюць як эвалюцыйна прасунутыя, так і прымітыўныя праводзячыя элементы. У сваю чаргу ў першаснай ксілеме і флаэме адрозніваюць прота- і метаксілему, а ў першаснай флаэме – прота- і метафлаэму.

Другасная ксілема і флаэма ўтвараюцца ў выніку дзейнасці другаснай мерыстэмы – камбію.

Ксілема (драўніна) –  гэта комплекс клетак, асноўнай часткай  якога з’яўляюцца праводзячыя элементы – трахеіды і членікі трахей (сасудаў). Яны ўяўляюць сабой клеткі з адраўнелымі  ў той ці іншай ступені сценкамі і адмерлым змесцівам, па якіх і ідзе цёк раствору мінеральных рэчываў.

Трахеіды – мёртвыя, выцягнутыя, звужаныя на канцах клеткі даўжынёй 1-4 мм, шырынёй 0,1-0,3 мм. Іх абалонкі патаўшчаюцца і адраўневаюць. Сценкі пранізаны простымі ці акаймаванымі порамі, праз якія і адбываецца фільтрацыя вады з адной трахеіды ў другую. 

Кантакт паміж шчыльна  размешчанымі клеткамі трахеід спрыяе стварэнню бесперапыннага вадзянога  слупа. Па трахеідах ажыццяўляецца  транспарт раствораў у большасці  споравых і голанасенных раслін, але ёсць трахеіды і ў некаторых пакрытанасенных.

Трахеіды – гэта самыя  старажытныя і прымітыўныя праводзячыя  элементы.

Больш дасканалымі водаправодзячымі элементамі з’яўляюцца сасуды, ці трахеі. Яны складаюцца з шэрагу членікаў, якія размяшчаюцца адзін над адным і ўтвараюць полыя трубкі. У параўнанні з дыяметрам трахеід, дыяметр членікаў значна большы і дасягае 0,3-0,7 мм, членікі сасудаў карацейшыя за трахеіды, у папярочных (а не скошаных) сценках утвараюцца скразныя адтуліны – перфарацыі. Дзякуючы гэтаму вадкасць свабодна цячэ ўздоўж усяго сасуда, хуткасць руху яе па сасудах значна вышэйшая, чым па трахеідах. Як і ў трахеід, другасныя абалонкі трахей насычаюцца лігнінам і адраўневаюць, а змесціва клетак адмірае.

Абалонкі сасудаў і трахеід патаўшчаюцца нераўнамерна. Адрозніваюць кольчатыя, спіральныя, лесвічныя, сеткаватыя і кропкава-поравыя трахеіды і сасуды. Найменш    адраўнелымі і здольнымі да некаторага расцягнення з’яўляюцца кольчатыя і спіральныя элементы. Яны характэрны для ранніх стадый развіцця раслін. Найбольш адраўнелымі і моцнымі з’яўляюцца кропкава-поравыя праводзячыя элементы. Разам з лесвічнымі і сеткавымі яны фарміруюцца на больш позніх стадыях. Праз непатоўшчаныя ўчасткі (поры) клетак растворы могуць рухацца ў гарызантальным напрамку ў суседнія сасуды і клеткі  парэнхімы.

У пакрытанасенных раслін у склад ксілемы ўваходзяць таксама  жывыя танкасценныя клеткі драўніннай парэнхімы, па якіх ажыццяўляецца транспарт  раствораў у гарызантальным (радыяльным) напрамку, акрамя таго, гэта месца захавання запасных рэчываў. Другасная ксілема драўнінных раслін утрымлівае драўнінныя валокны (лібрыформ). Яны не праводзяць ваду, а надаюць ксілеме дадатковую механічную моц.

Членікі сасудаў і  валокны лібрыформу эвалюцыйна паходзяць ад трахеід.

Флаэма – гэта таксама  складаная комплексная тканка, па якой ажыццяўляецца  транспартаванне  прадуктаў асіміляцыі (у сыходным напрамку). У склад флаэмы ўваходзяць сітападобныя элементы, па якіх адбываецца рух раствораў арганічных рэчываў, клеткі-спадарожніцы, механічныя клеткі (лубяныя валокны), парэнхімныя клеткі, а таксама могуць прысутнічаць склерэіды, смаляныя каналы, млечнікі. У пакрытанасенных галоўную ролю ў правядзенні адыгрываюць сітападобныя трубкі, якім дапамагаюць і клеткі-спадарожніцы. Сітападобныя трубкі скаладаюцца з шэрагу жывых падоўжаных клетак (членікаў), размешчаных адна над адной. Папярочныя сценкі, якія знаходзяцца паміж дзвюма клеткамі, пранізаны адтулінамі, маюць выгляд сіта і называюцца сітападобнымі пласцінкамі. Праз адтуліны (канальцы) з дапамогай плазмадэсм злучаюцца пратапласты сумежных клетак, праз іх і адбываецца перамяшчэнне пластычных рэчываў. Сітападобныя канальцы сабраны групамі, якія называюцца сітападобнымі палямі. Калі на сітападобнай пласцінцы размешчана адно сітападобнае поле, яна называецца простай, калі такіх палёў некалькі – складанай.

У клетках, якія ўтвараюць  сітападобныя трубкі, ядро дэгенерыруе, пратапласт застаецца жывым. Яго  размяшчэнне змяняецца – ён становіцца веерападобным каля сітападобнай пласцінкі і збіраецца ў адзін цяж у цэнтры клеткі. Змяняюцца і якасці цытаплазмы – яна становіцца цалкам прапушчальнай для раствораў арганічных рэчываў, знікае цыклоз.

Вакол сітападобных трубак размяшчаюцца клеткі-спадарожніцы. Яны ўзнікаюць разам з членікам сітападобнай трубкі з адной мацярынскай клеткі. Клеткі-спадарожніцы маюць ядро і метабалічна актыўную цытаплазму са шматлікімі мітахондрыямі. Праз мноства плазмадэсм яны структурна і фізіялагічна цесна звязаны з членікамі сітападобных трубак, жывуць і гінуць разам з імі. Функцыі клетак-спадарожніц заключаюцца, па ўсёй бачнасці, ў рэгуляцыі транспарту пластычных рэчываў.

У больш нізка арганізаваных  папарацевідных і голанасенных раслін сітападобныя элементы прадстаўлены больш  прымітыўнымі сітападобнымі клеткамі. Яны выцягнуты ў даўжыню і завостраны на канцах. Сітападобныя палі размешчаны як на канцах клетак, так і на бакавых сценках. Сітападобныя клеткі захоўваюць ядры і не маюць спецыялізаваных клетак-спадарожніц. Але ў голанасенных іх ролю выконваюць альбумінавыя клеткі, ці клеткі Страсбургера, якія не з’яўляюцца сястрынскімі да сітападобных клетак.

Ксілема і флаэма бяруць пачатак ад адных і тых жа ўтваральных  тканак, таму часцей за ўсё размяшчаюцца побач у выглядзе праводзячых пучкоў. Разам з валокнамі механічнай тканкі, якая часта суправаджае пучок, яны ўтвараюць сасудзіста-валакністыя праводзячыя пучкі. У залежнасці ад наяўнасці камбію адрозніваюць адкрытыя і закрытыя праводзячыя пучкі. Пучок з’яўляецца адкрытым, калі паміж ксілемай і флаэмай дыферэнцыруецца праслойка другаснай утваральнай тканкі камбію. Расліны з такімі пучкамі здольныя да другаснага патаўшчэння (характэрны для двухдольных). У закрытых пучках камбій не ўтвараецца, і ў раслін адсутнічае тыповы рост у таўшчыню (пучкі ў сцябле аднадольных раслін, у большасці лістоў).

У залежнасці ад узаемнага  размяшчэння флаэмы і ксілемы  адрозніваюць некалькі тыпаў пучкоў. Найбольш прымітыўныя  канцэнтрычныя пучкі, у якіх адна праводзячая тканка агортвае другую. У тым выпадку, калі флаэма агортвае ксілему, пучок называюць амфікрыбральным (цэнтраксілемным). Такія пучкі сустракаюцца ў карэнішчах папарацей. Пры адваротным размяшчэнні тканак, калі ў цэнтры знаходзіцца флаэма, а ксілема яе акружае, пучок носіць назву амфівазальнага (цэнтрафлаэмнага). Такія пучкі ў карэнішчах аднадольных (ландыш, купена), у сцяблах лілейных, здольных да другаснага патаўшчэння (драцэна).

Часцей за ўсё сустракаюцца калатэральныя, ці бокабочныя пучкі, дзе флаэма і ксілема размешчаны побач. Такія пучкі звычайны ў сцяблах аднадольных і двухдольных раслін, у каранях двухдольных. У гэтых восевых органах флаэма павернута да перыферыі, а ксілема – да цэнтра. У ліставых пласцінках ксілема павернута да верхняга боку, флаэма – да ніжняга.

Калі ў пучку акрамя вонкавай флаэмы ёсць яшчэ і ўнутраная, паміж якімі знаходзіцца ксілема, такі пучок называецца бікалатэральным. У ім унутраная флаэма з’яўляецца першаснай, а вонкавая – другаснай па паходжанню. Бікалатэральныя пучкі характэрныя для раслін з сямейства гарбузовых (Cucurbitaceae L.), паслёнавых ( Solanaceae L.).

У каранях раслін, якія маюць першасную будову, можна  наглядаць радыяльны тып пучка. У ім ксілема і флаэма  размяшчаюцца па  радыусах і чаргуюцца паміж сабой. У залежнасці ад колькасці ксілемных прамянёў адрозніваюць пучкі дыярхныя (двухпрамянёвыя), трыархныя (трохпрамянёвыя), тэтрархныя (чатырохпрамянёвыя), пентархныя (пяціпрамянёвыя), а калі прамянёў звыш пяці – поліархныя (шматпрамянёвыя).

Информация о работе Морфология растений