Морфология растений

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Ноября 2012 в 23:53, реферат

Описание

Клетка з’яўляецца асноўным структурным элементам, з якога складаецца цела шматклетачнага раслiннага арганiзма. Большая частка iх аб’яднана ў клетачныя комплексы - тканкi, якiя выконваюць розныя функцыi. У сувязi з гэтым клеткi маюць разнастайную форму, будову i памеры. Нягледзячы на тое, што ў раслiн можна налiчыць некалькi дзесяткау тыпаў клетак, усе яны маюць агульныя рысы, якiя характэрны менавiта для раслiннай клеткi i адрознiваюць яе ад клетак жывёл.

Работа состоит из  1 файл

Марфалогiя i анатомiя раслiн.DOC

— 466.50 Кб (Скачать документ)

Унутр ад эндадэрмы знаходзяцца  лубяныя валокны перыцыклічнага паходжання, дзеля якіх і вырошчваюць лён. Далей да цэнтра размяшчаецца флаэма, а за ёй – камбій.

Другасная ксілема прадстаўлена поравымі водаправодзячымі элементамі, якія чаргуюцца з дробнымі жывымі клеткамі парэнхімы.

Стрыжань утвораны буйнымі  парэнхімнымі клеткамі, якія ў цэнтры разбураюцца, у выніку чаго ўтвараецца поласць.

 

З а д а н н  е. Разглядзець папярочны зрэз сцябла льну. Зарысаваць фрагмент зрэзу. Адзначыць  эпідэрму, першасную кару (парэнхіму, крухмаланосную похву), лубяныя валокны, другасную флаэму, камбій, другасную і першасную ксілему, стрыжнёвыя промні, стрыжань, поласць (рыс.18).

 

У фарміраванні сцябла прамежнага тыпу прымае ўдзел як пучковы, так і міжпучковы камбій. Апошні ўзнікае пазней за кошт парэнхімы стрыжнёвых промняў. Ён характэрны для сланечніку, тапінамбуру, бадзяку і інш. раслін.

У сланечніку алейнага (Helianthus annuus L.) за кошт пучковага камбію ўтвараюцца адкрытыя калатэральныя праводзячыя  пучкі. Міжпучковы камбій таксама адкладае элементы другаснай флаэмы і ксілемы  ў выглядзе дадатковых пучкоў, якія размяшчаюцца паміж галоўнымі. Ад іх дадатковыя пучкі адрозніваюцца адсутнасцю радыяльных ланцужкоў сасудаў протаксілемы, а таксама адсутнасцю перацыклічнай склерэнхімы над флаэмай.

У далейшым пучкі рознага  паходжання паступова разрастаюцца і зліваюцца, утвараючы суцэльны слой другасных праводзячых тканак. Унутр ад пучкоў размяшчаюцца буйныя парэнхімныя клеткі стрыжня, якi складае асноўную масу сцябла.

У сцябле сланечніку таксама  добра выражана першасная кара, складзеная пласцінicтай каленхімай, парэнхімай і эндадэрмай. Сцябло пакрыта эпідэрмай, на якой ёсць буйныя валаскі.

 

З а д а н н  е. Разглядзець папярочны зрэз сцябла сланечніку. Зарысаваць фрагмент зрэзу. Адзначыць эпідэрму, першасную кару, асноўныя і дадатковыя праводзячыя  пучкі, стрыжань (рыс.19).

 

Будова сцябла драўнінных раслін. Для сцяблоў драўнінных раслін характэрны працягла функцыяніруючы камбій, які ўтварае кольцы прыросту. Для іх таксама характэрна разрастанне тканак другаснага лубу ў тангентальным напрамку (дылатацыя) і моцнае развіццё другасных і трацічных покрыўных тканак.

Сцябло маладых галінак  ліпы пакрыта перыдэрмай, але на яе паверхні часта захоўваюцца рэшткі эпідэрмы. Глыбей, пад перыдэрмай, размяшчаецца пласцінiстая каленхіма і запасаючая парэнхіма першаснай кары. Клеткі парэнхімы больш буйныя і часта ўтрымліваюць разнастайныя ўключэнні (у т.л. і друзы аксалату кальцыю). У маладых сцяблах парэнхіма можа ўдзельнічаць у працэсе фотасінтэзу. Самы ўнутраны слой першаснай кары – эндадэрма (крухмаланосная похва) амаль не адрозніваецца ад асноўнай парэнхімы.

Унутраная зона кары на папярочных зрэзах прадстаўлена своеасаблівымі трапецападобнымі і трохвугольнымі ўчасткамі тканак. Па перыферыі першых размяшчаюцца першасныя лубяныя валокны (рэшткі першаснай флаэмы). Аснову трапецападобных участкаў складаюць комплексы цвёрдага (таўстасценныя адраўнелыя другасныя лубяныя валокны) і мяккага лубу (сітападобныя трубкі з клеткамі-спадарожніцамі і лубяная парэнхіма), якія чаргуюцца.

Трохвугольныя ўчасткі  – гэта флаэмная частка першасных  стрыжнёвых промняў, якія звязваюць  парэнхіму першаснай кары і стрыжань. Ёсць таксама і больш кароткія другасныя стрыжнёвыя промні, якія не даходзяць да першаснай кары і стрыжня. Але па будове яны не адрозніваюцца ад першасных.

Унутр ад каравой часткі сцябла ляжыць камбіяльная зона, якая прадстаўлена некалькімі радамі таблітчатых  клетак. У сярэдзіну ад яе размешчана другасная ксілема з некалькімі кольцамі гадавога прыросту. Колькасць сасудаў і памеры іх папярочнага сячэння паступова змяншаюцца ад ранняй ксілемы да позняй. У позняй ксілеме пераважаюць трахеіды і таўстасценныя шматвугольныя, а пазней таблітчатыя валокны лібрыформу. Стрыжнёвыя промні ў драўніне звужваюцца да некалькіх радоў клетак.

На мяжы са стрыжнем маюцца невялікія групы першаснай ксілемы, складзенай галоўным чынам кольчатымі і спіральнымі сасудамі. Стрыжань утвораны буйнымі парэнхімнымі клеткамі. Перыферычная частка яго, так званая перымедулярная зона, складаецца з больш дробных клетак, багатых на крухмал.

 

З а д а н н  е. Разглядзець папярочны зрэз сцябла ліпы драбналістай (Tilia cordata Mill.), зарысаваць фрагмент зрэзу. Адзначыць рэшткі эпідэрмы, перыдэрму, пласцінiстую каленхіму, назапашваючую парэнхіму першаснай кары, эндадэрму (крухмаланосную похву), цвёрды і мяккі луб (другасную флаэму), першасныя стрыжнёвыя промні, другасныя стрыжнёвыя промні, камбій, кольцы гадавога прыросту(раннюю і познюю драўніну другаснай ксілемы), першасную ксілему, перымедулярную зону, парэнхіму стрыжня. Неабходна таксама адзначыць наступныя тапаграфічныя зоны сцябла: другасную кару, камбій, драўнінную частку сцябла, стрыжань (рыс.21).

 

Будова сцябла хвойных больш простая (няма такога складанага саставу гісталагічных элементаў драўніны і лубу, як у ліставых парод). Для вывучэння  выкарыстоўваюць 3-4-гадовыя падоўжаныя парасткі сасны, елкі ці лістоўніцы.

Сцябло сасны звычайнай  таксама пакрыта перыдэрмай. Першасная кара з добра прыкметнымі вертыкальнымі смалянымі каналамі. Поласць каналаў выслана танкасценным эпітэліем і акружана парэнхімнай абкладкай. У флаэме пераважаюць элементы другаснага лубу, прадстаўленыя сітападобнымі клеткамі, клеткамі лубяной і промневай парэнхімы, смолавыдзяляльнымі эпітэліяльнымі клеткамі. Флаэма падраздзяляецца на праводзячую і неправодную зоны. Праводзячая зона размяшчаецца вузкай палоскай (каля 0,3 мм) і мяжуецца з камбіем. Неправодны луб выконвае функцыю выдзялення і запасу пажыўных рэчываў. Камбіяльная зона аддзяляе флаэму ад ксілемы і складзена некалькімі радамі танкасценных клетак, выцягнутых тангентальна.

Другасная драўніна прадстаўлена кольцамі гадавога прыросту, утворанымі ранняй (веснавой) і позняй (летняй) драўнінай. Пераважаюць трахеіды, размешчаныя радыяльнымі радамі. Трахеіды ранняй драўніны шматвугольныя, шырокапрасветныя, з буйнымі акаймаванымі порамі на радыяльных сценках. Яны выконваюць галоўным чынам функцыю правядзення водных раствораў. Трахеіды позняй драўніны больш таўстасценныя і вузкапрасветныя з невялікай колькасцю пораў. Яны выконваюць у асноўным механічную функцыю. У кожным кальцы прыросту відаць смаляныя каналы.

Першасная драўніна слаба  развітая і складзена дробнымі, моцна  адраўневелымі клеткамі. Увесь масіў праводзячых тканак перасякаюць вузкiя стрыжнёвыя промні. Яны падраздзяляюцца на першасныя і другасныя. Промні гетэрагенныя, яны складзены з марфалагічна і функцыянальна неаднолькавых клетак.

У цэнтры сцябла размяшчаецца стрыжань, дробныя знешнія таўстасценныя клеткі якога ўтвараюць перымедулярную зону.

Такім чынам, у будове сцябла хвойных у параўнанні з  ліставымі драўніннымі раслінамі  маюцца наступныя асноўныя асаблівасці: адсутнічаюць суправаджальныя клеткі ў флаэме, водаправодзячымі элементамі драўніны з’яўляюцца трахеіды замест сасудаў, драўніна больш аднародная і складзена ў асноўным з трахеід і невялікай колькасці драўніннай парэнхімы (у промнях і вакол смаляных каналаў), адсутнічаюць спецыяльныя механічныя элементы лубу і драўніны (трахеіды выконваюць не толькі праводзячую функцыю, але і механічную), маюцца ў вялікай колькасці смаляныя каналы.

 

З а д а н н  е. Разглядзець і зарысаваць фрагмент папярочнага зрэзу сасны звычайнай (Pinus sylvestris L.). Адзначыць перыдэрму, парэнхіму  першаснай кары, смаляныя каналы, флаэму, камбій, кольцы гадавога прыросту (раннюю і познюю драўніну), другасную і першасную ксілему, стрыжнёвыя промні, перымедулярную зону, парэнхіму стрыжня (рыс.22).

 

 

 

 

 

 

 

 МЕТАМАРФОЗЫ  ПАРАСТКАЎ

 

Поруч з асноўнымі  функцыямі, парасткі часта выконваюць дадатковыя функцыі: адкладання запасных рэчываў, запасу вады, ахоўную, вегетатыўнага размнажэння і інш. Узмацненне гэтых функцый і прыводзіць да фарміравання метамарфізаваных парасткаў.

Адрозніваюць метамарфозы  падземных (карэнішчы, клубні, цыбуліны, клубнецыбуліны) і наземных (калючкі, вусікі, філакладыі, кладодыі і інш.) парасткаў.

Адным з найбольш распаўсюджаных відазмяненняў падземных парасткаў  з’яўляюцца карэнішчы. Яны служаць для адкладання запасных рэчываў, вегетатыўнага ўзнаўлення і размнажэння, для рассялення і г.д. Карэнішчы розных раслін вельмі разнастайныя. Па накірунку росту яны бываюць плагіятропнымі (купена, майнік, ландыш) i артатропнымі, ці касымі (цыкута); па характару нарастання – монападыяльнымі (мудранка, манжэтка, панікніца) і сімпадыяльнымі (купена, медуніца); у залежнасці ад ступені развіцця міжвузелляў – доўгімі (доўгакарэнішчавыя расліны – пырнік, каласоўнік безасцюковы, зуброўка духмяная, снітка, асокі) і кароткімі (кароткакарэнішчавыя расліны – касач, панікніца). Адрозніваюцца яны таксама па скорасці росту, па пераважнай функцыі і г.д. Напрыклад, у карэнішчах купены і касача пераважае функцыя назапашвання пажыўных рэчываў, у карэнішчах пырніку і мяты пераважае функцыя вегетатыўнага размнажэння.

Па размяшчэнню ў глебе, а часам і па знешняму выгляду карэнішча падобна на корань. Аднак карэнішча істотна адрозніваецца ад яго шэрагам марфалагічных прыкмет. У першую чаргу ў карэнішча адсутнічае каранёвы чэхлік, але маюцца ўсе кампаненты парастка (часта відазмененыя), і яно мае яскрава выражаную метамерную структуру.

Карэнішча купены ці касача мае вялікія запасы пажыўных рэчываў, але яго вось (відазмененае сцябло) адпавядае па будове тыповаму сцяблу. На ім можна бачыць вузлы і міжвузеллі, рэдуцыраванае лісце, пупышкі – верхавінкавыя і пазушныя, з якіх развіваюцца надземныя парасткі. Штогод парасткі адміраюць, а на карэнішчах застаюцца буйныя акруглыя рубцы ад іх (“саламонавы пячаткі’’).

 

З а д а н н  е. 1. Разглядзець фіксаваны і гербарны матэрыялы і запісаць прыклады раслін з плагіятропнымі і артатропнымі карэнішчамі.

2. Разглядзець фіксаваны  і гербарны матэрыялы і запісаць  прыклады доўга- і кароткакарэнішчавых  раслін.

3. Разглядзець будову  і зарысаваць плагіятропнае карэнішча  купены духмянай (Polygonatum odoratum (Mill.) Druce). Адзначыць межы гадавога прыросту, вузлы, міжвузеллі, верхавінкавую і бакавыя пупышкі, рубцы мінулагодніх парасткаў, прыдаткавыя карані.

 

Як і карэнішчы, відазмененымі  парасткамі з’яўляюцца таксама падземныя сталоны. Яны фарміруюцца ў бульбы, цюльпана, семачку. У адрозненне ад карэнішч, яны тонкія, хутка растучыя, недаўгавечныя і часцей не здольныя перазімоўваць (у іх адсутнічае запасаючая функцыя). Служаць яны галоўным чынам для вегетатыўнага размнажэння, на канцах сталонаў развіваюцца пупышкі, клубні, цыбуліны. Сустракаюцца і наземныя сталоны (плеці суніцы, касцяніцы, дабраполі).

Верхавіны сталонаў бульбы патаўшчаюцца і ператвараюцца ў клубні сцябловага паходжання. Клубні таксама развіваюцца на паверхні глебы ў нiжняй частцы галоўнага (кальрабі) і бакавых парасткаў (эпіфітныя архідэі), клубні цыкламену ўзніклі ў выніку патаўшчэння гіпакатыля. Клубні ўтвараюцца не толькі на канцах сталонаў, але і на скарочаных падземных парастках (тапінамбур, ці земляная груша).

 

Ад карэнішчаў клубні адрозніваюцца формай, больш магутным патаўшчэннем відазмененага сцябла, далейшай рэдукцыяй лістоў.  На іх таксама часта адсутнічаюць прыдаткавыя карані.

Лісты на клубнях бульбы настолькі рэдуцыруюцца, што ад іх застаюцца невялікія рубцы (“броўкі”). У іх пазухах, у паглыбленнях размяшчаюцца бакавыя пупышкі (“вочкі”), да якіх падыходзяць праводзячыя пучкі. Міжвузеллі больш доўгія ў аснове клубня, яны паступова памяншаюцца да верхавіны (“вочкі” размяшчаюцца гусцей), дзе знаходзіцца верхавінкавая пупышка.

 

З а д а н н  е. 1. Разглядзець клубні рознага  паходжання. Запісаць прыклады раслін.

2. Разглядзець і зарысаваць  клубень бульбы (Solanum tuberosum L.). Адзначыць  відазмененае сцябло, ліставыя рубцы,  міжвузеллі, бакавыя і верхавінкавую  пупышкі, рэшткі сталона.

 

Цыбуліна таксама мае ўсе кампаненты парастка і служыць для вегетатыўнага ўзнаўлення і размнажэння. У плеўкавай цыбуліны цыбулі рэпчатай сцябло вельмі скарочанае (“донца”). На ім размяшчаюцца лускавіны, розныя па функцыях, форме і афарбоўцы. Знешнія лускавіны сухія, плеўкавыя і выконваюць ахоўную функцыю. Унутраныя лускавіны мясістыя, з’яўляюцца месцамі назапашвання вады і пажыўных рэчываў (пераважна вугляводаў) і складаюць асноўную масу цыбуліны. Яны ўяўляюць сабой падземныя асновы (похвы) зялёных асіміляцыйных лістоў, якія патаўшчаюцца і застаюцца пасля адмірання зялёных пласцінак. У пазухах лускавін размяшчаюцца бакавыя  пупышкі. Сцябло заканчваецца верхавінкавай пупышкай.

Цыбуліны розных раслін вельмі разнастайныя. Яны адрозніваюцца  па форме (часцей бываюць шарападобнымі, яйкападобнымі і падоўжанымі), па спосабу нарастання (монападыяльнымі – нарцыс, падснежнік і сімпадыяльнымі – цюльпан, рабчык, цыбуля), па колькасці пупышак (ці даччыных цыбулін) у пазухах лускавін (простымі і складанымі – часнок), па паходжанню мясістых лускавін (яны могуць быць утвораны суцэльнымі лістамі, пазбаўленымі хларафілу – лілея, асновамі асіміляцыйных лістоў – цыбуля, гіяцынт, ці спалучэннямі іх – падснежнік). Цыбуліны могуць быць аднагадовымі (цюльпан, некаторыя віды цыбулі, кандык) і шматгадовымі (нарцыс, амарыліс).

Мясістыя лускавіны  таксама адрозніваюцца будовай  і размяшчэннем. Яны могуць зрастацца  сваімі краямі накшталт каўпачкоў, і  знешнія лускавіны поўнасцю ахопліваюць  унутраныя (канцэнтрычныя, ці тунікатныя цыбуліны – цыбуля рэпчатая). У іншых раслін лускавіны не зрастаюцца, а ахопліваюць кожную далейшую толькі напалову (паўтунікатныя цыбуліны – амарыліс). Часам лускавіны толькі дакранаюцца сваімі краямі і налягаюць адна на адну накшталт чарапіцы (чарапічная цыбуліна – лілея тыгравая).

Невялікія цыбулькі могуць таксама фарміравацца ў пазухах  зялёных лістоў наземных парасткаў (лілея тыгравая). У некаторых  відаў цыбулі частка кветкавых пупышак  суквеццяў можа пераўтварацца ў  цыбулькі. Яны служаць для вегетатыўнага  размнажэння.

 

З а д а н н  е. 1. Разглядзець і зарысаваць падоўжаны  разрэз плеўкавай, тунікатнай цыбуліны цыбулі рэпчатай (Allium cepa L.). Адзначыць  скарочанае сцябло (“донца”), сухія  і мясістыя лускавіны, прыдаткавыя  карані, верхавінную пупышку.

Информация о работе Морфология растений