Морфология растений

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Ноября 2012 в 23:53, реферат

Описание

Клетка з’яўляецца асноўным структурным элементам, з якога складаецца цела шматклетачнага раслiннага арганiзма. Большая частка iх аб’яднана ў клетачныя комплексы - тканкi, якiя выконваюць розныя функцыi. У сувязi з гэтым клеткi маюць разнастайную форму, будову i памеры. Нягледзячы на тое, што ў раслiн можна налiчыць некалькi дзесяткау тыпаў клетак, усе яны маюць агульныя рысы, якiя характэрны менавiта для раслiннай клеткi i адрознiваюць яе ад клетак жывёл.

Работа состоит из  1 файл

Марфалогiя i анатомiя раслiн.DOC

— 466.50 Кб (Скачать документ)

2. Пазнаёміцца з будовай цыбулін розных тыпаў (у прыватнасці, з чарапічнай цыбулінай лілеі тыгравай – Lilium tigrinum L.)

 

Клубнецыбуліна таксама ўяўляе сабой відазменены падземны парастак і з’яўляецца прамежкавай формай паміж клубнем і цыбулінай. Па знешняму выгляду яна падобная на цыбуліну (звычайна яе так і называюць), а марфалагічна яна бліжэй да клубня. Сцябловая частка мясістая (орган запасу), нагадвае клубень. На ёй добра прыкметныя вузлы і міжвузеллі. Ліставыя лускавіны сухія і плеўкавыя (часцей гэта рэшткі асноў адмерлых зялёных лістоў) і выконваюць толькі ахоўную функцыю. У клубнецыбуліны добра развіты верхавінкавая і пазушныя пупышкі. Яны характэрны для шпажніку, крокусу, познацвету. Служаць для перанясення неспрыяльных умоў і для вегетатыўнага размнажэння.

 

З а д а н н  е. Разглядзець будову клубнецыбуліны шпажніку гібрыднага (Gladiolus hybridus Hort.). Зарысаваць падоўжны разрэз. Адзначыць скарочанае сцябло, вузлы, міжвузеллі, плеўкавыя  лускавіны, пазушныя і верхавінкавую  пупышкі, прыдаткавыя карані.

 

Ва умовах паветранага асяроддзя парасткі таксама могуць выконваць дадатковыя функцыі – забяспечваць ахову раслін, іх прымацаванне да апоры; сцябло можа назапашваць ваду, функцыянальна замяняць лісты.

Калючкі сустракаюцца ў раслін даволі часта і ўяўляюць відазмяненні парастка ў цэлым ці яго частак. Калючкі парасткавага паходжання развіваюцца з пазушнай пупышкі і размяшчаюцца ў пазусе ліста. Яны характэрны для глогу, дзікай яблыні, дзікай грушы, жасцёру, крушыны, жаўтазелі і інш. відаў. Яны бываюць неразгалінаванымі і разгалінаванымі. Развіццё калючак часцей звязана з пастаянным ці часовым недахопам вільгаці.

Бакавыя парасткі многіх раслін могуць відазмяняцца ў вусікі, якія служаць для прымацавання да апоры. У вусік таксама можа ператварацца частка складанага ліста, ці цалкам ліст. Вусікі парасткавага паходжання характэрны для многіх гарбузовых, вінаграду, пасіфлоры. Яны могуць быць простымі, ці разгалінаванымі.

Пры назапашванні ў парэнхімных  тканках сцябла значнай колькасці  вады і раствораных ў ёй рэчываў фарміруюцца сцябловыя сукуленты. Яны найбольш характэрны для сямейства кактусавых (цэрэус, мамілярыя, пародыя, рэбуцыя, астрафітум і інш.) і многіх афрыканскіх відаў малачаяў. У іх сцябло, акрамя запасаючай, выконвае і асіміляцыйную функцыю , лісце ж ператвараецца ў калючкі.

Своеасаблівымі метамарфозамі  парасткаў з’яўляюцца філакладыі і кладодыі. Гэта ўплошчанае сцябло, якое нагадвае па форме ліст і выконвае яго функцыі. Размяшчаюцца яны ў пазусе лускавінкавага, часам рана ападаючага ліста. Кладодыі ігліцы (Ruscus hypoglossum L.) яйкападобна-ланцэтнай формы з адцягнутай верхавінай. На кладодыях у пазухах дробнага плеўкавага ліста фарміруюцца 1-2 невялікія кветкі. У адрозненне ад ігліцы філакладыі спаржы дробныя і часам ігольчастыя.

Кладодыі сустракаюцца ў некаторых трапічных і субтрапічных раслін як прыстасаванні для памяншэння выпарэння вады.

 

З а д а н н  е. 1. Разглядзець гербарны матэрыял. Зарысаваць галінкі раслін. Адзначыць  калючкі, вусікі парасткавага паходжання. Запісаць прыклады раслін.

2. Разглядзець і зарысаваць расліну з групы сцябловых сукулентаў.

3. Разглядзець і зарысаваць  галінку ігліцы. Адзначыць сцябло, лускавінны ліст, кладодыі, плеўкавы  ліст, у пазухах якога фарміруюцца  суквецці.

 

 

Л I С Т

 

Ліст – спецыяльны орган фотасінтэзу. Утвараецца ліст экзагенна як бакавы орган у выніку дзейнасці конуса нарастання сцябла.

У тыповым выпадку  ліст складаецца з асновы ліста, ліставой пласцінкі, чарашка і прылісткаў. Чарашок і прылісткі не абавязковыя  часткі ліста, яны могуць адсутнічаць.  Аснова ліста – гэта тая частка,  пры дапамозе якой ліст дамацоўваецца да сцябла. Аснова ліста можа мець розную форму (ліставая падушачка, ліставая похва), але ў некаторых выпадках яе цяжка вызначыць. Верхняя граніца асновы ліста – месца адыходжання прылісткаў.

Чарашок выконвае механічную і праводзячую функцыі, а таксама можа рэгуляваць палажэнне ліста ў прасторы ў залежнасці ад асвятлення.

Прылісткі – гэта частка ліста, якая ў раннім антагенезе выконвае ахоўную функцыю, бо яны фарміруюцца раней пласцінкі. Пры дарослым лісце прылісткі захоўваюць ахоўную ці выконваюць фотасінтэзуючую функцыі, але часта яны рана ападаюць, ці нават рэдуцыруюцца.

У залежнасці ад размяшчэння  і колькасці выдзяляюць прылісткі  латэральныя, інтэрпетыялярныя і медыянныя. Латэральныя прылісткі парныя, яны размяшчаюцца па абодвух баках чарашка, могуць быць свабоднымі або больш-менш зрослымі. У сямействе драсёнавых (Polygonaceae R.Br.) зрослыя прылісткі ўтвараюць раструб, які на значнай прасторы ахоплівае сцябло і працягваецца на сцябле вышэй месца адгібу ліставай пласцінкі.

Інтэрпетыялярныя прылісткі  размяшчаюцца на адным вузле з  сапраўдным сідзячым лістом і чаргуюцца  з ім (у маруны).

Медыянныя прылісткі  ўтвараюцца ў выніку зрастання латэральных  прылісткаў і перамяшчэння іх у пазуху ліста (на адаксіяльны бок – у рдэстаў).

Пласцінка ліста – найгалоўнейшая частка, якая выконвае функцыі фотасінтэзу, транспірацыі і газаабмену.

Класіфікаваць лісты  можна па ступені складанасці  на простыя і складаныя. У простага ліста адна ліставая пласцінка суцэльная або ў рознай ступені расчлененая. У складанага ліста на агульным чарашку (рахісе) знаходзіцца некалькі ліставых пласцінак, якія дамацоўваюцца да рахіса пры дапамозе асабістых чарашочкаў або рэзка звужанай асновай ліставой пласцінкі.

Простыя лісты кваліфікуюць у залежнасці ад ступені расчлянення пласцінкі ліста на простыя лісты з суцэльнай ліставой пласцінкай і простыя лісты з расчлененай ліставой пласцінкай.

Простыя лісты з суцэльнай  ліставой пласцінкай можна адрозніваць  па

1) форме ліставой пласцінкі, 

2) характару краю пласцінкі  ліста,

3) характару дамацавання  да сцябла,

4) тыпу жылкавання,

5) тыпу сіметрыі (монасіметрычныя,  асіметрычныя, радыяльна-сіметрычныя).

Простыя лісты з расчлененай  ліставой пласцінкай падзяляюць з улікам тыпу жылкавання на пальчатыя і перыстыя, і ступені разрэзанасці пласцінкі ліста на лопасцевыя, раздзеленыя і рассечаныя.

Складаныя лісты дыферэнцыруюць з улікам асаблівасцей размяшчэння  і колькасці лісточкаў на рахісе. Выдзяляюць парна- перыста-складанае, непарна-перыста-складанае, пальчата-складанае і тройчы-складанае лісце.

 

Форма простага ліста  з суцэльнай ліставой пласцінкай. Форма пласцінкі простага ліста вельмі разнастайная. Яна вызначаецца ў залежнасці ад формы (будовы) верхавіны і асновы пласцінкі ліста, а таксама ад суадносін даўжыні і шырыні яе.

Назва формы даецца ў  адпаведнасці з падабенствам з пэўнымі  рэчамі. Напрыклад: ліст яйкападобны  мае падабенства з яйкам, ён больш  шырокі ў аснове і тупы на верхавіне; ліст стрэлападобны мае падабенства  са стралой і г.д.

 

З а д а н н е. 1. Разглядзець гербарны набор па тэме: “Просты ліст з суцэльнай ліставой пласцінкай”, вызначыць формы лістоў розных раслін.

2. Звярнуць увагу на  падабенства і адрозненне пласцінак  лістоў (напрыклад: ліст сэрцападобны  і ныркападобны; лінейны і ланцэтны і г.д.)

3. Зарысаваць некалькі  пар падобных лістоў. Адзначыць  тып жылкавання, характар краю  ліставой пласцінкі, запісаць  назву расліны.

 

Форма краю пласцінкі  ліста. Форма краю пласцінкі ліста – важная сістэматычная прыкмета. Край ліставой пласцінкі можа быць суцэльным (роўным), зубчастым (выступы вострыя і накіраваны перпендыкулярна краю пласцінкі), пільчатым (зубцы вострыя, яны накіраваны звычайна ў бок верхавіны ліста, таму адна старана зубца даўжэйшая за другую), гарадкаватым (выступы тупыя, закругленыя), выемчаты (выступы вострыя, кароткія, выемкі паміж імі шырокія).

У некаторых раслін па краю ліставых пласцінак утвараюцца буйныя зубцы, на якіх у сваю чаргу  фарміруюцца зубцы меншых памераў. Такі край ліста называецца дваяказубчастым  або дваякапільчатым, у залежнасці ад накіраванасці зубцоў.

 

З а д а н н  е. Разглядзець гербарны матэрыял. Запісаць і зарысаваць прыклады формы краю пласцінкі лістоў.

 

Жылкаванне ліста. Жылка – гэта сукупнасць праводзячых, механічных і парэнхімных тканак, якія ўтвараюць сасудзіста-валакністыя пучкі. У ліста існуюць галоўныя (магістральныя) і бакавыя (розных парадкаў) жылкі. Жылкі звычайна галінуюцца і ўтвараюць у пласцінцы ліста больш-менш развітую сетку. Сістэму жылак адлюстроўвае тып жылкавання ліста. У залежнасці ад таго, як жылкі больш высокіх парадкаў галінавання звязаны паміж сабой, адрозніваюць адкрытае (дыхатамічнае) і закрытае жылкаванне. Пры дыхатамічным жылкаванні жылкі галінуюцца дыхатамічна, адыходзяць пад вострым вуглом і даходзяць да краю ліставой пласцінкі, нідзе не зліваючыся з суседнімі жылкамі. Пры закрытым жылкаванні дробныя жылкі ў выніку анастамозаў (перакрыжаванняў) утвараюць сетку, якой бывае пранізана ўся пласцінка ці большая частка яе. Калі ў ліста вылучаецца адна галоўная жылка, ад якой у абодва бакі адыходзяць жылкі другога парадку, жылкаванне называецца перыстым. Калі жылкі другога парадку даходзяць да краю ліставой пласцінкі, жылкаванне вызначаецца як перыста-краявое. У тым выпадку, калі жылкі паблізу краю ўтвараюць петлі, жылкаванне будзе перыста-сеткавым.

У ліста можа існаваць некалькі больш-менш раўназначных жылак. Калі жылкі разыходзяцца ад асновы пласцінкі ліста радыяльна, жылкаванне называецца пальчатым. Яно можа быць пальчата-краявым і пальчата-сеткавым.

Калі жылкі ідуць  паралельна краю пласцінкі ліста і зыходзяцца толькі паблізу верхавіны, жылкаванне называецца паралельным. Калі ж жылкі набліжаюцца адна да адной ля верхавіны і асновы і выгнуты, як дугі, жылкаванне называецца дугападобным.

Пры паралельным і  дугападобным жылкаванні бакавыя жылкі развіты слаба.

 

З а д а н н  е. Разглядзець гербарны матэрыял. Пры  неабходнасці зарысаваць і запісаць прыклады жылкавання. 

 

Спосабы прымацавання ліста да сцябла. Па спосабу прымацавання ліста да сцябла ліст падзяляецца на чарашковы і сядзячы. Чарашковы прымацаваны да сцябла пры дапамозе чарашка. Сядзячы прымацоўваецца асновай ліставой пласцінкі. У залежнасці ад будовы асновы ліставой пласцінкі і асаблівасцяў размяшчэння на сцябловым вузле сідзячы ліст можа быць сцяблоахопным, паўсцяблоахопным, зрослым, працятым, нізбягаючым. У шэрагу сямействаў (злакі, асокі) сідзячы ліст мае ліставыя похвы.

 

З а д а н н  е. Разглядзець гербарны матэрыял. Абавязкова зарысаваць ліст з раструбам, ліст з  похвай. Астатнія прыклады ці зарысаваць, ці запісаць.

 

Тры катэгорыі лісця. У залежнасці ад месца знаходжання на парастку выдзяляюць 3 катэгорыі лісця: нізавое, сярэдзіннае і верхавінкавае. Лісце розных катэгорый мае розную будову і выконвае розныя функцыі. Нізавое лісце – пупышкавыя лусачкі – выконвае функцыю аховы пупышкі, таму ў большасці раслін яны пры развіцці парастка ападае. Сярэдзіннае лісце  – гэта тыповае лісце кожнай расліны, яно выконвае функцыю фотасінтэзу, транспірацыі і газаабмену. Верхавінкавае лісце развіваецца ў суквеццях і ўяўляе сабой прыкветнікі. Яно ахоўвае на ранніх этапах антагенезу кветкі, якія фарміруюцца ў іх пазухах. У сталых раслін прыкветнікі могуць выконваць тыповыя фізіялагічныя функцыі або прывабліваць насякомых-апыляльнікаў. У некаторых выпадках верхавінкавае лісце можа садзейнічаць распаўсюджванню пладоў і насення. Зрэдку верхавінкавае лісце ў раслін адсутнічае.

 

З а д а н н  е. Зарысаваць ландыш майскі (Convallaria majalis L.). Адзначыць нізавое, сярэдзіннае  і верхавінкавае лісце.

 

Гетэрафілія (разналістасць). З’ява, пры якой сярэдзіннае лісце мае розную форму, называецца гетэрафілія; аднолькавую форму, але розныя памеры лістоў – анізафілія. Гетэрафілія ўзнікае пад уплывам умоў існавання раслін (экалагічная гетэрафілія), або як адлюстраванне гістарычных працэсаў развіцця відаў (філагенетычная гетэрафілія). Анізафілія – вынік прыстасавання да умоў існавання. Анізафілія забяспечвае, галоўным чынам, аптымальнае асвятленне лісця.

 

З а д а н н  е. Разглядзець розныя расліны, зарысаваць формы лістоў ў адной якой-небудзь  расліны.

 

Анатамічная будова ліста. Анатамічная будова ліста пакрытанасенных раслін даволі аднатыпная. У складзе ліста выдзяляюць 4 тыпы тканак: покрыўныя, механічныя, асноўныя і праводзячыя. Ліст заўжды зберагае першасную будову незалежна ад таго, належыць ён расліне з класаў аднадольных або двухдольных.

Разглядзець анатамічную  будову ліста можна на прыкладзе  ліста камеліі японскай (Camellia japonica L.). Зверху і знізу ліст пакрыты  эпідэрмісам, над якім добра бачны  слой воску. Пад эпідэрмісам размяшчаецца мезафіл (мяккія тканкі ліста), у якіх знаходзяцца сасудзіста-валакністыя пучкі. Мезафіл дыферэнцыраваны на слупкаватую (палісадную) і губчатую (рыхлую) хларэнхіму. Слупкаватая хларэнхіма прылягае да верхняга эпідэрмісу, клеткі празенхімнага тыпу шчыльна прылягаюць адна да адной, яны маюць мноства  хларапластаў, у іх адбываецца інтэнсіўны працэс фотасінтэзу. Пад слупкаватай хларэнхімай размяшчаецца рыхлая. Яе клеткі амаль ізадыяметрычныя, паміж імі вялікія міжклетнікі. У гэтай тканцы інтэнсіўна ідуць  працэсы транспірацыі і газаабмену. Некаторыя міжклетнікі (паветраносныя камеры) размяшчаюцца пад вусцейкамі. У мезафіле знаходзяцца адкрытыя сасудзіста-валакністыя пучкі калатэральнага тыпу. У пучках ксілема накіравана ў бок верхняга эпідэрмісу. Ксілема ад флаэмы аддзяляецца тонкай палоскай камбію і знаходзіцца пад ім. Сасудзіста-валакністы пучок акружаны механічнай тканкай – склерэнхімай.

Информация о работе Морфология растений