Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Ноября 2012 в 23:53, реферат
Клетка з’яўляецца асноўным структурным элементам, з якога складаецца цела шматклетачнага раслiннага арганiзма. Большая частка iх аб’яднана ў клетачныя комплексы - тканкi, якiя выконваюць розныя функцыi. У сувязi з гэтым клеткi маюць разнастайную форму, будову i памеры. Нягледзячы на тое, што ў раслiн можна налiчыць некалькi дзесяткау тыпаў клетак, усе яны маюць агульныя рысы, якiя характэрны менавiта для раслiннай клеткi i адрознiваюць яе ад клетак жывёл.
Для азнаямлення з
рознымі тыпамі праводзячых сасудаў
ксілемы можна выкарыстаць
Патаўшчэнні спіральных сасудаў лёгка назіраць у чарашках лістоў пеларгоніі (Pelargonium L’Her). Для гэтага кавалачак чарашка трэба разрэзаць уздоўж і асцярожна расцерці на шкле, дадаць кроплю вады. Пры малым павелічэнні на межах папярочнага зрэзу бачны спіралькі – гэта і ёсць спіральныя патаўшчэнні разбураных праводзячых сасудаў.
З а д а н н е. Разглядзець падоўжны зрэз сцябла кукурузы, зарысаваць і падпісаць розныя тыпы праводзячых сасудаў ксілемы. Адзначыць другасныя патаўшченні і непатоўшчаную першасную абалонку (рыс.6).
На прыкладзе кукурузы, жыта (Zea L., Secale L.) ці іншых злакаў можна пазнаёміцца з будовай праводзячага калатэральнага пучка закрытага тыпу. Зробім гэта на папярочным зрэзе сцябла кукурузы. Пры малым павелічэнні бачна мноства праводзячых пучкоў, размешчаных сярод парэнхімных клетак сцябла. Выбіраюць адзін з найвялікшых пучкоў бліжэй да цэнтра сцябла і разглядаюць яго пры вялікім павелічэнні. Вакол пучка бачна склерэнхімная абкладка з аднолькавых таўтасценных клетак, афарбаваных у чырвоны колер. Прыкладна пасярэдзіне пучка размешчаны два буйныя сасуды (сеткаватыя ці кропкавыя), паміж імі некалькі буйных клетак драўніннай парэнхімы. Бліжэй да цэнтра знаходзяцца 1-3 сасуды меншага дыяметру – кольчатыя і спіральныя. За імі звычайна бачна паветраная поласць, якая ўтварылася дзякуючы разбурэнню часткі сасудаў. Вакол вузкіх сасудаў і поласці знаходзіцца дробнаклетачная неадраўнелая парэнхіма.
Усе сасуды ксілемы з’яўляюцца першаснымі па паходжанню, таму што фарміруюцца з пракамбію. Але кольчатыя і спіральныя элементы, якія ўзнікаюць першымi ў антагенезе, адносяць да протаксілемы, ці ранняй ксілемы, а кропкава-поравыя – да метаксілемы, якая фарміруецца пазней.
Звонку ад буйных сасудаў знаходзіцца флаэма. У злакаў яна складаецца з сітападобных трубак і клетак-спадарожніц, якія размяшчаюцца ў больш-менш правільным шахматным парадку па 4 клеткі вакол кожнай трубкі. Больш буйныя клеткі сітападобных трубак здаюцца пустымі, таму што іх змесціва губляецца пры зрэзе, а клеткі-спадарожніцы дробныя і ўтрымліваюць густое пратаплазматычнае змесціва. Лубяная парэнхіма амаль адсутнічае. Вонкавыя слаі клетак уяўляюць сабой пратаплазму, якая складаецца толькі з сітападобных трубак і не мае клетак-спадарожніц. Уся астатняя флаэма адносіцца да метафлаэмы.
Паміж ксілемай і флаэмай у кукурузы, як і ў іншых аднадольных, адсутнічае мерыстэмная тканка – камбій. Такі пучок з’яўляецца закрытым сасудзіста-валакністым калатэральным пучком.
З а д а н н е. Пры вялікім павелічэнні зарысаваць праводзячы пучок кукурузы. Адзначыць склерэнхіму, прота- і метафлаэму, порыстыя і спіральна-кольчатыя сасуды ксілемы, драўнінную парэнхіму, паветраную поласць (рыс.10).
Як прыклад бікалатэральнага адкрытага праводзячага пучка зручна разглядзець буйны пучок у сцябле гарбуза звычайнага (Cucurbita pepo L.). Часовы ці пастаянны прэпарат папярочнага зрэзу разглядаюць пры малым павелічэнні, выбраўшы найбольш удалы пучок. Яго вонкавая частка прадстаўлена жывымі клеткамі другаснай флаэмы. Флаэма складаецца з сітападобных трубак, якія часам закрыты папярочнай перагародкай з адтулінамі – сітападобнай пласцінкай. Побач з сітападобнымі трубкамі знаходзяцца вельмі дробныя клеткі-спадарожніцы з густой цытаплазмай, ёсць таксама клеткі лубяной парэнхімы.
За флаэмай (унутр ад яе) ясна бачны
шырокі слой камбію. Ён прадстаўлены жывымі
танкасценнымі клеткамі, якія размяшчаюцца
правільнымі радыяльнымі
З а д а н н е. Разглядзець і зарысаваць бікалатэральны адкрыты праводзячы пучок у сцябле гарбуза. Адзначыць знешнюю (другасную) флаэму, камбій, другасную і першасную ксілему, унутраную (першасную) флаэму (рыс.11).
5.Асноўныя, ці парэнхімныя тканкі складаюць большую частку (да 80 %) цела расліны. Яны займаюць прастору паміж іншымі пастаяннымі тканкамі ва ўсіх органах расліны, таму іх называюць напаўняючымі. Клеткі парэнхімы звычайна танкасценныя, з простымі порамі, але часам іх абалонкі патаўшчаюцца і адраўневаюць. Паколькі парэнхіма займае рознае становішча ў органах, то яна і выконвае розныя функцыі, а яе клеткі церпяць некаторыя марфалагічныя змены. У сувязі з гэтым можна вылучыць 4 тыпа парэнхімнай тканкі: асіміляцыйная, ваданосная, паветраносная, запасальная.
Асіміляцыйная – тканка, у якой ажыццяўляецца фотасінтэз. Яе клеткі ўтрымліваюць хларапласты, таму тканку называюць яшчэ хларэнхімай. Яна развіваецца ў зялёных сцяблах і ў лістах. У залежнасці ад формы клетак вылучаюць хларэнхіму слупкаватую (палісадную), губкаватую (рыхлую) і складкаватую.
Запасальная парэнхіма ёсць ва ўсіх органах расліны. У ёй адкладаюцца бялкі, вугляводы, тлушч і інш. Сустракаецца ў вышэйшых раслін у кары, стрыжнёвых прамянях, стрыжні, ксілеме і флаэме.
Паветраносная парэнхіма, ці аэрэнхіма фарміруецца ў водна-балотных, прыбярэжнаводных і водных раслін. Парэнхімныя клеткі ўтвараюць сетку, якая акружае паветраныя поласці. Іх можна разглядаць як міжклетнікі (рдэст -Potamogeton L.).
Ваданосная тканка ўяўляе сабой буйнаклетачную танкасценную парэнхіму. У вакуолях такіх клетак ёсць слізістыя рэчывы, якія ўтрымліваюць ваду. Такі тып парэнхімнай тканкі можна бачыць у раслін-сукулентаў (кактусы, алоэ) і ў раслін засоленай глебы.
К О Р А Н Ь
Корань – падземны восевы орган вышэйшых раслін. Асноўныя функцыі кораня – замацаванне раслін у глебе і глебавае харчаванне.
Корань характарызуецца бесперапынным апікальным ростам, наяўнасцю чэхліка, радыяльнай сіметрыяй, працяглай мерыстэматычнай актыўнасцю перыцыклу і прысутнасцю дакладна выяўленай эндадэрмы.
У залежнасці ад паходжання адрозніваюць галоўны, прыдаткавыя і бакавыя карані. Галоўны корань развіваецца з зародкавага карэньчыка семя. Прыдаткавыя карані ўтвараюцца на сцяблах, лістах. Бакавыя карані ўзнікаюць у працэсе разгалінавання галоўнага, прыдаткавых і бакавых каранёў. Разгалінаванне каранёў садзейнічае ўтварэнню каранёвай сістэмы.
Каранёвая сістэма – гэта сукупнасць усіх каранёў адной расліны. Па ступені развіцця галоўнага кораня выдзяляюць стрыжнёвую і валасніковістую каранёвыя сістэмы. У стрыжнёвай каранёвай сістэме галоўны корань моцна развіты, ён добра выдзяляецца сярод астатніх каранёў. У валасніковістай каранёвай сістэме галоўны корань развіваецца слаба ці адсутнічае.
З а д а н н е. Разглядзець гербарны матэрыял і запісаць прыклады раслін з каранёвымі сістэмамі розных тыпаў.
Рост кораня ў даўжыню
ажыццяўляецца дзейнасцю
Асаблівасці будовы кончыка кораня звычайна вывучаюць на маладых каранях праросткаў хлебных злакаў (пшаніцы мяккай – Triticum aestivum L., жыта пасяўнога – Secale cereale L., аўса пасяўнога – Avena sativa L., ячменю звычайнага – Hordeum vulgare L. і інш.).
Кончык кораня праросткаў пакрыты каранёвым чэхлікам, які ахоўвае апікальную мерыстэму. Ён мае выгляд каўпачка, звычайна каля 0,2 мм даўжынёй. Чэхлік складаюць жывыя парэнхімныя клеткі з цытаплазмай, ядром, амілапластамі. Яны маюць тонкія абалонкі, якія лёгка аслізняюцца.
Знешнія жывыя клеткі аддзяляюцца ад паверхні чэхліка. Ён бесперепынна абнаўляецца. На змену злушчаным клеткам апікальная мерыстэма ўтварае новыя маладыя клеткі.
Такім чынам, каранёвы чэхлік дапамагае росту кораня ў шчыльным асяроддзі. Ён узнікае на ранніх стадыях развіцця кораня і характэрны для маладых растучых каранёў.
Пад чэхлікам размяшчаецца зона дзялення, дзе сканцэнтравана апікальная мерыстэма кораня. Яна складзена дробнымі ізадыяметрычнымі танкасценнымі клеткамі з густой цытаплазмай без бачных вакуоляў. Таму зона дзялення жывых карэньчыкаў мае больш цёмную (жаўтаватую) афарбоўку. Яе даўжыня складае ўсяго 0,5 – 1,5 (2,0) мм. У выніку актыўнасці апікальнай мерыстэмы фарміруюцца ўсе астатнія зоны і тканкі кораня.
Вышэй гэтай зоны дзяленні клетак паступова спыняюцца. Афарбоўка кораня становіцца больш светлай. У выніку падоўжнага выцягвання клетак ажыццяўляецца рост кораня ў даўжыню і прасоўванне яго ў глебе. Клеткі мерыстэмы пачынаюць дыферэнцыравацца ў пастаянныя тканкі (парэнхімныя, праводзячыя (флаэму і ксілему) і інш.). Узнікае першасная латэральная мерыстэматычная тканка – перыцыкл. Флаэма пачынае развівацца раней за ксілему, амаль непасрэдна за зонай дзялення.
Гэта зона расцягнення і дыферэнцыяцыі. Працягласць яе звычайна невялікая і не перавышае некалькі міліметраў. Часам зону дзялення і зону расцягнення і дыферэнцыяцыі аб’ядноўваюць разам пад назвай марфалагічная зона росту кораня.
Вышэй зоны расцягнення на паверхні кораня ўтвараюцца шматлікія каранёвыя валаскі. Каранёвы валасок уяўляе сабой бакавы выраст клеткі эпіблемы. Ён мае тонкі пасценны слой цытаплазмы, больш шчыльны на верхавінцы валаска, ядро і буйную цэнтральную вакуолю. Каранёвыя валаскі развіваюцца акрапетальна. Чым далей аддалены валасок ад кончыка кораня, тым ён старэйшы і даўжэйшы.
Зона кораня, якая нясе каранёвыя валаскі, называецца зонай усмоктвання. Яна займае ўчастак ад некалькіх міліметраў да некалькіх сантыметраў.
Каранёвыя валаскі недаўгавечныя. Працягласць іх жыцця не перавышае 10-20 дзён. Па меры росту кораня паблізу яго кончыка ўзнікаюць новыя валаскі, а старыя адміраюць. Такім чынам, зона паглынання непарыўна перамяшчаецца ў глебе і ўвесь час аддаляецца ад асновы кораня.
Зона ўсмоктвання паступова пераходзіць у зону правядзення. На паверхні кораня паяўляюцца бакавыя карані. Таму зону правядзення нярэдка называюць зонай галінавання.
З а д а н н е. Аддзяліць эпікальны ўчастак кораня праростка злакаў 1,5 – 2,0 см даўжынёй. Прыгатаваць часовы прэпарат. Зарысаваць схему будовы кончыка кораня, адзначыўшы: каранёвы чэхлік, злушчаныя клеткі чэхліка, рызадэрму, эпіблему, каранёвыя валаскі, вертыкальныя тапаграфічныя зоны: дзялення, расцягнення (дыферэнцыяцыі), усмоктвання, правядзення (галінавання).
АНАТАМIЧНАЯ БУДОВА КОРАНЯ
У залежнасці ад узросту корань часта мае больш простую, ці больш складаную будову. Для каранёў аднадольных і маладых каранёў многіх двухдольных раслін характэрна так званая першасная анатамічная будова.
Пры першаснай будове ў каранях можна вылучыць эпіблему з каранёвымі валаскамі і дзве тапаграфічныя зоны: першасную кару і цэнтральны цыліндр (стэль, ці стэлу).
Апекс кораня пакрытанасенных раслін. Ініцыяльныя клеткі апікальнай мерыстэмы размяшчаюцца часцей у тры ярусы. Яны даюць пачатак папярэднікам тканкавых зон кораня (ці гістагенам апікальнай мэрыстэмы). У аднадольных раслін вылучаюцца наступныя гістагены – каліптраген, перыблема і плерома. Каліптраген, які ўзнікае з ніжняга яруса ініцыяляў, дае пачатак каранёваму чэхліку. З перыблемы, якая ўзнiкае з сярэдняга яруса ініцыяляў, у аднадольных утвараецца першасная кара і рызадэрма. У адрозненне ад аднадольных, у двухдольных з ніжняга слою ініцыяляў утвараецца дэрматакаліптраген (дэрматаген), які прымае ўдзел у фарміраванні каранёвага чэхліка і рызадэрмы. Перыблема дае пачатак толькі першаснай кары. Вытворныя клеткі плеромы, якiя ўзнiкаюць з верхняга яруса ініцыяляў апікальнай мерыстэмы, у аднадольных і двухдольных дыферэнцыруюцца ў тканкі цэнтральнага цыліндра кораня.
З а д а н н е. Разглядзець падоўжны зрэз кончыка кораня цыбулі - Allium L. Звярнуць увагу на дыферэнцыяцыю клетак і тканак. Зарысаваць фрагмент зрэзу, адзначыўшы тканкі каранёвага чэхліка, ініцыялі апікальнай мерыстэмы, каліптраген, перыблему, плерому, рызадэрму, першасную кару, цэнтральны цыліндр.
Першасная будова кораня. Першасную анатамічную будову кораня, што поўнасцю сфарміравалася, звычайна вывучаюць на папярочных зрэзах, выкананых у пачатку зоны правядзення. Аб’ектамі часцей служаць карані касача- Iris L., цыбулі рэпчатай- Allium cepa L., купены духмянай -Polygonatum odoratum (Mill.)Druce, кукурузы -Zea mays L., спаржы лекавай -Asparagus officinalis L. і іншых раслін.
Па перыферыі кораня захоўваюцца рэшткі эпіблемы. Глыбей размяшчаецца першасная кара, якая ўключае знешні слой – экзадэрму, асноўную парэнхіму і слой клетак эндадэрмы.
Экзадэрма фарміруецца як адзін ці некалькі радоў вонкавых клетак. На першых этапах развіцця клеткі маюць тонкія цэлюлозныя абалонкі, якія ў далейшым насычаюцца суберынам.