Лингвопоэтический анализ лирики П. Бровки

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 24 Ноября 2011 в 16:39, курсовая работа

Описание

Паэтычны сінтаксіс як сістэма сінтаксічнай арганізыцыі вершаванай мовы з’яўляецца больш складаным, чым сінтаксіс празаічнай мовы.Ён знаходзіцца ў прзаічным адзінстве з рытмам, ўзаемадзейнічае з ім.Аднак гэтая складанасць не ўспрымаецца чытачом ці слухачом, наадварот, усе складанасці сінтаксічнай будовы спрыяюць больш адэкватнаму ўспрыманню аўтарскай задумы і яго эмацыянальнага стану.Сінтаксіс мастацкага тэксту, як і сінтаксіс любога моўнага твора, з’яўляецца неабходнай арганізуючай часткай яго структуры калі мець на ўвазе тэкст літаратурнага твора, яго моўную тканіну, то аб’ектамі мастацкага адлюстравання звычайна з’яўляюцца думкі,мова,дзеянні лірычнага героя, яго ўнутраны свет і перажыванні , а таксама агульныя падзеі, пейзаж,прадметы навакольнага асяроддзя.

Содержание

Уводзіны……………………………………………………………..……………3
Сродкі гукапісу ў ваеннай лірыцы П. Броўкі………………………..…...7

2. Тропы паводле семантычных уласцівасцей і структурнай арганізацыі 18
2.1. Тропы, заснаваныя на падабенстве прадметаў………………….….18
2.2. Тропы, заснаваныя на выкарыстанні мнагазначнасці слова……....43
2.3. Тропы, заснаваныя на сумежнасці з’яў……………………………..44
2.4. Тропы, заснаваныя на тоеснасці з’яў………………………...……..45
3. Тыпы і віды сінтаксічных фігур…………………………………....….….48
3.1. Фігуры дабаўлення……………………………………………...……49
3.2. Фігуры размяшчэння і перастаноўкі………………………………..57
3.3. Фігуры ўбаўлення…………………………………………….…..….59
3.4. Рытарычныя фігуры…………………………………………..…..….61
Заключэнне………………………………………………………….….….…65
Спіс выкарыстаных крыніц………………………………………….………68

Работа состоит из  1 файл

Діпломная работа светы.doc

— 511.00 Кб (Скачать документ)

Змест

     Уводзіны……………………………………………………………..……………3

  1. Сродкі гукапісу ў ваеннай лірыцы П. Броўкі………………………..…...7
 

     2.  Тропы паводле семантычных уласцівасцей і структурнай арганізацыі 18

        2.1. Тропы, заснаваныя на падабенстве прадметаў………………….….18

        2.2. Тропы, заснаваныя на выкарыстанні мнагазначнасці слова……....43

        2.3. Тропы,  заснаваныя на сумежнасці з’яў……………………………..44

        2.4. Тропы, заснаваныя на тоеснасці з’яў………………………...……..45

    3. Тыпы і віды сінтаксічных фігур…………………………………....….….48

      3.1. Фігуры дабаўлення……………………………………………...……49

      3.2. Фігуры размяшчэння і перастаноўкі………………………………..57

      3.3. Фігуры ўбаўлення…………………………………………….…..….59

      3.4. Рытарычныя  фігуры…………………………………………..…..….61

     Заключэнне………………………………………………………….….….…65

     Спіс  выкарыстаных крыніц………………………………………….………68 
 
 
 
 
 
 
 
 

                                                                                                                                  

                              
                   

                         

                                   Беларусь 

                  Зямля Беларусі!Бары і дубровы,

                  Жытнёвае  поле,шаўковы мурог.

                  Зямля Беларусі!Вачамі азёраў

                  Глядзіш ты ў празрыстыя высі нябёс.

                  Зямля Беларусі!Ты ў полымі бою,

                  Ты  ў бітвах суровых Айчыннай вайны.

                  Зямля Беларусі!Тваімі шляхамі

                  Вярнулася мала дамоў.

                  Зямля Беларусі!Не знала ты горшых,

                  Як  немцаў-бандытаў, чужынцаў-звяроў.

                  Зямля Беларусі!Табой мы сагрэты,

                  Ніколі  не сходзіш ты з нашых вачэй.

                  О,як ты прыгожа над Нёманам, лета!

                  Чаборам,рамонкам,мядункавым цветам

                  І водарам ясных купальскіх начэй. 

                                                                       П.Броўка. 

Уводзіны 

     Паэтычны сінтаксіс як сістэма сінтаксічнай арганізыцыі вершаванай мовы з’яўляецца больш складаным, чым сінтаксіс празаічнай мовы.Ён знаходзіцца ў прзаічным адзінстве з рытмам, ўзаемадзейнічае з ім.Аднак гэтая складанасць не ўспрымаецца чытачом ці слухачом, наадварот, усе складанасці сінтаксічнай будовы спрыяюць больш адэкватнаму ўспрыманню аўтарскай задумы і яго эмацыянальнага стану.Сінтаксіс мастацкага тэксту, як і сінтаксіс любога моўнага твора, з’яўляецца неабходнай арганізуючай часткай яго структуры калі мець на ўвазе тэкст літаратурнага твора, яго моўную тканіну, то аб’ектамі мастацкага адлюстравання звычайна з’яўляюцца думкі,мова,дзеянні лірычнага героя, яго ўнутраны свет і перажыванні , а таксама агульныя падзеі, пейзаж,прадметы навакольнага асяроддзя.У мове паэзіі заўсёды пераважае эмацыянальны пачатак, хоць ніколі не захлынае яго поўнасцю.

      Да  паэтычнага сінтаксісу перш за ўсё  адносяцца рытарычныя фігуры, розныя віды і формы стылістычных, або сінтаксічных фігур (градацыя, умаўчанне, паралелізм, разнастайныя паўторы і інш.).Кожная з гэтых фігур адыгрывае ў творы пэўную выяўленчую ролю.Так, градацыя – паступовы пераход нейкай з’явы ад яе ніжэйшай ступені да вышэйшай ці наадварот, ад вышэйшай да ніжэйшай рэзка ўзмацняе эмацыянальнасць выказвання.

      Умаўчанне, пры якім паэтычнае выказванне раптам абрываецца, выяўляе ўсхваляванасць аўтара ці яго героя.Яно разлічана на здагадлівасць чытача,садуманне яго з аўтарам твора.

      Паўторы надаюць вершаванай мове асаблівую экспрэсію,узвышаюцьтон,запавольваюць тэмп выказвання, робяць яго велічна-спакойным.Зрэшты, толькі ў канкрэтным паэтычным кантэксце можна ўбачыць выяўленчую ролю тых ц іншых стылістычных фігур, што ўваходзяць у сістэму паэтычнага сінтаксісу.Аднак паэтычны сінтаксіс не абмяжоўваецца толькі асобнымі фігурамі.Вядомы даследчык сінтаксічнага ладу вершаваных твораў А.С.Пушкіна Г.Паспелаў слушна падкрэслівае, што “сінтаксічная адметнасць вершаванага маўлення і большая сінтаксічная складанасць у параўнанні з празаічным маўленнем выяўляецца не толькі ў паўторах,анафарах і паралелізме,але і ў большай шчыльнасці сінтаксічных сувязей унутры вершаваных радкоў, у большай расчлененасці складаных сінтаксічных канструкцый самой паслядоўнасцю вершаваных радкоў, у шырокім выкарыстанні далучальных канструкцый, у большай свабодзе словаразмяшчэння, у асобай сінтаксічнай ролі вершаваных пераносаў,  што абумоўлівае большую спаянасць складаных сінтаксічных агульнасцей ў вершаваным маўленні [5, с.26.].Ад паэтычнага сінтаксісу ў вырашальнай ступені залежыць характар паэтычнай інтанацыі.

      Разам з паэтычным сінтаксісам мы даследуем у дыпломнай рабоце і паэтычную лексіку.

      Лексіка паэтычная – слоўнікавы склад  якога-небудзь твора паэзіі або  ўсёй мастацкай творчасці таго ці іншага паэта.Матэрыялам і інструментам кожнага пісьменніка з’яўляецца мова пэўнага народа ў яе літаратурнай разнавіднасці. Аднак задачы паэзіі яе спецыфіка як мастацтва слова прадвызначаюць і некаторыя адрозненні паэтычнай мовы ад літаратурнай у галіне лексікі, сінтаксісу, гукавой арганізацыі.Больш таго,лексічны,сінтаксічны і гукавы склад мовы паэзіі і мастацкай прозы розняцца паміж сабой.Дзякуючы вершаванай мове,якой звычайна карыстаецца паэзія, кожнае слова ў паэтычным творы навідавоку, інтанацыйна і рытмічна вылучана.Ды і наогул колькасць слоў тут невялікая(у параўнанні з творамі прозы),таму вартасць кожнага слова і яго адчувальнасць у паэтычным кантэксце надзвычай высокая.

      Мова  паэзіі – эмацыянальна афарбаваная  мова.Таму ў ёй вялікая роля належыць экспрэсіўным моўным фактам,што перадаюць  стан лірычнага героя або самога паэта.Намнога большае значэнне ў ёй,у параўнанні з мовай прозы і літаратурнай мовай увогуле,мае сістэма пераносных значэнняў слоў – тропаў.У паэзіі назіраецца своеасаблівая канцэнтрацыя тропаў, якія адыгрываюць тут незаменную выяўленчую ролю.Менавіта ў сістэмах прамых і пераносных значэнняў слоў і ўвасабляецца перш за ўсё змест паэтычнага твора.

      Моўныя  сродкі, якія надаюць выказванню вобразнасць  і выразнасць, выконваюць функцыю маляўнічага адлюстравання рэчаіснасці і асацыятыўна звязаны з нашымі зрокавымі, смакавымі і іншымі адчуваннямі.Традыцыйныя і сітуацыйныя прадметныя значэнні найменняў сумяшчаюцца і такім чынам узнікае вобраз.У тропах эстэтычная функцыя пераважае над намінатыўнай.

      Яшчэ  адзін аб’ект даследвання ў нашай  дыпломнай рабоце, які мы разглядаем нараўне з папярэднімі,гэта гукапіс.Фоніка (ад.грэч.phonikos – той,што гучыць) – гукавая арганізацыя вершаванай мовы, а таксама раздзел паэтыкі,што яе вывучае.Верш разлічаны перш за ўсё на гучанне і ўсе свае выяўленчыя мажлівасці рэалізуе толькі ў гучанні.

      Фанічныя  асаблівасці вершаванай мовы выяўляюцца найбольш поўна менавіта ў маўленні,чытанні  верша ўголас.Часцей фоніку разумеюць  як гукапіс, сістэму розных гукавых паўтораў (алітэрацыя, асананс, гукаперайманне і інш.) у тым ліку і рыфму.Інструментоўка ўплывае на мілагучнасць верша на яго сэнсавую выразнасць і сваеасаблівасць інтанацыйнага малюнка.

      Гукі  самі па сабе ў выяўленчых адносінах  нейтральныя, яны не выклікаюць ні пэўных эмоцый, ні тым больш думак.Аднак у паэтычным кантэксце паўтор аднародных гукаў дапамагае падкрэсліць, вылучыць асобныя словы, звярнуць на іх асаблівую ўвагу.Гэтым самым гукапіс садзейнічае ўзмацненню выяўленчых мажлівасцей паэтычнай інтанацыі.Інтанацыйна-гукавая арганізацыя паэтычнай мовы залежыць ад эмацыянальна-сэнсавай напоўненасці таго ці іншага твора,творчай індывідуальнасці паэта, літаратурнага метаду ці напрамку, да якога ён належыць, фанетычных асаблівасцей нацыянальнай мовы.Аднаго якога-небудзь універсальнага спосабу гукавай арганізацыі вершаванай мовы, прыдатнага для ўсіх твораў і тым больш для ўсіх паэтаў, няма.Фоніка, безумоўна, цесна звязана з развіццём лірычнай тэмы твора, але гэтая сувязь у кожным канкрэтным выпадку праяўляецца па-свойму.Часам, напрыклад, нейкае асноўнае (апорнае слова) верша нібы “прарастае” ў яго гукавым ладзе.Часам “гукавое пацвярджэнне”зместу настолькі своеасаблівае, што выявіць надзвычай цяжка.Ды і формы гукапісу разнастайныя,не паддаюцца ніякай каталагізацыі.Даследчыка фанічных асаблівасцей верша могуць выручыць толькі прафесійны скурпулёзны аналіз і тонкі эстэтычны слых.

      Прадметам даследвання дыпломнай работы з’яўляюцца лінгвістычныя асаблівасці ваеннай лірыкі  П. Броўкі.Аб’ектам даследвання –ваенная лірыка П.Броўкі.

      Наша мэта – прааналізаваць лірыку Петруся Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны.Для рэалізацыі пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:

1) вызначыць сродкі гукапісу ў лірыцы П. Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны;

2) разгледзець тропы ў  ваеннай лірыцы П. Броўкі паводле семантычных уласцівасцей і структурнай арганізацыі;

3) прааналізаваць лірыку дадзенага перыяду на прадмет наяўнасці стылістычных фігур і вызначыць, якую выяўленчую функцыю яны выконваюць у творы.

      Тэма  нашага даследавання з’яўляецца актуальнай,паколькі ў беларускім мовазнаўстве адсутнічаюць грунтоўныя працы сістэмнага характару па акрэсленай праблематыцы. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

                                                                                                                                                                                                   

        1.Сродкі гукапісу ў ваеннай лірыцы П. Броўкі 

      Да  сродкаў гукапісу адносяцца дыскрэтныя фігуры,якія заснаваны на супастаўленні  асобных элементаў,выдзеленых у  структуры моўнай адзінкі.Гукавыя  фігуры звязаны з супастаўленнем асобных фанем або іх спалучэнняў(алітэрацыя,асананс,гукаперайманне)

      Алітэрацыя (ad «да , к” +littera “літара”) – сугучнасць зычных гукаў,паўтарэнне аднолькавых або аднародных зычных гукаў,якое ўзмацняе гукавую і інтанацыйную выразнасць маўлення [7, с.82].

      Алітэрацыя  свісцячых і шыпячых стварае пэўныя асацыяцыі (нагадвае шум,шоргат,скрып),гэта мы бачым з пралюстраваных прыкладаў:

                        Посвіст салоўкі

                        І посвіст касы [1, с.318].

                        Спевы саловак слухаць вясною [1 ,с.342].

    Або перадае псіхалагічны эфект настрою:

                        Над пшаніцамі густымі

                        Песціць песня цераз край [1, с.22].

                      “Спусціўшы галовы, не прыдзеш дахаты,”

                        – Сказалі сабе вы і слова стрымалі [1, с.89].

                        А ў садку салоўка з ночы

                        Так зазыўна заліваўся  [1, с.308] …

                        Сніцца ёй прыгожы сон

                        Смачныя сны вясновыя [1, с.79]!

                        Хай жа новы час сустрэціць

                        З ім калгаснае сяло,

                        Каб усё, што ёсць на свеце,

                        Можна вырабіць было[1, с.223]

     У наступных прыкладах мы бачым, як аўтар у сваіх радках перадае алітэрацыю шыпячых:

                         І шчыра казалі:

                         -Спяшайся, наш браце [1, с.73].

                         За таварыша Сцяпана

                         З пажаданнямі: на восень

Информация о работе Лингвопоэтический анализ лирики П. Бровки