Автор работы: Пользователь скрыл имя, 24 Ноября 2011 в 16:39, курсовая работа
Паэтычны сінтаксіс як сістэма сінтаксічнай арганізыцыі вершаванай мовы з’яўляецца больш складаным, чым сінтаксіс празаічнай мовы.Ён знаходзіцца ў прзаічным адзінстве з рытмам, ўзаемадзейнічае з ім.Аднак гэтая складанасць не ўспрымаецца чытачом ці слухачом, наадварот, усе складанасці сінтаксічнай будовы спрыяюць больш адэкватнаму ўспрыманню аўтарскай задумы і яго эмацыянальнага стану.Сінтаксіс мастацкага тэксту, як і сінтаксіс любога моўнага твора, з’яўляецца неабходнай арганізуючай часткай яго структуры калі мець на ўвазе тэкст літаратурнага твора, яго моўную тканіну, то аб’ектамі мастацкага адлюстравання звычайна з’яўляюцца думкі,мова,дзеянні лірычнага героя, яго ўнутраны свет і перажыванні , а таксама агульныя падзеі, пейзаж,прадметы навакольнага асяроддзя.
Уводзіны……………………………………………………………..……………3
Сродкі гукапісу ў ваеннай лірыцы П. Броўкі………………………..…...7
2. Тропы паводле семантычных уласцівасцей і структурнай арганізацыі 18
2.1. Тропы, заснаваныя на падабенстве прадметаў………………….….18
2.2. Тропы, заснаваныя на выкарыстанні мнагазначнасці слова……....43
2.3. Тропы, заснаваныя на сумежнасці з’яў……………………………..44
2.4. Тропы, заснаваныя на тоеснасці з’яў………………………...……..45
3. Тыпы і віды сінтаксічных фігур…………………………………....….….48
3.1. Фігуры дабаўлення……………………………………………...……49
3.2. Фігуры размяшчэння і перастаноўкі………………………………..57
3.3. Фігуры ўбаўлення…………………………………………….…..….59
3.4. Рытарычныя фігуры…………………………………………..…..….61
Заключэнне………………………………………………………….….….…65
Спіс выкарыстаных крыніц………………………………………….………68
Ты чуеш, родная, парой
Марозны небасхіл гудзе [1, с. 14].
Спахмурнеўшы, рабіны
Сыплюць слёзы крыві
На здратованы дол [1, с. 22].
Дзеясловы стану ярка характарызуюць метафарычныя з’явы, якія мы бачым у вершы “Адыход у партызаны”:
У Мурагах цвіла зара
Рабінаю над ганкам [1, с. 61].
Закрасуе буйна збожжа.
Нас ніхто скарыць не можа [1, с. 62].
6) змену прыметы ці стану, каб больш дакладна ахарактарызаваць гэтыя метафары звернемся да наступных прыкладаў:
На вёску роднаю крумкач
Накінуўся з хмурын…
І першы крык і першы плач
Пранёсся ад хацін [1, с. 11].
Усіх вас да сэрца зямля прытуліла,
Расою абмыла, прыкрыла лістамі,
Рассыпала краскі на вашых курганах [1, с. 90].
Над голлямі песні ўзляталі
І ніклі далёка між хвой,
Дзе душна цвілі верасы [1, с. 16].
Ён скрышыць вам чорныя косці,
Пажарамі косці папаліць,
Гарматамі выб’е магілы,
Зямлёю засыпле навек [1, с. 7].
На франтах вясна заграла,
І з зялёным раннім лістам [1, с. 26].
Грымоты ўсе бліжай,
Ярчэюць маланкі…
І раптам прамчалі савецкія танкі [1, с. 59].
Як правіла вербальныя метафары ў лірыцы Пятруся Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны характарызуюць прыродныя з’явы і аб’екты. Можна выявіць і назіраць слыхавыя, зрокавыя, паводле маўлення, руху і перамяшчэння асацыяцыі.
Слыхавыя асацыяцыі, напрыклад: гамоняць дубровы, ветры галасілі, сосны скажуць, лісце шэпча, вылі завеі, гневам грымлю.
Зрокавыя асацыяцыі: сцяжынка вядзе, сонца заглядае ў акно, стаялі яліны і сосны.
Асацыяцыі паводле маўнення, напрыклад: пяе празрыстая рака, сонца скажа, гора скажа, гамоніць верба.
Асацыяцыі руху, перамяшчэння, напрыклад: бяжыць дарожка, узлятаюць мары, гоман плыў, час ідзе, сцяг плыве, схілялі галовы.
Ад’ектыўныя – метафары, у якіх метафарызаваным словам з’яўляецца прыметнік, які дазваляе “выказаць суб’ектыўную, аўтарскую ацэнку” і які звычайна называюць метафарызаваным эпітэтам [19, с. 138].
Значэнне прыметы – катэгарыяльнае значэнне прыметніка як часціна мовы. Яно ахоплівае: 1) знешнія якасці, уласцівасці людзей і жывёл, напрыклад наступныя аўтарскія ілюстрацыі яскрава гэта паказваюць:
І маці праз доўгія, сумныя вёсны
Ткуць пояс квяцісты герою на кроснах [1, с. 44].
Жывое рэха ўшчыненага грому
І сэрца, гаратаванае агнём [1,с.62].
2) колер, напрыклад :
Абапёрся дуб рукой зялёнай
На страху і, пакхіліўшы стан,
Утаропіў вочы ўлюблёна
У блакітны ранішні туман [1, с. 23].
3) унутраныя (псіхалагічныя) рысы чалавека, пра гэты рысы сведчаць наступныя паэтычныя радкі:
Жыве ў Беларусі Кастусь Каліноўскі;
Ён сілай магутны, душою агністы [1, с. 43].
Будзе горасны час
Нам тады ўспамінацца [1, с.23].
З лісцем пажоўклым горкія слёзы
Падаюць сыплюцца з белай бярозы [1, с.33].
4) прыкметы па адносінах да матэрыялу, дзеяння будуць праілюстраваны наступнымі прыкладамі :
Дзяўчына, з якою хадзіў
Паміж цемнашумных дуброў [1, с.17].
Ён глянуў свінцовая мжа,
Аж неба зайграла ярчэй [1, с. 18].
Субстантыўныя – метафары, у якіх метафарызаваным кампанентам выступае назоўнік. У залежнасці ад формы назоўніка сярод субстантыўных метафар выдзяляюцца:
-уласна
субстантыўныя, калі ў
Узняўся магутнаю сілай
Савецкі тытан-чалавек [1, с. 7].
О зямля – непакора, о край дарагі!
Мы адной тваёй ласкай жывем [1, с. 26].
Не ведае промаху куля чэркеса,
Не тупіцца шабля-маланка хеўсура [1, с. 28].
Наступныя прыклады вельмі цікавыя, таму што ў іх склад уваходзяць генітыўныя метафары, у якіх адзін з назоўнікаў, як правіла, гэта метафарызаванае слова, выступае ў форме роднага склону, назоўнікі могуць абазначаць:
Як гэтых немцаў –
Пасланцаў смерці
Што яшчэ шалелі там, за ракой [1, с. 41].
2) апрадмечаныя прыметы і якасці, напрыклад:
Там бацькава хата ў гаі
Дзяцінства прыгожыя вёсны [1, с. 17].
І варожую кроў
Змыюць з твару зямлі [1, с. 23].
3) апрадмечыныя дзеянні і стан, напрыклад :
З іх кузні ўзяў і даў братам агонь,
Агонь жыцця, каб шчасце адкаваць [1, с. 99]…
4) з’яў прыроды, гэтая група прадстаўлена яркімі паэтычнымі радкамі :
Азёры горкіх слёз, пакуты Беларусі
Завуць да помсты нас [1, с. 13].
І вы пад звон азёр, крыніц
Па вольнай пайдзёце зямлі [1, с. 15].
Вельмі цікавая генетыўная метафара ў вершы “ Якубу Коласу” :
Пасінелыя твары
Нерухома глядзяць
На віхуры агнёў [1, с. 22].
Скарбы матчыных песень
Сэрцу родныя словы,
Шум вясновых дажджоў
І красу навальніц,
Зіхаценне вясёлак,
Усмешкі зарніц.
Адвербіяльныя метафары, у якіх метафарызаваным кампанентам выступае прыслоўе. Гэта група метафар не вельмі распаўсюджаная, сустракаюцца адзінакавыя выпадкі, напрыклад:
Зрэж мяне, белую, цёмнаю ноччу, -
Цяжка стаяць мне з горам дзявочым [1, с. 33].
І шчыра і проста расказвае свету [1, с. 99].
Такім чынам, можна зрабіць вывад: найбольшая колькасць метафар у ваеннай лірыцы Пятруся Броўкі належыць да ліку вербальных і ад’ектыўных, менш субстантыўных, адзінкавыя – да ліку адвербіяльных.
Пераважная большасць вербальных метафар у лірыцы Пятруся Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны тлумачыцца тым, што дзеяслоў выдзяляецца на фоне іншых часцін мовы сваёй семантычнай “гегемоніяй” [20, с. 41, 133, 143]. Немалаважным з’яўляецца і тое, што дзеясловы часцей за іншыя часціны мовы займаюць пазіцыю выказніка, а гэта пазіцыя, у сваю чаргу, патрабуе для “стыку”, “сустрэчы двух прадметаў” [21, с. 194].
Сімвал (грэч. symbolon “адметная адзнака, пячатка”) – адзін з відаў іншасказання, умоўнае абазначэнне сутнасці якой-небудзь з’явы, паняцця пэўным прадметам ці словавобразным знакам [22, с. 107]. Сімвал мае сваёй мэтай скіроўваць думкі чытача да гэтага зместу. Сімвалам можа быць прадмет, персанаж, сітуацыя і г.д. Выбар сімвалу вымагае двухступеннай семантычнай арыентацыі. Гэта значыць, па-першае, неабходна размясціць вызначаны сімвал у сферы вобразнага свету мастацкага твора, а па-другое, павінен прысутнічаць момант распазнання ў гэтай цэласнай вобразнай структуры знакаў, што нясуць зашыфрованыя значэнні, пра гэта сведчаць наступныя паэтычныя радкі :
Родны горад
Мінск – сталіца роднае краіны.
Адышлі пакутныя часіны.
Родны горад!Наша багацце!
Мы хвіліны дарма не патрацім.
Горад наш! Пражыў ты ліхалецце,
Горад наш!Ты – нашае бяссмерце,
Узрастай на радасць нам і дзецям
І шумі ты славаю на свеце [1, с. 69]!
У сказ часта ўводзяцца асобныя словаформы ці словазлучэнні, якія прызначаны для ўскладнення яго структуры. Сінтаксічнае ўскладненне вызначаецца пэўнымі абмежаваннямі, што датычыць перш за ўсё структурнай схемы сказа. Яно ўяўляе сабой разгортванне асобных кампанентаў або ўсяго сказа, калі тыя патрабуюць свайго пашырэння ці ўдакладнення шляхам дабаўлення новых кампанентаў, якія маюць сваю семантыку і спецыфічнае граматычнае афармленне. Дабаўленыя кампаненты могуць суправаджацца інтанацыйным і сэнсавым выдзяленнем, у выніку чаго пераразмяркоўваюцца сінтаксічныя сувязі ў сказе і ўскладняецца яго структура.
Па
традыцыі вылучаецца два віды ўскладненых
сказаў.Адзін з відаў
У вуснай і пісьмовай мове часта карыстаюцца параўнальнымі канструкцыямі. Параўнальныя канструкцыі – гэта сінтаксічныя структуры (звароты, сказы, прэдыкатывы) з абавязковым кампанентам, які змяшчае ў сабе параўнанне [3, с. 414].
У беларускай мастацкай літаратуры параўнанне – шырокаўжывальны троп. Гэта адзін з моўных сродкаў, з дапамогай якога дасягаецца трапная характарыстыка якіх-небудзь прадметаў, з’яў ці ствараецца яркі запамінальны вобраз. Параўнанне, у адрозненні ад іншых выяўленчых адзінак, мае больш свабодную спалучальнасць кампанентаў. Такая асаблівасць гэтага тропа дае мастаку слова прастор для творчай ініцыятывы пры вобразнай характырыстыцы таго ці іншага аб’екта.
Информация о работе Лингвопоэтический анализ лирики П. Бровки