Лингвопоэтический анализ лирики П. Бровки

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 24 Ноября 2011 в 16:39, курсовая работа

Описание

Паэтычны сінтаксіс як сістэма сінтаксічнай арганізыцыі вершаванай мовы з’яўляецца больш складаным, чым сінтаксіс празаічнай мовы.Ён знаходзіцца ў прзаічным адзінстве з рытмам, ўзаемадзейнічае з ім.Аднак гэтая складанасць не ўспрымаецца чытачом ці слухачом, наадварот, усе складанасці сінтаксічнай будовы спрыяюць больш адэкватнаму ўспрыманню аўтарскай задумы і яго эмацыянальнага стану.Сінтаксіс мастацкага тэксту, як і сінтаксіс любога моўнага твора, з’яўляецца неабходнай арганізуючай часткай яго структуры калі мець на ўвазе тэкст літаратурнага твора, яго моўную тканіну, то аб’ектамі мастацкага адлюстравання звычайна з’яўляюцца думкі,мова,дзеянні лірычнага героя, яго ўнутраны свет і перажыванні , а таксама агульныя падзеі, пейзаж,прадметы навакольнага асяроддзя.

Содержание

Уводзіны……………………………………………………………..……………3
Сродкі гукапісу ў ваеннай лірыцы П. Броўкі………………………..…...7

2. Тропы паводле семантычных уласцівасцей і структурнай арганізацыі 18
2.1. Тропы, заснаваныя на падабенстве прадметаў………………….….18
2.2. Тропы, заснаваныя на выкарыстанні мнагазначнасці слова……....43
2.3. Тропы, заснаваныя на сумежнасці з’яў……………………………..44
2.4. Тропы, заснаваныя на тоеснасці з’яў………………………...……..45
3. Тыпы і віды сінтаксічных фігур…………………………………....….….48
3.1. Фігуры дабаўлення……………………………………………...……49
3.2. Фігуры размяшчэння і перастаноўкі………………………………..57
3.3. Фігуры ўбаўлення…………………………………………….…..….59
3.4. Рытарычныя фігуры…………………………………………..…..….61
Заключэнне………………………………………………………….….….…65
Спіс выкарыстаных крыніц………………………………………….………68

Работа состоит из  1 файл

Діпломная работа светы.doc

— 511.00 Кб (Скачать документ)

                        Як быццам чорныя снапы

                        Лажыліся на снег [1, с.51].

                        Ляцелі трывожныя весці-ганцы,

                        Радзіма

                        Склікала на бойку герояў,

                        І крочылі ў строях паходных байцы

                        Туды, дзе зямля чырванела крывёю [1, с.228].

                        Што патрэбна табе,

                        Валацуга з-пад Рэйна,

                        Што цябе прывяло да ўзбочча Нявы?

                         Вам ляжаць між раўнін,

                         На пустых чарапах прарасце дзікі мох [1, с.233].

                         І не раз вялі размовы

                        Аб гадах цяжкіх, праклятых

                        Беларус,

                        Латыш,

                        Літовец

                        Па-над возерам Дрысвяты [1, с.188].

                        Бандыты прынеслі пажараў зарніцы,

                        А людзям нязлічана ран.

                        Не плачце, матулі, не плачце, сястрыцы,

                        Адпомсціць за ўсё партызан [1, с.401].

                        Змагаецца воін савецкі заўзята. 

                        Бо нішчыць фашыстаў – свяшчэнная справа,

                         Ён вызваліць край свой і родныя хаты.

                         Нашай Чырвонай Арміі – слава [1, с.403].

                         Хай мацней грымяць удары бою.

                         Вораг згіне. Ён загінуць мусіць [1, с.411]. 

   2.4. Тропы, заснаваныя на тоеснасці з′яў 

     Плеаназм (грэч. pleonasmos  “празмернасць, лішак”) – фігура маўлення, якая ствараецца ў выніку ўжывання ў адным кантэксце блізкіх па значэнні слоў з мэтай узмацнення выразнасці маўлення, напрыклад:

                       Снежань. Студзень. Снягі.

                       Маразы праціналі аж да самай душы.

                       Вораг лёг, як удаў, Навакол Ленінграда [1, с.231].

                       Вечар. Бліжэй

                      І бліжэй да цямна.

                       Моўкне над рэчкай Лазянкаю дом.

                       Позна.   

                       За шыбамі змрок.

                       Цішыня [1, с.314].

                       Раніца.

                       Вецер шуміць у лісці.

                       Сонца ўзбудзіла над рэчкаю дом [1, с.342].

    У сваіх вершах аўтар ужывае разнастойныя вобразна-выяўленчыя сродкі, самыя запатрабаваныя – гэта тропы, заснаваныя на падабенстве прадметаў.

      Сярод розных  і шматлікіх вобразна-выяўленчых моўных сродкаў цэнтральнае месца ў паэзіі Пятруся Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны займае метафара. Метафара мяркуе выкарыстанне слова не па яго прамому назначэнню, у выніку чаго адбываецца пераўтварэнне яго сэнсавай структуры.

      Важным  фактарам ужывання метафар у паэтычным  творы з′яўляецца імкненне аўтара павялічыць удзеянне маўлення на слухача-чытача. Для Пятруся Броўкі найбольш выжна было выразіць свой погляд, сваё бачанне свету. І ён стварае метафары, у фарміраванні якіх выключную ролю адыгрывае кантэкст.

      Метафарычныя  спалучэнні са значэннем псіхічнай дзейнасці, зафіксаваныя ў паэтычных тэкстах Пятруся Броўкі, складаюць значную колькасць. У іх выяўляецца асэнсаванне пачуццяў і стану чалавека, сувязь псіхікі чалавека з матэрыяльнымі аб′ектамі, якія можна бачыць, чуць, адчуваць на дотык.  Такія метафары закліканы ствараць новыя вобразы, выклікаць нечаканыя асацыяцыі.

      Эпітэт  у паэзіі Пятруся Броўкі займае значнае  месца і адыгрывае важную ролю. Эпітэты Пятруся Броўкі дапамагаюць  лепш спазнаць  свет праз прызму аўтарскага бачання, яго ўмення адкрываць  некранутыя багацці мовы. Дзякуючы незвычайнай суб′ектыўна-ацэначнай характарыстыцы прадметаў лепш іх адчуць, успрыняць, запомніць. Бясспрэчна, багацце і разнастайнасць эпітэтаў – адна з яркіх прыкмет выразнасці мовы паэта, яе здольнасці перадаваць адценні пачуццяў, паняццяў, характарыстык, даваць ім ацэнку, канкрэтызаваць.

      Найбольшую  цікавасць з пазіцыі пераўтварэння, пераасэнсавання слова ў кантэксце твора ўяўляе гіпербала, якая сумяшчаецца з іншымі тропамі, надаючы вобразу рысы грандыёзнасці ці наадварот.

      У паэзіі Пятруся Броўкі параўнанне –  адзін з самых ужывальных тропаў. У вершаваных творах паэта прадстаўлены розныя спосабы выражэння параўнанняў  і ўвядзення іх у кантэкст. Сярод  параўнанняў самыя распаўсюджаныя са злучнікам як, значна менш параўнанняў з іншымі злучнікамі. Сустракаюцца параўнанні, пабудаваныя не на супастаўленні, а на супрацьпастаўленні аднаго прадмета другому, даволі часта ўжываюцца, бяззлучнікавыя параўнанні. Розныя паводле структуры тыпы параўнанняў прызначаны ў паэта ствараць вобразы, выклікаць нечаканыя асацыяцыі, нетыповае ўяўленне.

      Слова ў паэтычным маўленні  абцяжарваецца  грузам як устойліва замацаваных  за ім, так і індывідуальна створаных у маўленні асацыяцый. Значэнне слова падуладна зменам, якія выклікаюцца збліжэннямі з іншымі словамі, кантэкстным пераасэнсаваннем, нечаканым выяўленнем яго мнагазначнасці і інш. Такім чынам, тропы, спалучаючыся ў лірычным творы, складаюць адзіную семантыка-стылістычную структуру. Разам яны ўдзельнічаюць у стварэнні такога тэксту, дзе ўсё ўзаемазвязана, узаемаабумоўлена, такога тэксту, які ўражвае сваёй незвычайнасцю і выразнасцю. А ў сваю чаргу тэкст ці пэўная яго частка спрыяе раскрыццю мастацка-эстэтычных уласцівасцяў кожнага тропа, надае ім большую экспрэсію і значнасць. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

      3. Тыпы і віды сінтаксічных фігур 

    Сінтаксіс кніжнага маўлення, асабліва мастацкага і публітыстычнага стыляў, вельмі разнастайны па сваіх стылістычных асаблівасцях. Гэта тлумачыцца перш за ўсё пастаянным кантактам і ўзаемадзеяннем пісьмова-кніжных і гутарковых адзінак. Сінтаксіс мастацкай і публітыстычнай мовы адметны таксама тым, што ў ім найбольш багата і разнастайна праяўляюцца індывідуальныя асаблівасці моўнай манеры пісьменніка (або публіцыста).

      Агульнай  рысай сінтаксісу мастацкай і публітыстычнай мовы з’яўляецца тое, што гэта літаратурна апрацаваны сінтаксіс, які характарызуецца асаблівай упарадкаванасцю, раўнавагай, сіметрыяй розных адзінак.

      Найбольш  ярка ўпарадкаванасць сінтаксісу мастацкай мовы праяўляецца ў паэзіі з яе выразным дзяленнем на рытміка-сінтаксічныя адзінкі-строфы.

      Імкненне да рытмічнай стройнасці сінтаксічнай будовы кожнай фразы і твора ў цэлым назіраецца ў мастацкай прозе, і ў публітыстыцы. Найбольш распаўсюджанымі прыёмамі сінтаксічнай арганізацыі мастацкага твора з’яўляюцца  стылістычныя фігуры. Фігуры як спецыяльны сродак выяўленчай выразнасці падзяляюцца на некалькі груп.

      Фігуры  дабаўлення – канструктыўныя слоўныя  фігуры, заснаваныя на паўтаральнасці моўных адзінак [7, с.62]. Да фігур дабаўлення адносяцца ампліфікацыя, анадыплозіс, анафара, аплікацыя, гемінацыя, градацыя, дыяфара, ізакалон, кальцо, падваенне, паліптатон, паралелізм, паранамазія, перыяд, полісіндэтон, сегментацыя, сімплака, шматпрыназоўнікавасць, эпаналепсіс, эпанодас, эпімона, эпіфара, эпіфраз.

      Фігуры  размяшчэння і перастаноўкі –  дэструктыўныя фігуры, якія перадаюць  зменлівасць або рознанакіраванасць моўных адзінак [7, с.71]. Да такіх фігур адносяцца анакалуф, анаподатан, антыметабала, гіпербатон, гістэрапратэрон, зеўгма, парцэляцыя, парантэза, сілепсіс, хіязм.

      Фігуры  ўбаўлення – слоўныя фігуры, заснаваныя на непаўтаральнасці моўных адзінак, іх пропуску. Да фігур убаўлення адносяцца  апасіяпеза, асіндэтон, прасіяпеза, эліпсіс.

      Рытарычныя  фігуры.

      Заўсёды трэба ведаць, што мікравобразы ствараюцца не толькі выразнасцю паасобных удала знойдзенных слоў, колькі ўмелым спалучэннем іх ў кантэксце. 
 

    3.1. Фігуры дабаўлення 

   Ампліфікацыя ( ад лац. аmplification “пашырэнне, накапленне”) – фігура маўлення, сутнасць якой у выкарыстанні блізназначных слоў або аднатыпных па будове моўных адзінак ці канструкцый (сінонімаў, параўнанняў, эпітэтаў, аднародных членаў сказа) з мэтай узмацнення экспрэсіўнасці, напрыклад:

                       Гул мацней, бліжэй ідзе,

                       Вось і банда ўжо брыдзе,

                       Танкі скрыгаюць, равуць,

                       Быццам гадзіны паўзуць [1, с.8].

                       З лісцем пажоўклым горкія слёзы

                       Падаюць сыплюцца з белай бярозы:

                     - Хлопец-юнача, смутныя вочы,

                       Зрэж, мяне белую, цёмнаю ноччу [1, с.33].

                       Світкі шэрыя ў іх,

                       З твараў сумных, блядных

                       Паспадалі бароды да долу, здаецца [1, с.255]…

                       Тут пабачыла родных,

                       Сэрцу блізкіх, знаёмых

                       Ды паплакаўшы разам,

                       Паспяшала дадому [1, с.264].

                       Ён прасіў у прастораў

                       Спачування, спагады [1, с.273].

                      Каб не ведаў ты з імі

                       Ні бяды, ні дакукі,

                       Каб, як сёння, заўсёды

                      Браў гармонік ты ў рукі [1, с.275].

    Анафара (грэч. аnaphora  “вынясенне”), адзінапачатак – паўтор слова ці группы слоў у пачатку некалькіх сумежных радкоў. Анафара выконвае структурна-семантычную і экспрэсіўную функцыі – садзейнічае ўпарадкаванню слоўнай пабудовы тэксту, паслядоўнаму разгортванню думкі і змацненню яго эмацыянальнага гучання.

      Асноўныя  разнавіднасці анафары: гукавая, лексічная  і сінтаксічная.

      Гукавая анафара – гэта паўтор у пачатку  вершаваных радкоў адных і тых  жа злучнікаў або прыказнікаў. Сюды адносім наступныя паэтычныя  радкі:

                       І поле твоё і твае паплавы,

                       І дом твой, для госця адкрыты гасцінна,

                       І гоман над небам, як спеў жураўліны,

                       І грозны, суровы твой шум баравы [1, с.243]!

                       За матак, сясцёр і братоў

                        За нашу хаціну

                       За сэрца – дзяўчыну

                       З якімі мы стрэліся зноў.

                       Дык вып’ем, каб моладасць

                       Зноўку гуляла,

                       Каб праўда на свеце жыла,

                       Каб сонца іграла

                       Каханка спявала

Информация о работе Лингвопоэтический анализ лирики П. Бровки