Автор работы: Пользователь скрыл имя, 08 Октября 2012 в 21:57, магистерская работа
Даследаванне складаецца з уводзін, агульнай характарыстыкі працы, трох глаў, заключэння, спісу выкарыстанай літаратуры (128 назваў) і слоўніка анамастычных адзінак. Агульны аб’ём даследавання 131 старонка, з якіх тэкст дысертацыі непасрэдна займае 74 старонкі, літаратура змешчана на 12 старонках.
УВОДЗІНЫ 2
АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАБОТЫ 6
ГЛАВА І. АСАБЛІВАСЦІ АНАМАСТЫЧНАЙ ЛЕКСІКІ Ў ТВОРАХ МАСТАЦКАЙ ЛІТАРАТУРЫ 8
ГЛАВА ІІ. ПАЭМЫ ЯКУБА КОЛАСА “НОВАЯ ЗЯМЛЯ”, “СЫМОН-МУЗЫКА”, “МІХАСЁВЫ ПРЫГОДЫ”: ІДЭЙНЫ ЗМЕСТ І ГІСТОРЫЯ ІХ СТВАРЭННЯ 15
ГЛАВА ІІІ. АНАМАСТЫЧНАЯ ПРАСТОРА ПАЭМ ЯКУБА КОЛАСА “НОВАЯ ЗЯМЛЯ”, “СЫМОН-МУЗЫКА”, “МІХАСЁВЫ ПРЫГОДЫ” 21
3. 1 Онімы-загалоўкі ў паэмах Якуба Коласа “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “Міхасёвы прыгоды” 26
3. 2 Асабовыя ўласныя імёны ў паэмах Якуба Коласа “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “Міхасёвы прыгоды” 33
3. 3 Прозвішчы, мянушкі ў паэмах Якуба Коласа “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “Міхасёвы прыгоды” 44
3. 4 Андронімы ў творах Якуба Коласа 54
3. 5 Тапанімічныя назвы ў паэмах Якуба Коласа “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “Міхасёвы прыгоды” 61
ЗАКЛЮЧЭННЕ 71
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС 74
Спіс выкарыстаных крыніц 74
Спіс публікацый суіскальніка 85
ЗМЕСТ
Мастацкі свет коласаўскіх паэм не ўяўляецца без анамастычных адзінак, якія з’яўляюцца важнейшымі тэкстаўтваральнымі кампанентамі мастацкага твора. Яны выконваюць вызначальную ролю ў раскрыцці аўтарскай канцэпцыі. Вывучэннем функцыянавання і моўных асаблівасцей уласных імёнаў займаецца асобая галіна мовазнаўства – анамастыка (з грэч. onomastika – ’майстэрства даваць імёны‘). Пад уласнымі імёнамі следам за В. Фаняковай мы разумеем “універсальную функцыянальна-семантычную катэгорыю назоўнікаў, асобны тып славесных знакаў, прызначаных для выдзялення і ідэнтыфікацыі адзінкавых аб’ектаў, якія выражаюць адзінкавыя паняцці і агульныя ўяўленні аб гэтых аб’ектах у мове, маўленні і культуры народа” [96, с. 3]. Пісьменнік праз анамастыкон і іншыя мастацкія сродкі раскрывае ўнутраны свет літаратурных персанажаў. Семантычнай напоўненасцю насычаны гэтыя адзінкі ўжо пачынаючы з онімаў-загалоўкаў. Паэтонімы ў паэмах (рэальныя і створаныя аўтарскай фантазіяй) удзельнічаюць у стварэнні коласаўскіх пейзажаў, разважанняў аб незвычайнасці прыроды, неадольнай сіле жыцця, магутнасці чалавечага розуму. Онімы, уведзеныя ў кантэкст паэм у спалучэнні з іншымі лексічнымі сродкамі, маляўніча і пераканальна адлюстроўваюць прыгажосць Радзімы, багацце беларускай мовы. Такім чынам, анамастычная лексіка з’яўляецца сродкам рэпрэзентацыі мастацка-філасофскага мыслення Я. Коласа.
У наш час, калі анамастыка вылучылася ў самастойную навуку, узрасла неабходнасць трывалага вывучэння асобных яе галін. Так, у апошнія дзесяцігоддзі актыўна праводзяцца даследаванні ў вобласці літаратурнай анамастыкі. Памацняецца цікавасць да спецыфікі анамастыкі розных родаў літаратуры: эпічнага, драматычнага, лірычнага. Гэта звязана з тым, што ўласныя імёны ў мастацкім тэксце маюць сваю спецыфіку. Падобна іншым сродкам мовы, яны ў кантэксце мастацкага твора пачынаюць жыць і ўспрымацца ў “складанай, глыбокай і вобразнай перспектыве мастацкага цэлага” [17, с. 18-20]. “Літаратурную анамастыку можна вызначыць як суб’ектыўнае адлюстраванне аб’ектыўнага, як ажыццяўляемую пісьменнікам “гульню” агульнамоўнымі анамастычнымі нормамі” [33, с. 34-40]. Асабліва актуальным сёння ўяўляецца аналіз спецыфікі выкарыстання ўласных імёнаў у паэтычных тэкстах, так як паэтыка ўласных імёнаў недастаткова даследавана, што было адзначана на міжнароднай навуковай канферэнцыі “Надзённыя праблемы лексікалогіі і анамастыкі славянскіх моў”, якая праходзіла 22 – 23 красавіка 2010 г. у г. Мазыры. Наша работа прысвечана даследаванню анамастычнай лексікі ў паэмах Якуба Коласа, “аднаго з пачынальнікаў беларускай класічнай літаратуры”. Сёння цяжка ўявіць, наколькі збяднела б наша літаратура, гэтая скарбніца духоўнай творчасці беларусаў, без паэзіі і мастацкай прозы пісьменніка [40, с. 3].
Час не абмяжоўвае вялікіх твораў літаратуры і мастацтва. Яны жывуць вечным жыццём, валодаюць цудоўнай здольнасцю амалоджвацца, у кожную новую эпоху раскрываюць усё новыя грані свайго зместу і ніколі не бываюць “прачытанымі да канца” [29, с. 5]. Так адбываецца і з творамі класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, якому належыць вялікая заслуга ў станаўленні, развіцці і нармалізацыі літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі (1926) Якуб Колас (сапраўднае імя Міцкевіч Канстанцін Міхайлавіч) нарадзіўся 3 лістапада 1882 года ў засценку Акінчыцы (цяпер у межах г. Стоўбцы). У 1902 г. скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам (1902 – 1906) у в. Люсіна Ганцавіцкага і в. Пінкавічы Пінскага раёнаў, у Верхменскім народным вучылішчы Смалявіцкага раёна, у Вільні ў газеце “Наша ніва” (1907 – 1908), у Пінскім прыходскім вучылішчы (1912 – 1914). У 1915 – 1918 гг. служыў у арміі. У 1918 – 1921 гг. працаваў настаўнікам, школьным інспектарам на Куршчыне. Пасля пераезду ў Мінск выкладаў у Беларускім педагагічным тэхнікуме і БДУ. Працаваў у навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР. Удзельнічаў у стварэнні і працы Інбелкульта (з 1922 г.), пазней – АН БССР. Акадэмік АН БССР (1928). У 1929 – 1956 гг. віцэ-прэзідэнт АН БССР. Памёр 13 жніўня 1956 года [37, с. 264]. Літаратурная праца Я. Коласа працягвалася доўгі час – ад пачатку і да сярэдзіны ХХ стагоддзя. Натуральна, што яго творы зафіксавалі і тое, што ўвайшло ў залаты фонд роднай мовы (гэта абсалютна пераважае), і тое, што не замацавалася ў літаратурным ужытку (асобныя дыялектызмы, русізмы) або перайшло ў пасіўны запас (устарэлыя словы) [37, с. 268].
Даследчыкі мовы пісьменніка адзначаюць, што Якуб Колас развіў традыцыі беларускай паэзіі, узбагаціў яе новымі формамі. Жывое слова беларускага народа, благаславёнае ў вялікае літаратурнае жыццё В. Дуніным-Марцінкевічам і Ф. Багушэвічам, у творах Я. Коласа загучала на ўсю мастацкую моц. Яго творчая дзейнасць зрабіла дабратворны ўплыў на беларускую літаратуру і спрыяла нармалізацыі літаратурнай мовы. Узняты, узгадаваны народнай моўнай стыхіяй, Якуб Колас жывую гутарковую мову дапоўніў многімі сродкамі пісьмовага ўжытку, дасягнуўшы таго моўна-стылістычнага адзінства, што сёння з’яўляецца ўзорам [40, с. 5]. Народны пісьменнік павышаў мастацка-эстэтычную годнасць роднага слова і яго грамадскі прэстыж. Колас даў узоры ўжывання мовы нашага народа для розных камунікатыўных мэт: для штодзённых зносін, асабістай перапіскі, для публічнага выступлення і г. д. [37, с. 265]. Пісьменнік, як адзначае Я. Камароўскі, “уводзіў у літаратурны ўжытак самыя разнастайныя пласты агульнабеларускай лексікі і фразеалогіі, значна пашырыў змест шматлікіх лексем, шырока выкарыстоўваў найбольш тыповыя для беларускай мовы віды і формы сказаў і іншых сінтаксічных канструкцый” [32, с. 60]. Паводле падлікаў навукоўцаў, мова Я. Коласа ўключае каля 30 тыс. слоў і 3 тыс. фразеалагізмаў.
Цікавасць да шматграннай і рознабаковай
моватворчай дзейнасці Я.
Мову спадчыны пісьменніка актыўна вывучалі А. Камароўскі [32], Л. Паплаўная [64], В. Люкевіч [47], А. Астапчук [3], Н. Даўбешка [22] і інш. Мастацкія і эстэтычныя адметнасці яго паэм разглядаюцца ў артыкулах Ж. Шаладонавай [100], Л. Паповай [69], І. Жук [24], З. Сіцька [76] і інш.
Творчая спадчына Якуба Коласа з’яўляецца прыкладам высакароднасці не для аднаго пакалення беларусаў. З асаблівай паўнатой і яскравасцю самабытны талент паэта, філасофія яго творчасці выявіліся ў паэмах “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “Міхасёвы прыгоды”. Асоба аўтара як суб’ект мастацкай дзейнасці, які валодае канкрэтным культурным патэнцыялам, светабачаннем, жыццёвым вопытам, раскрывае, малюе багаты цікавы свет у сваіх творах. Пісьменнік праз прызму свайго бачання стварыў своеасаблівую карціну свету, асаблівасцю якой з’яўляюцца выбраныя ім разнастайныя моўныя сродкі, у тым ліку і ўласныя імёны. Яны пашыраюць і паглыбляюць агульнае ўяўленне пра твор за кошт уласцівай онімам функцыі быць ахоўнікамі мнагамернай культуралагічнай інфармацыі. У пісьменніка шмат сродкаў для раскрыцця характару персанажа, матывацыі яго развіцця: учынкі, выказванні персанажа, партрэт, меркаванне аб ім іншых герояў і інш. Выразным стылістычным прыёмам, які ўплывае на інтэрпрэтацыю чытачом вобраза-персанажа, з’яўляецца яго найменне.
Таму, на наш погляд, вывучэнне анамастыкону твораў Якуба Коласа мае важнае значэнне і садзейнічае развіццю і пашырэнню неабходных сёння анамастычных ведаў. Акрамя гэтага, вывучэнне анамастычных назваў дае магчымасць паглыблена даследаваць іншыя асаблівасці мовы і стылю пісьменніка, зразумець эвалюцыю зараджэння і напісання літаратурных твораў, у якіх “найпаўней увасобіліся скарбы духоўнай культуры беларускага народа” [48, с. 75].
Вывучэнне анамастыкону паэм Якуба Коласа дае магчымасць глыбей зразумець ідэйны змест гэтых твораў, прасачыць заканамернасці наймення персанажаў, устанавіць семантыка-стылістычныя асаблівасці онімаў, вызначыць іх кантэкстуальныя функцыі і інш.
Тэарэтычную аснову дадзенага даследвання склалі палажэнні розных лінгвістычных і літаратуразнаўчых дысцыплін: лексікалогіі, стылістыкі, літаратуразнаўства.
Сувязь працы з буйнымі навуковымі праграмамі, тэмамі. Даследаванне выканана ў межах комплекснай навукова-даследчай праграмы “Актуальныя праблемы лексікалогіі і анамастыкі беларускай мовы (на матэрыяле народна-дыялектнай мовы, мовы фальклору і мовы мастацкіх твораў)” (2006 – 2010), зацверджанай саветам універсітэта (пратакол № 1 ад 23.12.2005), над ажыццяўленнем якой працуе калектыў вучоных УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя І.П. Шамякіна”.
Мэта і задачы даследавання. Асноўнай мэтай дысертацыі з’яўляецца апісанне асаблівасцей функцыянавання анамастычных адзінак у паэмах Я. Коласа “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “Міхасёвы прыгоды”. Для дасягнення мэты былі пастаўлены наступныя задачы:
Аб’ект і прадмет даследавання. Аб’ектам даследавання з’яўляецца мова паэм Я. Коласа “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “Міхасёвы прыгоды”; іх анамастыкон. Прадметам даследавання – асабовыя ўласныя імёны, прозвішчы, тапанімічныя назвы як тэкстаўтваральныя і мастацка-эстэтычныя элементы названых паэм Якуба Коласа.
Метады навуковага даследавання. Метадалагічнай асновай даследавання з’яўляюцца апісальны, параўнальна-супастаўляльны, статыстычны метады.
Асноўныя палажэнні дысертацыі, якія выносяцца на абарону.
1. Паэтонімы ў паэмах Я. Коласа “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “Міхасёвы прыгоды”, акрамя ідэнтыфікуючай функцыі, валодаюць канатацыйнымі адценнямі, перадаюць нацыянальны каларыт, з’яўляюцца носьбітамі разнастайнай дадатковай інфармацыі, выконваюць рыфма- і рытмаўтваральную функцыі.
2. Онімы ў паэмах Я. Коласа прадстаўлены ўсімі вядомымі анамастычнымі разрадамі. Гэтыя адзінкі з’яўляюцца тыповымі тэкстаўтваральнымі кампанентамі, валодаючы пэўным семантыка-стылістычным патэнцыялам.
3. У выяўленні канатацыйных адценняў онімаў важную ролю выконваюць сродкі кантэксту.
Асабісты ўклад суіскальніка. Даследаванне з’яўляецца самастойнай працай аўтара: яму належыць збор фактычнага матэрыялу, структурна-семантычны аналіз выяўленых лексічных адзінак, даследаванне іх функцыянальна-стылістычных адметнасцей, стварэнне асноўных палажэнняў і вынікаў.
Апрабацыя вынікаў дысертацыі. Дысертацыйнае даследаванне абмяркоўвалася на пасяджэнні кафедры беларускага мовазнаўства Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя І.П. Шамякіна (пратакол № ад 00.00.2010 г.). Некаторыя палажэнні і вынікі даследавання былі заслуханы і абмеркаваны на чатырох наступных канферэнцыях: ХIV Рэспубліканскай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі “От идеи – к инновации” (г. Мазыр, 2007 г.); ХVІ Рэспубліканскай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі “От идеи – к инновации” (г. Мазыр, 2009 г.); ІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Надзённыя праблемы лексікалогіі і анамастыкі славянскіх моў” (Мазыр, 2010 г.); ХVII Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “От идеи – к инновации” (Мазыр, 2010 г.).
Апублікаванасць вынікаў. Вынікі даследавання адлюстраваны ў 4 тэзісах навукова-практычных канферэнцый агульным аб’ёмам 4 старонкі і ў адным артыкуле. Агульны аб’ём апублікаванага – 12 старонак.
Структура і аб’ём дысертацыі. Даследаванне складаецца з уводзін, агульнай характарыстыкі працы, трох глаў, заключэння, спісу выкарыстанай літаратуры (128 назваў) і слоўніка анамастычных адзінак. Агульны аб’ём даследавання 131 старонка, з якіх тэкст дысертацыі непасрэдна займае 74 старонкі, літаратура змешчана на 12 старонках.
У мастацкім тэксце ўласныя імёны фарміруюць разгалінаваную сістэму, якая мае свае правілы функцыянавання і тыповыя прыёмы выкарыстання. Пачатак XXI стагоддзя характарызуецца ў беларускай лінгвістыцы прыкметным ажыўленнем цікавасці да праблем літаратурнай анамастыкі – параўнальна новага напрамаку беларускага мовазнаўства, аб’ектам якой з’яўляюцца самыя розныя асаблівасці выкарыстання онімаў у літаратурных творах і фальклоры.
Информация о работе Асабливасци анамастычнай лексики у творах мастацкай литаратуры