Автор работы: Пользователь скрыл имя, 08 Октября 2012 в 21:57, магистерская работа
Даследаванне складаецца з уводзін, агульнай характарыстыкі працы, трох глаў, заключэння, спісу выкарыстанай літаратуры (128 назваў) і слоўніка анамастычных адзінак. Агульны аб’ём даследавання 131 старонка, з якіх тэкст дысертацыі непасрэдна займае 74 старонкі, літаратура змешчана на 12 старонках.
УВОДЗІНЫ 2
АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАБОТЫ 6
ГЛАВА І. АСАБЛІВАСЦІ АНАМАСТЫЧНАЙ ЛЕКСІКІ Ў ТВОРАХ МАСТАЦКАЙ ЛІТАРАТУРЫ 8
ГЛАВА ІІ. ПАЭМЫ ЯКУБА КОЛАСА “НОВАЯ ЗЯМЛЯ”, “СЫМОН-МУЗЫКА”, “МІХАСЁВЫ ПРЫГОДЫ”: ІДЭЙНЫ ЗМЕСТ І ГІСТОРЫЯ ІХ СТВАРЭННЯ 15
ГЛАВА ІІІ. АНАМАСТЫЧНАЯ ПРАСТОРА ПАЭМ ЯКУБА КОЛАСА “НОВАЯ ЗЯМЛЯ”, “СЫМОН-МУЗЫКА”, “МІХАСЁВЫ ПРЫГОДЫ” 21
3. 1 Онімы-загалоўкі ў паэмах Якуба Коласа “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “Міхасёвы прыгоды” 26
3. 2 Асабовыя ўласныя імёны ў паэмах Якуба Коласа “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “Міхасёвы прыгоды” 33
3. 3 Прозвішчы, мянушкі ў паэмах Якуба Коласа “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “Міхасёвы прыгоды” 44
3. 4 Андронімы ў творах Якуба Коласа 54
3. 5 Тапанімічныя назвы ў паэмах Якуба Коласа “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “Міхасёвы прыгоды” 61
ЗАКЛЮЧЭННЕ 71
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС 74
Спіс выкарыстаных крыніц 74
Спіс публікацый суіскальніка 85
Аналіз бінарных апазіцый уласных
імёнаў у анамастычным полі мастацкага
твора праводзіўся В.
Зыходным у нашым аналізе з’яўляецца тэзіс аб тым, што антрапонімы, як і ўсе онімы, у мастацкім маўленні выконваюць эстэтычную функцыю – нясуць інфармацыю, што ствараецца характарам і спецыфікай самой сферы мастацкага твора. І гэтая функцыя антрапонімаў накладваецца на інфармацыю маўленчую, якая ажыўляе сувязь імені з аб’ектам; энцыклапедычную – комплекс ведаў пра аб’ект, даступны кожнаму члену моўнага калектыву, які карыстаецца гэтым імем; моўную інфармацыю, якая змешчана ў характары і складзе кампанентаў імя [83, с. 28].
Пры класіфікацыі паэтонімаў мы ўлічваем адзінства працэсу “рэальная анамастыка – пісьменнік – паэтычная анамастыка”, які адыгрывае дамінуючую ролю пры стварэнні мастацкага тэксту. Нацыянальная сістэма паэтонімаў з’яўляецца багацейшым вытокам для стварэння аўтарам паэтонімаў выдуманых вобразаў. Анамастычная лексіка ў створаным пісьменнікамі мікрасвеце адпавядае агульнаму зместу мастацкіх твораў, аўтарскай канцэпцыі, жанру, часу іх напісання, этнакультурнаму рэгіёну, у межах якога па дынаміцы сюжэту выяўляецца спецыфіка паэтонімаў [74, с. 85]. Так, у паэмах “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “Міхасёвы прыгоды” фактычна засведчаны анамастыкон беларускага народнага іменніка, які сфарміраваўся на аснове традыцыйнага для дзвюх асноўных канфесій праваслаўнага і рымска-каталіцкага іменаслова і пад уплывам творчасці беларускіх пісьменнікаў канца ХІХ – першай паловы ХХ стагоддзя замацаваўся ў вуснай і пісьмовай мове беларусаў.
У працэсе аналізу анамастыкону паэм Я. Коласа зафіксавана група ўласных імёнаў, якая складае 265 анамастычных адзінак (гл.: Табл. 1), сярод якіх дамінуючае месца займаюць антрапонімы (227), што складае 85,6 % ад агульнай колькасці онімаў. Пісьменнік звычайна выбірае для персанажа імя з канкрэтнай мэтай, улічваючы яго ролю ў тэксце. У паэмах паралельна з імёнамі персанажаў, створаных уяўленнем Я. Коласа, выкарыстоўваюцца ўласныя імёны, прозвішчы рэальных асоб (Янка Купала, Еўтушэўскі), а таксама імёны прататыпаў людзей, якіх ведаў пісьменнік. Вядома, што галоўныя героі паэмы “Новая зямля” выведзены пад сапраўднымі імёнамі (Міхал – бацька пісьменніка, Ганна – маці, Антось – дзядзька, Алёна, Ганна, Міхаліна, Гэля, Алесь, Уладзік, Юзік – сёстры і браты паэта), аб якіх Якуб Колас расказвае з замілаваннем і шчырай павагай. Гэтая акалічнасць надае твору лірычную ўсхваляванасць і задушэўнасць. Перад намі паўстае жывая душа паэта, адна за другой праходзяць малюнкі яго жыцця. Чытаючы “Новую зямлю”, мы даволі поўна ўяўляем асобу паэта, гады дзяцінства, тыя ўмовы і абставіны, у якіх рос і фарміраваўся будучы мастак слова. Імёны не проста згадваюцца ў творы (з’яўляюцца фонавымі), а ўзаемадзейнічаюць з іншымі кампанентамі тэксту. Колас праз антрапонімы выражае свае адносіны да персанажаў, а таксама фарміруе адносіны да яго чытачоў. Мастацкі антрапонім, называючы пэўны аб’ект, не толькі індывідуалізуе яго, выдзяляючы сярод іншых, але і служыць сродкам мастацкай характарыстыкі персанажа. Такія адзінкі ўдзельнічаюць у фарміраванні сюжэту, тэматыкі твораў, напаўненні іх мастацка-выразным зместам, што прадугледжваецца аўтарскай задумкай. Варта адзначыць, што анамастычная лексіка ў творах Я. Коласа выступае як стылістычна і семантычна маркіраваны сродак, як выразная асаблівасць яго стылю. Вывучаючы ўласныя імёны ў мастацкіх тэкстах паэм Я. Коласа, неабходна адзначыць, што “антрапонімы ў кантэксце мастацкага твора ўтрымліваюць у сабе паказчыкі – сацыяльныя, нацыянальныя, гістарычныя, часавыя, прасторавыя, якія адпавядаюць жанравай адпаведнасці твора і індывідуальнаму стылю мастака слова” [43, с. 147]. Мастацкі антрапонім не толькі індывідуалізуе аб’ект наймення, але і з’яўляецца сродкам мастацкай характарыстыкі персанажа.
На другім месцы паводле частотнасці ў паэмах Я. Коласа знаходзяцца тапонімы (43), якія складаюць 17,7 % ад усіх онімаў. Такімі адзінкамі, засведчанымі, напрыклад, у паэме “Новая зямля”, ідэнтыфікуецца лакалізацыя аб’ектаў, што апісана ў творы, якая дасягаецца ўпамінаннем і прывязкай да падзей, што засведчаны на пэўнай тэрыторыі (Стаўбцоўскае Панямонне), а таму на старонках паэмы прысутнічаюць назвы рэальных паселішчаў (Мікалаеўшчына, Стоўбцы, Свержань і інш.). Рэальныя, радзей створаныя фантазіяй мастака разнавіднасці тапонімаў (айконімы, гідронімы, мікратапонімы і інш.) не толькі ўказваюць на месца і час, але і нярэдка выступаюць выразнікамі ідэй аўтара, указваюць на спецыфіку яго ўспрыняцця рэчаіснасці.
Важную ролю пісьменнік адводзіць перыферыйнай анамастычнай лексіцы, якая прадстаўлена тэонімамі (4%) і міфонімамі (3%). У прыватнасці, тэонімы ў мастацкіх тэкстах паэм указваюць на веравызнанне персанажаў, перадаюць вобраз іх мыслення. Адзначым, што з дапамогай перыферыйных уласных імёнаў тэкст паэм узбагачаецца антычнымі вобразамі, розначасовымі алюзіямі, становіцца адкрытым для еўрапейскіх культурных паралеляў. Аднак часцей ў паэмах тэонімы выкарыстоўваюцца для ідэнтыфікацыі біблейскіх персанажаў (Саламон, Каін, Адам, Ева, Езус, Абрам, Ілля і інш.), што падкрэслівае ўвагу аўтара да маральна-этычных прынцыпаў герояў яго мастацкіх твораў.
У. Конан адзначаў, што Якуб Колас заўсёды заставаўся савецкім пісьменнікам, але да татальнай «саветызацыі» нашай літаратуры ў яго творчасці выявіліся біблейскія, асабліва новазапаветныя вобразы і матывы, якія добра праглядваюцца ў першым паэтычным зборніку «Песьні-жальбы», а найбольш глыбока і самабытна — у паэтычным эпасе: у паэмах «Сымон-музыка» і «Новая зямля». Так, у першай рэдакцыі паэмы «Сымон-музыка» (1918) дамінуюць хрысціянскія вобразы нават у ландшафтнай экспазіцыі да трэцяй часткі: “Скрозь вяночкі дрэў вясёла, / Над мястэчкам, над сялом, / Божы цэрквы і касьцёлы / Узносяць вежы к небясом, / Каб напомніць нам аб Богу, / Аб угодніках сьвятых / І ўняць душы трывогу / У справах грэшных і пустых. / А званіцы перад сьветам / У Божы дом народ завуць, / Каб прад Богам і прад братам, / Віны ўсе свае пачуць” [39, с. 4]. Сустракаецца тэонім Бог і ў разделе, дзе Сымонка ўцякае ноччу з карчмы: “Божы Дух вітаў у высі, / Сьветы дзіўныя прад ім / У багнах тайнасьці нясьліся, / Песьні анелаў ліліся / У прасторы векавым. / Хвала Богу Вялікаму, хвала! / І зьбіраліся ў чароды / Хмаркі ў цёмных глыбінох / І схадзілісь у хараводы / Шчасьця поўныя і згоды / Зоры, зьзяючы агнём. / Хвала Сыну Божаму, хвала! / Усплыў месячык двурогі — / Божы срэбраны сярпок <...> Хвала Духу Божаму, хвала! / Прылучалі сьпевы-граньне / К сьпевам анелаў сьвятых, / Ціхіх ветраў патыханьне, / Ясных зорачак блісканьне / Хвала Едынаму Богу, хвала! / Прылучалі сьпевы-граньне / К сьпевам анёлаў сьвятых, / Ціхіх ветраў патыханьне, / Ясных зорачак блісканьне / Хвала Едынаму Богу, хвала!” [39, с. 5]. У пазнейшых выданнях паэт завуаліраваў хрысціянскія матывы, перавёў іх на ўзровень скрыты, імпліцытны, падтэкставы. Ён памяняў і некаторыя радкі, напрыклад, словы Сымонкі “Божа! Дзе я? Што са мною?” – на бальшавіцкае: «Тфу ты, ліха! Што са мною?» [39, с. 7]. І ўсё ж Дух Божы не пакінуў гэты твор. Некаторыя тэонімы захаваліся, хаця і ў іншым кантэксце (выпадак з “начаткамі” і інш.).
Атрыманыя падагульненні, адлюстраваныя ў табліцы, сведчаць, што сфарміраваны анамастыкон паэм Якуба Коласа “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “Міхасёвы прыгоды” адлюстроўвае аўтарскую карціну свету і светабачанне пісьменніка ў моўным выяўленні.
Такім чынам, уласныя імёны ў паэмах Я. Коласа выконваюць наступныя функцыі: 1) намінацыйную – служаць для ідэнтыфікацыі аб’ектаў; 2) хранатопную – указваюць на пэўны час і месца, што адлюстравана ў творы; 3) характарыстычную – заключаецца ў тым, што онім кваліфікуе носьбіта оніма па нейкіх сацыяльных або ўзроставых асаблівасцях; 4) экспрэсіўную – уласным назвам уласціва экспрэсія, і рэалізуецца яна кантэкстам.
Табліца 1 Колькасць паэтонімаў у паэмах Я. Коласа “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “Міхасёвы прыгоды”.
Паэмы |
Антрапанімічныя адзінкі |
Колькасць тапанімічных адзінак |
Усяго онімаў у паэмах | ||
Мужчынскія ўласныя імёны |
Жаночыя ўласныя імёны |
Колькасць прозвішчаў і мянушак | |||
“Новая зямля” |
62 (37 %) |
38 (22 %) |
36 (21 %) |
34 (20 %) |
170 |
“Сымон-музыка” |
29 (67,5 %) |
4 (9,3 %) |
8 (18,6 %) |
7 (2,6%) |
48 |
“Міхасёвы прыгоды” |
26 (50,2%) |
21 (40,3%) |
3 (5,7%) |
2 (3,8%) |
52 |
Першым элементам любога тэксту
з’яўляецца загаловак. Ён – першае
слова-зварот да чытача. Гэта асаблівы
“код”, ў якім зашыфравана важная
і істотная інфармацыя. Загаловачная
канструкцыя – кампанент
Загаловак мае выключна важнае значэнне для раскрыцця ідэйнага і мастацкага асэнсавання тэксту. Онімы-загалоўкі ў мастацкіх тэкстах на матэрыяле твораў рускай класічнай літаратуры дастаткова падрабязна разглядалі А. Рогалеў [74, с. 36 - 47, с. 92 - 205], В. Фанякова [96, с. 61 - 75] і інш. Спецыфічна-моўныя асаблівасці загалоўкаў вывучала В. Фралова [97]. Ролю такіх адзінак у раскрыцці тэмы і ідэі твораў беларускай мастацкай літаратуры даследаваў В. Шур. Ён падрабязна разглядаў асаблівасці некаторых загалоўкаў у творах Якуба Коласа. У прыватнасці, апавяданняў “Дзеравеншчына”, “Балаховец”, “Туды, на Нёман!”, трылогіі “На ростанях”, аповесці “Дрыгва” і інш. [113, с. 128 – 137; 105, с. 159]
Увядзенне ўласнага імя ў якасці загалоўка, як адзначае В. Шур, – гэта свайго роду аўтарскі прыём, і спецыфічны сродак выяўлення пазіцыі аўтара да дзейных асоб у творы, што выконваюць ключавыя, вызначальныя ролі. Пры гэтым канатацыйная функцыя такога загалоўка рэалізуецца не мікратэкстам, а ўсім зместам мастацкага твора [105, с. 15 - 16]. Такія адзінкі, па словах даследчыкаў, маюць функцыянальную нагрузку ў адносінах да ўсяго тэкставага комплексу. Яны заўсёды ў цэнтры ўвагі чытача, і відавочна, што гэта “галоўная адзінка анамастычнай прасторы мастацкага твора”, якая ў агульнай канве з’яўляецца эстэтычным кампанентам раскрыцця ідэі твора, стварэння вобразаў. Аналагічнай думкі прытрымліваецца Б. Плотнікаў: “Найбольш сціслай анатацыяй ці рэзюмэ, бадай, любога мастацкага твора (а таксама навуковага, і публіцыстычнага) служыць яго загаловак, які звычайна патэнцыяльна зараджаны ідэяй гэтага твора, змяшчае яе, як, напрыклад, жолуд усе ўласцівасці дуба” [66, с. 36]. Даследчык справядліва адзначыў, што “ў тэксце сэнс загаловачнага слова разгортваецца семантыкай цэлага вееру сэнсава, дэрывацыйна і тэматычна роднасных лексем” [66, с. 36].
А. Рогалеў падкрэсліў, што загаловак звязаны з усімі ўзроўнямі тэксту, з усімі яго часткамі і галоўнай ідэяй адносінамі ўзаемазалежнасці. “З аднаго боку ён вызначае змест твора, з другога – сам абумоўлены ім, развіваецца, узбагачаецца па меры таго, як разгортваецца тэкст. Таму відавочна, што загаловак да прачытання твора і пасля яго ў змястоўным плане далёка не адно і тое ж” [74, с. 36].
Структурна-семантычныя
У кнізе “Беларуская антрапанімія” даследчыкі выдзяляюць тры тыпы загалоўкаў:
В. Шурам у творах Я. Коласа выяўлена больш за 160 загалоўкаў, у структуры якіх ёсць анамастычныя назвы [113, с. 131 - 132].
Прэзентуючы мастацкі твор, загаловак настройвае чытача на ўспрыманне тэксту [5, с. 171]. Так, у самага значнага вершаванага твора Якуба Коласа – паэмы-энцыклапедыі “Новая зямля” загаловак мае абагульнена-філасофскі характар і дапаўняе сімвалічна ўскладнены змест вобразаў паэмы. У метафарычную назву “Новая зямля” Якуб Колас, як адзначана многімі даследчыкамі (У. Конан, І. Навуменка і інш.), укладваў глыбокі, сімвалічны сэнс. Крыніцай існавання чалавека з’яўляецца зямля, таму менавіта яна лічылася ва ўсходнеславянскай традыцыйнай культуры галоўнейшай каштоўнасцю. Сяляне ўспрымалі яе як жывую і родную істоту, за якую не шкада і жыцця. І. Швед адзначае сакралізацыю зямлі ў духоўнай культуры беларусаў. Першасныя ўяўленні пра сакральнае былі звязаны з ідэяй плоднасці зямлі і неба, што атаясамлівалася з мацярынскім і бацькоўскім пачаткамі. Шанаванне святой і чыстай стыхіі зямлі выявілася ў рытуальных формах паводзін у адносінах да яе і ў выслоўях тыпу “зямля – святая маці”. Зямля нараджае ўсё жывое (“ – А ты вясна, ты красна, / Што ж ты нам прынесла?.. / З зямліцы травіцу…”) [101, с. 107]. Гэту вечную непахісную ісціну падкрэслівае і Якуб Колас у паэме: На божы свет, як бы з магілы, / З зямлі травінкай далікатнай, / Густою шчотачкаю здатна / Выходзяць дробныя зярняткі [К-с VI, с. 34]. Апошнія словы Міхала (“Зямля… зямля… туды, туды, брат, / Будуй яе… ты дай ёй выгляд… / На новы лад, каб жыць нанова… / Свая зямля – вось што аснова” [К-с VI, с. 280]) падкрэсліваюць асаблівае значэнне вобраза зямлі ў творы і паказваюць сувязь з хрысціянскімі традыцыямі, дзе, як вядома з Бібліі, зямля – матэрыяльная сутнасць чалавечага цела: “бо зямля ты, і ў зямлю вернешся” (Быццё 3, 19). Вобраз зямлі пранізвае ўвесь тэкст паэмы ад пачатку і да канца: ад загалоўка (“Новая зямля”) да апошніх радкоў (Прасторны шлях! калі ж, калі / Ты закрасуеш на зямлі / І злучыш нашы ўсе дарогі?) [К-с VI, с. 280].
Паводле старажытных вераванняў, як лічаць даследчыкі, паміж чалавекам і зямлёй усталяваны інтымныя адносіны. Адсюль стабільнае, характэрнае для ўсіх індаеўрапейцаў спалучэнне “маці-зямля”: “Свая родная зямелька даражэй усяго, яна нам міла, як родная матка” [101, с. 107]. Пісьменнікі шырока карыстаюцца эпітэтамі-прыдаткамі тыпу маці, матуля, матка, якія ў спалучэнні з назоўнікам зямля (зямелька) рэалізуюць сваё пераносна-вобразнае значэнне, напаўняючы яго своеасаблівым зместам і экспрэсіяй. Маці дае жыццё чалавеку. Яна крыніца дабра, шчодрасці, цеплыні. Аналагічна зямля – аснова чалавечага існаваня, крыніца жыццёвых і творчых сіл народа: Далёка ты, мая зямля-матуля (Якуб Колас “Мая зямля”); Матка-зямелька! Эх, не, дарма ты / Корміш… свой люд (Якуб Колас “Араты”); Ніхай прытуліцца [беларус] гарачым сэрцэм да зямелькі-маткі роднай і вокам загляне глыбока, глыбока ў жыцьцё (Змітрок Бядуля “Не хлебам…”); Паслухайце шэпты зямлі-маткі (Янук Купала. “Песняру –Беларусу”) [18, с. 39]. Роднай зямельцы прыпісваліся ахоўныя функцыі. Выпраўляючыся ў чужую краіну, чалавек браў з сабою жменю зямлі і, як пісаў А. Багдановіч, “зашыўшы яе ў шматок палатна, вешаў на грудзях: калі давядзецца памерці на чужыне, то яго прах усё ж будзе спачываць разам з роднай зямелькаю” [10, с. 20]. Шанаванне святой Маці-Зямлі захавалася да сённяшніх дзён на Палессі, што падкрэслівае ў сваім артыкуле І. Швед [101, с. 107].
Слова зямля ў беларускай мове мнагазначнае, што, відаць, дало магчымасць пісьменніку алюзійна ствараць у тэксце мноства дадатковых адценняў, канатацый. Так, “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” ў пяці тамах гэты назоўнік засведчыў з наступнымі шасцю значэннямі: 1. Трэцяя ад Сонца планета, якая верціцца вакол Сонца і вакол сваёй восі; 2. Суша (у адрозненне ад воднай прасторы); 3. Верхні слой кары нашай планеты; глеба, грунт; 4. Паверхня, плоскасць, на якой мы стаім, па якой рухаемся; 5. Тэрыторыя, якая знаходзіцца ў чыім-небудзь уладанні, карыстанні; глеба, якая апрацоўваецца і выкарыстоўваецца ў сельскагаспадарчых мэтах; 6. Краіна, дзяржава і інш. [ТСБМ ІІ, с. 522]. Слова зямля з’яўляецца кампанентам шматлікіх прыказак, фразеалагізмаў, параўнанняў. Напрыклад: Ад зямлі не відаць; Гатоў скрозь зямлю праваліцца; Загнаць у зямлю; Парыць зямлю; Соль зямлі; Як неба ад зямлі; Зраўняць з зямлёй і інш. Ад гэтага слова ў беларускай мове ёсць мноства вытворных адзінак, якія ў адпаведных кантэкстах дапаўняюць, узбагачаюць тэкстаўтваральныя і стылёваўтва-ральныя магчымасці гэтай полісемічнай адзінкі: зямелька, зямельны, зямлістасць, зямліца, зямлісты, зямляк, зямляне, зямлянка, зямляцкі, зямляцтва, зямны і іншыя. Асабліва часта ў паэме слова зямля выкарыстоўваецца са значэннем “тэрыторыя, якая знаходзіцца ў чыім-небудзь уладанні, карыстанні; глеба, якая апрацоўваецца і выкарыстоўваецца ў сельскагаспадарчых мэтах” [ТСБМ ІІ, с. 522]: Купіць зямлю, прыдбаць свой кут, / Каб з панскіх выпутацца пут… [К-с VI, с. 91 - 92]; Даўно ўжо бацька жыў думою / Разжыцца ўласнаю зямлёю / І не належаць ні да кога, / Не знаць начальства ніякога. / І калі бацька каго стрэне, / Не прапускае ўжо здарэння / Спытаць, праведаць аб зямельцы… І чым больш служба дакучала, / Тым болей бацьку прыцягала, / Свая зямелька, свая хата… [К-с VI, с. 25]; – Пытаўся я ў людзей, брат, сёння / Наконт зямлі каля Заблоння… [К-с VI, с. 26]; На божы свет, як бы з магілы, / З зямлі травінкай далікатнай, / Густою шчотачкаю здатна / Выходзяць дробныя зярняткі [К-с VI, с. 34]; Ці дасць зямля табе збавенне / Ад злога панскага насення? [К-с VI, с. 269]. Пісьменнік шырока выкарыстоўвае розныя граматычныя формы гэтага слова: зямля, зямліца, зямелька і г.д.
Информация о работе Асабливасци анамастычнай лексики у творах мастацкай литаратуры