Автор работы: Пользователь скрыл имя, 08 Октября 2012 в 21:57, магистерская работа
Даследаванне складаецца з уводзін, агульнай характарыстыкі працы, трох глаў, заключэння, спісу выкарыстанай літаратуры (128 назваў) і слоўніка анамастычных адзінак. Агульны аб’ём даследавання 131 старонка, з якіх тэкст дысертацыі непасрэдна займае 74 старонкі, літаратура змешчана на 12 старонках.
УВОДЗІНЫ 2
АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАБОТЫ 6
ГЛАВА І. АСАБЛІВАСЦІ АНАМАСТЫЧНАЙ ЛЕКСІКІ Ў ТВОРАХ МАСТАЦКАЙ ЛІТАРАТУРЫ 8
ГЛАВА ІІ. ПАЭМЫ ЯКУБА КОЛАСА “НОВАЯ ЗЯМЛЯ”, “СЫМОН-МУЗЫКА”, “МІХАСЁВЫ ПРЫГОДЫ”: ІДЭЙНЫ ЗМЕСТ І ГІСТОРЫЯ ІХ СТВАРЭННЯ 15
ГЛАВА ІІІ. АНАМАСТЫЧНАЯ ПРАСТОРА ПАЭМ ЯКУБА КОЛАСА “НОВАЯ ЗЯМЛЯ”, “СЫМОН-МУЗЫКА”, “МІХАСЁВЫ ПРЫГОДЫ” 21
3. 1 Онімы-загалоўкі ў паэмах Якуба Коласа “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “Міхасёвы прыгоды” 26
3. 2 Асабовыя ўласныя імёны ў паэмах Якуба Коласа “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “Міхасёвы прыгоды” 33
3. 3 Прозвішчы, мянушкі ў паэмах Якуба Коласа “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “Міхасёвы прыгоды” 44
3. 4 Андронімы ў творах Якуба Коласа 54
3. 5 Тапанімічныя назвы ў паэмах Якуба Коласа “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “Міхасёвы прыгоды” 61
ЗАКЛЮЧЭННЕ 71
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС 74
Спіс выкарыстаных крыніц 74
Спіс публікацый суіскальніка 85
Прозвішчы як элементы анамастычнай прасторы твора, з улікам умоўнасцей мастацкага жанру звычайна адпавядаюць агульнаму тону твора, часу, аўтарскай канцэпцыі, мастацкаму метаду, этнакультурнаму рэгіёну, адлюстраванага ў творы [74, с. 34]. Пісьменнік умела выкарыстоўвае вобразна-выяўленчыя магчымасці такога складніка антрапанімічнай лексікі, як прозвішча. Ствараючы найменні персанажаў, пісьменнік імкнецца “ўваскрасіць” унутраную форму оніма, падкрэсліць яго сувязь з паняццем, якое легла ў аснову прозвішча. Гэтыя антрапонімы ў мастацкай літаратуры не столькі ідэнтыфікуюць, колькі характарызуюць, ацэньваюць, выражаюць эмоцыі і пачуцці аўтара і герояў.
У апошні час прыроду гэтых анамастычных адзінак у мастацкіх тэкстах вывучаюць Г. Усціновіч [93], В. Шур [111, 112, 114, 117], С. Бут-Гусаім [16], В. Струкаў [82] З. Шведава [102], А. Рогалеў [74] і інш. Даследчыкі адрозніваюць у мастацкай літаратуры прозвішчы, тыповыя тагачасным сацыяльным групам насельніцтва – сялянам, шляхце, прадстаўнікам духавенства.
У паэмах Я. Колас выкарыстаў прозвішчы, якія належаць розным па ўзроставым, сацыяльным статусе персанажам. У мастацкіх тэкстах традыцыйна вылучаюць некалькі істотных разнавіднасцей прозвішчаў:
- онімы, выдуманыя, створаныя аўтарскай фантазіяй на аснове агульных узораў;
- онімы сапраўдныя, рэальныя, якія
мелі (маюць) прататыпы
- онімы рэальныя, але часткова змененыя, падпраўленыя дзеля спецыяльных літаратурна-эстэтычных задач і мэт [104, с. 85].
Беларуская мастацкая
Прозвішчы персанажаў могуць мець ярка выражаную сэнсавую нагрузку, або мець схаваны асацыятыўны фон. А. Рогалеў выдзеліў сярод антрапонімаў імёны з найвысшай ступенню семантычнай актыўнасці і імёны з меншай ступенню семантычнай актыўнасці. Першыя з іх не патрабуюць дадатковых каментарыяў. У дадзеным выпадку дастаткова слоў-паясненняў, якія ўказваюць на прафесію, нацыянальную прыналежнасць персанажа, каб у сукупнасці з антрапонімам (прозвішчам) стварыць яркі вобраз [74, с. 34].
Лексічны склад прозвішчаў у паэмах Я. Коласа багаты і разнастайны. Яны складаюць 17,7 % ад агульнай колькасці адзінак, выкарыстаных пісьменнікам у гэтых творах. Паходжанне многіх прозвішчаў матываванае, яны паходзяць (42,5 %): ад агульных назоўнікаў, ад уласных імёнаў.
Паводле класіфікацыі М. Бірылы, па структуры прозвішчы падзяляюцца на першасныя і другасныя [9, с. 17]. Да першасных належаць прозвішчы, утвораныя ад уласных асабовых імёнаў і мянушак без далучэння прозвішчаўтваральных фармантаў: Лата, Верас, Пальчык, Лось, Крук, Дзівак і інш. Так, Лата < лата – “кавалак тканіны, скуры і падобнае, якім залатана дзірка на адзенні, абутку і пад.” [ТСБМ, Т. 3, с. 24]. Гаваркім прозвішчам падкрэсліваецца бедната селяніна, які пацяшаў усіх у карчме: Два Антосі – Лузун, Лата – / Пацяшаюць тут [у карчме] усіх, / А Базыль, Карусь, два браты, / Зводзяць двух братоў другіх [К-с VI, с. 372]. Прадуктыўнасць гэтага тыпу прозвішчаў вельмі вялікая сярод беларускага насельніцтва – 14,67 % [92, с. 75]. У творах Я. Коласа такіх онімаў, утвораных ад падобных апелятываў, даволі многа: Бугай, Тур, Качан, Таўкач, Навой, Прут і інш. Беларускія прозвішчы (а на першым этапе мянушкі) тыпу Граб, Жук, Воўк, Дзяркач, Баран, Струк, Крук, Ясень і інш. аказалі ўплыў на пашырэнне гэтай мадэлі ў рускім асяроддзі, пра што сведчаць сучасныя рускія прозвішчы. Гэта адна са з’яў у сістэме ўласных назваў усходніх славян, дзе праявіўся ўплыў беларускай мовы на рускую. Такіх прозвішчаў у беларусаў каля 40 % [54, с. 36]. Да другасных – утвораныя шляхам далучэння прозвішчаўтваральных фармантаў да імені, мянушкі: Базыл-ёў < Базыль+ёў, Дземід-о́віч < Дзямі́д+овіч; Ліхтар-овіч < Ліхтар+овіч і інш.
У Я. Коласа значнае месца займаюць першасныя прозвішчы. У прыватнасці: апелятыўныя назоўнікі (Клыпа, Лата, Вярыга, Драка, Лапата і інш.), апелятыўныя прыметнікі (Куртаты, Лысы).У першасных прозвішчах, што супадаюць з вытворным назоўнікам вылучаюць фінальны элемент -ка/ -ко (Хадыка, Грамыка, Гавака) – гэта аддзеяслоўныя назоўнікі, якія ў выніку метафарычнага пераносу сталі мянушкамі, а пасля трансанімізацыі перайшлі ў разрад прозвішчаў: Грамыка < грамыка < грымець. Некаторыя прозвішчы ў паэмах Я. Коласа суадносяцца з дзеясловамі: Клыпа – клыпаць – “марудна ісці, пакульгваючы, перавальваючыся з нагі на нагу” [ТСБМ ІІІ, с. 702]; Драка – драцца – “біць адзін аднаго” [ТСБМ І, с. 120] і інш. Такія адзінкі маюць найвысшую ступень семантычнай актыўнасці і даюць аўтарскую характарыстыку персанажу. Другасныя прозвішчы, выкарыстаныя Я. Коласам у паэмах, маюць фарманты: -ўскі/-скі/-цкі (Скварчэўскі, Ракоўскі, Табартоўскі, Твардоўскі, Бялоўскі, Галонскі, Кржывіцкі, Амбрыцкі), -оў/-ёў (Чыліноў, Базылёў), -овіч (Астаховіч, Дземідовіч, Ліхтаровіч), -ік/-ін (Суднік, Грыхінін). Яны з’яўляюцца традыцыйнымі для беларускай мовы. Прычым, прозвішчы на -оў/-еў самыя шырокаўжывальныя на тэрыторыі Беларусі (24 %) [92, с. 74].
Па задуме пісьменніка ў творы частка антрапонімаў (прозвішчаў) літаратурных персанажаў на -скі, -цкі, а таксама з іншымі фармантамі ўскладнена некаторымі спецыфічнымі асаблівасцямі польскай фанетыкі і марфалогіі: Кржывіцкі, Амбрыцкі, Пшавара і інш. Імпліцытна падкрэслівае іх чужароднасць, адметнае фанетычнае ўжыванне, што, безумоўна, бярэцца пад увагу чытачом ці тымі, хто ўспрымае нязвыклы тэкст на слых. Гэта і вынік ідэалагічнай запраграмаванасці, чужароднасці такіх онімаў, якія падсвядома праз прозвішчы павінны перадацца і чытачу. Гукавая экспрэссія такіх прозвішчаў з’яўляецца праяўленнем іх мастацкай функцыі [113, с. 87]. Часцей прозвішчы з такімі фармантамі, як заўважана айчыннымі даследчыкамі, семантычна празрыстыя, маюць адапелятыўны характар і ўжываюцца для ідэнтыфікацыі прадстаўнікоў дваранства, шляхты, паноў. У паэмах Я. Коласа прозвішчы на -скі, -цкі складаюць 14,9 % ад агульнай колькасці: Бялоўскі, Галонскі, Еўтушэўскі, Кржывіцкі, Ракоўскі, Скварчэўскі, Табартоўскі, Андроцкі, Амбрыцкі.
Выкарыстанне агульных назоўнікаў, прыметнікаў у якасці апелятываў-характарыстык, пакладзеных у аснову шматлікіх літаратурных онімаў – гэта распаўсюджаны прыём стварэння гаваркіх прозвішчаў у творах мастацкай літаратуры [113, с. 106]. Так, у паэме “Новая зямля” селянін, сусед сям’і Міхала ідэнтыфікаваны прозвішчам Дзівак Карусь. Кантэкст паэмы сведчыць, што Карусь сапраўды быў дзіваком – чалавекам з выразнымі адзнакамі дзівацтва – выяўляў незвычайнасць у схільнасцях, звычках, паводзінах: Карусь Дзівак у сваім кажусе / Ляжаў на печы ў цёплым дусе... / А цётка Магда не стрывае / І Дзівака свайго палае: / – Чаго, кацьмак, там заваліўся? / Пайшоў бы ў цэркву, памаліўся, / Зусім ты бога адцураўся: / Пятнаццаць год не спавядаўся! / А што папу казаць я маю? / Я печ на рай не памяняю! [К-с VІ, с. 207]. Карусь Дзівак часінай той / Насіўся з восямі, з трайнёй. / У воз іх глыбей запакоўваў. / У сярэдзіну рагач засоўваў / І накрываў яго цабрамі, / Каб не знайшоў Міхась часамі [К-с VІ, с. 45]. Канатацыйны аспект гэтага оніма выяўляецца не толькі шырокім кантэкстам, а і праз апелятыў, які поўнасцю супадае з антрапонімам. Ажыўленне семантыкі оніма праз апісанне паводзін яго носьбіта, калі наглядна агаляецца сутнасць апелятыва антрапоніма – своеасаблівы аўтарскі прыём, якім дасягаецца максімальнае выяўленне канатацыйнага зместу гаваркога прозвішча [113, с. 106]. Прозвішча аб’ездчыка ў паэме “Новая зямля” – Скварчэўскі – успрымаецца як іранічны жарт на фоне шырокага кантэксту, пабудавны на алагізме: у аснову прозвішча, утворанага па ўзору шляхецкіх антрапонімаў, пакладзены апелятыў, які абазначае сялянскую ежу скварка – ’падсмажаны кавалачак сала‘ і ў спалучэнні з фармантам –скі ідэнтыфікуе носьбіта гэтага прозвішча як прадстаўніка шляхты. Такім чынам, ствараецца вобраз, які выклікае ў чытача пачуццё гумару і дае дадатковую характарыстыку персанажу: Тут быў Скварчэўскі, Ліхтаровіч, Амброжык, Суднік, Астахновіч [К-с VI, с. 97]. Прататыпам Скварчэўскага з’яўляецца рэальная асоба – Гіляры Скварчэўскі. Пісьменнік, мабыць, спецыяльна не мяняў прозвішча персанажа, інтуітыўна адчуваючы, што яно добра будзе “працаваць” ў тэксце паэмы.
Прозвішча аднаго з кандыдатаў на месца ляснічага ў паэме “Новая зямля” – Табартоўскі: Але хто ж гэта месца зойме?.. / Ды гора ў тым – адзін лядачы, / Другі без клёпкі, трэці злосны, / Несправядлівы, безлітосны, / Як вось, напрыклад, Табартоўскі [К-с VI, с. 91]. Яно сугучна, на наш погляд, з апелятывам-назоўнікам торба – ’жабрацкі мяшок‘ і ў спалучэнні з фармантам –скі ўдала характарызуе прэтэндэнта на панскасць.
Колас умела выкарыстоўвае метанімічныя пераносы. Так, прозвішча Еўтушэўскі ў паэме “Новая зямля” выкарыстана як назва падручніка па арыфметыцы для пачатковых класаў. У раздзеле “Дарэктар” чытаем пра Уладзіка: “З навукай хлопец штось не ладзіў, / А Еўтушэўскі яго гадзіў, / Ярэмцам клаўся ён на карку [К-с VI, с. 151]. У гэтых радках Еўтушэўскі – аўтар падручніка. Тут мае месца метанімічны перанос імя аўтара на яго твор.
Пісьменнік ужывае прэцэдэнтныя антрапонімы, якія называюць знакамітых асоб. У прыватнасці гэта Янка Купала ў паэме “Новая зямля”, псеўданім класіка беларускай літаратуры Івана Дамінікавіча Луцэвіча. Мой мілы Янка, мой Купала! / У агульны вір нас доля ўгнала. / Чаму ж , чаму часінай тою / Мы не спаткаліся з табою, / Каб стол сялянскага банкету / Развесяліў душу паэту? [К-с VI, с. 141]. Купала – прэцэдэнтны онім, семантыка якога больш шырокая, чым унутраная форма іншых антрапонімаў, што былі запазычаны з рэальнага іменніка. Так, дзякуючы шырокай вядомасці гэтага оніма, чытач без дадатковых паясненняў разумее, што гаворка ідзе аб сябру пісьменніка па пяру – Я. Купале.
Як онім-сімвал Беларусі выступае ў кантэксце мастацкага твора антрапонім Радзівіл, які перадае трывожную думку паэта аб лёсе прыгнечанага селяніна, які марыць аб зямлі: Ды што краса без аўладання? / Адно пустое парыванне. / У цьме далёкі блеск зарніцы: / Усё гэта – скарбы чужаніцы, / Магната князя Радзівіла [К-с VI, с. 255]. Носьбіт імені – рэальная гістарычная асоба, прадстаўнік найбуйнейшага магнацкага роду на Беларусі, Украіне, Літве. Радзівілы мелі вялікія зямельныя ўладанні на Беларусі.
Уключыўшы гэтыя онімы ў тэкст, аўтар надаў ім асобныя непаўторыныя рысы. Так, праз кантэкст (спалучэнне займенніка мой і прыметніка мілы) аўтар перадаў пачуццё непамернай павагі да носьбіта імені: Мой мілы Янка, мой Купала! [К-с VI, с. 141].
З выкарыстаннем некаторых
У паэме “Сымон-музыка” Якуб Колас ужыў 8 антрапонімаў-прозвішчаў: Біруля, Галыга, Грамыка, Крук, Клыпа, Лата, Лузун, Лысы, Сыса. Прозвішчам Біруля ідэнтыфікаваны знахар, які ўпамінаецца, калі гаворыцца аб здольнасцях Аршулі-варажбіткі: Што сказаць! і сам Біруля, - / Ну, на што ўжо быў знахар! – / Касаваўся прад Аршуляй, / Сам баяўся яе чар [К-с VI, с. 455]. Аўтар падкрэсліў моцную жаночую энэргетыку, сілу чар жанчыны-знахаркі словамі: “і сам Біруля” і клічнікавымі канструкцыямі. Відаць сам добры знахар ён пабойваўся Аршулі. Крук – прозвішча пана, да якога накіроўвае Сымона пан Галыга: – Маеш, хлопча: гэты ліст / Атрымае пан Ксавэры. – / Ўбок кудысь пан тыцнуў хлыст. / – Там спытаеш пана Крука, / Да глядзі: не будзь дурны / І не ласы на панукі / І на зман недасціпны [К-с VI, с. 565]. Марфалагічную будову оніма, утворанага семантычным спосабам, можна суаднесці з агульным назоўнікам крук, які мае некалькі значэнняў: “прыстасаванне для падчэплівання і перамяшчэння грузаў” [ТСБМ, с. 732], “воран”, “скупец, скупы” [9, с. 219]. Онім выкарыстоўваецца ў спалучэнні антрапоніма з назоўнікам-азначэннем у прэпазіцыі і дае яскравую характарыстыку персанажу. Па словах А. Супяранскай, такія імёны ў другасных персанажаў “служаць своеасаблівым энцыклапедычным мінімумам, неабходным для ўвядзення іх у моўную сітуацыю” [83, с. 287]. Грамыка – прозвішча танцора, якога сустрэў у карчме Шлёмы Сымонка: – Патанцуем, сват Грамыка, / Каб аж бухала зямля! [К-с VI, с. 364]. Разгарнуў Грамыка полы, / Казака йдзе сам – адзін [К-с VI, с. 364]. Адараюць хлопца шчыра / І грашыма і дабром, / А Грамыка даў паўсыра / І дзесятку серабром [К-с VI, с. 365]. Юрэвіч адзначае, што гэты антрапонім “не ад гора мыкаць, як пішуць некаторыя даследчыкі, а той, хто мае гучны бас, хто не гаворыць, а грыміць, грамы́ пускае ў паветра. Пашырана прозвішча на Гомельшчыне” [126, с. 152]. Колас выкарыстоўвае сялянскія прозвішчы шырокавядомыя на Беларусі, каб апісаць жыццё і быт беларускага сялянства.
У мастацкай літаратуры для характарыстыкі літаратурных персанажаў пісьменнікі выкарыстоўваюць мянушкі. Мы прыводзім некалькі характэрных, але не бясспрэчных прымет мянушкі, адзначаных даследчыкамі. Мянушка – гэта не сапраўднае імя, а дадатковы сродак ідэнтыфікацыі чалавека ў пэўным соцыуме; мянушка – гэта не сам прадмет-аб’ект, а толькі сказанае аб ім; трапнасць – адна з істотных прымет мянушкі, якая падкрэсліваецца пры апісанні актаў яе ўзнікнення і функцыявання; як правіла, у мянушцы прысутнічае дасціпны народны гумар; творца мянушкі – старонні назіральнік; прычынай узнікнення мянушкі часта з’яўляецца нейкі выпадак, здарэнне; у адрозненне ад уласнага субстантыва мянушка не даецца (прэзентуецца), а выпадкова “прыстае”, “прыліпае”, “прыклейваецца” як індывідуальная этыкетка (метка) на рэч; мянушка – вербальная метка чалавека. У ёй заўважаецца тое, чым прырода (памеціла) індывіда; ужываючы мянушкі, людзі, як правіла, пераступаюць маральныя нормы; мянушка з’яўляецца антыподам званню. Можна сказаць, што мянушка – гэта званне наадварот, якое прысвойваецца індывіду ў соцыуме за пэўныя “заслугі” і “подзвігі”; па сутнасці ў аснове мянушкі ляжыць мімезіс – сацыяльнае перайманне.
Информация о работе Асабливасци анамастычнай лексики у творах мастацкай литаратуры