Автор работы: Пользователь скрыл имя, 08 Октября 2012 в 21:57, магистерская работа
Даследаванне складаецца з уводзін, агульнай характарыстыкі працы, трох глаў, заключэння, спісу выкарыстанай літаратуры (128 назваў) і слоўніка анамастычных адзінак. Агульны аб’ём даследавання 131 старонка, з якіх тэкст дысертацыі непасрэдна займае 74 старонкі, літаратура змешчана на 12 старонках.
УВОДЗІНЫ 2
АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАБОТЫ 6
ГЛАВА І. АСАБЛІВАСЦІ АНАМАСТЫЧНАЙ ЛЕКСІКІ Ў ТВОРАХ МАСТАЦКАЙ ЛІТАРАТУРЫ 8
ГЛАВА ІІ. ПАЭМЫ ЯКУБА КОЛАСА “НОВАЯ ЗЯМЛЯ”, “СЫМОН-МУЗЫКА”, “МІХАСЁВЫ ПРЫГОДЫ”: ІДЭЙНЫ ЗМЕСТ І ГІСТОРЫЯ ІХ СТВАРЭННЯ 15
ГЛАВА ІІІ. АНАМАСТЫЧНАЯ ПРАСТОРА ПАЭМ ЯКУБА КОЛАСА “НОВАЯ ЗЯМЛЯ”, “СЫМОН-МУЗЫКА”, “МІХАСЁВЫ ПРЫГОДЫ” 21
3. 1 Онімы-загалоўкі ў паэмах Якуба Коласа “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “Міхасёвы прыгоды” 26
3. 2 Асабовыя ўласныя імёны ў паэмах Якуба Коласа “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “Міхасёвы прыгоды” 33
3. 3 Прозвішчы, мянушкі ў паэмах Якуба Коласа “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “Міхасёвы прыгоды” 44
3. 4 Андронімы ў творах Якуба Коласа 54
3. 5 Тапанімічныя назвы ў паэмах Якуба Коласа “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “Міхасёвы прыгоды” 61
ЗАКЛЮЧЭННЕ 71
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС 74
Спіс выкарыстаных крыніц 74
Спіс публікацый суіскальніка 85
Такім чынам, у гэтым кантэксце падсвядома ажыўляецца ўнутраная сутнасць тапонімаў: Парыж – як назва, якая сімвалізавала раскошу, багацце, усямерны дастатак, і кантрастны тапонім Загібелька – назва-характарыстыка, назва-сімвал, якой некалі ідэнтыфікавалі паселішчы, жыхары якіх гібелі – пакутавалі, мучыліся ад нястачы, голаду, цяжкай працы і інш. Для Я. Коласа гэтая назва на фоне урбанізаванага Парыжа ўспрымалася зусім па-іншаму: яна ўяўляла, сімвалізавала для яго малую, сціплую радзіму, дзе ён знаходзіў душэўны спакой і адпачынак. Выразы “Грыбоў няма ў Булонскім лесе” і “Мне Загібелька лепш Парыжа” сталі крылатымі [127, с. 69]. У гэтых творах тапонімы Загібелька і Парыж – кантэкстуальныя антонімы. Сталі афарызмам і наступныя радкі Я. Коласа, дзе паэт успамінае Загібельку: “Быць можа, крыху я дзівак, Але люблю я Загібельку”, якія прыводзяць у вялікай падборцы “Выслоўі і афарызмы Якуба Коласа” А. Міхневіч і Ю. Назаранка [55, с. 237].
Своеасаблівай метафарай – сімвалам чыстароднай прыроды ў творах Якуба Коласа выступае гідронім Нёман – назва адной з буйнейшых рэк Беларусі, на берагах якой прайшло дзяцінства будучага паэта. У творах пісьменніка гэтая назва-гідронім як аб’ект мастацкага апісання засведчана ў вершаваных і празаічных творах (вершы “Нёман”, апавяданнях “Туды, на Нёман!”, “Нёманаў дар”, “Разліў Нёмана”), у тым ліку ў паэме “Новая зямля”. Выкарыстоўваючы традыцыйны для беларускага фальклору прыём адухаўлення, мастак малюе велічны Нёман як жывую істоту: срэбразвонны, срэбралітны, светлы, быстры, свабодны, слаўны, сэрцу блізкі, родны, поўны сілы і красы, Беларусі сын, што надае радкам паэтычную ўзнёсласць, рамантычнасць. Нёман Коласа, як піша А. Пяткевіч, адмысловы, бо змалку зведаны і абжыты, таму канкрэтны, амаль бытавы і, што найбольш важна, паэтызуецца з асабліваю цеплынёю і сардэчнасцю [71, с. 21].
Да некаторых тапонімаў паэт
падбірае кантэкстуальныя перыфразы,
якія выразна апісальна
“Онімы Случчына, Слуцк – вельмі сімвалічныя анамастычныя адзінкі, якія валодаюць самымі разнастайнымі канатацыямі, якія ўмела выкарыстоўваюцца майстрамі мастацкага слова. Сведчанне гэтага – абразок “Случчына” пісьменніка-лінгвіста Фёдара Янкоўскага: “Гучанне слова Слуцк – нібы ідэал і непаўторнага, і прыгожага, і багатага. Гэта – з самога майго маленства, з ужо даўніх дваццатых гадоў. Не Слуцкі раён, нават не акруга, а Случчына – своеасаблівая зямля, усё своеасаблівае на гэтай зямлі. Сказаў ужо: Случчына – не толькі Слуцк, як і не толькі Слуцкі раён. Гэта і Капыльшчына, і Клеччына, і Нясвіжшчына, і Чырвонаслабодчына і частка Любаншчыны.
Ад маёй роднай вёскі да Слуцка больш за сто кіламетраў. А і мы, дзеці, ведалі, што адсюль едуць на Случчыну, у кірмашовыя дні ў Слуцк купляць случакоў – магутных шыракакрыжых коней слуцкай пароды. Славілася Случчына сваім салам, мясам, каўбасамі, сваімі слуцкімі бэрамі...
А што пра Слуцк? У Слуцку, каб ведаў ты і твае, – па-людску.
А з гадамі, калі пазнаваў Беларусь, калі пазнаваў Бабруйшчыну, Мсціслаўшчыну, Вілейшчыну... не скрадвалася Случчына. Зялёная, шыракапольная, пшанічная!.. Скажу шчыра: апошнім часам часта сніцца яна мне, бачу не брудныя горы на чыстай зямлі, не канавы-канаўкі, не ручайкі ў былых рэчышчах, бачу прывабную шчаслівую дарагую нашу Случчыну” [128, с. 444].
У творах сапраўдных мастакоў можна лёгка пазнаць прыкметы іх малой радзімы. Дз. Бугаёў на прыкладах з твораў вядомых беларускіх пісьменнікаў пераканальна паказаў, як родны кут мастака слова, яго назвы, пейзажы, вобразы становяцца залатым запасам, які падтрымлівае эмацыйную сілу ўсёй іх творчасці [118, с. 194]. Біяграфізм і рэгіяналізм у творчасці некаторых пісьменнікаў выразна выяўляецца таксама праз выбар імі псеўданімаў: рэальныя або крыху змененыя назвы іх родных мясцін – вёскі, горада, рэчкі, возера нярэдка ўжываюцца ў якасці асноўнага кампанента выбранага імі псеўданіма, які ў такім выпадку выконвае не толькі назыўную функцыю. Такія адзінкі на фоне вялікага кантэксту валодаюць не толькі назыўной функцыяй – ім уласцівы і шматлікія асацыятыўныя асаблівасці. Лявон Случанін – псеўданім пісьменніка Лявона Шпакоўскага, які нарадзіўся ў в. Лучнікі цяперашняга Слуцкага раёна; Случанскі Алесь – псеўданім Сцяпана Ліхадзіеўскага, беларускага паэта, перакладчыка, літаратуразнаўцы, доктара філалагічных навук. Нарадзіўся ён у вёсцы Баслаўцы на Случчыне, якую ў высылцы вельмі часта ўспамінаў, абагаўляў, жывучы не па сваёй волі далёка за межамі малой радзімы. Слуцкер – псеўданім Мікалая Каспяровіча, вядомага беларускага лінгвіста-лексікографа, краяведа, фалькларыста, аўтара аднаго з першых савецкіх беларускіх (краёвых) слоўнікаў («Віцебскага краёвага слоўніка») [118, с. 194].
Для Я. Коласа запас незабыўных уражанняў дзяцінства дала Стаўбцоўшчына з яе рэальнымі айконімамі Ластком, Альбуццю і Мікалаеўшчынай, якія апеты ў яго шматлікіх празаічных і вершаваных творах або сталі анамастычнымі ўзорамі і мадэлямі ў мастацкім адлюстраванні іншых мясцін Беларусі. Прычым такі творчы працэс у стварэнні онімаў уласцівы іншым пісьменнікам. У творах сапраўдных мастакоў можна беспамылкова пазнаць прыкметы іх малой радзімы. Дз. Бугаёў на прыкладах з твораў вядомых беларускіх пісьменнікаў пераканальна паказаў, як родны кут мастака слова, яго назвы, пейзажы, вобразы становяцца залатым запасам, які падтрымлівае эмацыйную сілу ўсёй іх творчасці. Такімі незабыўнымі ўражаннямі, на яго думку, на ўсё жыццё для Я. Купалы былі Прудзішча, Селішча, Акопы, для М. Гарэцкага – Малая Багацькаўка на Магілёўшчыне, а таксама куляшоўскія Саматэвічы, у слуцка-капыльскім рэгіёне чорнаўскія Боркі і Цімкавічы, мележаўскае Палессе з Глінішчамі і Каранёўкай пад пяром мастака стала Куранямі, чыгрынаўскі Вялікі Бор у яго раманах атрымаў назву Верамейкі і г. д. Для творчасці Я. Коласа, як падкрэсліў даследчык, найярчэйшым прыкладам таго, з якімі любасцю і замілаваннем услаўляецца родны кут, назвы родных мясцін, найперш з’яўляецца яго унікальная ў сусветнай літаратуры паэма “Новая зямля” з яе незабыўным для кожнага беларуса запевам [12, с. 12].
Любоў да краявідаў роднай Стаўбцоўшчыны, сваіх землякоў Я. Колас перадаў сваім дзецям. У паэме “Міхасёвы прыгоды” шмат родных пісьменніку малюнкаў Панямоння. Ужо ў сталым узросце Міхась – сын класіка нашай літаратуры, стаўшы доктарам фізіка-матэматычных навук, успамінаў, што ўсёю душою прыкіпеў да прыроды, родных мясцін яго бацькі, назаўсёды палюбіў прынёманскія краявіды. Ён, як піша С. Белы, неаднойчы прызнаваўся:
– Ведаю, дзе Акінчыцы, грэбля, Арцюхі, Чортаў камень, Смалярня, Лядзіны, Цёмныя Ляды... Ну і, вядома, славутая Альбуць. Я іх неаднойчы бачыў у сне, мроіў імі, у думках дзесяткі разоў прабягаў па родных сэрцу мясцінах. Што бацьку было міла, тым і сына адарыла... Кожны год я езджу туды, да сваіх вытокаў, каранёў. Бяру з сабой дзяцей і збіраюся і ўнукам паказаць радзіму прадзеда... [8, с. 10].
Нельга ўявіць Якуба Коласа без Мікалаеўшчыны, якая была для яго калыскай творчага натхнення. Нябачнымі шматтысячнымі ніткамі ён яшчэ на пачатку юнацтва быў “счэплены” з мясцовымі сялянамі, з жыццём, з усім навакольным светам [26, с. 15]. Так, у паэме “Новая зямля” можна выявіць варыянты айконіма Мікалаеўшчына і Мікалаўшчына – вёскі, недалёка ад якой нарадзіўся пісьменнік: У хаце вучням не сядзіцца – / Прайшла ахвота ў іх вучыцца; / І сам дарэктар уздыхае, / На Мікалаўшчыну ківае… [К-с VI, с. 198]. У гэтым кантэксце ўжыты традыцыйны, гутарковы варыянт гэтай назвы. У іншых творах часцей для называння паселішча пісьменнік ужывае варыянт Мікалаеўшчына – вельмі тыповы і пазнавальны, нават, мабыць, сімвалічны айконім у яго розных творах. У гэтым паселішчы Колас скончыў пачатковую школу. Мікалаўшчына – Мікалаеўшчына – радзіма бацькоў паэта. Недалёка ад вёскі адбыўся ў 1906 годзе з’езд настаўнікаў, у якім прымаў удзел і Канстанцін Міцкевіч. Аб дабрабыце Мікалаеўшчыны клапаціўся паэт і ў пасляваенны час, на яго сродкі там была пабудавана школа. Гэта дарагая і мілагучная для паэта назва ўпамінаецца ў яго наступных творах: аповесці “Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле”, паэме “Новая зямля”, артыкулах “Васемнаццатая гадавіна”, “Дарагія землякі”, “Трыццаць савецкіх год”, “Знамянальная дата”, “Янка Купала”, у пісьмах да Карскага і інш.: Ні багата наша сяло Мікалаўшчына, ні багаты і нашы людзі і кепска ім жывецца [К-с ІV, с. 290]; Потым нас аддалі вучыцца ў Мікалаеўшчыну, у пачатковую школу, якую я скончыў у 1894 годзе [К-с ХІI, с. 20]; У 1906 годзе за з’езд настаўнікаў у Мікалаеўшчыне я быў зволен ад настаўніцкай службы і да 1908 года быў пад доглядам паліцыі і жандараў; Ворыўную зямлю можна павялічыць за кошт балот, якіх не бракуе непадалёку ад Мікалаеўшчыны… Для Мікалаеўшчыны я сягоння не бачу іншага выйсця з малазямелля [К-с ХІI, с. 290 – 291]. У творах Я. Коласа гэтая назва канцэптуалізуецца. У трылогіі “На ростанях” Мікалаўшчына – Мікалаеўшчына → Мікуцічы выразна пазнаецца праз апісанне гэтага паселішча, а таксама праз сугучнасць і блізкае падабенства ў гучанні створанага Я. Коласам літаратурнага адпаведніка. Параўн.: Мікалаеўшчына → Мікуцічы: Чыгунка, тэлеграф, пошта, школы розных гатункаў, пачынаючы настаўніцкімі семінарыямі і канчаючы вышэйшаю школаю, маюць сваіх прадстаўнікоў з Мікуціч. Такія парадкам, Мікуцічы маюць сваю інтэлегенцыю, пераважная большасць якой прыходзіцца на настаўніцтва, і гэтая група найболей цесна звязвалася з родным сялом [К-с ХІI, с. 238]. Тым часам набліжаўся дзень паездкі ў Мікуцічы, дзе нелегальна збяруцца вясковыя настаўнікі. Там будзе абмяркована праграма іх палітычнай дзейнасці [1, с. 391]. Тапонім Мікалаўшчына ўжываецца пісьменнікам не толькі як назва яго роднага паселішча, а і як абагульненая назва забітых дарэвалюцыйных паселішчаў царскай Расіі: І Люсіна, і Пінкавічы, і шматлікія паселішчы Палесся, дзе пачалася мая настаўніцкая работа больш за сорак гадоў назад, – усе яны былі такімі ж беднымі, закіданымі, цеснымі і забітымі Мікалаўшчынамі [К-с ХІ, с. 371]. Некаторыя свае творы пісьменнік падпісваў псеўданімам Мікалаевец [75, с. 189].
У артыкуле “Дарагія землякі” (1947 г.) пісьменнік адзначаў: Даўно мяне цягне свой родны куток, дзе я гадаваўся, вучыўся, дзе правёў свае маладыя леты, куток, якога я не бачыў з 1915 г. З гэтага часу я бываў у Мікалаеўшчыне толькі ў мыслях ды ў сне. Сніліся мне і Канцывалокі, і Міхалаў крыж, і Дуброўкі, і Лядзіны, і Бервянец, і Раймусава шырокая, і Высокі бераг, і сотні іншых урочышч, якія цяжка пералічыць і назвы якіх быць можа забыліся або перайначыліся [К-с ХІ, с. 214]. Пра гэта ж яго паэтычныя радкі, навеяныя ўспамінамі аб родных мясцінах, іх назвах: “Разгарні гэту кніжку, дружок, / Прачытай, / Бярвенец і Лявонаў лужок, / Прыгадай / Ды прыпомні Карчэведзь, Кліны / І ўздыхні: / Адышлі, адзвінелі яны, / Нашы дні” [К-с П, с. 365]. Я. Колас ганарыўся сваёй радзімай, назвамі Бацькаўшчыны. Вось што ён гаварыў пра гэта Максіму Лужаніну: “Паслухай толькі, якія прыгожыя назвы ў нашых мясцінах: Негарэлае, Коласава, Стоўбцы, Ацэдала, Арцюхі, Акінчыцы, Шацілаўка, Свержанскія маргі, Свержанская града, Альбуць, Мікалаўшчына. Любата! І ў кожнай назве свой сэнс прытоены. Стоўбцы могуць паходзіць і ад слупа і ад стапца ў граблях. Пра Акінчыцы яшчэ мудрэй можна прыдумаць. Ці не чуцён тут дзеяслоў – акінуць, значыць – глухі куток, акінуты богам і людзьмі...” [46, с. 21].
У назвах роднага кута пісьменніка, як заўважана даследчыкамі, істотнымі з’яўляюцца не толькі празрыстая матывацыя, якую рознымі спосабамі і сродкамі выяўляе і мэтанакіравана ажыўляе мастак слова, а і “гучанне, інструментоўка імёнаў” [73, с. 107].
Тапанімічныя адзінкі паэм, трапна ўведзеныя у мастацкую канву твораў, выконваюць рытма- і рыфмаўтваральную функцыю. Асабліва цікавымі з’яўляюцца выпадкі, калі тапонім рыфмуецца з антрапонімам, або іншым паэтонімам, чым ствараецца асаблівая мелодыка гучання паэмы. Так, напрыклад, у паэме “Міхасёвы прыгоды” Колас спалучае ў сумежнай (парнай) рыфме гідронім Тальку з антрапонімам Натальку: А звярніце вашы вочы / Вось на гэту Тальку: / Зачаруе каго хочаш – / Лёню і Натальку [К-с ІІІ, с. 210]. Некаторыя тапонімы Колас замяняе ў розных выданнях сваіх твораў, што, на наш погляд, дыктуецца ў большасці выпадкаў магчымасцю захаваць рытмічную арганізацыю тэксту. Так, у першым выданні паэмы “Сымон-музыка” Я. Колас выкарыстаў тапонімы, якія ў другім выданні адсутнічаюць: Гнілы Кут, Ліпы, Дзікія Груды, Вілія, Дзвіна. Здаецца твор нічога не страціў, але, на наш погляд, больш лаканічная характарыстыка вобраза пададзена ў першым варыянце, дзе аўтар выкарыстаў мікратапонім Гнілы Кут, канатацыйны змест якога гаворыць сам за сябе. Параўн.: Да Аршулі-варажбіткі, Што ў Гнілым Куту жыла, / Неслі розныя набыткі, / Люднасць ўсякая плыла [К-с VI, с. 599]. → Трошкі воддаль ад сяла, / Бабка-знахарка жыла / І жыла тым, што гадала… [К-с VI, с. 454].
Тапанімічныя адзінкі, выкарыстаныя Я. Коласам у паэмах, можна згрупаваць на:
Такім чынам, тапанімічныя адзінкі ў паэмах Якуба Коласа “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “Міхасёвы прыгоды” – гэта даволі значны лексічны пласт, які вылучаецца разнастайнасцю лексіка-семантычных, граматычных і словаўтваральных характарыстык. Гэтыя адзінкі ствараюць агульны мастацкі фон паэмы, ілюструюць нацыянальны каларыт.
Праведзенае даследаванне дазваляе зрабіць наступныя вывады і падагульненні:
Разнастайныя онімы, якімі напоўнены паэмы Я. Коласа з’яўляюцца часткай ідэйна-кампазіцыйнай структуры твораў, выконваюць рыфма- і рытмаўтваральную функцыю. Паэтонімы валодаюць канатацыйным значэннем, выяўленне якога дасягаецца аналізам шырокага кантэксту, фактамі творчай біяграфіі пісьменніка, веданнем жыццёвага лёсу прататыпаў літаратурных персанажаў, часам і разуменнем літаратурнага працэсу ў перыяд стварэння паэм. Некаторыя онімы ў паэмах (Ганна, Сымон, Нёман і інш.) валодаюць павышанай асацыятыўнасцю, становяцца пэўнымі сімваламі, з’яўляючыся сродкамі мастацкай вобразнасці і экспрэсіўнасці.
Информация о работе Асабливасци анамастычнай лексики у творах мастацкай литаратуры