Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Ноября 2012 в 23:53, реферат
Клетка з’яўляецца асноўным структурным элементам, з якога складаецца цела шматклетачнага раслiннага арганiзма. Большая частка iх аб’яднана ў клетачныя комплексы - тканкi, якiя выконваюць розныя функцыi. У сувязi з гэтым клеткi маюць разнастайную форму, будову i памеры. Нягледзячы на тое, што ў раслiн можна налiчыць некалькi дзесяткау тыпаў клетак, усе яны маюць агульныя рысы, якiя характэрны менавiта для раслiннай клеткi i адрознiваюць яе ад клетак жывёл.
5. Па тыпах гінецэю кветкі бываюць з апакарпным або цэнакарпным гінецэем (сінкарпным, паракарпным, лізікарпным – ў залежнасці ад спосабу зрастання пладалісцікаў, унутранай будовы завязі і размяшчэння ў ёй семязачаткаў).
Сінкарпны гінецэй утвараюць пладалісцікі, якія зрасліся паміж сабой бакавымі сценкамі такім чынам, што іх краі зышліся ў цэнтры завязі, таму яна падзелена перагародкамі на гнёзды адпаведна колькасці зрослых пладалісцікаў (лілія – Lilium L.). Семязачаткі размешчаны ў цэнтры завязі ўздоўж краёў пладалісцікаў, плацэнтацыя цэнтральна-вуглавая.
У паракарпным гінецэі назіраецца зрастанне пладалісцікаў краямі ўстык па перыферыі завязі, таму завязь аднагнездавая. Плацэнтацыя пасценная, або парыетальная (мак, фіялка).
Пры ўтварэнні лізікарпнага гінецэю зрастанне пладалісцікаў адбывалася падобна таму, як і ў сінкарпным, аднак перагародкі завязі не захоўваюцца, толькі ў цэнтры завязі знаходзіцца цэнтральная калонка, на якой размешчаны семязачаткі; плацэнтацыя цэнтральна-восевая, або калончатая (куколь – Agrostemma, ключыкі).
6. Па размеркаванню
рэпрадуктыўных элементаў
У залежнасці ад таго, як размяркоўваюцца па асобінах розныя тыпы кветак, калі яны не выключна двухполыя, віды раслін бываюць: а) аднадомныя, калі і мужчынскія, і жаночыя кветкі знаходзяцца заўсёды на адной і той жа асобіне (агурок, бяроза, дуб); б) двухдомныя, калі кожны тып кветак – тычынкавыя, песцікавыя – заўсёды на розных асобінах (вярба, крапіва двухдомная – Urtica dioica L.); в) мнагадомныя, у палігамных раслін сустракаюцца розныя варыянты спалучэння па асобінах аднаполых і двухполых кветак (лімоннік кітайскі).
7. Па характару венчыка
выдзяляюць наступныя тыпы
Пры наяўнасці ў кветцы аднаго ці некалькіх конусападобных нектарнікаў – вырастаў у ніжняй частцы пялёстка, якія называюцца шпорцамі, кветку можна называць шпорцавай (зарніца – Linaria L., настурцыя – Tropaeolus L., ворлікі – Aquilegia L.).
Формула і дыяграма кветкі. Асаблівасці будовы кветкі можна адлюстраваць у выглядзе формулы, ужываючы пэўныя ўмоўныя знакі для кожнай часткі кветкі. Просты калякветнік абазначаюць літарай Р ад назвы Perigonium – калякветнік, чашачку – К – Kelch (ням.) або Са – Calyx, венчык – С або Со – Corolla, андрацэй А – Androeceum, гінецэй G – Gynoeceum. Колькасць элементаў кожнай часткі адзначаюць лічбай, якая ставіцца справа ад адпаведнай літары крыху ніжэй яе. У цыклічнай кветцы пры размяшчэнні аднародных элементаў, напрыклад, тычынак, у некалькі кругоў адпаведнай лічбай павінна быць указана колькасць элементаў у кожным крузе, пачынаючы з вонкавага, а лічбы розных кругоў злучаны знакам +, (А2+4). Пры зрастанні аднародных элементаў паміж сабой адпаведная лічба ставіцца ў дужках: А(5). Розныя па форме элементы аднаго круга можна запісаць праз коску: А2,2; С2,3. Калі колькасць аднародных элементаў вялікая, няпэўная, то ставіцца знак бясконцасці: ¥. Калі колькасць элементаў у розных кветак аднаго і таго ж віду раслін розная (няпэўнаўсталяваная), ставяць знак (прыблізна): ~. Пры абазначэнні гінецэю ўказваецца лічба пладалісцікаў і палажэнне завязі адносна іншых частак кветкі. Пры верхняй завязі ставіцца рыска пад лічбай, пры ніжняй – наадварот, пры сярэдняй – побач з лічбай: (G¥ , G(3), G1-). Менавіта лічба, а не рыска паказвае палажэнне завязі, а рыска – палажэнне калякветніка. Перад формулай пішуць знак, які паказвае сіметрыю кветкі: * – актынаморфная, – зігаморфная, пры асіметрычнасці кветкі не ставіцца ніякага знака.
Прыклады формул кветак:
цюльпана (Tulipa L.): *Р3+3А3+3G(3),
ландыша (Convallaria L.): *Р(6)А3+3G(3),
казяльца паўзучага (Ranunculus repens L.): *К5С5А¥G¥,
яблыні (Malus L.): * К (5)С5А¥G(5),
ясноткі (Lamium L.): К(5)С(5)А4G(2).
Дыяграма кветкі – гэта праекцыя ўсіх частак кветкі на перпендыкулярную ёй плоскасць. Яна дазваляе адлюстраваць не толькі колькасць элементаў кветкі, але і іх узаемнае размяшчэнне, форму. Часткі кветкі, калі яна бакавая, размяшчаюць так: уверсе дыяграмы кружком (о) абазначаецца вось, да якой прымацавана кветка, насупраць восі – крыючы ліст у выглядзе фігурнай дужкі, па баках – 2 прыкветнікі (калі яны ёсць), таксама фігурнымі дужкамі, а паміж гэтымі фігурамі паслядоўна чашалісцікі (фігурныя дужкі), пялёсткі (круглыя дужкі), тычынкі ў выглядзе папярочнага зрэзу пыльніку або звычайна аваламі, песцік ці песцікі – па форме папярочнага зрэзу завязі з адлюстраваннем размяшчэння семязачаткаў. Увесь рысунак дыяграмы павінен адпавядаць паслядоўнасці размяшчэння ўсіх частак кветкі на кветаложы: спіральнае, геміцыклічнае ці цыклічнае. Пры асаблівых формах асобных элементаў яны адпаведна рысуюцца на дыяграме па форме праекцыі кожнага элемента.
З а д а н н е. 1. Разглядзець актынаморфныя і зігаморфныя кветкі на розных прыкладах: актынаморфныя – лотаць, казялец, чарэшня, яблыня, кукаль, мак;
зігаморфныя – карагана, боцікі, сачавічнік, зарніца, з тым, каб адначасова пазнаёміцца з сіметрыяй кветкі, з разнастайнасцю кветак па іншых прыкметах, пералічаных раней. Запісаць формулу кожнай кветкі і ўмець яе расшыфраваць. Нарысаваць дыяграму кожнай кветкі.
Пазнаёміцца з асобымі тыпамі кветак (гл.п.7)
2. Пазнаёміцца з будовай
рэпрадуктыўных элементаў
2а) Пазнаёміцца з
марфолага-анатамічнай будовай
Будову тычынкі можна разглядзець на зафіксаваных у спірце частках кветкі лілеі (тыгравай або іншых відаў).
Тычынка лілеі мае падаўжаную тычынкавую ніць і прамы пыльнік.
Каб разглядзець анатамічную будову пыльніка, патрэбна зрабіць тонкі папярочны зрэз. Пры малым павелічэнні мікраскопа (7х) бачна, што пыльнік складаецца з двух палавінак, якія злучаны звязнікам. У звязніку лёгка заўважыць сасудзіста-валакністы пучок і вакол яго парэнхіму. Звонку ўвесь пыльнік пакрыты эпідэрмісам з тонкім слоем кутыкулы. Кожная палавінка пыльніка падзелена на 2 гнёзды. Гэта і ёсць мікраспарангіі, у якіх адбываецца ўтварэнне мікраспор і іх далейшае развіццё. Разглядаючы будову сценкі мікраспарангія, можна ўбачыць пад эпідэрмісам слой буйных клетак з нераўнамерна патоўшчанымі сценкамі. Гэта фіброзны слой, дзякуючы яму адбываецца ўскрыванне пыльніка. Пад фіброзным слоем знаходзяцца сярэдні і высцілаючы (тапетум) слаі клетак. Іх клеткі даюць пажыўныя рэчывы для ўтварэння мікраспор і пылку (рыс. 25).
Мікраспоры, якія ўтвараюцца ў гнёздах пыльніка з мікраспорацытаў у выніку меёзу, з’яўляюцца гаплоіднымі клеткамі. Унутры пыльніка ядро кожнай мікраспоры дзеліца мітатычна, у выніку чаго пад абалонкай былой мікраспоры (будучай інціны) фарміруецца два ядра – генератыўнае і вегетатыўнае. Потым паміж імі ўзнікае перагародка, утвараюцца дзве клеткі. Звонку фарміруецца цэлюлозная абалонка – экзіна. Уся гэта структура і ёсць пылок, пылковае зерне – вельмі рэдукаваны мужчынскі гаметафіт.
Знешні выгляд пылковых зерняў у розных раслін даволі разнастайны, што ў значнай ступені залежыць ад спосабу пераносу пылку з адной кветкі на другую.
2б) Пазнаёміцца са
знешнім выглядам пылку розных
насякомаапыляльных (мальва, цыкорый,
васілёк, лілея) і
3. Пазнаёміцца з марфолага-
Аб’ектам вывучэння можа паслужыць песцік лілеі, зафіксаваны ў спірце. Пры разглядзе яго звонку лёгка адзначыць завязь, слупок і трохлопасцевае рыльца. Затым неабходна зрабіць тонкі папярочны зрэз завязі і разглядзець яго пры малым павелічэнні мікраскопа. Адразу бачна тры гнёзды завязі сінкарпнага гінецэя. У кожным з іх па два семязачатка на даволі тоўстых семяножках. Семязачаткі павернуты пылкаўваходам (мікрапіле) да месца прымацавання семяножкі – халазы, (яны анатропныя). На дастаткова тонкіх зрэзах праз поўнасцю сфарміраваныя семязачаткі ў іх можна ўбачыць зародкавы мяшок. На мікрапілярным канцы ў ім ёсць 2 сінергіды і яйцаклетка (яны ўтвараюць яйцавы апарат), на халазальным канцы – 3 клеткі–антыподы, у цэнтры – цэнтральная клетка зародкавага мяшка або два палярных ядра. У выніку двайнога апладнення яйцаклетка зліваецца з адным са сперміяў з утварэннем зіготы, а цэнтральная клетка, зліўшыся з другім сперміем, дае першую клетку эндасперму (рыс.26).
Дэталёва разглядзець зародкавы мяшок лепей на спецыяльных пастаянных прэпаратах.
Суквецце – гэта кветканосны парастак. Будова яго нагадвае будову вегетатыўнага парастка. Галоўная вось кветканоснага парастка (частка сцябла) называецца кветканосам. На кветканосе ёсць вузлы, да якіх дамацоўваецца верхавінкавае лісце – прыкветнікі (прыкветнае лісце) і міжвузеллі. У пазухах прыкветнікаў развіваюцца кветкі (калі суквецце простае), або парцыяльныя суквецці (калі суквецце складанае). Кветканос можа розным чынам галінавацца. Апошнія галінкі кветканоса, на якіх развіваюцца кветкі, уяўляюць сабой кветканожкі. На кветканожках акрамя кветак могуць знаходзіцца маленькія лісточкі, або лусачкі – прыкветнічкі.
Класіфікаваць суквецці можна на розных прыкметах. У першую чаргу:
1. Па характару галінавання.
2. Па памерах і будове прыкветнікаў.
3. Па характару будовы
верхавіны галоўнага кветканоса
4. Па ступені складанасці.
1. У залежнасці ад
характару галінавання
Цымозныя суквецці галінуюцца сімпадыяльна або несапраўдна дыхатамічна, і галінка кожнага парадку нясе пэўную колькасць кветак. Вось чаму цымозныя суквецці называюць часта вызначанымі.
2. У залежнасці ад памераў, будовы прыкветнікаў суквецці падзяляюць на франдозныя і брактэозныя. У франдозных суквеццяў прыкветнікі па памерах і форме не адрозніваюцца ад тыповага вегетатыўнага лісця. У брактэозных суквеццяў прыкветнікі маленькія, часта ў выглядзе лусачак – брактэяў. У некаторых выпадках прыкветнае лісце зусім адсутнічае.
3. Па характару будовы
верхавіны галоўнага
4. У залежнасці ад
таго, нясе галоўны кветканос
кветкі ці бакавыя (
Акрамя пералічаных прыкмет пры класіфікацыі розных тыпаў суквеццяў улічваецца форма, даўжыня ці шырыня, або таўшчыня кветканоса, спосаб дамацавання кветак да яго і г.д.
Простыя суквецці. Па тыпу галінавання падзяляюцца на батрычныя (нявызначаныя) і цымозныя (вызначаныя). Да простых батрычных суквеццяў адносяцца гронка, колас, катах, каташок, парасонік, шчыток, галоўка, кошык. Простыя суквецці адрозніваюцца адно ад аднаго па памерах кветканосаў і асаблівасцях дамацавання кветак да іх.
У суквеццях гронка і колас кветканосы дастаткова доўгія і тонкія, але ў гронках кветкі размешчаны на кветканожках, а ў каласах яны сядзячыя. Сядзячыя кветкі і ў суквецці катах, але ён мае тоўстую мясістую вось. Суквецце галоўка займае прамежкавае месца паміж суквеццямі гронка і колас. У галоўцы кветканос адносна кароткі, а кветкі на ім ці сядзячыя, ці на вельмі кароткіх кветканожках.
У нейкай меры падобны паміж сабой суквецці парасонік і шчыток: у іх кветкі часта знаходзяцца прыблізна на аднолькавым узроўні. Але ў парасоніка гэта дасягаецца тым, што кветканожкі ўсіх кветак аднолькавыя і адыходзяць яны ад верхавіны кветканоса, а ў шчытку кожная кветканожка выходзіць з пазухі ліста на розных узроўнях і кветканожкі вонкавых кветак значна даўжэйшыя за кветканожкі цэнтральных.
Кошык адрозніваецца ад усіх простых суквеццяў тым, што ён мае больш-менш шырокае кветкаложа, якое з вонкавага боку абгорнута прыкветным лісцем, якое ўтварае абгортку. Кветкі ў кошыку заўжды сядзячыя. Колькасць кветак у суквецці кошык вагаецца ад адной да мноства.
Распусканне кветак у батрычных суквеццяў адбываецца акрапетальна (знізу ўверх), або цэнтраімкліва (ад перыферыі да цэнтра).
Да цымозных суквеццяў адносяцца монахазій, дыхазій і плейяхазій. У суквецці монахазій галоўная вось (кветканос) фарміруецца ў выніку сімпадыяльнага галінавання, таму кожны адрэзак кветканоса заканчваецца адной кветкай. Калі кветкі накіраваны на адзін бок кветканоса, суквецце называюць завітком, калі на абодвы бакі, – звілінай.