Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Ноября 2012 в 23:53, реферат
Клетка з’яўляецца асноўным структурным элементам, з якога складаецца цела шматклетачнага раслiннага арганiзма. Большая частка iх аб’яднана ў клетачныя комплексы - тканкi, якiя выконваюць розныя функцыi. У сувязi з гэтым клеткi маюць разнастайную форму, будову i памеры. Нягледзячы на тое, што ў раслiн можна налiчыць некалькi дзесяткау тыпаў клетак, усе яны маюць агульныя рысы, якiя характэрны менавiта для раслiннай клеткi i адрознiваюць яе ад клетак жывёл.
Iснуе некалькi тыпаў
прарастання насення.
Прарастанне аднадольных раслiн вывучаецца на прыкладзе культурных злакаў. Зародкавы карэньчык злакаў спачатку акружаны калеарызай. Яна засцерагае корань ад пашкоджання, калi ён прабiваецца праз покрыва зярноўкi. У кукурузы (Zea mays L.) зародкавы карэньчык iнтэнсiўна расце i ўтварае добра выражаны галоўны корань. У iншых злакаў вельмi рана, яшчэ да прарастання, закладваюцца прыдаткавыя каранi, таму ў некаторых вiдаў яны з`яўляюцца разам з зародкавым i называюцца першаснымi зародкавымi карэньчыкамi.
Зародкавая пупышачка зверху пакрыта першым замкнутым лiстом - калеоптылям. Ён мае конусападобную форму, моцную завостраную вяршыню пры дапамозе якой лёгка прабiваецца памiж часцiнкамi глебы. Калеоптыль празрысты, скрозь яго прасвечваюць сапраўдныя зялёныя лiсцiкi. У голых зярновак (пшанiца-Triticum L., жыта - Secale cereale L.) калеоптыль адразу ж расце ўверх. У ячменю (Hordeum L.) i аўса (Avena L.), якiя маюць плевачныя зярноўкi, калеоптыль спачатку расце пад плеўкамi ўздоўж зярноўкi, а потым выходзiць вонкi з процiлеглага боку. Праз 5-8 дзён пасля з`яўлення праростка над паверхняй глебы калеоптыль разрываецца, i выходзіць першы зялёны лiст. З утварэннем трох-чатырох лiстоў фаза праростка завяршаецца, i раслiна ўступае ў новую фазу - кушчэння. Адзiная семядоля злакаў не выносiцца на паверхню глебы i выконвае функцыю гаўсторыя, якi ўсмоктвае пажыўныя рэчывы з эндасперму.
З а д а н н е .Разглядзець i зарысаваць праросткi голай зярноўкi (кукуруза, жыта цi пшанiца) i плевачнай зярноўкi (авёс цi ячмень) на стадыi з`яўлення першасных зародкавых каранёў, замкнутага калеоптылю i выхаду сапраўднага лiста. Адзначыць галоўны корань у кукурузы, першасныя зародкавыя каранi ў iншых злакаў, калеарызу, калеоптыль, першы сапраўдны лiст.
Развiццё надземнай часткi праросткаў двухдольных раслiн адбываецца неаднолькава. Адрознiваюць надземны (эпiгейны) i падземны (гiпагейны) тып прарастання.
Надземнае прарастанне добра бачна на прыкладзе лубiну цi фасолi звычайнай (Phaseolus vulgaris L.). У прарастаючага семя ўслед за зародкавым карэньчыкам, з якога развiваецца галоўны корань, пачынае актыўна расцi гiпакатыль. Ён расце нераўнамерна i ўтварае пятляпадобны выгiн. Менавiта пяцелька гiпакатыля прабiваецца на паверхню глебы i цягне за сабой семядолi, памiж якiмi схавана вяршыня парастка. Па-над зямлёй гiпакатыль выпростваецца i выносiць семядолi, якiя зелянеюць i некаторы час выконваюць функцыю асiмiлiруючага лiсця. З верхавiнкавай пупышкi iдзе далейшае развiццё парастка, з`яўляецца першае сапраўднае лiсце. Семядолi паступова змяншаюцца, вянуць i ападаюць.
Падземнае прарастанне можна назiраць на праростках гароху пасяўнога (Pisum sativum L.). Развiццё каранёвай сiстэмы адбываецца так, як i ў раслiн з падземным тыпам прарастання, аднак фармiраванне надземнай часткi праростка iдзе iнакш. У гароху не развiваецца гiпакатыль, таму семядолi застаюцца ў глебе. Пасля ўтварэння галоўнага кораня пачынае расцi пупышачка. На паверхню глебы яе выносiць эпiкатыль. Семядолi апасля таго, як растрацяцца iх пажыўныя рэчывы, разбураюцца. Першыя два лiсцiкi праростка звычайна недаразвiтыя, астатнiя - нармальныя тыповыя, парна-пёрыста-складаныя.
Для большасцi двухдольных раслiн характэрна надземнае прарастанне. Падземнае, як у гароху, прарастанне наглядаецца ў бобу кармавога, вiкi, дуба, чачавiцы i некаторых iншых раслiн.
З а д а н н е . Разглядзець праросткi фасолi (лубiну) i гароху на розных стадыях прарастання, зарысаваць iх, паказаўшы ўзровень глебы. Адзначыць галоўны корань,
семядолi, гiпакатыль, эпiкатыль, сапраўднае лiсце, пупышку.
Л I Т А Р А Т У Р А
1.Бавтуто Г.А. Лабораторный
практикум по анатомии и
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ І
МАРФАЛОГІЯ І АНАТОМІЯ РАС ЛІН
Вучэбны дапаможнік да лабараторных заняткаў
для студэнтаў спецыяльнасці Н. 04. 01. 00 –
‘’Біялогія” і Н. 06. 01. 00 – “Экалогія”
Рэцэнзент: Л. В. Кахновіч, дацэнт
Разгледжана і рэкамендована да выдання рэдакцыйна-выдавецкім Саветам Белдзяржуніверсітэта
Сауткіна Т.А., Паліксенава В.Д., Зубкевіч Г.І., Чэрнік У.У.
Марфалогія і анатомія раслін: Вучэбны дапаможнік да лабараторных заняткаў. – Мн.: Белдзяржуніверсітэт, 1996.
У дапаможніку дадзены заданні па канкрэтных пытаннях марфалогіі і анатоміі раслін, якія прапрацоўваюцца на лабараторных занятках, а таксама прыводзяцца асноўныя тэарэтычныя звесткі. Яны даны вельмі лаканічна, але дастаткова пэўна адлюстроўваюць асаблівасці анатамічнай і марфалагічнай будовы органаў вышэйшых раслін.
Дапаможнік складзены ў