Автор работы: Пользователь скрыл имя, 24 Ноября 2011 в 16:39, курсовая работа
Паэтычны сінтаксіс як сістэма сінтаксічнай арганізыцыі вершаванай мовы з’яўляецца больш складаным, чым сінтаксіс празаічнай мовы.Ён знаходзіцца ў прзаічным адзінстве з рытмам, ўзаемадзейнічае з ім.Аднак гэтая складанасць не ўспрымаецца чытачом ці слухачом, наадварот, усе складанасці сінтаксічнай будовы спрыяюць больш адэкватнаму ўспрыманню аўтарскай задумы і яго эмацыянальнага стану.Сінтаксіс мастацкага тэксту, як і сінтаксіс любога моўнага твора, з’яўляецца неабходнай арганізуючай часткай яго структуры калі мець на ўвазе тэкст літаратурнага твора, яго моўную тканіну, то аб’ектамі мастацкага адлюстравання звычайна з’яўляюцца думкі,мова,дзеянні лірычнага героя, яго ўнутраны свет і перажыванні , а таксама агульныя падзеі, пейзаж,прадметы навакольнага асяроддзя.
Уводзіны……………………………………………………………..……………3
Сродкі гукапісу ў ваеннай лірыцы П. Броўкі………………………..…...7
2. Тропы паводле семантычных уласцівасцей і структурнай арганізацыі 18
2.1. Тропы, заснаваныя на падабенстве прадметаў………………….….18
2.2. Тропы, заснаваныя на выкарыстанні мнагазначнасці слова……....43
2.3. Тропы, заснаваныя на сумежнасці з’яў……………………………..44
2.4. Тропы, заснаваныя на тоеснасці з’яў………………………...……..45
3. Тыпы і віды сінтаксічных фігур…………………………………....….….48
3.1. Фігуры дабаўлення……………………………………………...……49
3.2. Фігуры размяшчэння і перастаноўкі………………………………..57
3.3. Фігуры ўбаўлення…………………………………………….…..….59
3.4. Рытарычныя фігуры…………………………………………..…..….61
Заключэнне………………………………………………………….….….…65
Спіс выкарыстаных крыніц………………………………………….………68
Зноўку мы на вуліцах знаёмых.
Ты стаіш, як волат, над Айчынай [1, с.411].
Беларусь!
Сінь азер!
Кружыць, кружыць асенняе лісце [1, с.55]…
Беларусь!
Родны край!
Ты жывеш! Маці стрэлася з сынам [1,с.55].
Рытарычнае пытанне – пытальны сказ са сцвярджальным зместам, які не патрабуе адказу [7, с.80].
Рытарычнае
пытанне называюць таксама
Рытарычнае
пытанне з’яўляецца актыўным сродкам
стварэння экспрэсіўна-
Ад торбы да могілак
Шлях невясёлы.
Такімі ўляхамі брыло нас нямала.
- А хто там ідзе,
Згаладалы і голы? –
Некалі так запытаўся Купала [1, с.161].
Дзе старыя, малыя,
А куды іх падзелі?
Дзе астатнія тыя,
Што з табою гібелі [1, с.266]?
І жытнёвыя спевы
За сцюдзёнай ракою…
- Толькі дзе ж вы, падружкі,
А побач, колькі там кароў,
Дубітацыя (лац.dubitatio “сумленне, нерашучасць, ваганне”) – фігура маўлення, якая выражае роздум аба сумненне [7, с.80]. Па форме нагадвае рытарычнае пытанне. Гэта назіраецца ў наступных прыкладах:
- Што гэта?
Ці вы так багаты,
Ці проста вар’яты?
На выездзе гэтым
Не сорамна ў сваты [1, с.107]?
- Што цябе так хвалюе,
Мо грызота якая?
Чым жа ты засмучона,
Мо чаго не хапае [1, с.268]?
Стылістычныя фігуры як спецыяльны сродак выяўленчай выразнасці выконваюць у кантэксце пэўныя функцыі.
З дапамогай блізказначных або аднатыпных па будове моўных адзінак ці канструкцый (сінонімаў, параўнанняў, эпітэтаў і г.д.) адбываецца ўзмацненне экспрэсіўнасці выказвання.
Найбольш запатрабаваныя фігуры ў лірыцы Пятруся Броўкі – шматпрыназоўнікавасць, бяззлучнікавасць, шматзлучнікавасць, анафара, эпіфара, інверсія, эліпсіс, якія выконваюць разнастойныя функцыі ў тэксце.
Шматпрыназоўнікавасць надае кантэксту ўзмоцненую эмацыянальнасць і садзейнічае экспрэсівізацыі выказвання, стварае атмасферу велічнасці, узнёсласці і незвычайнай лірычнасці.
Шматзлучнікавасць выкарыстоўваецца з пазіцыйнымі і стылістычнымі мэтамі. Яна дапамагае звязваць аднародныя словы і сказы ў сінтаксічнае адзінства, запавольвае тэмп мовы, павышае экспрэсіўнасць, надае неабходную ўзнёсласць, служыць для падкрэслівання найбольш значных па сэнсу слоў і выразаў.
Адзінапачатак слоў нясе структурна – семантычную і экспрэсіўную функцыі – садзенічае ўпарадкаванню слоўнай пабудовы тэксту, паслядоўнаму разготванню думкі і ўзмацненню яго эмацыянальнага гучання, надае твору лірызм і ўзнёсласць.
А такая фігура, як эпіфара таксама спрыяе структурнай арганізацыі тэксту, садзейнічае актуалізацыі семантыкі паўтараемых элементаў выказвання.
Адсутнасць
злучнікаў надае твору
Рэзкай, падчас нават кантрастнай змене настрояў, замалёвак, перадачы імклівасці руху, стварэнню адпаведнага настрою.
Інверсія
дапамагае выдзяляць і
Дыапазон
стылістычных функцый эліптычных сказаў
у лірыцы надзвычай шырокі і зводзіцца
ў першую чаргу да рыфмастваральнай
функцыі і мелодыкі твора. Менавіта
таму эліпсіс заўсёды
Найбольш часта ўжываюцца ў паэзіі Пятруся Броўкі рытарычныя фігуры.
Рытарычныя фігуры надаюць выказванню яскравую адметнасць, аўтарскую ўсхваляванасць і эмацыянальную прыўзнятасць.
Менш ужывальныя ў творах Пятруся Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны такія фігуры, як паліптатон, градацыя, ампліфікацыя, дыяфара, але ж яны ўдзельнічаюць у абмалёўцы розных аб’ектаў, з’яў, узмацняюць экспрэсіўнасць выказвання, садзейнічаюць упарадкаванню слоўнай пабудовы вершаў, узмацняюць кантакт са слухачамі, чытачамі.
Стылістычныя
фігуры павышаюць экспрэсіўнасць, выразнасць
выказвання, вылучаюцца своеасаблівай
сінтаксічнай будовай, дапамагаюць перадаць
псіхалагічнае напружанне. Яны з’яўляюцца
неад’емнай часткай усей творчасці паэта.
Абагульняючы
аналіз матэрыялу трох раздзелаў
дыпломнай работы, назавём наступныя
адметнасці ўжывання слова ў паэтычных
творах Пятруся Броўкі, якія звязаны
з рэалізацыяй скрытых
Паэтычная спадчына Пятруся Броўкі адлюстроўвае майстэрства выбару слова, валодання ім, адкрывае таямніцы з жыцця слова ў мінулым: адюстроўвае час, падзеі і асобу паэта праз слова, тым самым развіваючы імпліцытнае значэнне, якое ўласціва слову на ўзроўні мовы, хаця і не выяўленае ў ёй.
Паэзія Пятруся Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны – гэта найперш паэзія пачуццяў, эмоцый, глыбокіх роздумаў і перажыванняў, што знайшло адлюстраванне ў выбары слоў і рэалізацыі іх патэнцый, якія страчаны ці невядомы для сучаснага ўспрымання.
Вобразная сістэма паэтычных твораў Пятруся Броўкі мае свае асаблівасці, агульныя і адметныя функцыі, заканамернасці.
Вобразнасць мышлення, светапогляд, свктаадчуванне паэта найбольш поўна адлюстроўваюць эпітэты, параўнянні, а эмацыянальная насычанасць і экспресіўнасць характарызуе выкарыстанне метафар.
Выкарыстанне разнастайных тропаў у паэтычных творах Пятруся Броўкі, з якіх найбольш прадстаўлены метафара, эпітэт, і параўнанне, мае свае адметнасці:
- прадуктыўнасць
выражэння метафарызацыі і
- пашыранасць
увасаблення, колькасна
- ужыванне
разнастайных сінтаксічных
З дапамогай тропаў у вершы дасягаецца трапная характарытыка прадметаў, з’яў ці ствараецца яркі запамінальны вобраз у тэксце. Узятыя ў цэлым у агульнай сістэме твора, вобразна-выяўленчыя сродкі ствараюць адпаведны настрой, тую своеасаблівую вобразную танальнасць, што надае вершу мастацкую закончанасць і паэтычнае хараство.
Вытокі такой разнавіднасці мастацкіх тропаў бачацца ў багацці жыццёвага вопыту і ў шматграннасці таленту пісьменніка, у тым, што паэт, відаць, ні на хвіліну не спыняе работу творчай думкі, але аддае твор толькі тады, калі перакананы, што ён закончаны.
Моўным адзінкам Пятрусь Броўка заўседы імкнецца надаць свежае прадметна-вобразнае значэнне, здольнае парушаць, абнаўляць і перайначваць уяўленні чытача. У яго творах многа рэдкіх слоў, якія яшчэ не страцілі адценне навізны і непаўторнасці.
Увогуле пра адметнасць мастацкіх сродкаў Пятруся Броўкі можна гаварыць вельмі шмат, бо кожны троп мае сваё месца ў тэксце, свае непаўторныя формы, сваі значэнні, якія пад пяром паэта становяцца непаўторнымі. Ён спрабуе ацаніць сутнасць кожнага вобразна-выяўленчага сродку.
Як мастк слова Пятрусь Броўка – асоба адметная. Ён чуйна рэагуе на патрэбы грамадства ва ўзорным слове, нястомна і настойліва працуючы над кожным радком і над кожным сродкам.Тропаў у паэзіі Пятруся Броўкі шмат, амаль усе яны нясуць непаўторную мастацкую інфармацыю. Як відаць, ужо на пачатку творчай дарогі паэт найперш абапіраўся на асацыятыўнае поле слова, імкнучыся як мага шырэй адлюстраваць яго выяўленчыя магчымасці.
Да апошняга часу тропы звычайна разглядаліся з літаратуразнаўчага боку, іх класіфікацыя засноўвалася на прыметах не столькі моўнага, колькі прадметна-лагічнага характару – псіхілагічных, лагічных, астэтычных. Замест слоў і словазлучэнняў як катэгорый лінгвістычных часта аналізаваліся рэчы, паняцці або значэнні, якія гэтыя словы і словазлучэнні выражаюць, - без ліку спецыфікі семантычных адценняў або стылістычнай афарбоўкі.
Выкарыстанне
паэтам слова ў незвычайных
Спалучальнасць, месцаразмяшчэнне слова ў паэтычных творах Пятруся Броўкі абумоўлены як задачамі, мэтамі аўтара, зместам твора, так і адметнасцямі нормы паэтыкі: эстэтычнасць уздзеяння. Метрычнасць і рытмічнасць паэзіі, выдзяленне, падкрэсліванне гучання і семантыкі слова, запаволены тэмп чытання.
Аснову музыкальнасці і адметнасць вершаваных твораў Пятруся Броўкі складае прыём паўтору, які праяўляецца ў розных відах з рознымі мэтамі, з якіх найбольшае пашырэнне і адметнасць у паэта складае ўзмацненне гучання, сэнсу, выражэнне эмоцый і стварэнне гукавобраза. Агульнапрынятыя віды паўтораў (фанетычныя, марфемныя, лексічныя, сінтаксічныя) у іх разнавіднасцях дапоўнены адметнымі і характэрнымі для паэта: збліжэнне па сэнсу блізкагучных слоў, шырокае выкарыстанне капулятыўных лексіка-сінтаксічных адзінак.
Информация о работе Лингвопоэтический анализ лирики П. Бровки